Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крытыка

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Сапраўды, чаму?

Справа, відаць, у тым, што трэба самому памясіць гразь, самому адчуць волю сцежкі ў жыце, самому задыхацца ў скрутках калючага мяцельскага дроту…

Можа з'явіцца ўражанне, што я захвальваю паэта. На самай справе гэта не так. Няма кніг без недахопаў, і мне спачатку хацелася проста заўважыць самае добрае. Гэта заўсёды прыемна: заўважаць добрае.

Але, відаць, не абыдзешся і без крытычных заўваг, бо дрэннае асабліва кідаецца ў вочы, калі кніга добрая. Часамі паэт пачынае гаварыць чужым голасам, яшчэ з 20-х год, знаёмым для нас:

Крытыка, Бяры на прыцэл Таго, хто азыз!

Крыўдна

таксама, калі ў творах паэта пачынаюць гучаць безгустоўныя ноты:

Можа, сёння твая рука Выдаіць смяротную кроплю Малака.

Гэта — як фальшывая нота ў добрай сімфоніі.

Можна было б адшукаць у кнізе яшчэ некаторыя пралікі. Дарэмна, напрыклад, паэт уключыў у яе слабы верш "Дзве дарогі сому", у якім ёсць слабыя па свайму паэтычнаму напаўненню радкі, накшталт:

Спакойна, пане! Вось вы і папаліся тут, нарэшце, Вы абяззброены. Вам няма чым крыць, Скажыце, калi вы ўзбройваеце Нямеччыну, Цi не гаворыце, што рашылi ў вадзе… Жывога сома затапіць.

Дарэчы, і слова "затапіць" не стасуецца ў дачыненні да сома.

Але гэта ўсё недахопы, якія не псуюць агульнае ўражанне ад кнігі.

Адным з лепшых вершаў зборніка з'яўляецца верш "Яблыня кахання". Мастацкі лаканізм і тая асаблівая чысціня пачуццяў, якая ўласціва Алесю Наўроцкаму, — усё гэта сплятаецца ў дзіўны па сваёй прастаце і выразнасці вянок.

Тое самае і з вершам "Страта". Паэт знаходзіць простыя, вельмі дакладныя словы для песні ў гонар дружбы. Мала хто за апошні час так палка пісаў аб страце друга, як Наўроцкі. Мы як быццам забылі тое неасэнсаванае пачуццё, якое цягне да чалавека няўхільна, як лёс, і ў гэтым падобнае на каханне. Мы не знаходзім у сваіх вершах такіх шчымлівых нот, якія знайшоў Алесь Наўроцкі для памяці сябра свайго маленства ў вершы "Страта". І наогул у нашых вершах пачуцці часта падмяняюцца вытанчанай нюансіроўкай, бліскучым, але халодным, як крышталь, агнём. Болю, ад якога, як нажом па сэрцу, у нашых вершах амаль няма. У Наўроцкага ж — першапачатковая яркасць і магутны накал смутку, радасці, лікавання. Калісь вытанчаных рымлян здзіўляла, што дакі маглі з гора качацца па зямлі, а ад радасці рагатаць так, што лісце падала з дрэў. І вось мы, што звыклі бараніцца ад гора ўсмешачкай, адчулі: мала нам дадзена такога за апошнія гады. І добра ведаць, што "Другу…" і "Рыдлёўка" — гэта такога накалу вершы аб суме адзіноты, аб жаданні чалавека вечна жыць у працы, у сыне, у справе, — якіх у нас не было з часоў тых вершаў Багдановіча, — беларускіх і рускіх, — што прысвечаны Ані. Наогул між гэтымі паэтамі значна больш падабенства, чым можна падумаць, і не ў рытміцы, не ў тэмах, а ў цеплыні самой удачы, у неўстаткаванасці паэтычнага характару, што народжаны для цеплыні, але не заўсёды яе мае.

Алесь Наўроцкі часам трохі імпрэсіяністычны: ён сканцэнтроўвае сваю ўвагу на адным якім-небудзь імгненні, і тады, калі ў гэтым імгненні сціснуты ўсе вякі і душы ўсіх людзей, — тады нараджаецца верш-скарб накшталт "Багрыма".

Хацелася б даць А. Наўроцкаму некалькі добрых парад. Першая з іх — не пагарджаць баладным жанрам, бо ён не чужы яму. Такія вершы, як "Вядро вадой напоўнена" і "Пачатак", — гэта зерні сапраўдных, сціслых, адухоўленых "іскрай божай" балад.

Другая парада — развіваць свой зрок сатырыка. Лепшыя з "Элегій", змешчаных у зборніку, сведчанне таго, што Алесь Наўроцкі валодае пяром сатырыка. Ён не можа прайсці паўз месца, дзе хлусяць, дзе крыўдзяць людзей, не можа не праспяваць адыходнай таму благому, што, на жаль, яшчэ трымаецца

ў жыцці. А калі дадаць да гэтага, што ў "Элегіях" прысутнічаюць яшчэ сум і роздум над лёсам людскім, — вы зразумееце самі: паэту нельга кідаць гэтай сваёй дарогі.

