Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Трофимчик Анатолий Викторович

Шрифт:

2) генеза паняцця «гістарычная справядлівасць» у савецкіх і сучасных гісторыкаў узыходзіць да савецка-сталінскага палітычнага дыскурсу і да меркаванняў нацыянальных сіл Беларусі дачынення не мае.

Усё гэта разам азначае, што наша асэнсаванне падзей якасна не трансфармуецца.

Вераснёўскія наступствы пакта Молатава-Рыбентропа, прызнанага сусветнай супольнасцю злачынным, стасоўна Беларусі як гістарычнага краю многімі лічацца справядлівымі [39] . Такімі гісторыкамі амаль не звяртаецца ўвага на тое, што вераснёўская акцыя Савецкага Саюза супярэчыла падпісаным ім жа міжнародным дакументам, у тым ліку дэкларацыі аб ненападзе з Польшчай. Дый заключэнне самога пакта Молатава-Рыбентропа пярэчыла папярэднім савецка-польскім дамоўленасцям «не принимать участия ни в каких соглашениях, с агрессивной точки зрения явно враждебных другой стороне». Масква, аргументуючы сваю інтэрвенцыю тым, што Польшча ўжо не існуе, а яе ўрад не падае прыкмет жыцця, карысталася недастаткова правамоцнымі аргументамі для спынення савецка-польскіх дагавораў. Паводле міжнарожнага права, «государство продолжает существовать в смысле международного права даже тогда, когда оно временно не обладает центральной властью, поскольку оно представляемо не только своим центральным правительством, но и всеми его органами. …Даже захват противником всей его территории («debellation») сам по себе не прекращает существования побежденного государства…». Да таго ж СССР трапляў пад дэфініцыю агрэсара паводле Лонданскай канвенцыі 1933 г., якую сам жа падпісваў (больш таго: менавіта праект Савецкага Саюза быў пакладзены ў аснову вызначэння агрэсіі). Масквой парушаўся шэраг дакументаў.

39

Дарэчы, як не дзіўна, гэтаму паспрыяла і пазіцыя Англіі ды Францыі — тагачасных саюзнікаў Польшчы — стасоўна ўключэння нядаўніх усходніх правінцый

міжваеннай Польскай Рэспублікі ў склад СССР, што разглядалася Лонданам дастаткова спакойна і нават зычліва, без якіх-кольвек прэтэнзій да Масквы. Дый сучасныя польскія даследчыкі сярод чыннікаў падзелу версальскай Польскай Рэспублікі схільны бачыць у тым ліку і англійска-французскі фактар. Гэта лоўка сёння выкарыстоўваецца ў сваіх велікарасійскіх інтарэсах некаторымі расійскімі гісторыкамі, якія кажуць: «Сами британские политики того времени полагали действия СССР по восстановлению дореволюционной территории абсолютно правомерными: лорд Галифакс, министр иностранных дел, выступая в палате лордов, так представил советско-германский договор и действия СССР: «Будет справедливым напомнить две вещи: во-первых, советское правительство никогда не предприняло бы такие действия, если бы германское правительство не начало и не показало пример, вторгнувшись в Польшу без объявления войны (але ж перад тым быў пакт Молатава-Рыбентропа з яго сакрэтным пратаколам! — А. Т.)) во-вторых, следует напомнить, что действия советского правительства заключались в перенесении границы по существу до той линии, которая была рекомендована во время Версальской конференции лордом Керзоном… 10 октября 1939 г. такую же оценку дал У. Черчилль» (а хто ж дапамагаў Польшчы ў 1919–1920 гг. у барацьбе супраць Савецкай Расіі, як не Англія? — А. Т.) Больш таго, Лондан, пэўна, баючыся большага збліжэння Берліна і Масквы, прапаноўваў апошняй супрацоўніцтва, абяцаючы ўзамен фактычнае прызнанне як мінімум да канца вайны занятых Саветамі тэрыторый. Зразумела, Крамлю патрэбна было знясіленне ваюючых бакоў, кожны з якіх быў зацікаўлены ў альянсе з ім; а лепшым фактычным прызнаннем занятых Чырвонай Арміяй тэрыторый стала першапачатковая рэакцыя Лондана на падзеі верасня 1939 г.

