Клубок гадзюк (на белорусском языке)
Шрифт:
Але Рабэр i мацi зноў баяцца, што Буру нiчога не спалiць i пачне iх шантажыраваць. Шчыра кажучы, я i сам пра гэта падумаў i вырашыў перадаць iм некаторыя дакументы, якiх будзе дастаткова, каб адправiць Буру на катаргу, калi ён пачне што вытвараць. Такiм чынам, Буру будзе вымушаны спалiць заяву Рабэра ў iх на вачах i толькi тады атрымае ў свае рукi дакументы, што кампраметуюць яго. Ну, чаго можна яшчэ хацець?
Але да старой iдыёткi i маладога невука нiчога не даходзiць! Я iм аддаю мiльёны, а яны, замест таго каб кiнуцца мне ў ногi, пачынаюць спрачацца, сумнявацца...
Ах, як жа трэба ненавiдзець сваю сям'ю, каб не выгнаць гэтых двух псiхапатаў i назаўсёды не замкнуць перад iмi дзверы!.. Яны цяпер баяцца маiх законных спадчыннiкаў: "Ды яны ж усё разнюхаюць i пададуць на нас у суд..." Рабэру i яго мацi ўжо здаецца, што мая жонка i дзецi паднялi на ногi палiцыю i сочаць за мной. Таму сустракацца цяпер са мной можна толькi ноччу дзе-небудзь на ўскраiне горада. Ды хiба ў маiх гадах, з маiм здароўем можна не спаць начамi i раз'язджаць на таксi! Не думаю я, каб мае дамачадцы што западозрылi: не ўпершыню я паехаў у падарожжа адзiн. I адкуль iм ведаць, што ў тую ноч у Калезе я, нябачны iм, прысутнiчаў на iх ваенным савеце. Ва ўсякiм разе, яны яшчэ не паспелi асачыць мяне ў Парыжы. I на гэты раз нiшто i нiхто не перашкодзiць мне дамагчыся свайго! А з таго моманту, калi Рабэр прыме маю прапанову, я буду спаць спакойна. Але ён баязлiвец, i ўгаворваць яго, вiдаць, давядзецца доўга...
Сёння вечарам, трынаццатага лiпеня, на рагу вулiцы Брэа iграе аркестр. Кружацца пары...
О, цiхi, спакойны Калез! Успамiнаю сваю апошнюю ноч у гэтым гарадку... Я тады не паслухаўся доктара, выпiў таблетку вераналу i моцна заснуў. Нечакана я прачнуўся, глянуў на гадзiннiк: была гадзiна ночы. Да мяне данеслася гамонка. Я насцярожыўся. Акно ў пакоi было адчынена. Я прыслухаўся - нi на двары, нi ў гасцiнай нiкога няма. Я пайшоў у ванную - там акно выходзiць на поўнач, гэта значыць да пад'езда. Бачу - уся сямейка на ганку. У такi познi час там няма каго баяцца: навокал - нi душы, а на той бок выходзяць вокны толькi з калiдора i ванных пакояў.
Ноч была цёплая i цiхая. Калi размова спынялася, я мог нават чуць частае дыханне Iзы... Кожнага свайго ворага я пазнаваў па голасе, смеху... I вось я на свае вушы пачуў:
– А ты ўпэўнена, мама, што ў сейфе няма каштоўных папер? Жмiнды заўсёды неасцярожныя... Ты ўспомнi пра золата, якое ён хацеў аддаць Люку. Дзе ён яго хаваў?
– Не, у сейфе нiчога каштоўнага няма. Ён даўно здагадаўся, што я ведаю шыфр, якiм адмыкаецца замок: "Мары". У сейф ён лазiць толькi тады, калi яму трэба паглядзець квiтанцыi на страхоўку або на падаткi.
– Мама, гэта ж вельмi важна. Мы i па квiтанцыях можам лёгка вызначыць суму яго даходаў.
– Не, там толькi паперы, якiя маюць дачыненне да нерухомай маёмасцi. Я ўжо глядзела.
– Што ж, гэта таксама цiкава. Значыць, ён прыняў усе меры перасцярогi.
Фiлi пазяхнуў i прамармытаў:
–
– Калi хочаце ведаць маю думку, - сказала Жэнеўева, - то мне здаецца, нiчога мы не знойдзем i ў тым сейфе, якi захоўваецца ў Лiёне... Ты што, Янiна?
– Мама, ды што ж гэта такое?! Усе кажуць, што ён трохi любiць цябе. А Хюбэр, Жэнеўева! Няўжо, калi вы былi малыя, ён нi разу не гуляў з вамi, не песцiў вас?! Значыць, вы самi вiнаватыя. Не ўмелi ўзяць яго ласкай. Трэба было круцiцца каля яго, лашчыцца. Я ад яго чаго хочаш дамаглася б, ды толькi ён не можа глядзець на майго Фiлi...
Хюбэр перапынiў сваю пляменнiцу:
– Дорага нам абыдзецца нахабства твайго мужа.
Пачуўся смех Фiлi. Я трохi нахiлiўся i ўбачыў, як полымя запальнiчкi на секунду асвяцiла яго круглы падбародак i тоўстыя губы.
– Ну, хопiць! Выходзiць, што ён толькi мяне i чакаў, каб вас узненавiдзець.
– Але ж раней ён нас не так ненавiдзеў.
– А ўспомнiце вы, што расказвала бабуля. Як ён пашкадаваў сваю дачку, сваю маленькую Мары? Пляваць яму было на яе! На магiлку так нiколi i не схадзiў!..
– Не, Фiлi, вы ўжо залiшне далёка зайшлi. Калi ён i любiў каго на свеце, то толькi Мары.
Калi б Iза не сказала сваiм слабым, дрыготкiм голасам гэтых слоў, я не змог бы сябе стрымаць.
Умяшалася Жэнеўева:
– Ну, а каб Мары i засталася жыць, мы ўсё роўна нiчога ад гэтага не мелi б. Ён усё аддаваў бы ёй...
– Ды сцiхнiце вы! Ён i яе ўзненавiдзеў бы, як усiх астатнiх. Гэта ж пачвара, а не чалавек!..
Iза зноў спынiла Фiлi:
– Прашу вас, не гаварыце так пра майго мужа, ды яшчэ пры мне i яго дзецях. Вы павiнны ставiцца да яго з павагай.
– З павагай! З павагай!.. Вялiкая мне радасць параднiцца з такой сямейкай!..
Жэнеўева суха адрэзала яму:
– Вас нiхто не прымушаў i не цягнуў сюды.
– А нашто ж тады было пускаць туман у вочы: "Ах, у нас грошы, у нас такiя надзеi..." Ну во, цяпер Янiна раве! Чаго ты? Што я такога сказаў?.. Ох, як жа ўсё гэта абрыдзела!
Усе змоўклi. Чуваць было толькi, як усхлiпвае Янiна. Нехта (не змог я пазнаць голасу) сказаў: "Якая зорная ноч!"
– Ужо позна, дзецi мае. Дзве гадзiны. Пара спаць.
Хюбэр занепакоiўся: як можна разыходзiцца, калi нiчога так i не вырашылi. А цяпер - самы час дзейнiчаць. Яго падтрымаў Фiлi.
– Ды ён не сёння-заўтра Богу душу аддасць, а тады ўжо нiчога не зробiш. Усё прадугледзеў, стары кракадзiл...
– Пачакай, памаўчы, Фiлi. Паслухайце, дзецi мае, усё, што магла, я зрабiла.
– Не, не ўсё, - запярэчыў Хюбэр.
I ён штосьцi пачаў шаптаць. Што? Нiчога я не змог разабраць. Значыць, самае цiкавае, самае галоўнае застанецца для мяне таямнiцай... Нарэшце загаварыла Iза. Па яе голасе я зразумеў, што яна чымсьцi ўсхваляваная, перапалоханая:
– Не, не! Я не магу, не хачу...
– Справа не ў тым, мама, хочаш ты цi не хочаш. Нам трэба ратаваць нашу спадчыну - вось i ўсё.
Избранное. Компиляция. Книги 1-11
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Ответ
1. Библиотека венгерской литературы
Проза:
роман
рейтинг книги
Пипец Котенку! 3
3. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Божьи воины. Трилогия
Сага о Рейневане
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Новый Рал 3
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.
Научно-образовательная:
медицина
рейтинг книги
