Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Валатовічу хацелася яшчэ паказаць сакратару свінарнік, дзе вельмі паспяхова працавала механізаваная кармакухня. Але свінарнік знаходзіўся ў Задуб'і, за тры кіламетры, а на дварэ пачыналася завіруха.

Жураўскі жартаўліва запярэчыў:

— Злітуйцеся, Павел Іванавіч. Тым больш што я, па праўдзе кажучы, у госці прыехаў да цесця. Жонка там чакае, сваякі… Хадзем лепей пагрэемся.

У хаце Сцяпана Касцянка было як на свята: вымыта, вычышчана, прыбрана. Печ дыхала гарачынёй i такімі пахамі смажаніны, ад якіх ураз разгараўся апетыт. У светлай палавіне Даша накрывала сталы, накрывала з густам,

па-гарадскому, і ўсе ў хаце падпарадкоўваліся ёй. А яна сама любавалася працай рук сваіх i тут жа папракала разгубленых бацькоў:

— Што вы, як да вяселля, рыхтуецеся! Проста паабедаць — i ўсё.

Але i Сцяпан Яўменавіч, i Уліта Антонаўна, i сама Даша ведалі, што будзе не проста абед, бо людзей прыйдзе нямала, нават калі i не запрашаць: адны захочуць пабачыць Рамана Карпавіча, другія — Дашу.

Адам прыйшоў ca школы, пацягнуў носам смачнае паветра, убачыў Дашу з закасанымі рукавамі i, замест прывітання, пажартаваў:

— Прыёмчык наладжваеш у гонар новага сакратара, Дар'я Сцяпанаўна?

Маці, відаць, пачулася нешта абразлівае ў яго словах, i яна пажадала:

— Ціпун табе на язык, Адамка.

Касцянкі радаваліся звароту зяця i дачкі ў родны раён. Уліта Антонаўна, праўда, спачатку тайком спытала ў Дашы:

— Дашачка, а не паніжэнне гэта Раману?

Але Сцяпан Яўменавіч разважаў проста i па-сялянску мудра:

— Даўно пара так. А то ўсё Патапаў вылучалі. Не, Патапы калгасы не падымуць. Цяпер трэба людзі вучоныя. Вось гэта рэч іншая! Валатовіча — у калгас, Жураўскага — у раён. Дарэмна Бародку адпусцілі. З яго таксама старшыня быў бы…

Але яшчэ больш узрадаваў прыезд Жураўскіх Jleмяшэвіча. Ён i сам не разумеў прычыны гэтай сваёй узнёслай радасці, але хадзіў апошнія дні, як імяніннік, з нецярпеннем чакаючы новага сакратара, нібы той вёз асабіста для яго новае жыццё i вялікае шчасце. Ён не вытрымаў i прыйшоў да Касцянкоў раней за ўсіх. Убачыў Дашу — збянтэжыўся, як закаханы. А яна доўга i моцна ціснула яму руку, весела смяялася.

— Ага, сорамна вам? Ніводнага пісьма — падумаць!

— Пісаў адно.

— І ён называе гэта пісьмом i апраўдваецца: пісаў. Як прыехаў — напісаў, падзякаваў, i на гэтым канец дружбе. Я думала, вы ажаніліся тут.

— А яго такі ледзь не ажанілі…— пажартаваў Адам.

— Сядайце i раскажыце мне ўсё. А то пра вас легенды ходзяць.

— Якія легенды? — не на жарт устрывожыўся Лемяшэвіч, баючыся, што яму прыпісалі нейкія ўяўныя заслугі.— Легенда заўсёды плод фантазіі, Дар'я Сцяпанаўна. А мне i расказвац'ь няма чаго. Працаваў i рабіў памылкі, як любы смяротны…

— Расказвайце пра памылкі. Ад мяне вы не адкруціцеся. Я вас прымушу расказваць. Ці не я вас сагітавала сюды? Ай, мама, пірог! — глянула яна на гадзіннік i кінулася да печы. — Прабачце, пірог згарыць…

Лемяшэвіч з цікавасцю назіраў за Дашай, як яна ўвіхаецца каля печы, i ў гэты момант чамусьці ўявіў сваю халасцяцкую кватэру, у якой пры ўсіх яго намаганнях i дапамозе сяброў усё-такі няма такой утульнасці, як у хаце, дзе ёсць гаспадыня, i яму стала сумна; ён адчуў сябе адзінокім i няўладжаным у жыцці. «Не, трэба ажаніцца», — падумаў ён, але ад рашучасці такой не стала весялей: адразу ўспомнілася Наталля Пятроўна. У глыбокім задуменні ён глядзеў на Жураўскую, a бачыў яе, Наташу. Чым далей,

