Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
Шрифт:
Прызнаючы аб'яднаўчы для Беларусі момант у падзеях 1939 г., недапушчальна казаць пра «вызваленне Чырвонай Арміяй» і тым больш пра нейкую справядлівасць таго акта, тым самым прызнаючы справядлівасць агрэсіі. Падзеі 1939 г. былі справядлівымі гэтак жа, як і дзяльба Беларусі ў 1918–1921 гг. І падзеі 1939 г. не дадалі ў гісторыі справядлівасці, бо зло нельга выкараніць злом. Ад гэтага яго толькі пабольшае. А наданне тым і іншым сацыльна-палітычным з'явам ацэнак (што так любяць рабіць многія даследчыкі-грамадазнаўцы) павінна быць адэкватным сістэме каштоўнасцей сучаснай цывілізацыі і імкнуцца не трапляць у цянёты кан'юнктуры і залежнасці ад палітычных сілаў ці асабістых перакананняў даследчыка. Расійскім філосафам Аляксандрам Дзьякавым заўважана, што «науки о человеке, какими мы их знаем сегодня, постарались «забыть» о своем происхождении. <…> Гуманитарные науки
Канечне, з гледзішча метадалогіі гістарычных даследаванняў у дадзеным выпадку мы маем спрэчку прынцыпаў: з аднаго боку нацыянальнага ды, калі можна так сказаць, антрапацэнтрысцкага ў іх спалучэнні, а з іншага — класавага (пра апошні гл. вышэй хаця б меркаванні Леніна адносна паняцця анексіі). І стасоўна кожнага з іх знойдзецца важкая аргументацыя (класавасць жа таксама прадугледжвала прагрэсіўнасць дзеянняў у імя вышэйшай мэты — устанаўлення камуністычнага ладу па ўсёй зямлі, і толькі потым нацыянальныя інтарэсы, якія ўрэшце павінны былі б нівелявацца). Аднак тэорыі цягам развіцця чалавецтва трансфармуюцца, змяняюцца. А такая мера ўсіх рэчаў як чалавек — застаецца спрадвеку. Практыка ж паказала, што «сацыялістычная/камуністычная праўда» зусім ігнаравала чалавека, асобу (як вобразна мовіў рупар рэвалюцыі У. Маякоўскі, «единица — ноль»), а значыць, не з'яўлялася гуманнай — у адрозненне ад дэмакратызаваных нацыянальных ідэй. Нацыянальных элементаў не пазбегнуў, дарэчы, і сталінскі таталітарны імперыялізм, урэшце сінтэзаваўшы сацыяльную ідэю «светлай будучыні» з велікарасійскім шавінізмам (маўляў, народы «сплотила навеки великая Русь», як пазней канстатавалася ў савецкім гімне): «Вещь неслыханная, невозможная вчера: в СССР «родина» объявлена священным словом. Родина склоняется во всех падежах, комсомольцы учатся патриотизму по классическим прописям: то есть, прежде всего, национальной гордости. <…> И враги — это даже не мировая буржуазия, а конкретно: Япония, Германия. Нельзя думать, что все это пишется и говорится по заказу. Естественнее предполагать, что власть только открыла шлюзы, долго сдерживающие поток бурной национальной стихии».
Аўтар гэтай работы змог не толькі абгрунтаваць правамоцнасць аб'яднання Беларусі ў 1939 г., але і зірнуць на падзею адрозна ад заідэлагізаваных сучасных даследчыкаў (асабліва на Беларусі. Да таго ж не трэба забываць, што, паводле Ж.-М… Дамэнака, «гісторыя… гэта перадусім спосаб, згодна зь якім культура трактуе прошлыя падзеі, каб на гэтай падставе аналізаваць сваю цяпершчыну і плянаваць будучыню», таму і асэнсаванне палітычных працэсаў на і вакол Беларусі наўпрост выяўляе культуру аўтараў, іх адносіны да норм міжнароднага права, да права народа на нацыянальнае самавызначэнне, да гісторыі беларускай дзяржаўнасці, да таго, на якія ж гістарычныя ідэалы варта арыентавацца нацыі ў сваім развіцці, еtс.
Ne quid falsi audeat, ne quid veri non audeat historia! [61]
Заключэнне
Рускія вызвалялі ад палякаў.
Палякі вызвалялі ад рускіх.
Вызвалялі шведы,
Вызвалялі французы,
Вызвалялі немцы.
І хто нас толькі не вызваляў?
А мы як былі нявольнікамі,
Так і засталіся.
