Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ля аднаго вогнішча

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Такая акалічнасць не перашкодзіла зараджэнню і развіццю ў яго творчасці новага пазітыўнага працэсу — узмацненню ў другой палавіне 60-х гадоў асабовага лірычнага патэнцыялу. Яго заўважыў Ю. Свірка (Полымя, 1970, № 6), цытуючы прыведзеныя вышэй радкі («Я іду з усімі і смяюся…»), як доказ таго, што паэт (верш напісаны ў 1957 годзе) успрымаў людскі, чалавечы «натоўп» у яго, так сказаць, агульнасці, не надта пільна прыглядаючыся да кожнага паасобку. «А пройдзе восем гадоў,— пісаў далей Ю. Свірка, — і ён адчувае, што жыццё не прагулка, што людзі пазнаюцца не толькі на вясновай вуліцы. Паэт пільней прыгледзіцца да іх і не пабаіцца назваць сваім імем тупога

мешчаніна, п’яніцу, скрытага нягодніка».

Адзін чытае газету І ніяк зразумець не можа, Чаму там усё так правільна, А ў яго на рабоце начальнік Выпісвае тры газеты (Усе, як адна, цэнтральныя) І лаецца горш, чым рамізнік, І зяцю дае кватэру, І маніць штодзень «вярхам».

Ю. Свірка, на маю думку, правільна адзначыў творчае пасталенне свайго калегі, для якога паэзія была не забавай, а спосабам пазнання свету.

З цягам часу мы ўсё глыбей і больш будзем ведаць Г. Бураўкіна як празаіка, журналіста, кінадраматурга, зрэдку — літаратурнага крытыка, але паэзія застаецца яго пастаяннай, сардэчнай — на ўсё жыццё — любоўю і захапленнем.

Песня Г. Бураўкіна пачалася на высокай хвалі паэтычнай актыўнасці, вельмі характэрнай для ўсёй нашай літаратуры канца 50 — пачатку 60-х гадоў. Яго, як і іншых, паклікалі ў дарогу бяскрайнія бальшакі, якім няма ні канца ні краю. З першых кніг Генадзь Бураўкін зарэкамендаваў сябе як паэт шырокага душэўнага жэсту, які ідзе ў яго ад закаханасці ў родную зямлю, яе людзей, у іх гераічную гісторыю і слаўны сённяшні дзень. Гэтай зямной закаханасцю народжаны любоў і нянавісць паэта.

Г. Бураўкін належыць да таго пакалення маладых беларускіх літаратараў, што ўвайшлі ў літаратуру ў канцы 50-х гадоў. Той жа ўзрост, тая ж праблематыка, той жа ідэйны пафас… Яго творчае станаўленне, інтэнсіўнае фарміраванне мастацкай індывідуальнасці прыпадае, як і ў іх, на 60-я гады. Няма нічога дзіўнага ў тым, што сваімі вершамі гэтае пары Г. Бураўкін нярэдка пераклікаецца з іншымі паэтамі свайго пакалення. Але ідэал для яго — Маякоўскі. Зрэшты, ён і сам гэтага не тоіць:

«Я люблю Маякоўскага за яго прамату. Я ведаю, хто ў яго сябры, хто ворагі, я ведаю, дзе ён „волком бы выгрыз“ розную брыду, а дзе ад шчасця „разулыбил“ бы твар. Я ўсюды бачу ясную грамадзянскую пазіцыю паэта» (Маладосць, 1969, № 7, с. 181).

Другая кніга «З любоўю і нянавісцю зямною» (1963) па агульнай танальнасці мала чым адрознівалася ад першай. Пабудаваная на сцвярджальных інтанацыях, у якіх, аднак, часам адчувалася і запытанне, яна сведчыла, як паслядоўна паэт імкнуўся апраўдаць сваю ўрачыстую дэкларацыю, абвешчаную на самым пачатку творчага шляху («Я хачу прайсці па зямлі самым верным, любімым сынам»), не адмаўляючыся ад палкага слова, ад узнёслых пачуццяў, якімі яго, «грамадзяніна дваццатага стагоддзя» (так з гордасцю гаворыць ён пра сябе), шчодра надзяліла жыццё, уласная біяграфія.

Паэта цягне туды, дзе адбываюцца цікавыя і значныя падзеі камуністычнага будаўніцтва — на заводы, фабрыкі, у навукова-даследчыя лабараторыі, на новабудоўлі.

Часопіс «Маладосць» камандзіраваў яго на будаўніцтва нафтагіганта на Дзвіне. Так з’явіўся цікавы лірычны цыкл, ці, дакладней, лірычны рэпартаж «Полацк», старонкі

якога запоўнілі вясёлыя няўрымслівыя шафёры і экскаватаршчыкі, верхалазы і цеслі… Як і кожны рэпартаж, ён крыху інфармацыйны, але ў ім шмат хвалюючых мясцін. «Мазольныя рукі» застаюцца адной з галоўных умоў павагі да чалавека. Такая думка вынікае з «лірычнага рэпартажу» пра машыніста Брэсцкага дэпо Фёдара Фадзеева і яго сяброў «Ляці наперад, паравоз!..».

У ліпені — жніўні 1962 года Г. Бураўкіну давялося быць у складзе савецкай дэлегацыі на Міжнародным маладзёжным фестывалі ў Хельсінкі. З фестывальнымі вершамі ў яго паэзію упершыню ўвайшла замежная тэма са сваімі малымі і вялікімі адкрыццямі.

Пазітыўныя ідэалы сацыялістычнага ладу паэт сцвярджае актыўна і разнастайна. І — у тым ліку — праз публіцыстычнае адмаўленне праяў старога, аджыўшага. Я б не сказаў нечага вельмі істотнага пра другую кнігу Г. Бураўкіна, каб не прыгадаў вядомы яго верш «*** Адышлі ў нябыт панегірыкі…». Гэта — адзін з лепшых вершаў, які яшчэ раз пераканаў нас у значным лірыка-публіцыстычным таленце паэта, у адмаўленні ім паэзіі рытарычна-параднай, паэзіі панегірыкаў.

«І філасофія, і публіцыстыка, — гаварыў ён пра адну з кніг паэтэсы Д. Бічэль-Загнетавай, — у яе натуральна і паслядоўна вырастаюць з быту, з тых штодзённых турбот, клопатаў і трывог роднай зямлі, міма якіх не мае права праходзіць родная літаратура» (Полымя, 1968, № 6, с. 185).

Свет не просты — даводзіць і яго паэзія. У другой кнізе сустракаліся даволі нечаканыя радкі:

Я часам сам сябе не пазнаю: Разважлівы, спакойны і цвярозы, Пра маладосць бясхмарную маю Усё часцей ка мне прыходзіць роздум.

Роздум прыходзіў, гэта правільна, але эстэтычна ён пакуль што рэалізоўваўся мала. А звязаны быў, безумоўна, з далейшым накапленнем у паэта грамадзянскіх якасцей, іх маральнай завостранасцю.

У кнізе «Культура творчасці» А. Адамовіч слушна і справядліва адзначаў: «Пісьменнік становіцца творчай індывідуальнасцю не раней, чым ён адчувае сябе грамадзянінам. Толькі ў тым выпадку, калі ў чалавеку абуджаецца вострае пачуццё асабістай адказнасці за ўсё, што адбываецца навокал, у жыцці, толькі тады проста таленавітая асоба ператвараецца ў сапраўды творчую індывідуальнасць: у мастака паяўляецца свой, змястоўны погляд на свет, узнікаюць свае адносіны да жыцця, а тым самым і свой стыль». Грамадзянскасць, накіраванасць таленту, яго маральнае напаўненне, эстэтычная і сацыяльная пазіцыя і вызначаюць творчую індывідуальнасць паэта.

Па вершах паэта 60-х гадоў бачна ўзмацненне пачуцця адказнасці, асабістай далучанасці да ўсяго, што адбываецца на зямлі.

Я дзякую за ўсё, Зямля-карміліца… Не вінавачу ў тым цябе ніколькі, Што наш сусед падскоквае на мыліцы, Што бацьку дождж прадказваюць асколкі.

Праблема ставіцца пакуль што квола, няўпэўнена, але яна ўсё ж такі «намацваецца», існуе для паэта, паварочваецца ў яго творчасці рознымі сваімі гранямі. Яна ўзнікла яшчэ ў зборніку «Майская просінь», і з цягам часу гучанне яе ўзмацнялася.

Поделиться:
Популярные книги

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Партиец

Семин Никита
2. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Партиец

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Я уже барон

Дрейк Сириус
2. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже барон

Боги, пиво и дурак. Том 6

Горина Юлия Николаевна
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6

Мастер клинков. Начало пути

Распопов Дмитрий Викторович
1. Мастер клинков
Фантастика:
фэнтези
9.16
рейтинг книги
Мастер клинков. Начало пути

Последняя Арена 5

Греков Сергей
5. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 5

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Барон Дубов 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 3