Тады ўзнікаюць лагічныя пытанні, ці захавалася б справядлівасць, каб уз'яднанне Беларусі адбылося праз захоп міжваеннай Польскай Рэспублікай БССР? Ці, можа, захавалася б справядлівасць тады, калі б Сталін, просячы перадыху ў Гітлера (снежань 1941 г.), аддаў III Райху заходнюю частку сваёй імперыі, у тым ліку Беларусь? У апошнім выпадку наша краіна таксама была б «аб'яднанай» — у Lebensraum'e. Але Гітлер не пайшоў на такі крок. Нельга скідваць з рахунку, што ў III Райха адносна Беларусі напярэдадні яе акупацыі былі планы не толькі элімінацыі, але і стварэння «вольных ад Сталіна рэспублік», што, як справядліва заўважае Юры Туронак, мала чым адрознівалася ад саюзнага status quo з гледзішча нацыянальных інтарэсаў, папросту адбылася б «замена распараджальнага цэнтра — з Масквы на Берлін». Ці рэалізацыю тых планаў можна было б назваць аб'яднаннем? Справядлівасць гэткіх аб'яднанняў не ўкладваецца ў галаве. Менавіта на фоне гэтых пытанняў бачыцца абсурднасць той справядлівасці, адэптамі якой з'яўляюцца і сёння многія беларускія гісторыкі.

Трэба заўважыць, што «афіцыйная» гістарычная навука беларускай дзяржавы на дадзены момант месцамі ўсё ж трохі адыходзіць ад такой пазіцыі, кажучы ўжо наступнае: «Дзеянні савецкага кіраўніцтва калі нельга апраўдаць, то можна правільна зразумець, зыходзячы са склаўшайся рэальнай палітычнай сітуацыі» (курсіў наш. — А. Т.). Як паказваюць закітаваныя словы, аўтар ужо дапускае магчымасць неапраўдання дзеянняў савецкага кіраўніцтва. (Неапраўдання «гістарычнай справядлівасці»?!) Аднак, спрабуючы «выкруціцца», кажа пра разуменне палітычна-гістарычнай логікі тых дзеянняў («можна правільна разумець»!). А што, усе іншыя моманты гістарычнага працэсу можна разумець і няправільна? Ці можна правільна не разумець? Ці нельга правільна разумець? Думаецца, аўтар цытаты сафістычна заганяе сябе ў тупік квазінавуковых разважанняў, яўна завужаючы магчымасці выбару правядзення палітычнага курса кіраўніцтвам Савецкага Саюза і не ўлічваючы меркаванні стасоўна развіцця тых падзей аднаго з яго кіраўнікоў — Сталіна. Ех fontibus [40] , вайна адкрывае перад СССР «широкое поле деятельности для развития мировой революции. <…> В интересах СССР — Родины трудящихся, чтобы война разразилась между Рейхом и капиталистическим блоком. Нужно сделать все, чтобы эта война длилась как можно дольше в целях изнурения двух сторон. Именно по этой причине мы должны согласиться на заключение пакта, предложенного Германией, и работать над тем, чтобы эта война, объявленная однажды, продлилась максимальное количество времени. <…> Что плохого было бы, если в результате разгрома Польши мы распространили социалистическую систему на новые территории и население». Сам Сталін добра разумеў значэнне «мірных» дагавораў, бо сам яшчэ ў 1925 г. успамінаў прэцэдэнты заключэння падобных у Новай гісторыі, напрыклад, паміж Германіяй ды Аўстрыяй, паміж Францыяй ды Расіяй, што прывяло да развязання Першай сусветнай вайны; апошні да таго ж меў і сакрэтны пратакол (!!!), паводле якога прадугледжвалася ваенная ўзаемадапамога супраць Германіі [41] .

40

Ex fontibus (лац.) — з першакрыніц — Polochanin72

41

Дарэчы, менавіта ў тым, 1925-м, годзе Сталін акрэсліў ваенную знешнепалітычную дактрыну СССР.

«Вопрос о нашей армии, о ее мощи, о ее готовности обязательно встанет перед нами при осложнениях в окружающих нас странах, как вопрос животрепещущий.

Это не значит, что мы должны обязательно итти (так у тэксце. — А. Т.) при такой обстановке на активное выступление против кого-нибудь. Это неверно. Если у кого-нибудь такая нотка проскальзывает — это неправильно. Наше знамя остается по-старому знаменем мира. Но если война начнется, то нам не придется сидеть сложа руки, — нам придется выступить, но выступить последними. И мы выступим для того, чтобы бросить решающую гирю на чашу весов, гирю, которая могла бы перевесить».