І. Чыгрын
Самы найлепшы прыяцель, самы найлепшы збаўца наш ад нашага ліхалецця — гэта мы самі. І калі не хочам загінуць, калі не хочам быць вечнымі рабамі, — павінны пакінуць мы благую прывычку думаць, што нехта прыйдзе і выратуе нас з нашай бяды, з нашай няволі. Гэта ж не можа быць, каб нехта быў лепшым прыхільнікам да нас, як мы самі да сябе.
Янка Купала, 22.10.1919
61
«Хай баіцца гісторыя кожнай хлусні, і не баіцца а ні якай праўды». Цыцэрон — Polochanin72
Падсумуем: Беларусь займела дзяржаўнасць не дзякуючы расійскім бальшавікам, а насуперак ім. Кіраўніцтва
У якасці асноўных вынікаў праведзенага аналізу палітычнай сітуацыі вакол Беларусі перыяду 1917–1939 гг. можна вылучыць наступныя тэзісы:
1. Бальшавікі ні ў самым пачатку, ні ў пазнейшыя часы не збіраліся даваць беларусам дзяржаўнась, але былі вымушаныя гэта зрабіць пад ціскам геапалітычнай сітуацыі. Спачатку Беларусь мусіла быць адным са звёнаў буфернай зоны, а пасля — фарпостам па распаўсюджанні бальшавіцкай рэвалюцыі на Захад, пачынаючы з Польшчы.
2. Беларусь заўсёды разглядалася Крамлём як разменная манета, якой можна скарыстацца, зыходзячы з тактычных меркаванняў у кантэксце актуальных палітычных падзей, перш за ўсё ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Палітыка Крамля адносна Беларусі вызначалася інтарэсамі СССР на міжнароднай арэне і польскім фактарам, але ніяк не інтарэсамі ўласна Беларусі. З іншага боку, у нацыянальнай палітыцы бальшавікі дэкларавалі сваё місіянерства на Беларусі, актыўна прапагандуючы гэтую сваю ролю як унутры краіны, так і за яе межамі.
3. Пасля заключэння Рыжскай мірнай дамовы кіраўніцтва СССР не адмаўлялася ад планаў вяртання ў склад сваёй дзяржавы зямель былой Расійскай імперыі. Таму у міжваенны перыяд Польшча ніколі не выпадала з поля зроку савецкага кіраўніцтва. У сувязі з гэтым па абодва бакі мяжы працавала ўзмоцненая прапаганда ідэі аб'яднання Беларусі на савецкай аснове.
4. Спрыяльны момант настаў летам 1939 г., калі Германія і СССР дамовіліся аб сферах уплыву. Праз падзел тэрыторыі Польскай Рэспублікі да БССР была далучаная Заходняя Беларусь (але ў абсечаным варыянце). Гэтая акцыя сталася шырмай для рэалізацыі чарговых экспансіянісцкіх планаў Крамля. Адразу пасля далучэння на тэрыторыі Заходняй Беларусі пачалася аператыўная саветызацыя, спехам арганізоўваліся асноўныя сацыяльныя інстытуты савецкай улады, неўзабаве даволі зладжана запрацавалі ўсе рэпрэсіўныя механізмы таталітарнай машыны.
5. Нягледзячы на папярэднія тэзісы, належыць прызнаць, што падзеі 1939 г. былі крокам наперад у развіцці дзяржаўнасці Беларусі і яе цэласнасці, аднак за гэта беларускі народ заплаціў надта вялікую цану.
Напрыканцы хацелася б засцерагчы чытача ад меркавання, што гэтую працу можна расцэньваць як рэверанс тагачасным дзеянням міжваеннай Польскай Рэспублікі. Яе палітыка стасоўна Беларусі патрабуе асобнага даследавання.
Біяграфія
Анатоль Трафімчык нарадзіўся 14.02.1976 г. у в. Вялікія Круговіны Брэсцкай вобласці. У 1998 г. скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры. У 2001 г. скончыў аспірантуру Інстытута літаратуры НАН Беларусі.
У 2003 г. — аспірантуру Інстытута еўрапейскіх даследаванняў НАН Украіны. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце гісторыі НАН Украіны на тэму «Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі ў заходніх абласцях БССР у 1939–1941 гг.».
2004–2007 гг. — працаваў на пасадах дацэнта і старшага выкладчыка кафедры філасофіі і гісторыі УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт». 2008 г. — вучыўся ў Варшаўскім універсітэце (Усходнія Студыі). Ліпень 2009 г. — атрымаў дыплом Школы летняй Варшаўскага ўніверсітэта. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнага музея Якуба Коласа, метадыстам аддзела міжнароднай і сацыякультурнай дзейнасці ДУА «Інстытут культуры Беларусі».
Ад верасня 2012 г. — малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра гуманітарных даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАНБ.