Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Як настаўніка.

— Не ўзненавідзіць жа яна мяне толькі за тое, што я стану яе айчымам. Яна здольна разабрацца, што добра, што блага. Ты ўсё яшчэ лічыш яе маленькай.

— О, не! Яна не маленькая. Як я была б рада, каб вы падружылі!

Кажуць, закаханыя ў сваім шчасці — заўсёды эгаісты, у хвіліны сустрэч для ix нічога больш не існуе на цэлым свеце, акрамя ix саміх i ix кахання. Магчыма, з-за гэтага «эгаізму дваіх» яны ні разу не ўспомнілі Сяргея, хоць гаварылі ледзь не да світання i перагаварылі, здавалася, аб усім, нават паспрачаліся наконт таго, хто куды павінен

пераходзіць: яны з Ленай у школьную кватэру ці ён у ix хату.

35

У Лемяшэвіча не было ўрокаў, i ён прыйшоў у настаўніцкую пасля званка. У Марыны Астапаўны таксама не было першага ўрока, i яна сядзела адна, правярала дыктант.

— А я думала, вы захварэлі: ад вас рана выходзіла Груздовіч, — сказала яна. Сказала шчыра, бо нават i ў яе не з'явілася думка западозрыць Наталлю Пятроўну ў нечым такім, што магло б стаць пажывай для плётак. Але Міхась Кірылавіч збянтэжыўся ад яе слоў, як хлапчук, i выдаў сябе. Маючы багаты вопыт, Марына Астапаўна адразу ўсё зразумела i не ўтрымалася, каб не з'яхіднічаць:

— Віншую вас.

У яе дзіўна заблішчалі вочы — ад радасці, што нават такая жанчына, якую лічылі ледзь не за святую, аказалася звычайнай смяротнай грэцініцай, як усе, i ад пачуцця рэўнасці — хоць яна ні на што не спадзявалася, але Лемяшэвіч падабаўся ёй усё больш i больш. Магчыма, з-за яго яна парвала з Бародкам, перад ім адным яна адчувала сябе сарамлівай дзяўчынай — пасля першай размовы аб кватэры больш ніколі не адважвалася нават непрыстойна пажартаваць ці выявіць сваю сімпатыю. Такія пачуцці для яе былі незвычайнымі i прыемнымі. У яе зноў з'яўляліся мары пра нейкае асаблівае шчасце. І вось — усяму гэтаму канец. Яшчэ адно расчараванне. Яна ўмомант стала злоснай, з'едлівай, гатовай з усяго i ўсіх здзекавацца.

Міхась Кірылавіч схаваўся ад яе ў сваім кабінеце, зразумеўшы з радасцю i страхам, што тайны больш не існуе.

«Трэба папярэдзіць Наташу!»

У настаўніцкай пачуўся голас Сяргея.

— Кірылавіч тут?

— Тут, тут! — не адказала, а, здалося, праспявала Прыходчанка з такой іроніяй, насмешкай, што Лемяшэвіч не ведаў, куды дзецца: лепш выскачыць праз акно, чым сустракацца з ім.

Сяргей жартам стукнуў у дзверы i шырока адчыніў ix, вясёлы, прыветлівы.

— Ты чаго снедаць не прыйшоў? — спытаў ён, паціекаючы Лемяшэвічу руку.

— Праспаў!

— Што за далікатнасці — праспаў, дык не снедаць! Маці дагэтуль чакае. Схадзі.

— Ды не, галава нешта баліць.

— Ты сапраўды чырвоны нейкі. Можа, захварэў? — занепакоіўся Сяргей. — Зайдзі да Наташы.

Лемяшэвіча ажно перасмыкнула ўсяго.

— Не, не, тэмпература нармальная, я мераў.

— Глядзі… Ты, здаецца, хацеў ехаць у раён?

— Так, так, чакаю Валатовіча.

— Пакуль той Валатовіч — я еду на «казле» да станцыі. Трэба ў Гомель. Стары сам хацеў ехаць, ды занядужаў… Ледзь угаварыў, каб паляжаў. Калі не хочаш снедаць — паедзем зараз.

