Клубок гадзюк (на белорусском языке)
Шрифт:
Праз некалькi дзён памерла мама, а я амаль не памятаю гэтага. Апошнi час яна цяжка хварэла i жыла не з намi. Цяпер вось кожны дзень я думаю пра яе, i паўстае перада мною мама маладая, здаровая, прыгожая, якой была яна ў днi майго маленства. А вобраз нямоглай, хворай старой чамусьцi сцёрся ў памяцi. Ненавiджу хадзiць на могiлкi, а да мамiнага помнiка часам хаджу. Раней прыносiў кветкi, цяпер перастаў, бо iх усё роўна крадуць. Беднякi прыходзяць красцi ружы багацеяў, каб пажывiцца за кошт нябожчыкаў. Трэба было б паставiць абгародку, ды пры цяперашнiх цэнах гэта дорага каштуе... Люк... Бедны хлопчык... У цябе i магiлкi няма. Ён прапаў - так i лiчыцца: "прапаў без вестак". Я нашу ў бумажнiку тую адзiную паштоўку, якую ён паспеў мне напiсаць: "Усё iдзе добра. Пасылку атрымаў. Моцна цалую". Так i напiсаў: "Моцна цалую". Такi сказаў мне добрае слова бедны мой хлопчык...
XI
Сёння ўночы прачнуўся ад удушша. Давялося ўставаць. Ледзь давалокся да крэсла i пад сумнае завыванне ветру перачытаў апошнiя старонкi сваiх запiсак. Божа мой! Якую мярзотнасць маёй душы яны адкрываюць!.. Перад тым як зноў
А зрэшты, што мне да таго ўраджаю?! Увесь ураджай са свайго жыццёвага загону я ўжо сабраў. Мне застаецца толькi адно: пакуль ёсць час, спазнаць трохi лепш самога сябе... Паслухай, Iза, пасля маёй смерцi ты знойдзеш у сейфе сярод папер адзiн дакумент, якi засведчыць табе маё апошняе жаданне. Склаў я гэты дакумент праз некалькi месяцаў пасля смерцi Мары, калi я i сам цяжка хварэў. Там ты знойдзеш прыблiзна такiя словы: "Калi перад смерцю я згаджуся пачуць апошняе слова святара, то цяпер, пры здаровым розуме i яснай памяцi, я загадзя пратэстую супраць такога гвалту над маёй разумовай i фiзiчнай слабасцю з мэтай дабiцца ад мяне таго, чаго мая душа не прымае".
Дык вось, я павiнен прызнацца табе, што за апошнiя месяцы, калi я зноў i зноў азiраю свой жыццёвы пiлях, пiльна ўглядаюся ў свой унутраны свет, мне становiцца ўсё ясней i ясней: менавiта цяпер мяне прыцягвае да сябе вучэнне Хрыста. I цяпер я не адмаўляю таго, што i ў мяне, можа, знойдзецца дарога, якая прывядзе мяне да Бога. Калi б мне ўдалося памяняць свае адносiны да сябе, палюбiць сябе, мне было б лягчэй знайсцi гэтую дарогу... Але ўва мне столькi жорсткасцi, столькi душэўнай скупасцi... Адзiнае, што мне добра ўдаецца, гэта выклiкаць ва ўсiх нянавiсць i ствараць вакол сябе пустыню. Значыць, застаецца мне толькi адно - надзея!.. Я вось што думаю, Iза: не дзеля вас, праведнiкаў, сыходзiў твой Бог на зямлю, а дзеля нас, грэшнiкаў... Нiчога ты пра мяне не ведаеш... Нi пра мяне, нi пра маю душу... Магчыма, гэтыя старонкi, што ты прачытала, хоць трохi зменшаць тваю нянавiсць да мяне. Ты ўбачыш, што былi ў мяне i патаемныя добрыя пачуццi, якiя абуджалi ўва мне Мары сваёй дзiцячай ласкай ды наш няшчасны Люк...
