Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Добры старшыня будзе! — сказаў Раман Карпавіч, калі Кляўкоў з элегантнай спрытнасцю надзеў новае драпавае паліто з шэрым каракулевым каўняром i, махнуўшы ад дзвярэй шапкай, выйшаў. Да паліто гэтага не пасавалі старыя стаптаныя валёнкі.

— Энтузіяст. Энергіі ў гэтага чалавека, я табе скажу!.. — Сакратар хадзіў з другога боку стала, задаволена паціраючы рукі.— З такімі людзьмі працаваць — адно задавальненне. І дзіўна, што ёсць кіраўнікі, якія баяцца такіх неспакойных людзей, намагаюцца пазбавіцца ад ix. А таго не разумеюць, што неспакойныя людзі — самыя працавітыя, што не раўнадушныя, a іменна неспакойныя робяць вялікія справы…

Страчваюць, сукіны дзеці, веру ў энтузіязм, у гераізм, прызямляюць усё… З гэтым таксама трэба змагацца! За рамантыку ў жыцці i працы!

Лемяшэвіч моўчкі слухаў i з цікавасцю назіраў за сакратаром. Крыху нязвыкла бачыць яго ў бурках, у футравай камізэльцы пад новым пінжаком, бездакорна пашытым. Лемяшэвіч ведаў, што толькі ў вельмі добрым настроі Жураўскі бывае такі красамоўны, як бы хоча выкласці ўсе прычыны свайго ўзнёслага настрою. Выкарыстаўшы паўзу, ён спытаў, як адчувае сябе Раман Карпавіч на новым месцы. Жураўскі сеў насупраць.

— Для мяне гэта не новае месца, Міхась Кірылавіч. Але многа змянілася, многа новага. Усе дні займаўся старшынямі: калі гэта галоўнае звяно, дык яму i галоўная ўвага! Вынікі, скажу табе, не вельмі суцяшальныя. Толькі адна трэць старшынь — людзі тыпу Валатовіча i Кляўкова, а гэта ўсяго сем чалавек. Другія сем-восем чалавек могуць стаць добрымі старшынямі, калі памагчы ім. Але колькі працы трэба для гэтага! О-хо-хо! І нарэшце вось гэтыя. — Ён працягнуў руку i ўзяў на пісьмовым стале спіс, паказаў на прозвішчы, падкрэсленыя чорным алоўкам, — гэтых трэба мяняць неадкладна. Чым хутчэй, тым лепш! З ix два прыйшлі пасля пленума, добраахвотнікі. Да вялікай справы заўсёды прымазваецца дрэнь…

Загадчык аддзела партучоту прынёс дакументы камуніста, які браўся на ўчот.

— Будзёце гутарыць, Раман Карпавіч?

— Абавязкова. Няхай заходзіць зараз жа, — і да Лемяшэвіча: — Прабач, пасядзі, пазнаёмімся з новым чалавекам. Я заўсёды з прыемнасцю знаёмлюся з новымі людзьмі.

Жураўскі перасеў за рабочы стол, разгарнуў чырвоную кніжачку — асабовую картку члена КПСС.

— Беларыбкін, Леў Макаравіч. Ану, што за леў?

Увайшоў сярэдніх год мужчына, па-вайсковаму падцягнуты, у ботах, у галіфэ, але ў цывільным пінжаку, у расшпіленым асеннім паліто. «Відаць, зволены ў запас афіцэр», — падумаў Лемяшэвіч.

Чалавек першы працягнуў сакратару руку i, не чакаючы запрашэння, сеў, аглянуўся на Лемяшэвіча, кіўнуў яму галавой i асцярожненька, нібы баючыся, што яны адпадуць, прыгладзіў адным пальцам свае франтаватыя вусікі.

Раман Карпавіч раптам нахмурыўся i пільна пагля дзеў на Беларыбкіна.

— Суровую вымову завошта маеце?

— Там напісана.

— Я ў вас пытаю!

— At, старая гісторыя… Пара зняць. Гэта — калі я яшчэ ў органах працаваў… Пасядзеў адзін… нявінна…

— З-за вас?

— Я вёў справу.

— Колькі?

— Што?

— Колькі пасядзеў?

— Ды толькі год.

— «Толькі»? — Раман Карпавіч нейкі момант нерухома глядзеў на Беларыбкіна, па твары Жураўскага расплывалася бледнасць, зверху, ад ілба, уніз, а потым ад шыі ўгору паплыла чырвань, і, калі гнеўным румянцам загарэліся шчокі, ён устаў, цяжка абапіраючыся на стол.

Беларыбкін сядзеў — да яго не даходзіла.

— «Толькі»! «Толькі год»?! — паўтарыў сакратар i раптам грымнуў кулаком па стале. — «Толькі»! «Пара зняць»?.. Вымову пара зняць з яго! Чулі?

Беларыбкін падхапіўся, па-вайсковаму выцягнуўся, лыпаючы вачамі.

— Я з цябе дзесяць год не

здыму яе! Мала далі, з партыі трэба гнаць! — Ён рабіў намаганні, каб супакоіцца. — «Толькі»… Ды разумееце вы, што гэта значыць — «толькі год»? Гэта трыста шэсцьдзесят пяць дзён пакут сумленнага савецкага чалавека з-за вашай бяздушнасці! Вы кампраметуеце партыю, органы ўлады! І да вас дагэтуль не дайшло! Вам адзін год «толькі». Колькі ж не «толькі»? Дзесяць?

Жураўскі, відаць, адчуў, што яму не супакоіцца ў прысутнасці гэтага чалавека, i ён рэзка махнуў рукой:

— Ідзіце прэч!

Беларыбкін не сказаў ні слова, павярнуўся на абцасах і, згорбіўшыся, выйшаў.

— Настрой сапсаваў, сукін сын! Такі настрой быў! «Толькі»! Чуў? — Раман Карпавіч, паціраючы лоб, усхвалявана хадзіў па кабінеце. — Ну, усялякіх бачыў, але такога… Не паверыў бы, каб хто расказаў. Што ён — поўны ідыёт, набіты дурань?

— Чорт яго ведае. Але ад такога раўнадушша да чалавека ў мяне мароз па скуры прабег, — сказаў Лемяшэвіч. — У пажарнай, кажаце, зараз? У пажарнай таксама гуманістам трэба быць!

Яны доўга не маглі супакоіцца. Але прыйшлі іншыя людзі з іншымі справамі, i Раман Карпавіч паступова забыўся на гэты непрыемны выпадак. Лемяшэвіч адчуваў, што яму час, як кажуць, i сумленне мець: нельга ж бясконца сядзець у сакратара райкома простым назіральнікам. Але ісці адсюль не хацелася. Хацелася расказаць Раману Карпавічу ўсё, што здарылася ў яго жыцці за апошнія суткі. Калі ішоў сюды — не думаў пра гэта. А цяпер адчуў, што гэта проста неабходна зрабіць: сказаць усё аб'ектыўнаму чалавеку, пачуць яго ўхвалу ці асуджэнне раней, чым прыйдзецца зноў глянуць у вочы Сяргею. Яго палохала думка пра непазбежную i вельмі хуткую сустрэчу з Сяргеем. Што ён скажа яму? Зноў маўчаць, хавацца ў каўнер? A ў Крыніцах, напэўна, усе ўжо ведаюць: падобныя навіны разносяцца з маланкавай хуткасцю, тым больш калі пра ix даведваюцца такія, як Прыходчанка. Але як сказаць Раману Карпавічу? Таксама нялёгкая задача — ні з таго ні з сяго пачаць такую размову ў сценах райкома, паміж дзелавымі размовамі аб старшынях, аб правасуддзі, аб прапагандзе i выхаванні…

Ён выбраў такі момант. Раман Карпавіч пазваніў дадому:

— Даша! На абед чакай госця. Якога? Сама ўбачыш. Праз паўгадзіны будзем.

— Гэта вы пра мяне? Дзякую. Не пайду.

— Далікатныя вы парабіліся. Сяргея пазаўчора ледзь зацягнуў!

— Баюся, Раман Карпавіч. Злачынства зрабіў…— Лемяшэвіч хацеў за жартам схаваць усхваляванасць. Але Жураўскі адразу ўбачыў, што гэта не жарт, a сапраўды нешта сур'ёзнае, i насцярожыўся, напалоханы выпадкам з Беларыбкіным.

— Ажаніўся.

Раман Карпавіч зарагатаў.

— Сапраўды, злачынства! Тры дні назад — нікому ні слова. І раптам… Але чаму табе баяцца Дашы?

— Чаму? Бо ажаніўся я… ведаеце, з кім? — Ён раптам наблізіўся да стала i амаль шэптам, таямнічым i радасным, паведаміў: — З Наталляй Пятроўнай…

— З Марозавай? — Жураўскі ад здзіўлення ўтуліў галаву ў плечы, як бы жадаючы схавацца ад усей гэтай навалы. — Чакай, ні чорта не разумею. Мяне Даша пераконвала, што праз тыдзень Наташа будзе жонкай Сяргея.

— Вось таму i баюся… Яна сватала, а выйшла інакш… Разумееце, усё здарылася нечакана. Я кахаў яе, яна — мяне… Я маўчаў, паважаючы Сяргея. А яна… яна не змаўчала. А Сяргей нічога яшчэ не ведае. Мы разам ехалі, мне варта было сказаць яму, але я не мог, не хапіла адвагі. I цяпер на душы пагана. Не ведаю, як сустрэнуся з ім.

Поделиться:
Популярные книги

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Имя нам Легион. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 7

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Законы Рода. Том 11

Flow Ascold
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2