У машыне ехалі таксама бухгалтар МТС, фінагент, студэнтка, якая прыязджала на выходны i затрымалася праз завіруху. Размова была агульная —

звычайная дарожная, жартаўлівая. Лемяшэвіч не актыўна браў удзел у ёй: яму не давала спакою думка, як пагутарыць з Сяргеем, расказаць яму пра ўсё, што здарылася. Галоўнае — ён не мог уявіць, як Сяргей можа рэагаваць на гэта. Такія ціхія, разважлівыя, чыстыя i па-свойму рамантычныя натуры часта бываюць страшныя ў крытычныя для ix хвіліны жыцця. Страшный па-рознаму: адны ў адносінах саміх сябе, другія — да тых, хто закрануў ix, парушыў надзеі. Лемяшэвіч баяўся, што Сяргей здольны нарабіць глупства, якое можа адбіцца на яго з Наташай будучыні. «Няхай ён лепей даведаецда ад другіх».

— Што ты, Міхась, сёння нейкі? — спытаў Сяргей, калі набліжаліся да райцэнтра.

— Які? Сумны?

— Не. Як змоўшчык. У каўнер хаваешся.

Лемяшэвіч паціснуў плячамі.

— Не, нічога. Думаю. Здараецца, што прыходзіць жаданне пафіласофстваваць.

— Ого! — засмяяўся Сяргей. — Са мной гэтага не здараецца, я — чалавек навук дакладных, над старымі поршням! не пафіласофствуеш. Я вось еду па дэталі, буду сварыцца, але вырву, што трэба… Ад гэтага ў мяне i настрой добры.

На пераездзе Сяргей i студэнтка саскочылі з машыны i пайшлі на станцыю.

Уладзіўшы ўсё ў райана, фінаддзеле i банку, Лемяшэвіч заглянуў у райком. Была невялічкая справа, але галоўнае — яму захацелася пабачыць Рамана Карпавіча, пагутарыць з ім, паглядзець, як адчувае сябе новы сакратар. У прыёмнай было пуста, i ён пастукаў у вушак дзвярэй, на палінялай абіўцы якіх ярка выдзяляўся прамавугольнік ад знятай шыльдачкі, якая некалі паведамляла: «Сакратар PK КПБ Бародка А. 3.»

Новай шыльдачкі не было. За дзвярамі бубнелі галасы двух чалавек. Стуку яго, відаць, не пачулі. Лемяпіэвіч прыадчыніў дзверы, спытаў:

— Можна?

— Хто там? Лемяшэвіч! Заходзь, заходзь!

Раман Карпавіч прыветліва пайшоў насустрач. У вачах яго іскрыўся смех, на твары вясёлая задаволенасць, таксама свяціўся твар i ў яго субяседніка — Кляўкова. Відаць па ўсім — перад гэтым гутарылі цікава i весела. Лемяшэвіч падумаў, што ён, напэўна, перашкодзіў, i адчуў сябе няёмка. Але Кляўкоў весела прывітаў яго i паведаміў сам:

— Іду старшынёй у Чкалава. Дубадзела мы выгналі… І я, Раман Карпавіч, усё-такі патрабую аддаць яго пад суд за ўсе махінацыі. Бародкіна гадаванец! — Кляўкоў ажно сціснуў кулак.

Жураўскі з усмешкай паківаў галавой.

— Бязлітасны вы чалавек. Аб адсутных не гавораць кепска.

— Я i мёртвых добрым словам не ўспамяну. Аднак я засядзеўся…

Кляўкоў пачаў развітвацца.

— Дык дамовіліся, Раман Карпавіч. Паслязаўтра я вас чакаю. І ведайце, калі не тыдзень, то тры дні.— нікуды не выпушчу. Абяцанне даражэй за ўсё, як кажуць… А далей: буду рабіць памылкі, якія мог бы не рабіць, — лупцуйце без усялякіх скідак. За аднаго бітага трох нябітых даюць. Закон! Толькі, вядома, не на смерць… Ад забітага карысці ніякай… Але ўлічыце, што i я зубасты… Калі што не так — ведаю, куды падацца. Ды i прафесію сваю ўспомню. — Ён перавёў позірк на Лемяшэвіча. — Прывет Валатовічу перадайце — у госці прыеду, павучыцца ў старога.

Поделиться:
Популярные книги

Вадбольский

Никитин Юрий Александрович
1. Вадбольский
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вадбольский

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Гарем на шагоходе. Том 1

Гремлинов Гриша
1. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 1

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Желудь

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Желудь

Товарищ "Чума"

lanpirot
1. Товарищ "Чума"
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Товарищ Чума

Затерянные земли или Великий Поход

Михайлов Дем Алексеевич
8. Господство клана Неспящих
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.89
рейтинг книги
Затерянные земли или Великий Поход