Iза, не падумай, што я строю з сябе нейкага пакрыўджанага анёла. Сваё сэрца я добра ведаю: гэта - клубок гадзюк. Яны кiшаць у мяне ўнутры, душаць маё сэрца, пранiзваюць яго сваiмi джаламi, i ледзьве-ледзьве яно ўжо б'ецца. I нельга разблытаць гэты ядавiты клубок! Яго можна толькi рассекчы ўдарам вострага мяча: "Не мiр, а меч прынёс я вам" - так, здаецца, казаў твой Хрыстос.
Не ведаю, Iза, можа, заўтра я адракуся ад таго, што тут нагаварыў табе, як адрокся ад свайго апошняга жадання, выказанага трыццаць гадоў таму назад. Можа, ты мне i даруеш усё. Я i сёння ненавiджу ўсiх тых, хто толькi называе сябе хрысцiянамi... А хiба мала такiх, хто на самай справе глумiцца над верай i над iмем божым?! "Але табе, мярзотнiку, хто даў права судзiць iх?" спытаешся ты. Iза, а цi няма ў маёй мярзотнасцi чагосьцi блiжэйшага да тваёй веры, чым у iх, у гэтых "дабрачынных"? Можа, маё пытанне здасца табе блюзнерствам? Ну, а як мне даказаць табе, што праўда на маiм баку? Чаму ты нiколi не гаворыш са мной? Магчыма, ты i знайшла б тое слова, ад якога маё сэрца адтала б? Сёння ноччу мне ўсё здаецца, што, можа, нам яшчэ няпозна пачаць жыць па-новаму. А што, калi сёння, не чакаючы смерцi, аддаць табе гэтыя старонкi?! I прасiць цябе, i малiць iмем Бога твайго, каб дачытала iх да канца?! I дачакацца таго моманту, калi ты дойдзеш да апошняга радка! I тады б я ўбачыў, як ты заходзiш у мой пакой уся ў горкiх слязах! I ты раскiнула б рукi для абдымкаў! I я папрасiў бы цябе дараваць!
I мы абое ўпалi б адно перад адным на каленi!..
Бура, мусiць, уцiхамiрылася. Зноў на небе загарэлiся бляклыя зоркi. Хутка пачне свiтаць... Мне здалося, што зноў пайшоў дождж, але не, гэта ад подыху ветру падаюць кроплi з лiсця дрэў. Цi не легчы мне ў пасцель? Можа, будзе лягчэй? Стамiўся я, няма ўжо больш сiлы пiсаць, i я адкiдваюся на цвёрдую спiнку крэсла...
Нейкае змяiнае шыпенне... Потым - маланка на ўсё неба i магутны выбух. I надышла злавесная цiшыня... Зноў на пагорках пачалi ўзрывацца бомбы, якiя кiдаюць вiнаградары, каб адагнаць градавыя хмары. Град - гэта велiзарнае бедства для нашых мясцiн. З боку суседнiх памесцяў Сатэрн i Барзак узлятаюць у неба ракеты. У Сэн-Венсэне на ўсю моц б'юць у званы ў надзеi адвесцi градабой... I раптам па чарапiцы застукала, нiбы нехта зверху сыпануў прыгаршчы маленькiх каменьчыкаў... Град! Раней, у былыя часы, нiхто не ўтрымаў бы мяне ў пасцелi i я пабег бы да акна. Было чуваць, як з грукатам адчыняюцца аканiцы ў спальнях. Ты крыкнула нейкаму чалавеку, што перабягаў цераз двор: "Моцны град?" - "Моцны. Добра яшчэ, што з дажджом..." Па калiдоры пратупалi босыя дзiцячыя ножкi, - вiдаць, ад шуму прачнуўся нехта з малых. Я па прывычцы прыкiнуў: "Не менш як сто тысяч франкаў паплыло", але з месца не зварухнуўся. А калiсьцi!.. О, я даўно ўжо быў бы на полi!.. Помню, неяк раз знайшлi мяне ноччу сярод вiнаграднiку - у хатнiх тапачках, са свечкай у руцэ, а на галаву мне падаў буйны град... Туды цягнуў мяне прыроджаны сялянскi iнстынкт, мне хацелася кiнуцца на зямлю i прыкрыць вiнаграднiкi сваiм целам, уратаваць iх ад градабою... Але сёння ўсё маё багацце стала мне чужым, непатрэбным. Нарэшце я вызвалiўся з гэтых путаў i выйшаў на новую дарогу.
Частка другая
XII
Парыж. Вулiца Брэа.
I чаму мне ўздумалася ўзяць з сабой гэты сшытак? Што рабiць цяпер з маiм доўгiм пасланнем? Памiж мною i вамi ўсё скончана. Ты, Iза, каму я адкрыў тут усю сваю душу, не павiнна больш iснаваць для мяне. Дык навошта мне зноў садзiцца за гэтыя запiскi? Але я зноў бяру ў рукi пяро: мне трэба пiсаць, мне трэба выгаварыцца - у гэтым мой паратунак i мая адзiная ўцеха... Якiя дзiўныя радкi напiсаў я ў тую ноч, калi град пабiў вiнаграднiкi!.. Няўжо я стаяў на мяжы вар'яцтва? Не, не, не трэба гаварыць нi пра якае вар'яцтва. Нельга нават ужываць тут гэтае слова, бо сваякi мае здольныя на ўсё i слова гэтае павернуць супраць мяне, калi, не дай Бог, гэтыя старонкi трапяць iм у лапы. Цяпер мае запiскi маюць адрасата, i трэба будзе iх спалiць, як толькi я адчую сябе горш... Застаецца, праўда, адзiн чалавек, якому я магу iх перадаць... Гэта мой сын, якога я прыехаў шукаць у Парыжы. Нiколi мы з iм не бачылiся, але ён ёсць, ён жыве тут, у гэтым горадзе. Як мне хацелася расказаць Iзе пра яго iснаванне на тых старонках, дзе я намякаў пра свой любоўны раман у 1909 годзе. Я ледзьве не прагаварыўся, што мая палюбоўнiца была цяжарная ад мяне, калi ад'язджала ў Парыж...
Я лiчыў сябе чалавекам добрым i велiкадушным, бо да вайны пасылаў мацi i малому па шэсць тысяч франкаў у год. Нiколi я i не падумаў пра тое, каб павялiчыць гэтую суму...
Я знайшоў мацi i сына... I, вядома, моцна вiнаваты перад iмi. Жывуць яны ў нястачы, задыхаюцца ад цяжкай, няўдзячнай працы. Я таму i наняў сабе пакойчык у гэтым квартале, каб быць блiжэй да iх. Кватэрка мая цесная. Ложак, шафа ды столiк - вось i ўвесь абсталюнак. А якi грукат на вулiцы! У мой час на Манмартры было цiха, спакойна. А цяпер, здаецца, тут знайшлi сабе прытулак усе парыжскiя прыдуркi, якiя нават ноччу не могуць утаймавацца. Мае дарагiя дамачадцы i то не так шумелi ў тую ноч, калi я ўсё пачуў i ўбачыў на свае вочы... Але якi сэнс зноў вяртацца да гэтага?.. Не, трэба расказаць i пра гэта... Можа, мне будзе лягчэй, калi i гэты чорны ўспамiн я далучу да сваiх запiсак, якiм нядоўга ўжо засталося iснаваць... А зрэшты, навошта мне iх палiць? Мой сын i спадчыннiк мае права ўсё ведаць пра мяне. А раптам гэтая мая споведзь хоць трохi наблiзiць яго да мяне?..
Ды дзе там... Варта было мне раз, другi яго пабачыць, як я зразумеў, што гэта за птушка. Не той гэта чалавек, якi зацiкавiцца маiм рукапiсам. Хiба тут у чым разбярэцца гэты нiкчэмны прыказчык, гэты атупелы дзяцюк, для якога адзiная ўцеха ў жыццi - скачкi на iпадроме.
Ноччу, калi цягнiк падыходзiў да Парыжа, я страшэнна нерваваўся. Мне ўяўлялася, як пасыплюцца на мяне справядлiвыя папрокi, i я загадзя рыхтаваўся да абароны... Ах, як лёгка паддаёмся мы ўплыву лiтаратурных i тэатральных шаблонаў!.. Я быў перакананы, што ў майго незаконнага сына душа перапоўнена горыччу i высокiмi пачуццямi. Ён мне бачыўся то высакародным, як Люк, то прыгожым, як Фiлi... Я ўсё прадбачыў, толькi не тое, што ён будзе падобны да мяне... Няўжо ёсць такi бацька, якому прыемна, калi яму гавораць: "А ведаеце, ваш сын вельмi падобны да вас!" Божа, як жа я сябе яшчэ раз узненавiдзеў, калi з жахам убачыў перад сабой свой уласны прывiд. Я любiў Люка i гатовы быў прызнаць яго сваiм сынам, можа, якраз за тое, што ў iм нiчога не было ад мяне. Трэба прызнаць, што i Рабэр, гэты парыжскi басяк, сiм-тым адрознiваўся ад мяне: ён ад прыроды тупаваты, не змог вытрымаць нiводнага экзамену i ўрэшце назаўсёды закiнуў вучобу. А мацi з апошнiх сiл выбiвалася, каб даць адукацыю гэтаму пню. I вось... Як гэта можна дараваць?! Часам яна не можа стрымацца i пiлуе свайго безгаловага сынка за яго няздатнасць да навукi. А ён сядзе, панурыць галаву, а ў самога душа не на месцы за тыя грошы, што пусцiлi на вецер... Любiць грошы... Вось у гэтым ён i сапраўды мой сын. Але не хапае ў яго фантазii, каб уявiць, якое багацце я яму хутка перадам. Не можа ён паверыць у такi цуд. Праўду кажучы, i мацi, i ён сам чагосьцi баяцца: "Гэта ж незаконна... могуць потым яшчэ пасадзiць..."
Мажная няўклюдная жанчына... Бледны маршчынiсты твар... Выцвiлыя рэдкiя валасы... Непрыгожыя спрацаваныя рукi... Якая карыкатура на тую маладзiцу, што я калiсьцi кахаў! Яна ўглядаецца ў мяне сваiмi яшчэ прыгожымi вачыма: "Калi б я сустрэла вас на вулiцы, - гаворыць яна мне, - напэўна, не пазнала б". А я? Хiба я пазнаў бы яе? Я чакаў ад яе ўсяго: папрокаў, злосцi, помсты, толькi не гэтай маркотнай абыякавасцi. Яна асунулася, атупела ад штодзённай нуднай працы ў нейкай канторы. Усяго на свеце баiцца. Асаблiва асцерагаецца судовых улад, з якiмi ў яе былi калiсьцi непрыемнасцi. А я ж так падрабязна растлумачыў ёй i Рабэру свой план. Рабэр набудзе ў якiм-небудзь банку сейф на сваё iмя, а я перанясу туды сваё золата, грошы i каштоўныя паперы. Ён дасць мне даверанасць на права карыстацца сейфам i абавязацельства, што сам не дакранецца да гэтага сейфа да дня маёй смерцi. Я, безумоўна, хачу, каб Рабэр напiсаў заяву, у якой ён прызнае, што ўсе скарбы ў сейфе належаць мне. Не магу ж я цалкам аддаць сябе ва ўладу гэтага незаконнага сынка. Я яго зусiм мала ведаю. Мацi i сын пярэчаць, што пасля маёй смерцi гэтыя дакументы абавязкова знойдуць i тады пачнецца... Ну i iдыёты! Нiяк не хочуць даверыцца мне! Я паспрабаваў iм давесцi, што ў такiм выпадку можна падключыць майго даверанага Буру, з якiм я вяду справы ўжо сорак гадоў i якi абавязаны мне ўсiм. У яго захоўваецца мой пакет з надпiсам: "Спалiць у дзень маёй смерцi", i няма нiякiх сумненняў, што ён абавязкова гэта зробiць. Вось у той пакет я i пакладу заяву Рабэра. А я абсалютна перакананы, што Буру ўсё спалiць, - тым больш што ў гэтым пакеце ляжаць сякiя-такiя дакументы, якiя яму асабiста выгадна кiнуць у агонь.
Избранное. Компиляция. Книги 1-11
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Ответ
1. Библиотека венгерской литературы
Проза:
роман
рейтинг книги
Пипец Котенку! 3
3. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Божьи воины. Трилогия
Сага о Рейневане
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Новый Рал 3
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.
Научно-образовательная:
медицина
рейтинг книги
