Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крытыка

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Калі прыблізна паўстае, пасля ўсяго, аб чым я пісаў Вам ужо, думка і памер (для верша) — то пасля проб, часам шматлІкіх, выкрышталізоўваецца мікрастыль, стыль толькі для гэтай рэчы (макрастыль адзін, хаця і выпрацоўваецца гадамі, крыху мяняючыся ад рэчы да рэчы). Але я не мастак ахарактарызаваць, што гэта такое. Пішу, як прывык, падпарадкоўваючыся густу, слыху, зроку. А ўсё гэга ў кожнага чалавека іншае. То, можа, і піша кожны чалавек па-іншаму менавіта таму. Я, напрыклад, цярпець не магу некаторых слоў, хаця яны, дальбог, ні ў чым перада мной не вінаватыя. Ясна,

што я пазбягаю іх, як і сіх-тых колераў, напрыклад, хаця б яны на сто працэнтаў падыходзілі да параўнання.

Лепей, відаць, не скажаш, што стыль — гэта чалавек, яго густы, прыстрасці і г.д. Колькі людзей, столькі і стыляў.

Далей ужо ўсё вядзе думка, або, часам, і сам герой, у якім раптам праяўляецца небяспечная самастойнасць: выявілася ненкая новая рыса характару, дзякуючы якой ён проста не мог у дадзеным выпадку ўдарыць ворага ці, наадварот, збаяцца яго. Бывае і так, што мяняюць плынь рэчы і нейкія вонкавыя ўражанні. Напрыклад, на дзіва светлы настрой, які адчуваеш пасля коннай паездкі па жніўях, з аплеценых павуціннем, "пражаю маці божай", пад празрыстым небам — гэты настрой можа прымусіць, пад уплывам хвіліны, даць такі самы настрой герою, што знаходзіцца ў гэты момант нават у досыць скрутных. абставінах. Хай на адно імгненне раптам адчуе шчасце жыцця ў самую жахлівую хвіліну. Гэта бывае часам эфектна і нечакана праўдзіва.

Раман — гэта, вядома, не тое. Асабліва раман гістарычны. Думку аб ім, жаданне напісаць яго ажыўляе, часцей за ўсё, нейкі асобны факт, вычытаны ў хроніцы ці старажытным акце. Для мяне гістарычная рэч пачынае жыць з анекдота (не ў нашым сэнсе, а ў тым, у якім разумелі яго продкі год дзвесце назад: трагічны або вясёлы, але заўсёды сюжэтны і арыгінальны факт з жыцця рэальнай гістарычнай асобы). Для мяне мой "Хрыстос у Гародні" пачаўся з урыўка з "Хронікі" Стрыйкоўскага, "Сівая легенда" — з магілёўскіх хронік. Толькі факт, хай і нязначны, павінен узрушваць.

Але я ўяўляю і іншы шлях. Разглядае чалавек беларускія гравюры Скарыны і Вашчанкі, дзе сцэна з "Юдзіфі" і па касцюмах, і па тыпах — наша сярэднявечча. Або разглядае серыю карцін з жыцця Хрыста. Уявім сабе, што яны з кватэры Паліптыкі Аўгусціянскага з касцёла Катарыны ў Кракаве. Глядзіць гэтыя "Спайманні", "Маленні аб чашы" і г.д. I раптам разумее, што гэта XV ст., якое было яно ў Польшчы і Беларусі. ЛюдзІ, тыпы, адзеннІ. На гэтым цалкам можа ўзнікнуць нейкі сюжэт з гісторыі рэлігійных сутычак.

Але пасунуць на стварэнне гістарычнага рамана можа і асабістая зацікаўленасць да эпохі. Мяне, напрыклад, прымусіла займацца 186З годам сямейнае паданне аб расстраляным у той час чалавеку. Ведаючы толькі тое паданне, я напісаў сваё "Паром на бурнай рацэ" (толькі пазней, праз некалькі год, я знайшоў судовую справу ягоную ў Віленскім архіве, усё выявілася, было так, як расказвалі мне). Але яшчэ да "Парома" быў задуманы вялікі раман аб паўстанні.

Ад першай думкі, ад першага помыслу — ад іх яшчэ да твора, як ад зямлі да неба. Тут пачынаюцца пакуты егіпецкія і, адначасова, ледзь не самы прыемны этап работы. Я збіраў матэрыял для "Каласоў пад сярпом тваім" дванаццаць год.

Шукаеш,

капаешся ў архівах, ездзіш на месцы сражэнняў, пытаешся ў старых, скажам, у Мілавідах, што ім расказвалі бацькі і дзяды, дзе гэта было, хто адкуль ішоў. Словам, па слоўцу, па дакументу, па апавяданню, па пейзажы месца, дзе біліся. Кожнае адкрыццё выклікае лавіну асацыяцый, варыянтаў, мяняе калізіі, вымушае гаварыць ужо жывых у тваім уяўленні людзей.

Вось пан штурмуе манастыр, у якім схаваліся дачка з жаніхом (гэта дзеля характарыстыкі дзеда героя). Вось другі, жах наваколля, на гулянцы ў якога нехта абавязкова абап'ецца і памрэ, склікае гасцей на сваё пахаванне — і ўстае з труны з келіхам шампанскага ў руцэ.

У дакуменце пра гэта — два радкі. I тут бярэцца за працу ўяўленне, ледзь не самае галоўнае для пісьменніка, асабліва на гэтым этапе.

Ну, збіраеш матэрыял, ну, ведаеш напамяць некаторыя сцэны. Рэч усё адно яшчэ не гучыць. А калі ўсё ж у такі момант сядзеш яе пісаць, то атрымаецца правільна, з веданнем справы і… мёртванароджана.

Зноў патрэбен настрой, той стан душы, асаблівы, напяты, гатовы на ўсё, той настрой, калі, здаецца, што няма немагчымага, той настрой адпаведнасці сябе — свету, які бацькі крыху вялікапышна, але ўвогуле правільна звалі натхненнем.

Для верша гэта патрэбна кожны раз. Для рамана, почасту, толькі для тых ключавых сцэн, якія выклікаюць лавіну, і да ўзроўня якіх, хай ненапісаных яшчэ, ты ўвесь час будзеш падцягваць сцэны іншыя, каб зраўняцца, а то і пераўзысці.

Гучанню рэчы дае штуршок, нешта звонку. Зноў такі гук, пах, пейзаж, сцэнка, якую ўбачыў. Я сам не ведаю, што гэта, тое, якое штурхае, у чым яго адпаведнасць твайму настрою, які толькі й чакаў, каб прарвацца. Але, калі ўсё гатова і чакае — гэты ўладны суровы загад, гэты поштурх не прымусяць сябе доўга чакаць.

З "Каласамі пад сярпом тваім"… гэта атрымалася некалькі разоў.

У вясну таго года, калі я пачаў пісаць раман, давялося мне плысці чаўном па Дняпры. Ля адной вескі, бераг якой рака вечна падгрызала, я ўбачыў на паўкруглым выступе старую дзічку-грушу, якая цвіла. Ясна было, што толькі каранямі яна зберагла сабе ў гэтым годзе жыццё, каб у наступным абурыцца ў вясновую палавень. I гэта было, як настрой струны, як сімвал гэтай пагрознан і літасцівай ракі часу і, адначасова, як сімвал чагосьці надзвычай гожага, што асуджана на загібель і ўсё ж мае мужнасць цвісці.

І яшчэ. Вясной, у дзікі дванаццацікіламетровы дняпроўскі разліў, я выйшаў са стрэльбаю і сабакам да ракі. Сабака быў малады, не вытрымаў і пагнаў хатніх гусей. Тыя беглі адчайна, як я ні крычаў на сабаку, не спыняліся і, дабегшы да стромы, сарваліся з яе і паляцелі з рэзкім крыкам. Дзьмуў нізавы вецер, развёў страшныя хвалі з брудна-белымі грабянцамі, а гусІ ляцелі, ляцелі і, вельмі далёка, апусціліся на хвалі і, белыя, загайдаліся на чорнай вадзе. Такія яны былі самотныя і, адначасова, смелыя ў гэтым змаганні з шалёнай стыхіяй. I прыгожа гэта было, як не ведаю што. Гэтая сцэна стала запевам і другой тэмай працягу рамана, які я зараз канчаю.

Поделиться:
Популярные книги

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Законы Рода. Том 8

Flow Ascold
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Страж Кодекса. Книга III

Романов Илья Николаевич
3. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга III

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2