Яшчэ адным нібыта безумоўна важкім аргументам у спробе апраўдання ўзаемадачыненняў СССР з нацысцкай Германіяй з'яўляецца той факт, што апошняй ужо быў падрыхтаваны план «Белы» — напад на Польшчу, таму ў такой сітуацыі рашэнне Масквы ісці на шчыльны кантакт з ідэйным ворагам было прагматычным і адэкватным. Аднак хто сказаў, што Германія тады абавязкова б здзейсніла агрэсію? Пазней Берлін рыхтаваў аперацыю «Марскі леў» (напад на Англію), але ж не рэалізаваў яе, павярнуўшы вектар сваёй агрэсіі на ўсход. Як сцвярджаецца ў польскай гістарыяграфіі, ужо вядома, што Гітлер не распачаў бы вайны ў 1939 г., калі б англа-французска-савецкая кааліцыя склалася. Але сёння даказана, што Крэмль не імкнуўся да канструктыўнага выніку тых перамоў, бо яны патрэбны былі толькі каб паскорыць паразуменне Берліна з Масквой. Да ўсяго трэба ўспомніць міжваенныя меркаванні савецкага кіраўніцтва наконт заходняга суседа, у іх яўна дамінавалі матывы змены межаў тагачаснай Польскай Рэспублікі на карысць СССР. А Гітлеру пакт Молатава-Рыбентропа, як кажуць, «развязваў рукі».

Аргументы прыхільнікаў тэзы, паводле якой СССР, нягледзячы на дагавор аб дружбе з Германіяй, нельга лічыць яе саюзнікам, тым больш стасоўна падзелу Польскай Рэспублікі, разбіваюцца словамі Сталіна пра «дружбу, скрепленную кровью» (Телеграмма И. В. Сталина министру иностранных дел Германии г. Иоахиму фон Риббентропу. Правда, 1939, 25 дек.) і Молатава пра «общую» (Германіі і СССР) перамогу над Польшчай, дзеля чаго, як ён выславіўся, «оказалось достаточно короткого удара по Польше со стороны германской армии, а затем — Красной Армии, чтобы ничего не осталось от этого уродливого детища Версальского договора» (О внешней политике Советского Союза. Известия, 1939, 1 нояб.). Да таго ж яшчэ згадаем сумесныя германа-савецкія заявы (Правда, 1939, 29 сент.), цалкам вытрыманыя ў саюзніцкай рыторыцы. Як трапна заўважае на аснове дакументаў савецка-германскіх стасункаў расійскі даследчык Сяргей Случ, існавалі нават планы сумесных баявых дзеянняў у Польшчы; у тым дакуменце аўтарства Молатава казалася аб «непосредственной реализации намеченного плана» адносна захопу Польшчы [42] . Дый простае садзейнічанне баявым дзеянням Германіі было — з Мінска падаваліся радыёсігналы для дапамогі пры арыентацыі нямецкай авіяцыі ў ходзе атак на польскія аб'екты, існавала таксама дамоўленасць аб агульных дзеяннях супраць польскага супраціву. З гэтай мэтай у канцы 1939 г. у Закапаным (горад у нямецкай зоне акупацыі) быў створаны сумесны вучэбны цэнтр для падрыхтоўкі афіцэраў нямецкай і савецкай спецслужбаў (СД і НКВД) для барацьбы з польскім Супраціўленнем.

42

Гэты дакумент і цэлы шэраг іншых, якія сведчаць пра ледзь ні братэрскае саюзніцтва ІІІ Рыма і ІІІ Райха, сёння з'яўляюцца шырока даступнымі праз рэсурсы сусветнай электроннай сеткі.

Зрэшты, нават без увагі на вышэйсказанае, няўжо так цяжка ўсвядоміць, што любая агрэсія, да таго ж з ярка выражанымі імперскімі амбіцыямі, не можа несці нейкае дабро як народнай масе (нацыянальнай у тым ліку), так і асобе ў прыватнасці.

Раней ужо згадвалася, што перад інкарпарацыяй зямель Польскай дзяржавы існавала задума стварэння трох «дзяржаўных» фарміраванняў у выглядзе савецкіх рэспублік: Польшчы, Заходняй Украіны ды Заходняй Беларусі. У такім выпадку савецкая польская рэспубліка стварыла б падставы для эвентуальнага аб'яднання яе з астатнімі польскімі тэрыторыямі, што траплялі пад германскую акупацыю. Задума падобная да меркавання аднаго з дзеячаў ІІІ Райха Арно Шыкеданца, які займаўся

германскімі планамі на ўсходзе. Ён не выключаў, «што ў выпадку нямецка-польскага канфлікту Саветы пад выглядам узброенай дапамогі Польшчы зоймуць» заходнебеларускія і заходнеўкраінскія абшары, у выніку чаго «Германія страціла б, напэўна, найбольш абяцальныя перспектывы расчлянення Расіі, тады як адцягнуўшы ўвагу Саветаў на пэўны час ад сумежных дзяржаў, Германія атрымала б немалую карысць… Землі з беларускім і заходнеўкраінскім насельніцтвам мелі б неацэннае значэнне як асяродкі і базы для глыбокага расколу Расіі». Як бачым, Крэмль змяніў толькі матыў сваіх дзеянняў, але не сутнасць. Праз прызму працытаванага меркавання відавочна, што падзел міжваеннай Польскай Рэспублікі, які адбыўся, быў выгадны не столькі Германіі, колькі СССР [43] . Савецкі Саюз атрымаў стратэгічную ініцыятыву. Германія мусіла весці вайну супраць Англіі і Францыі, бо эвентуальнасць заключэння міру ўпіралася б у праблему, з якой вайна распачалася, гэта значыць у так званую справу польскую, што нельга было б вырашыць без удзелу Масквы. Як выказаўся І. Сталін, Гітлер, сам таго не разумеючы і не жадаючы, падрывае капіталістычную сістэму, мы ж можам манеўраваць, падштурхоўваючы адзін бок супраць другога, абы мацней пабіліся.

43

Перадусім у інтарэсах апошняга і заключаўся германа-савецкі пакт: у іншым выпадку Савецкі Саюз мог застацца адзін супраць скансалідаванага капіталістычнага свету, пра што, па ўсёй верагоднасці, казаў і сам Сталін.

Крэмль выбраў іншы варыянт развіцця падзей, прапанаваўшы Рэйхстагу перагледзець дэмаркацыйную лінію, якая спярша даходзіла да самай Варшавы, каб, па словах Сталіна, не мець праблем з польскай аўтаноміяй. СССР прадставіў свае ваенныя дзеянні як дапамогу і вызваленне кроўных братоў у Заходніх Беларусі і Украіне, што, паводле ленінскай тэорыі, фармальна апраўдвала гэтыя дзеянні, бо яны нібыта не траплялі пад паняцце анексіі [44] але што не перашкодзіла СССР захапіць 51,4 % тэрыторыі Польскай Рэспублікі. Дарэчы, звернем увагу на выказванне Сталіна 17 красавіка 1940 г. з выступлення на нарадзе начальніцкага складу па абагульненні досведу баявых дзеянняў супраць Фінляндыі: «Война в Польше (курсіў наш. — А. Т.) это была военная прогулка» [45] . А таксама на яшчэ адно: «Мы с Германией (курсіў наш.
– А. Т.) разделили Польшу… (Ці трэба нейкія большыя прызнанні ў канстатацыі status bеІІі [46] ?! — А. Т.) Если есть лица виноватые, то мы тоже виноваты — не предвидели мы этого». I пасля гэтых слоў — фактычнага прызнання самога Сталіна — ці ж можна сцвярджаць, што «нельга таксама ставіць знак роўнасці паміж СССР і Германіяй як агрэсарамі»? Для Крамля ж насамрэч тыя падзеі братэрскім вызваленнем і аб'яднаннем падзеленай Беларусі (і Украіны) зусім не з'яўляліся. Як справядліва і трапна заўважае А. П. Салькоў, «воссоединение белорусского и украинского этносов в рамках национальных государств» з'явілася «побочным, хотя и необыкновенно важным результатом реализации советских геополитических целей». Пра такія адносіны савецкага кіраўніцтва да аб'яднання Беларусі сведчыць далучэнне Заходняй Беларусі з вялікімі зменамі адносна яе першапачатковага тэрытарыяльнага абазначэння, а таксама іншыя факты:

44

У гэтай сувязі дазволім сабе шырокае цытаванне У. Леніна: «Аннексией нельзя назвать всякое присоединение «чужой» территории, ибо социалисты, вообще говоря, сочувствуют устранению границ между нациями, сближению и слиянию наций, образованию более крупных государств. Ясно, что аннексией нельзя считать всякое нарушение status quo: это было бы величайшей реакционностью и насмешкой над основными понятиями исторической науки. Ясно, что аннексией нельзя считать всякое насильственное, военное, присоединение, ибо против насилия, если оно применяется в интересах массы населения и в интересах прогресса человечества, социалисты возражать не могут. Ясно, что аннексией можно и должно считать лишь присоединение территории вопреки воли ее населения. Другими словами, понятие аннексии неразрывно связано с понятием самоопределения наций».

45

 У Берлін з савецкага боку ў першай палове верасня паступіла паведамленне пра магчымасць непачынання «новай вайны» (NВ на абодва словы), эвентуальнасць чаго залежыла ад нямецкага боку. Што яшчэ раз даказвае ўнутрыкрамлёўскую ацэнку падзей вакол Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ў верасні 1939 г. як вайны.

46

Status bеІІі (лац.) — стан вайны — Polochanin72

1) Савецкі Саюз захапіў тэрыторыі, якія ніколі не лічыліся Заходняй Беларуссю (Ломжыншчына) і дзе не дзейнічала КПЗБ (першапачаткова планавалася ўвогуле заняць землі амаль да Варшавы!). (У той жа час беларуска-ўкраінскі тэрытарыяльны падзел па Заходнім Палессі быў праведзены адпаведна з зонамі дзеяння КПЗБ і КПЗУ.) Самі бальшавікі пасля Рыжскага дагавора вызначалі этнаграфічную тэрыторыю Беларусі, якая апынулася пад Польшчай, у 98 815 км2 з 3,2 млн насельніцтва; беларусы Заходняй Беларусі ацэньвалі яе абшар у 107 000 км2; цікава, што савецкая акадэмічная навука кіравалася ўжо пасляваенным станам і дэкларавала тэрыторыю Заходняй Беларусі ў 82 тысячы км2, аднак побач жа ўключала ў яе склад усе чатыры ваяводствы «крэсаў паўночна-ўсходніх», якія займалі нашмат большую плошчу; сённяшняя акадэмічная навука Беларусі ў склад Заходняй Беларусі не ўключае тэрыторыю на захад ад Беластока (так званы Ломжынскі рэгіён) і раён Каменя-Кашырскага. Нейкай трывалай канстанты стасоўна геаграфіі гэтай геапалітычнай назвы не было і дасюль няма. Пазіцыя, выкладзеная У. Міхнюком падаецца найбольш абгрунтаванай і аб'ектыўнай, аднак мае істотны недахоп: з поля зроку аўтара выпадае пазіцыя дзеячаў БНР адносна Рыжскага дагавора. Зрэшты ў любым выпадку Ломжыншчына не трапляе пад панятак Заходняй Беларусі;

2) да чарговага падпісання савецка-германскага дагавора, на гэты раз аб дружбе, не было нават канкрэтных планаў адносна долі Заходняй Беларусі і іншых зямель тагачаснай Польскай Рэспублікі, якія апынуліся занятымі вермахтам і Чырвонай Арміяй;

3) пры правядзенні і ўдакладненні дэмаркацыйнай савецка-германскай мяжы тэрыторыя, уключаная ў БССР, разглядалася па-ранейшаму як разменная ў кантэксце палітыкі еўрапейскага маштабу — пасол у Маскве Шуленбург прызнаваўся: «Господин Сталин лично говорил мне в то время, что он готов сделать уступки на севере пограничной линии, там, где она проходит через Белоруссию»;

4) Віленшчына, заходнебеларускасць якой у гульнях з беларусамі з 1923 па 1939 гг. не ставілася Масквою пад сумнеў, была ў якасці траянскага каня прэзентаваная Літве [47] (дарэчы, у стасунках СССР з Літвою двухаблічны Крэмль тым часам прызнаваў савецка-літоўскую мяжу, устаноўленую мірным дагаворам паміж Расіяй і Літвой у 1920 г., паводле чаго паўночна-заходняя частка Беларусі разам з гарадамі Вільня, Горадня, Ліда, Браслаў, Паставы і інш. адносіліся да Літоўскай Дэмакратычнай Рэспублікі, гэта значыць, каб бальшавікі былі тут цалкам паслядоўнымі, яны павінны былі б аддаць нашмат большую частку Беларусі, адабранай у Польскай Рэспублікі; да таго ж паводле Рыжскага дагавора, пытанне пра прыналежнасць спрэчных паміж Польшчай і Літвой тэрыторый падлягала вырашэнню выключна паміж гэтымі дзвюма дзяржавамі, г. зн. Масква не мела да таго пытання ніякага дачынення);

