Клубок гадзюк (на белорусском языке)
Шрифт:
Яшчэ раз скажу: не за мянушку я яго неўзлюбiў, а за тое, што моладзь не разумее, што такое старасць. Не можа нават уявiць сабе пакут чалавека, якi нiчога не атрымаў ад жыцця i нiчога ўжо не чакае ад смерцi. Што будзе з намi на тым свеце? Дый цi ёсць ён - той свет? Не дадзена нам пры жыццi ведаць гэта... Але ж ты, Iза, ты не адпакутавала таго, што лёс адвёў мне на гэтым свеце. Дзецi не чакаюць тваёй смерцi. Яны па-свойму любяць, шануюць цябе. Так сталася, што ты заваявала iх сэрцы. А я ж любiў iх... Жэнеўева - тоўстая саракагадовая жанчына, якая толькi што спрабавала вывудзiць у мяне чатырыста тысяч франкаў свайму гультаю зяцю, - а я ж помню яе маленькую ў сябе на каленях!.. А ты, бывала, як убачыш такое, адразу клiчаш яе да сябе... Ды што ж гэта я! Так я нiколi не давяду да канца сваёй споведзi, калi буду блытаць цяперашняе з мiнулым. Пастараюся быць больш паслядоўным.
VI
Мне
Гэтая справа Вiльнаў праславiла мяне, але пасля яе мяне яшчэ мацней сцiснулi цiскi, у якiх я i так задыхаўся. Дагэтуль я яшчэ верыў, спадзяваўся, чакаў, але мой трыумф канчаткова даказаў мне, што я для цябе не iсную i ты нiчога не хочаш ведаць пра мяне i мае клопаты.
Муж i жонка Вiльнаў (я ўсё ж такi прыгадаю табе iх гiсторыю) пражылi разам дваццаць гадоў i здолелi зберагчы такое чыстае каханне, што iм усе зайздросцiлi i гаварылi: "Вось ужо дзе пара! Вадой не разальеш!" Жылi яны з пятнаццацiгадовым сынам у сваiм маёнтку ў Арноне. Гасцей амаль не прымалi, бо iм i адным было добра. "Такое каханне толькi ў кнiгах бывае!" - дзiвiлася твая мацi, якая заўсёды гаварыла збiтымi фразамi (дарэчы, Жэнеўева дасканала авалодала гэтым бабулiным "мастацтвам")...
Дык вось, аднойчы ранiцай слуга прыбiраў пакоi на першым паверсе. Нечакана ўгары пачуўся стрэл i страшэнны крык. Слуга кiнуўся на другi паверх. Спальня гаспадароў на замку. Да яго даносяцца прыглушаныя галасы, чуваць, як перасоўваюць мэблю, нехта пабег у ванную... Нарэшце дзверы адчынiлiся. Месьё Вiльнаў ляжыць на пасцелi, уся кашуля ў крывi. Над iм - перапалоханая, непрычасаная, у халаце мадам Вiльнаў з рэвальверам у руцэ: "Я паранiла майго мужа. Хутчэй прывязiце сюды доктара i камiсара палiцыi. Я адгэтуль нiкуды не пайду". Больш ад яе нiхто не мог нiчога дабiцца. На ўсе пытаннi быў адзiн адказ: "Я паранiла мужа". Гэта пацвердзiў i сам месьё Вiльнаў, як толькi апрытомнеў i змог гаварыць. Даваць iншыя паказаннi ён адмовiўся. Жонка таксама...
Выбiраць адваката Вiльнаў не захацелi. Выйшла так, што абараняць iнтарэсы мадам Вiльнаў прызначылi мяне. Штодня ездзiў я да яе ў турму, аднак выпытаць мне нiчога не ўдалося. Па горадзе хадзiлi самыя неверагодныя чуткi, але я з самага пачатку не сумняваўся, што мадам Вiльнаў невiнаватая: яна сама ўзяла на сябе вiну, а яе дарагi i любы муж пагадзiўся з гэтым. О, у людзей, якiя самi не зведалi ўзаемнага кахання, ёсць асаблiвае абвостранае пачуццё, i яны беспамылкова адгадваюць палкае каханне ў iншых. Гэтая жанчына была ўся ў палоне кахання да свайго мужа. Яна, безумоўна, не страляла, не магла страляць. Версiя пра тое, што страляць мог хто-небудзь з яе раўнiвых паклоннiкаў, таксама адпадала: нiкога з гасцей нi ў той дзень, нi напярэдаднi ў доме не было. Нарэшце... добра, не буду цябе стамляць падрабязнасцямi...
Да самага пачатку суда я бачыў сваю задачу толькi ў тым, каб адмаўляць вiну маёй падабароннай i даказваць, што яна не магла пайсцi на такое злачынства. I ўжо ў апошнi момант мяне асянiла генiяльная здагадка i таямнiца трагедыi адкрылася. Усё вырашыла паказанне сына падсуднай, пятнаццацiгадовага Iва Вiльнаў, - дакладней, не само паказанне - яно было нязначнае i нiчога новага не давала, а той умольны i патрабавальны позiрк, якiм глядзела на яго мацi: яна вачэй ад яго не адрывала да таго часу, пакуль ён не скончыў гаварыць i яго не павялi з судовай залы, - толькi тады яна супакоiлася i з палёгкай уздыхнула. Вось гэта i развеяла ўсе мае сумненнi. Я абвiнавацiў у замаху на забойства сына, гэтага падлетка, якi прыраўнаваў мацi за яе гарачае каханне да бацькi. Суддзi, сведкi, прысутныя - усе былi ашаломлены маёй бездакорнай логiкай i блiскучым красамоўствам. Гэтая мая прамова ўвайшла ў гiсторыю юрыспрудэнцыi, а прафесар Ф.* сам прызнаўся, што ў ёй ён знайшоў самы iстотны
* Аўтар, вiдаць, мае на ўвазе Зiгмунда Фрэйда (1856-1939), заснавальнiка тэорыi псiхааналiзу.
Дарагая Iза, я расказваю пра гэты выпадак зусiм не дзеля таго, каб выклiкаць у цябе запозненае захапленне маiм талентам, якога ты не адчувала ў днi маёй славы, калi газеты ўсяго свету друкавалi артыкулы пра мяне i змяшчалi мой партрэт. Справа тут у iншым. Поўная твая абыякавасць у той урачысты момант майго жыцця вельмi наглядна паказала мне, якi я табе чужы i непатрэбны. А ў гэты самы час перад маiмi вачыма стаяў прыклад жаночага самаахвярнага кахання, - за турэмнымi кратамi я бачыў жанчыну, якая ахвяравала сабой не так дзеля таго, каб адвесцi бяду ад свайго дзiцяцi, а каб уратаваць сына свайго мужа, спадчыннiка яго iмя. Не хто iншы, як ён, ахвяра, упрошваў сваю жонку: "Вазьмi вiну на сябе..." У сваiм каханнi яна пайшла да канца i хацела пераканаць увесь свет, што яна - злачынка, яна хацела застрэлiць чалавека, якi быў ёй даражэйшы за ўсiх на свеце. I паклiкала яе на гэта не мацярынская, а шлюбная любоў... (Падзеi, якiя адбылiся пасля, поўнасцю пацвердзiлi гэта: яна пакiнула сына i заўсёды знаходзiла прычыны, каб быць далёка ад яго.) А магла ж якая-небудзь жанчына пакахаць мяне так, як кахала Вiльнаў жонка. Я многа разоў бачыўся з iм, калi вялося следства. Чым ён лепшы за мяне? Даволi прыгожы, прыстойны мужчына, але не сказаць, каб вельмi разумны, - гэта даказваецца яго варожымi адносiнамi да мяне пасля працэсу. А я быў таленавiты. Апынiся тады побач са мной адданая мне жонка, якiх бы толькi вышынь я не дасягнуў! Але адзiнокаму чалавеку цяжка, немагчыма ўвесь час верыць у сябе. Нам патрэбна, каб побач з намi быў сведка нашай сiлы, каб ён адзначаў нашы ўдачы, няўдачы, падлiчваў ачкi, а ў днi нашых перамог увенчваў нас лаўрамi, - як некалi ў школе, атрымлiваючы пахвальны лiст, я шукаў у натоўпе маму, i пад гукi ваеннага аркестра яна ўскладала на маю галоўку залаты лаўровы вянок.
У час працэсу Вiльнаў мамiна здароўе моцна пагоршала. Я не адразу заўважыў гэта. Першай прыкметай упадку была яе нечаканая любасць да маленькага чорненькага сабачкi, якi пачынаў утрапёна брахаць, як толькi хто наблiжаўся да мамы. Кожны раз, калi я наведваў маму, яна толькi i ведала, што гаварыла пра гэтага сабачку.
Зрэшты, мамiна пяшчота не магла замянiць мне таго кахання, якое выратавала б мяне на самым галоўным павароце майго жыцця. Была ў мамы адна загана, якую разам з кроўю перадала яна i мне: прага да грошай. Яна ўгаварыла мяне не пакiдаць адвакатуры, дзе, як яна казала, "можна зарабiць добрыя грошы". А мяне вабiла лiтаратурная дзейнасць. I мяне запрашалi супрацоўнiчаць у газетах, часопiсах... На выбарах левыя партыi прапаноўвалi мне вылучыць сваю кандыдатуру ў парламент ад акругi Ля-Бастыд (чалавек, якi пасля маёй адмовы даў згоду балацiравацца, прайшоў без нiякiх цяжкасцей). Але я не паддаўся свайму славалюбству, таму што хацеў мець "добрыя грошы".
Ды i ты сама, Iза, гэтага хацела, i ты дала мне зразумець, што нiколi не пакiнеш правiнцыi. Вядома, калi б ты кахала мяне, ты б даражыла i маёй славай. I ты падказала б мне, што ўмельства жыць у тым i ёсць, каб ахвяраваць нiзкiмi, дробнымi iнтарэсамi дзеля высокай мэты. Бязглуздыя журналiсты пачынаюць шумiху, калi пранюхаюць, што нейкi адвакат, атрымаўшы дэпутацкае крэсла цi мiнiстэрскi партфель, спрабуе сёе-тое перахапiць сабе ў кiшэню. А было б лепш, каб панове газетчыкi выказвалi сваё захапленне паводзiнамi тых дзелавых людзей, якiя ўтаймавалi свае пачуццi, адмовiлiся ад славы палiтычнага дзеяча i занялiся такой справай, якая прыносiць найбольшы даход. Калi б ты кахала мяне, ты вылечыла б мяне ад гэтай маёй сквапнасцi. А так усё жыццё для мяне iснавала толькi адно - чысты прыбытак. Я ганяўся за буйной, сярэдняй i нават дробнай здабычай i добра ведаў, куды i як патрацiць кожны франк. Ды што там! "Зарабiць добрыя грошы" - вось што было маей адзiнай уцехай. Мара i мэта кожнага крамнiка.
Вось i ўсё, што ў мяне засталося, - грошы, нажытыя маёй працай за доўгiя i цяжкiя гады. Даўно вы точыце зубы на гэтыя грошы!.. Ах, як палохае мяне нават думка, што яны апынуцца ў вашых кiшэнях пасля маёй смерцi! Я гаварыў у пачатку гэтага пiсьма, што зрабiў адпаведныя захады, каб вам нiчога не дасталося. I там жа даў табе зразумець, што я адмовiўся ад гэтай помсты... Але я не ведаў тады, што мая нянавiсць да вас мае свае прылiвы i адлiвы. То яна адхлыне - i я мякчэю... То зноў навальваецца - i брудная хваля захлiствае мяне...
Эволюционер из трущоб
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем
Проза:
роман
рейтинг книги

Стеллар. Трибут
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
рейтинг книги
Вечный. Книга VI
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Поцелуй Валькирии - 3. Раскрытие Тайн
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
рейтинг книги
