Крытыка
Шрифт:
Не зусім задавальняе мяне толькі Мефістофель. Зразумела, гэта дастойны праціўнік (менавіта такім дынызаўрам і зрабіў яго мастак), зразумела, будзеш ненавідзець таго, хто падносіць латы, як будучы пратэз, воіну, а пасля на магілах пераможцаў, на іх латах і гарматах трыумфальна трубіць у трубу.
І ўсё ж гэта крыху не мой Мефістофель. І таму неяк менш верыш ва ўзнясенне Фаўста.
Але ж кожны мае права на свой пункт погляду, да таго ж і ў ілюстрацыях ёсць галоўнае, тое, што і ў кнізе, — выхад да святла.
Фаўсту даравалі, бо ён змагаўся, даравалі, бо ён хацеў дабрыні (а часам з гэтага выходзіла і зло). І пад канец жыцця перамог: нават сляпы, на краі магілы, думаючы, што канчаюць дамбу і канал, ён разважае так:
СвабодныУ заключэнне хачу заўважыць, што кожны новы пераклад — гэта новае даследаванне "Фаўста". У дадзеным выпадку — удалае даследаванне, якое зрабіў Васіль Сёмуха. Таму гэтае эсэ не разважанне пра тое, чаго вартая гэтая рэч, а проста некалькі думак аб перакладзе "Фаўста", аб нашым беларускім "Фаўсце".
Крэсіва. Іскры. Агонь
Памятаеце, прыдбаў андэрсенаўскі салдат цудоўнае крэсіва? Ударыш ім — і спраўдзіцца нават немагчымае. Вось прыблізна ў гэткім стане і я. У руцэ ў мяне "Крэсіва", кніга вершаў паэта Васіля Зуёнка. Але спачатку нкалькі заўваг. Занадта, бадай, дэкларатыўны першы верш зборніка — "Мільёны год". Нягледзячы нават на пругкі рытм і някепскую канцоўку (што, увогуле, для невялікага верша зусім няблага). Але такі ўжо ў нас звычай: напхаць у пачатак кнігі самых сярэдніх вершаў. Нібы адчэпнага даць: за сярэднасць не лаюць, то вось вам пад удар пешку, абы зберагаліся фігуры другой лініі.
Некаторая спрошчанасць верша "З вайны сустрэлі мацяркі сыноў" — таксама не радуе. Боль ва ўсіх аднолькавы, калі сын не вярнуўся з вайны. Ды толькі гаварыць пра яго трэба кожны раз іначай. Калі гэтага няма — тады ўвогуле не трэба. Васіль Зуёнак гэта ведае. Ведае хаця б таму, што побач стаіць верш "Помнік", дзе гэтая адметнасць зроку выяўлена высакародна, па-свойму, сапраўды па-народнаму.
Перад намі паэт. Паэт адметны, свежы, паэт са сваім зрокам, са сваім адкрытым гукам жыцця, слыхам і адкрытым болю і любві сэрцам.
Няма патрэбы тлумачыць розніцу паміж паэтам і нейкім іншым чалавекам. Усе ведаюць, напрыклад, са школьнага курсу фізікі, што чалавек, падскочыўшы, штурхае нагамі шар зямны, і той не адкочваецца толькі таму, што неверагодная розніца ў масе, але ўзаемадзеянне між чалавечым целам і зямлёй — роўнае. Усе ведаюць, і ўсе, каму гэта не спатрэбілася ў пасляшкольным жыцці, - забываюць. Але ніхто з тых, хто прачытае верш паэта, — не здолее забыць. Паэзія запамінальная да смерці.
Ніхто не пачуў: Яблык упаў дасвеццем — Ля Халопенiч, на Беларусі. Нiхто не пачуў — Ні людзі, нi травы, ні вецер… Ніхто. А шар зямны Здрыгануўся.Гэта не ілюстрацыя да закону фізікі. Дзеля гэтага трэба было самому ляжаць пад той яблыняй і адчуць, як яблык упаў у траву, як азвалася — гулка на дасвецці — зямля. Трэба было, каб, як ад кожнай сапраўднай паэзіі, здрыгануўся не толькі шар зямны,
Хочацца сказаць аб галоўнай якасці паэзіі В. Зуёнка. Якасць гэтая — сапраўдная чалавечая дабрата, той гуманізм, якому павінна вучыць паэзія і дзеля якога яна толькі і існуе на зямлі.
Ён у паэта ва ўсiм. Птушкi недаверлiва злятаюць з гнёздаў, i чалавек, каб не астылi гнёзды, iдзе прэч. Ён ведае, што iх занадта многа крыўдзiлi. Адкуль iм ведаць, што паэт здатны "пiць з жураўлямi пiва", што ён "свой"? У недаверы птушак — той недавер, якi занадта часта iснаваў мiж людзьмi ў гiсторыi i якога не павiнна iснаваць. Таму што чалавецтва стала дарослае i недавер пахне смерцю. I гэтая дабрата i ўсёразуменне ў аўтара "Крэсiва" паўсюль. У вершы "Добры прыезд". У ненадакучлiвай фiласафiчнасцi "Часа абнаўлення, часа вяртання". Словам, Васiль Зуёнак з тых, хто стаў бы нарогам, рунню, дажджом, хлебам i,урэшце, зноў чалавекам.
Духмяных бы лустаў накроіў: Прыходзьце — Усе, хто не снедаў, Хто полудзень меў упрыглядку, Хто ноч сустракае нiшчымна, — Прыходзьце.У маленькай кніжцы шмат вершаў з сапраўды глыбокай філасафічнасцю. Так, ёю: бо сказанае аб простасці, чысціні, празрыстасці зусім не выключае складанасці. І не выключае глыбокага майстэрства. Напрыклад, у найтанчэйшым па інструментоўцы вершы "Успамін".
Завіхалася, шчыравала, Абдымала ды мілавала… О, рукі, Рукі ў ільняной старонцы… Духмянасць поля i гарачнасць сонца… Мачулiшча — блакіт палёў, Нябёс, Блакiт вачэй — блакіт туманны Слёз.Падобнае за апошні час нячаста даводзілася бачыць. А тут тое сустракаем у вельмі асацыятыўным, часам нават занадта ўскладнённым вершы "Ралля — аснова". Шукаць, урэшце, трэба і тут. На кожнай сцежцы нашай паэзіі. І паэт шукае.
Ніхто чамусьці не задумаўся, а чаму ў нас малавата вершаў на так званую "рабочую" тэматыку і чаму яны не заўсёды першакласныя па якасці? Якая таму прычына? Можа, яна ў тым, што праца, скажам, селяніна, рыбака, паляўнічага апаэтызавана самім шматтысячагадовым існаваннем паэзіі, што вакол яе традыцыя, звычкі, вакол яе — народная песня, прырода, што жыццё горада, жыццё завода здаецца, па неабходнасці, нівеліраваным. А можа, прычына ў тым, што мы гаворым пра паэзію "сялянскую", "рабочую", паэзію "для нешматлікіх" (глупства якое!!!) і пры тым забываемся на тое, што існуе адна паэзія — чалавечая і дзеля чалавека, у неадрыўным адзінстве і ў разнастайнасці почыркаў.
І вось перад намі вершы: "Над лесам — заводскія гмахі", а найперш — "Соль", ледзь не найлепшы ў зборніку, сапраўдны гімн працы і чалавеку.
Не ад сонца ідзём у глыбіні — Па сонца ідзём. Сонца гіне: У кайданы крышталёў закута — Ляжыць у падземных закутках. Ідзём — магутныя — Вызваліць брата З-за кратаў.Немагчыма працытаваць увесь верш з вольнай і мужнай яго інтанацыяй. Трэба прачытаць самому.