Ля аднаго вогнішча
Шрифт:
Паэзія Г. Бураўкіна — гэта, калі гаварыць сцісла, гісторыя духоўнага станаўлення яго пакалення, ранняга яго ўзмужнення. Ва ўсякім разе яна дае
Вельмі характэрную для пакалення равеснікаў гісторыю паэт расказаў у вершы «Бязбацькавічы», прысвечаным Р. Барадуліну. Гэта драматычны расказ пра тых аднагодкаў, каго вайна «сурова назвала бязбацькавічамі», даўшы права на максімальную маральную патрабавальнасць.
Важная і ўсё ўзрастаючая якасць другой кнігі Г. Бураўкіна — праблемнасць мастацкага мыслення, цікавасць да пытанняў няпростых. У вершы «*** Вучоныя — разумныя людзі…» ён усхвалявана разважае аб тым, да якіх вынікаў можа прывесці чалавецтва неабмежаваны рост узбраенняў. Да паэта прыйшло ўменне ўважліва і засяроджана ставіцца да жыцця, разгледзець у факце з’яву і завастрыць на ёй гаворку. Значнасцю ідэі, тэмпераментам, пераканальнасцю і навізной формы вылучаліся многія яго рэчы.
У вершы «Дзень нараджэння ў генерала» (пачатак 60-х гадоў) паэт вядзе гаворку аб праблеме выхавання моладзі, паказвае духоўную спустошанасць «грывастых бамбізаў», якіх больш за ўсё вабіць «замежны джазавы гром».
Платы двухметровыя на трэскі крышыць гатоў, Калі, сыта ікаючы, спаць кладуцца мяшчане, А раз’юшаныя сабакі салаўёў выганяюць з садоў.Што ж, аўтар, магчыма, і правільна «намацаў» праблему, аднак вырашае яе празмерна абагульнена. Але гэта толькі пачатак. Тэма варожасці мяшчанства да хараства, прыгажосці, чалавечнасці будзе распрацоўвацца публіцыстычнымі сродкамі ў яго паэзіі.
Публіцыстычнай паэзіі заўсёды было шмат работы. І гэта добра адчувае Г. Бураўкін, для якога публіцыстычнасць, як неспакой і трывога, як любоў і нянавісць, больш чым блізкія. Пра гэта гавораць многія яго вершы.
Ды і сам паэт — у «Аўтабіяграфіі»:
«Я знаю, што два мае зборнікі вершаў („Майская просінь“, 1961, і „З любоўю і нянавісцю зямною“, 1963) не бездакорныя. Але ніколі я не пісаў несумленна і няшчыра — і таму я не саромеюся сваіх вершаў». Гэта шчырае і праўдзівае самапрызнанне мастака.
Адна з галоўных рыс мастацкага мыслення Г. Бураўкіна і яго паэтыкі — кантрастнасць фарбаў, супрацьстаўленне думак, падзей, эмоцый. І гэта бярэ пачатак у душэўнай актыўнасці паэта, яго грамадзянскасці, у той інтэнсіўнасці пазнання свету, якой жыве яго паэзія.
Зборнік «Дыханне» — чарговы, трэці па ліку — паказаў далейшае пашырэнне тэматычных і мастацкіх даляглядаў паэта.
Пра паэзію Г. Бураўкіна больш і глыбей пачала гаварыць крытыка, адзначаючы, што ў яго кнігах выразна адчуваецца пульс часу. І гэта ў многім сапраўды так. У вершах Г. Бураўкіна, адзначаў Дз. Бугаёў, гаворачы пра яго кнігу «Дыханне», «гулка б’ецца сэрца сучасніка,
Крытык меў рацыю: у кнізе «Дыханне» на новым узроўні спазнавалася супярэчлівая складанасць свету.
Тым не менш творчы шлях Г. Бураўкіна, як і кожнага сапраўднага паэта, нельга ўяўляць як суцэльны шэраг поспехаў і перамог. Не, мелі месца, на маю думку, і промахі. Нехта аднойчы заўважыў, што адчуванні лірычнага героя Бураўкіна часам бывалі занадта катэгарычныя, ім бракавала ўдумлівай засяроджанасці. Гэта можна заўважыць у некаторых вершах кнігі «Дыханне», у паэме «Чужая споведзь», у якіх выявілася аўтарскае непрыняцце споведзі «ціхенькага палахліўца», гэтага «маленькага чалавечка» 60-х гадоў XX стагоддзя. Пафас паэта можна зразумець і, без сумнення, ухваліць, калі ён гаворыць:
Я проста ненавіджу палахліўцаў І аб’яўляю «ціханькім» вайну. Я сэрца поўню лютасцю зацятай Да іх — цішэй вады, ніжэй травы. Далі нам век дваццаты, з’езд дваццаты — На смеласць чалавечую правы.Але калі гаворка ідзе пра канкрэтнага героя, пра «чалавека сярод людзей», то чытачу абавязкова патрэбны падрабязнасці: хто ён? адкуль? чаму так сталася? хто ў гэтым вінаваты? і г. д., словам, патрэбна сацыяльная «біяграфія», з’явы, відаць, вельмі цікавай і актуальнай. Няма патрэбы спяшацца асуджаць, важна, каб абвінаваўчы прысуд «шэранькаму чалавеку» прагучаў абгрунтавана, аб’ектыўна і пераканаўча. Інакш кажучы, патрэбен аналіз усёй сукупнасці абставін, што прывялі да маральнага злачынства.
А ўвогуле кніга «Дыханне» сведчыць, што да паэта прыйшла сталасць — і жыццёвая і паэтычная. Запамінаецца трыпціх «Неба і зямля» з гэтай кнігі, твор асабісты, я б нават сказаў аўтабіяграфічны ў тым сэнсе, што Г. Бураўкін раскрывае аўтабіяграфію свайго пакалення, як ён яе адчуў і перажыў. Кранае сваім публіцыстычным гучаннем верш «Пра сціпласць», дзе расказваецца пра нейкага «бойкага дзядзьку», што «пляваў на мой народ і край». Праўда, і тут сустракаюцца непрадуманыя радкі:
Глынуўшы ком абразы даўкі, Мы дзядзьку «выдалі» з пляча. А побач быў таварыш даўні і… акуратненька маўчаў…Невядома, хто гэты «даўні таварыш», але наўрад ці правільны такі спосаб вырашэння канфліктаў — «выдаць з пляча» — і ў жыцці і ў паэзіі. Разумееш і падзяляеш непрыняцце паэтам усякага нейтралізму, усякага «мая хата з краю» і сімпатызуеш яго герою, які так страсна жадае сцвердзіць на свеце справядлівасць і дабро. Але такая паспешлівасць, як у вершы «Пра „сціпласць“», усё ж такі мала прыймальная для нас. Да вырашэння падобных канфліктаў варта падыходзіць больш удумліва і больш грунтоўна, улічваць усе «пазіцыі». Зрэшты, гэта «накладныя выдаткі» нялёгкіх пошукаў паэта ў тонкай сферы маральна-этычнага, бо паэт сам добра ведае і раіць іншым (у вершы «Сябру, які заўсёды злосны»): «Не спяшайся людзей аблаяць, пастарайся іх зразумець».