Вунь хмарка плыве над лесу дзялянкай, Грымоты нараслі. Эх, як жа пасля ўсмешак маланкі Лёгка дыхаць зямлі.

Пасля ўсмешак маланкі сапраўды лягчэй дыхаць зямлі. Няхай жа часцей бліскаюць гэтыя ачышчальныя маланкі.

Задума: узнiкненне i ўвасабленне

Польскі вучоны Міраслаў Ахоцкі, які працуе над праблемамі літаратурнай творчасці, прыслаў ліст пісьменніку Уладзіміру Караткевічу. У лісце ён пісаў;

"Я быў вельмі ўсцешаны, калі некалькі месяцаў таму Ян Гушча, з якім мяне лучыць не толькі дружба, але і тое, што мы разам рэдагуем "Асновы", наказаў мне падборку беларускай паэзіі, а ў ёй Ваш цудоўны верш "Таўры". Спадзяюся, што нумар "Асноў" са сваім вершам Вы ўжо атрымалі.

Я якраз у рамках сваёй працы (дактарат) пішу кнігу пра нараджэнне літаратурнага твора. Пра тое, як нараджаецца твор у свядомасці пісьменніка. Якія фактары з акаляючай пазалітаратурнай рэальнасці робяць уплыў на фарміраванне верша, апавядання, рамана. I таму, што праца мая, як я ўжо сказаў, мае навуковы характар, мае філасофскія і сацыялагічныя абагульненні павінны абапірацца на выказванні пісьменнікаў адносна таго, як у іх, у дачыненні да канкрэтных твораў, праходзіў творчы працэс. У сваёй кнізе я буду цытаваць выказванні пісьменнікаў розных нацыянальнасцей. Мне асабліва важна і тое, каб была прадстаўлена таксама беларуская літаратура. Ці не змаглі б Вы напісаць мне пра тое, як узнікае верш у Вас? Я знаю, што Вы добра ведаеце польскую мову, але прашу Вас напісаць Ваш ліст па-беларуску, таму што у сваёй працы я буду цытаваць выказванні пісьменнікаў на мове арыгінала і ў перакладзе".

Уладзімір Караткевіч адгукнуўся на просьбу польскага даследчыка. Рэдакцыя штотыднёвіка лічыць, што адказ пісьменніка будзе цікавы і для чытачоў. Таму прапануем яго Вашай увазе. Ліст друкуецца з некаторымі скарачэннямі.

Вельмі паважаны пане Ахоцкі!

Прабачце за тое, што не жадаючы гэтага, затрымаўся з адказам на Ваш ліст, які дужа ўсцешыў мяне. Я быў у раз'ездах, — у прыватнасці ў Міры. Думаю над лібрэта гераічнай оперы з XVII стагоддзя. А, значыць, трэба было капацца ў архівах, шукаць знаўцаў і г.д.

Цяпер паспрабую, як магу, адказаць на Вашы пытанні. I, дзеля самага пачатку, я хачу сказаць аб тым, што мы занадта мала ведаем чалавечую псіхіку, яе асаблівасці, тое, як яна мяняецца ад вонкавых абставін, спрыяльных ці неспрыяльных, мала, каб дакладна адказаць, якім чынам узнікла думка, ідэя, твор.

Словам, "таямніца гэтая велькая ёсць". Таму я дасылаю толькі свае назіранні, толькі тое, што прыблізна ведаю сам і нават тое, што чуў ад сяброў па пяру, не буду надта ўключаць. Каб быць пэўным.

Што сказаць аб паўставанні, аб узнікненні літаратурнага твора?

Перш за ўсё павінен быць адпаведны настрой. Яго ствараюць розныя рэчы. Пачуцце вялікага спакою, або, наадварот, нейкая падзея, што скалане цябе аж да глыбіні душы. Або нешта такое, што спалучае і тое і іншае. Мінулым летам, напрыклад, такі настрой нарадзіўся ў мяне на старажытным славянскім гарадзішчы Святая гара, пад вёскай Гарадное, на Століншчыне. Вакол балоты і мокрыя сонечныя лугі, а пасярод іх, над рэчачкай, гара з абсечанай верхавінай. Уся зарасла чорнымі ад старасці соснамі. На соснах вуллі ў выглядзе чалавечых фігур. Тут жа адна хата і руіны млына з колам, выкачаным на адхон. Перад хатай цвітуць касачы і пеўнікі.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Охота на царя

Свечин Николай
2. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.68
рейтинг книги
Охота на царя

(не) Желанная тень его Высочества

Ловиз Мия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не) Желанная тень его Высочества

Гарем на шагоходе. Том 1

Гремлинов Гриша
1. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 1

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!