тым больш i больш завалодвае ім пачуццё, адначасова радаснае i пакутлівае. Цяпер ён напэўна ведаў, што гэта — не простае захапленне, якое часам з'яўлялася раней, a сапраўднае каханне, шчырае i глыбокае, у якое ён раней не асабліва i верыў, думаў, што яно існуе толькі ў кнігах. Ён адчуваў, што доўга так не можа цягнуцца, што ён павінен нешта рабіць. Але што? Што ён можа сказаць, на што можа спадзявацца? А як пасля паглядзець у вочы Сяргею, гэтаму крыштальна чыстаму, падзіцячаму даверліваму чалавеку? «Хутчэй бы яны пажаніліся, — не раз думаў ён доўгімі бяссоннымі начамі.— Тады знікла б усякая надзея i — кропка. Ці мала на свеце добрых жанчын!»

Уліта Антонаўна занесла на стол гарачы пірог, які rieрадала ёй Даша, накрыла ручніком, як накрывала паляніцы хлеба, выняўшы ix з печы i абмыўшы румяную скарынку вадой.

— Кірылавіч, — вывела яна з задумення Лемяшэвіча, — а Алёша не прыязджаў у Мінск, — i праслязілася.

— Як не прыязджаў? A пісьмо?

— У пісьме ён пісаў, што жыве ў Дашы, прывет перадаваў, а яны ў вочы яго не бачылі.

— Гэта вы яго навучылі такой скромнасці? — спытала Даша ў Лемяшэвіча.

— Гонару ў яго многа, а не скромнасці,— сказаў бацька з парога, несучы вялікую міску салёных рыжыкаў.

— Я дараваць не магу ўсім вам, што адпусцілі яго, — уздыхнула Даша. — Хіба можна — з дзесятага класа!

— Нічога, не загіне! — супакоіў жанчын бацька. — Я меншы на Урал у заробкі ездзіў. Больш самастойнасці набудзе.

Прыйшлі Жураўскі i Валатовіч, прамёрзлыя, заснежаныя, але здаволеныя адзін адным, вясёлыя, i ўсё гаварылі пра калгасныя справы. Прыйшоў Даніла Платонавіч. Жураўскі шчыра абняў яго. Стары ўпотай выцер слязу i сам абняў Дашу.

— Радуюся за вас, мае сябры. Дзякую вам.

— Завошта, Даніла Платонавіч? — здзівілася Даша.

— Як завошта? Пісьмы мне добрыя пісала, за кнігі. І за тое, што вярнуліся. Не гаварыце, што гэта проста i легка. Але так трэба людзям, Рамане.

Стары стаяў пасярод хаты i гаварыў сур'ёзна i крыху ўрачыста. Жураўскі, адчуваючы няёмкасць ад такой сустрэчы, жартаваў:

— Вы мяне не агітуйце, Даніла Платонавіч. Я сам сябе сагітаваў.

— Вось за гэта i дзякуй. А хочаш крытыкі — калі ласка, скажу… Мала яшчэ вопытных людзей ідзе ў вёску з ахвотай. А каго прымушаюць — у такога работніка я не веру, толку не будзе з такога.

— Ды ўжо ж! Які толк, калі з-пад кія! — адазваўся Сцяпан Яўменавіч, расстаўляючы вакол сталоў крэслы i табурэты. — Але прашу да стала. Сяргея чакаць не будзем. Сямёра аднаго не чакаюць.

Сяргей не хацеў зрываць заняткі з вучнямі i прыйшоў позна, за што яго прымусілі выпіць «штрафную». Яшчэ пазне'й прыйшла Наталля Пятроўна. На дварэ разгулялася лютаўская завіруха, засвістала за акном, завыла ў коміне. Урач увалілася ў хату снежнай бабай. Дзверы ў кухню былі адчынены, яе ўбачылі i прывітальна зашумелі. Даша пабегла i горача абняла сяброўку. Сяргей памагаў ёй распрануцца, i твар яго ззяў радасцю. Лемяшэвіч зайздросціў сябру: ён, Лемяшэвіч, не мае маральнага права так сустрэць яе. Ды i нельга яму паказваць свае пачуцці. Навошта? Няхай нішто не засмучае шчасця Сяргея. Наталля Пятроўна ішла да стала, абняўшы Дашу.

Поделиться:
Популярные книги

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Измена. Право на семью

Арская Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Измена. Право на семью

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Волхв

Земляной Андрей Борисович
3. Волшебник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волхв

Кай из рода красных драконов

Бэд Кристиан
1. Красная кость
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кай из рода красных драконов

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Шаман. Ключи от дома

Калбазов Константин Георгиевич
2. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Шаман. Ключи от дома

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII