Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Трофимчик Анатолий Викторович

Шрифт:

Иначе говоря, классическая мысль дает нам этическую трактовку справедливости (в основе которой — идея блага), а современная мысль — правовую трактовку (основанную на свободе)» [34] .

Відавочна, што ў нашым выпадку мы маем справу з анахранічнай этычнай трактоўкай, а не з прававой. Наяўнасць міжнародных правапарушэнняў з боку Масквы і Берліна (а таксама Лондана і Парыжа, але гэта адыход у бок) сёння ўжо нікім не аспрэчваецца. Аднак рэалізацыя савецкім бокам «гістарычнай справядлівасці», паводле ягонага ж разумення, не вытрымлівае крытыкі (гэтаму аспекту ў дадзенай працы ўдзяляецца канцэптуальная ўвага). Прычыны часткова бачацца ў непасрэдных адносінах савецкага кіраўніцтва да справядлівасці ў гістарычным развіцці: «Вопрос о борьбе… нужно рассматривать не под углом зрения справедливости, а под углом зрения политического

момента, под углом зрения политической потребности партии в каждый данный момент» (з выступлення І. Сталіна на паседжанні выканкама Камінтэрна 22 студзеня 1926 г.).

34

Да таго ж некаторыя сучасныя мысляры даводзяць, што не існуе агульнага ўніверсальнага паняцця «справядлівасці».

З іншага боку, кіраўніцтва міжваеннай Польскай Рэспублікі лічыла этнічныя беларускія землі за Бугам арганічнай часткай Польшчы і тлумачыла неабходнасць іх далучэння «гістарычным правам». Як бачым, гэтая пазіцыя метадалагічна тоесная савецкай, — разыходжанне заключаецца адно ў змесце таго, што кожнаму з бакоў хацелася б гістарычна «ўсправядлівіць». А пастуліраванне савецкай пазіцыі адбылося толькі дзякуючы далучэнню Заходняй Беларусі да БССР. У адваротным выпадку (прынамсі пры захаванні Польшчай міжваеннага status quo) існавала верагоднасць фігуравання тоеснага погляду на беларускую праблему ў польскай гістарыяграфіі. Якраз да яе цяпер і звернемся.

Польская гістарычная навука цягам усяго «пээнэраўскага» перыяду нібыта набірала паветра ў лёгкія, каб выгукнуць: «Агрэсія! Акупацыя!» Небеспадстаўна, аднак занадта эмацыянальна, што таксама перашкаджае цвяроза аналізаваць праблему. Яе даследаванне часцей за ўсё спыняецца на падзеях 1939 г. без пашырэння храналагічных межаў за выключэннем, канечне, апелявання да Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. (аднак, як правіла, без згадкі пра ўдзел Польшчы ў Мюнхенскім дагаворы і далейшым падзеле Чэхаславакіі, што фактычна стала прэцэдэнтам для вырашэння лёсу і самой Польскай Рэспублікі, а таксама без паглыблення ў беларусацэнтрычны аспект аналізу праблемы, г. зн. без увагі на тое, што можа быць яшчэ адна пазіцыя адносна падзей і 1921 і 1939 гг., пазіцыя, прадстаўнікі якой пры ўсім сваім жаданні не ўдзельнічалі ў прыняцці рашэнняў ні ў першым, ні ў другім выпадку). А гэтая пазіцыя, як бы там каму не хацелася, усё-такі была. І ёсць.

Тут таксама не варта займацца пералікам, бо можна загрузнуць у процьме прац на гэтую тэму. Тым не менш трэба адзначыць, што польская гістарычная навука за савецкім часам усё ж была нашмат больш плюралістычнай за грамадскія навукі ў Савецкім Саюзе. І калі самі даследчыкі не маглі рабіць высноў пра агрэсію дзвюх імперскіх дзяржаў супраць Польскай Рэспублікі, дык права трансліраваць плюралізм пазіцый (у тым ліку і стасоўна гэтай падзеі) у іх было. Да таго ж даследаваннямі гісторыі Польшчы займаліся і яе шматлікія эмігранты, паднімаючы тэмы, на якія ў «сацыялістычным лагеры» было накладзена табу.

Неабходна таксама заўважыць, як эвалюцыянавала польская гістарычная навука адносна беларускага пытання. У часы ПНР дадзеная праблема або абыходзілася ўвагай, або даследчыкі дыпламатычна шукалі кампрамісную інтэрпрэтацыю падзей, што пакідала нявырашанымі многія пытанні. Аднак пасля польскацэнтрычнага выбуху ў 1990-х гг., абумоўленага эмацыяльнымі чыннікамі, працы польскіх даследчыкаў набылі большую разважлівасць і абсяг іх даследаванняў значна пашырыўся.

Нельга не абмінуць яшчэ адну — не лепшую — рысу сучаснай польскай гістарыяграфіі — яе неахайную, як для навукі, увагу да здабыткаў беларускіх гістарычных даследаванняў (за рэдкім выключэннем прадстаўнікоў беластоцкай школы). А дарма. Думаецца, гэта падкарэктавала б рэфлексіі польскіх гісторыкаў, асабліва з боку шматстайнасці навуковых поглядаў саміх беларусаў адносна гісторыі сваёй радзімы.

Трэцюю пазіцыю стасоўна дадзенай праблемы транслявалі беларускія эмігранты, у большасці сваёй гэта дзеячы БНР ці іх паслядоўнікі [35] . Яны важка і абгрунтавана даводзілі, што беларускі народ мае не толькі нейкае віртуальна гістарычнае права на самавызначэнне і дзяржаўную суверэннасць, але і зважалі на той момант, што, нягледзячы на неспрыяльныя акалічнасці нацыянальнага развіцця і перманентны [36] ціск з боку, бадай, усіх суседзяў, беларускія палітычныя сілы прымусілі лічыцца з сабой, сталі фактам гісторыі і немалаважным чыннікам таго, што Беларусь здабыла сабе хоць і намінальную, але дзяржаўнасць, якая ўрэшце рэшт ператварылася ў рэальную. Нават не беручы пад увагу дэклараванні інстытутаў і дзеячаў БНР (што магло б у іншым выпадку застацца адно на паперы),

мы бачым у той ці іншай (але дужа канкрэтнай, каб праігнараваць) ступені рэакцыю тых жа суседзяў на беларускі рух і ў першую чаргу — Расіі ды Польшчы, ва ўзаемадачыненнях якіх беларуская карта стала адной з казырных (калі не самай казырнай) [37] . Лепшых доказаў патэнцыялу нацыянальнай і дзяржаўнай самадастатковасці Беларусі не патрэбна. Таму ўсе розыгрышы беларускай карты выяўляліся як брутальны гвалт дужэйшага (дужэйшых) над слабейшым. Аднак гэтая пазіцыя ў гістарыяграфіі не заняла належнага месца, бо моцна муляла гісторыкам ад палітыкі і палітыкам ад гісторыі. Яна і сёння не выглядае лішне моцнай.

35

Яна нярэдка фігуруе ў дадзеным даследаванні, хаця і не з'яўляецца абавязкова магістральнай.

36

Перманентны (французскае permanent, ад лацінскага permaneo - застаюся, працягваюся) — бесперапынны — Polochanin72

37

Так званая беларуская карта традыцыйна выкарыстоўвалася расійскім царызмам у перыяд Новай гісторыі. Нядзіўна, што ў перыяд Найноўшай гісторыі яна не страціла актуальнасці.

Дарэчы, антысавецкія беларускія палітыкі падчас Другой сусветнай вайны праявілі розныя пазіцыі адносна савецкага варыянту аб'яднання Беларусі. У гэтай сувязі, выбіваючыся з агульнага шэрагу, звяртае на сябе ўвагу фігура гісторыка і палітыка М. Шкялёнка, які на такім палітычна заангажаваным мерапрыемстве як Другі Усебеларускі Кангрэс (27 чэрвеня 1944 г.) здолеў падняцца над парадыгмай голых эмоцый стасоўна праблемы Беларусі ў польска-расійскіх дачыненнях і звярнуцца да іх разгляду праз навукова-гістарычную прызму, сам разумеючы фрустрацыйнасць [38] такога кроку:

38

Фрустрацыя (ад лац. frustratio - падман, засмучэнне, разбурэнне планаў) – гэты негатыўны стан чалавека, які ўзнікае ў выпадку, калі раптам бурацца планы ці няма магчымасці дасягнуць чаканага вынкіу — Polochanin72

«У часе вайны, калі грымяць гарматы і льецца навакол кроў, а адзіным прадстаўніком права зьяўляецца меч, можа выдавацца справай малаважнай займацца ўмовамі і пастановамі, хоць бы і з галіны міжнародных дачыненняў, але якія не страцілі сваю актуальнасць, значэньне і праўную сілу, дзякуючы зьменам, што прынясла вайна. Бо гэта, звычайна, ужо дакуманты, якім месца ў архіве і якія могуць быць у большай ці меншай меры цікавымі перадусім толькі для гісторыка. З нашага гледзішча гэткімі архіўнымі дакумантамі зьўляюцца розныя польска-бальшавіцкія дагаворы, аб'ектам якіх была тэрыторыя Беларусі і яе народа. І гэта з дзьвюх прычынаў:

І. Гэткія дагаворы былі зробленыя без нашага ўдзелу, накіненыя гвалтам і ўжо бадай таму мы ня можам прызнаць ім у дачыненьні да нас праўнае сілы. Практычна, зразумела, мы змушаныя былі мець іх на ўвазе, бо выкананьне іх гарантавала сіла, але па сваёй істоце яны былі разгляданыя намі заўсёды — як акты гвалту, і ніколі — як акты, у васнове якіх ляжала права».

Далей у выступленні М. Шкялёнак кажа пра чарговы розыгрыш беларускай карты палякамі і бальшавікамі, выступаючы супраць яго. Сваю пазіцыю ён базіруе на гістарычнай аргументацыі, сягаючы ў часы ВКЛ, даводзячы, што «гісторыя не дае ніякага абаснаваньня іхным прэтэнзіям да Беларусі». «Рыскі трактат 1921 г.» называецца ім «найвялікшым злачынствам бальшавіцкай Масквы ў дачыненьні да Беларусі». Пастанова аб уключэнні Заходняй Беларусі праз далучэнне да БССР таксама прызнаецца незаконнай, юрыдычна неабгрунтаванай.

Але гэта было ўжо напрыканцы Другой сусветнай вайны, калі вяртанне савецкай ўлады на Беларусь стала непазбежным і відавочным. А ў самым яе пачатку многія заходнебеларускія нацыянальныя дзеячы (у прыватнасці Беларуская хрысціянская дэмакратыя і яе друкаваны орган «Кrуniса») падзеі савецкага аб'яднання расцанілі як гістарычную справядлівасць. Аднак неабходна пры гэтым заўважыць колькі прынцыповых і канцэптуальных момантаў:

1) ацэньваўся не юрыдычны, а перадусім палітычны (што, як паказана вышэй, адэкватна гісторыі палітычнай думкі) і этнічны аспекты (да таго ж, нагадаем, былі і контрвізіі беларускіх палітыкаў, якія ў справе дасягнення незалежнасці разлічвалі на дапамогу Германіі; тут варта дадаць, што на першым этапе Другой сусветнай вайны палітыка III Райха на акупаваных тэрыторыях значна адрознівалася ад дзеянняў у перыяд германа-савецкай вайны, да таго ж і задумкі Берліна стасоўна Беларусі спачатку для яе выглядалі параўнаўча авантажнымі і перспектыўнымі ў плане развіцця дзяржаўнасці);

Поделиться:
Популярные книги

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Вторая мировая война

Бивор Энтони
Научно-образовательная:
история
военная история
6.67
рейтинг книги
Вторая мировая война

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Босс Мэн

Киланд Ви
Любовные романы:
современные любовные романы
8.97
рейтинг книги
Босс Мэн

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Измена. Вторая жена мужа

Караева Алсу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Вторая жена мужа

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Призван, чтобы защитить?

Кириллов Сергей
2. Призван, чтобы умереть?
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.00
рейтинг книги
Призван, чтобы защитить?

Мы все умрём. Но это не точно

Aris me
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Мы все умрём. Но это не точно