47

З прыходам бальшавікоў у Вільню 19 верасня 1939 г. у горадзе распачаліся дакладна тыя ж працэсы, звязаныя са зменай улады, што і па ўсёй занятай тады імі заходнебеларускай тэрыторыі. За час прабывання ў Вільні (да 27 ці 28 кастрычніка 1939 г.) новая ўлада «зактуалізавала тут па-свойму беларускае жыццё», напрыклад, сталі выдавацца дзве беларускія газеты — «Віленская праўда» і «Свабодная Беларусь», пра што, дарэчы, з аднаўленнем сваёй улады на гэтых землях у 1940 і 1944 гг. Саветы «забылі». «Віленская праўда», як і цэнтральныя газеты Беларусі, была напоўнена прапагандысцкімі тэкстамі пра гістарычныя правы беларускага народа на Вільню і Віленшчыну. У ёй гучалі эйфарычныя прасавецкія інтанацыі, цалкам тоесныя іншым газетам, створаным савецкай уладай на далучаных землях («Будзем жыць у брацкай сям'і народаў СССР» — назва артыкула на першай старонцы першага нумара газеты). Паводле старонак таго выдання, віленчукі збіраліся «разам з усімі людзьмі працы на Беларусі, пад сонцам Сталінскай Канстытуцыі будаваць новае шчаслівае жыццё». Адна з цэнтральных савецкіх газет «Известия» яшчэ нават 10 кастрычніка 1939 г. надрукавала прапагандысцкі фотаздымак прасавецкага мітынгу ў Вільні, а ўжо ў наступным нумары за 11 кастрычніка паведамлялася пра перадачу горада Літве. Хаця яшчэ 19 верасня на пытанне літоўскага пасла пра перадачу Літве Вільні В. Молатаў адказаў, што не бачыць перашкод, а кропкай адліку саміх непасрэдных перамоў на гэты конт можна лічыць 29 верасня (г. зн. дакладна на наступны дзень пасля заключэння 28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй чарговага дагавора аб дружбе і мяжы, які прадугледжваў новую лінію размежавання на польскай тэрыторыі і сферы ўплыву адносна літоўскай пакуль тады яшчэ суверэннай дзяржавы. Ні кіраўніцтва БССР, ні тым больш часовыя органы ўлады на новазанятых беларускіх тэрыторыях не падазравалі, які сцэнар для Вільні і Віленшчыны рыхтавала Масква. Больш таго, на агульным з'ездзе беларускай грамадскасці, які адбыўся 24 верасня ў беларускай гімназіі з удзелам высокіх прадстаўнікоў савецкіх часовых органаў улады, адзін з іх — камандарм Іван Клімаў — нават выразіў перакананне, што Вільня застанецца належаць Беларусі, а яшчэ ў адной размове паведаміў, што ён атрымаў адпаведныя паўнамоцтвы на абвяшчэнне Вільні сталіцай Заходняй Беларусі. У канцы верасня 1939 г. з'явілася інфармацыя пра перанос сталіцы Беларусі з Мінска ў Вільню, і яна не была беспадстаўнай, бо кіраўніцтва БССР само было пераканана ў тым, што гэты горад будзе ў складзе Беларусі.

Поделиться:
Популярные книги

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Вторая мировая война

Бивор Энтони
Научно-образовательная:
история
военная история
6.67
рейтинг книги
Вторая мировая война

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Босс Мэн

Киланд Ви
Любовные романы:
современные любовные романы
8.97
рейтинг книги
Босс Мэн

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Измена. Вторая жена мужа

Караева Алсу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Вторая жена мужа

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Призван, чтобы защитить?

Кириллов Сергей
2. Призван, чтобы умереть?
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.00
рейтинг книги
Призван, чтобы защитить?

Мы все умрём. Но это не точно

Aris me
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Мы все умрём. Но это не точно