Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў
Шрифт:
* * *
На рэчку хадзіў паглядзець, ці замерзла, чакаю зімы. * * *
Чужы завулак — тут нават чырвань цэглы цяпла ня мае. * * *
Холад восені, у вясну ляціць-ляціць матылёк сухі. * * *
Ты мяне суцеш, доўгая
* * *
Лілея ў шклянцы, дух яблыкаў-антонаў, сьлёзы каханкі. * * *
Нашто блукаю і каго шукаю тут, сярод туманаў? * * *
Памажыце мне каханую забыць, кля — новыя лісты. * * *
Сланечнік высах, ледзь чутны водар мёду застаўся ў лістах. * * *
Несупынны дождж, як дзіця, спадзяюся на заўтрашні дзень. * * *
Рукі нямога, чырвоныя на дажджы, хутка гавораць. * * *
На камень-валун сеў самотны вандроўнік, халодны вечар. * * *
Легкаважны дым не магу ніяк схапіць за блакітны хвост. * * *
Як непрыкметна на вагоннай падлозе сьлед высыхае. * * *
Сьпяць дарожнікі, лыжка ў шклянцы на стале ўсё зьвініць-зьвініць. * * *
Так дрыжыць вагон, што ніводнай літары роўна не пішу. * * *
Стаміўся ехаць, нарэшце, той прыпынак, дзе ўсе сыходзяць. * * *
Чаму ж вы, пташкі, ня зьведалі адзіноты па-над зямлёю? * * *
Агарнулі лес восеньскія халады, вогнішча кладу. * * *
Колькі каштанаў прынёс дадому й расклаў у кніжнай шафе. * * *
Паўночны вецер, дождж, шэрая дарога, ноч, валацуга. * * *
За галінамі чорна-сінімі плыве белы маладзік. * * *
Восеньскі
* * *
Сталёвы вецер, коціцца па асфальце звон кансароўкі. * * *
Ліхтар, прыпынак, высачэзная постаць пад парасонам. * * *
Не дае заснуць скразьняк у электрычцы, бязбожны холад. * * *
Поўнач у мэтро, мармуровая сьцяна слухае мяне. * * *
Жаданьне — заснуць, не патушыўшы сьвятла, глыбокая ноч. * * *
Спаць і толькі спаць, больш нічога не хачу; не магу заснуць. * * *
Дзьверы зачыніў, а ў пакоі скразьнякі не пазьнікалі. * * *
Халодны пакой, ціўканьне гадзіньніка не дае заснуць. * * *
Дзе падзеўся ты, ясна-белы маладзік? Не кладуся спаць. * * *
Вадкая цемра, уздыхнула машына, вуркоча матор. * * *
Нізкая вярба ўсё кранае на вадзе адлюстраваньне. * * *
Ноччу падаў сьнег, а нараніцу растаў — цёплая зямля. * * *
У чаўне вада, на вадзе — срэбра поўні і тонкі лёдзік. * * *
Вельмі многа сплю, дык чаму цалюткі дзень пазяхаецца? * * *
Далёка ў небе, марозным сінім ранкам сканала зорка. * * *
Квітнее сьліва. О, не-не — падалося… Навокал шэрань. * * *
Дробныя зоры востра міргалі, золкасьць, час разьвітаньня. * * *
Стары чалавек спытаў у вялікай гары: — Ці гэта зноў сьнег?
Поделиться:
Популярные книги
Кодекс Крови. Книга ХIII
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Игра престолов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
История "не"мощной графини
1. Истории неунывающих попаданок
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
На Ларэде
3. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XV
15. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Развод с генералом драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Инкарнатор
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75