Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ля аднаго вогнішча

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Намаганні чалавецтва на шляхах прагрэсу неад’емныя ад вялікага духоўнага і фізічнага напружання, ад рызыкі, ахвяр. У подзвігу Юрыя Гагарына праявілася неўтаймаванасць чалавечага пазнання, подзвіг гэты — адно з самых яркіх звенняў сусветнага прагрэсу, ён увесь — у будучыні.

У той жа кнізе «Жніво» змешчана другая паэма Г. Бураўкіна — «Хатынскі снег».

М. Гіль пісаў пра творчую гісторыю паэмы: «Пра ўзнікненне задумы твора Г. Бураўкін расказваў аднойчы па тэлебачанні. Неяк ён трапіў у Хатынь (сённяшнюю, вядома) зімою, яму раптам зусім па-асабліваму ўбачылася трагедыя, якая адбылася тут 22 сакавіка 1943 года. Нарадзіўся вобраз снегу. Спачатку белага: „застагнаў, загаласіў пад нагамі белы балючы снег“. З белага балючага ён ператварыўся ў чырвоны, гарачы,

а пасля трагедыі — у чорны, жалобны».

Паэма «Хатынскі снег» належыць, без сумнення, да лепшага, што ўвогуле напісана ў нас пра Хатынь. Гэта своеасаблівы рэквіем, прысвечаны ўсім, хто загінуў на беларускай зямлі ад рукі фашысцкіх злачынцаў. Паэт імкнецца ў поўнай меры адлюстраваць глыбіню і ўвесь жах трагедыі яе жыхароў, расказаць пра ўсё, нічога не ўпусціўшы. Карціны, намаляваныя ім, поўныя вялікай выяўленчай сілы:

Ужо не іскры, а снапы пякельнага полымя На галовы абрынуліся са страхі. І людзі ад іх адбіваліся рукамі голымі. І засквірчэлі на плячах кажухі. Ад немага крыку абвалілася пуня. Грымнулі вобзем дзверы. І ўпала, як чырвоны куль. Халоднага снегу шукала сляпая бабуля, А знайшла толькі жменю гарачых куль. Страчылі кулямёты па агню, па стогнах і плачу. Радзеў і падаў ахрыплы пакутны крык. І вось застаўся адзін толькі енк дзіцячы, Але і ён пахіснуўся І знік.

Нас у аднолькавай ступені хвалюе ў гэтай рэчы Г. Бураўкіна праўда паказу падзей і праўда аўтарскага перажывання.

У паэме «Хатынскі снег» шмат праўдзівых дэталей гэтай жахлівай трагедыі. Вельмі рэльефна намаляваны асобнымі трапнымі мазкамі пакуль што яшчэ мірны ранак у Хатыні: зарыпеў калодзежны журавель, бухнула ў студні аб лядок вядро, грымнула каля прыпечка бярэмя бярозавых дроў, кукарэкнуў певень, дзвынкнуў аб даёнку струмень малака, смачна запахла над вёскай дымком… Гэтыя дэталі вясковага побыту перад нашэсцем карнікаў выглядаюць па-чалавечаму значна і цёпла.

Многія творы Г. Бураўкіна расказваюць пра мінулую вайну, яе ахвяры, пакуты і гераізм народа, здзейснены ім векапомны подзвіг. Паэт ведае, як і сёння пакутуюць ветэраны ад старых асколкаў і куль, што заселі глыбока ў целе, ля сэрца, ад іх нічым не закрыцца — «ні акопам, ні бранёю, ні мінулай пераможнаю вайною».

Г. Бураўкін нарадзіўся ў 1936 годзе, вайна прыйшлася на яго дзіцячыя гады, але многае — жудаснае— запомнілася і яму, малому…

«…Мы стаім на ўзгорку трыма радамі: першы, рэдзенькі — мужчыны, дзяды; другі, заплаканы, няроўны — жанчыны з малымі на руках і трэці — мы, каму шэсць — дзесяць — дванаццаць гадоў. На нас нацэлены кулямёт, за ім — як сёння помню — ляжыць здаравенны немец у даўгім шынялі. Стаяць на ўзгорку і паліцаі — там, за кулямётам, па той бок. Мы: чакаем, чакаем стрэлаў. Плачуць жанчыны, маўчаць дзяды. А стрэлаў усё няма. Ідуць хвіліны, гадзіны. Мы дрыжым ад холаду. За кулямёт кладзецца ўжо другі немец. А стрэлаў усё няма…

Пад вечар нас сагналі ў лазню на ўскрайку вёскі. Было цёмна і цесна. Для малых адвялі палок, мы сагрэліся на ім і пачалі валтузню. А маці наглыя плакалі і чамусьці абдымаліся: „Ну, даруй, калі што не так было…“, „Даруй, Рыпішка…“. Я тады не ведаў, што дзверы лазні былі забіты цвікамі, што лазня абкладзена саломай і паліцаі пайшлі шукаць газы ці бензіну. Я тады многае не разумеў. Мне было сем гадоў…» (з аўтабіяграфіі Г. Бураўкіна).

Тое, што Г. Бураўкін піша аб вайне, скіравана супраць вайны, супраць

чалавечых ахвяр і пакут. Ёсць загад сэрца, абавязак перад загінуўшымі, памяць пра іх — і ўсё гэта дзеля тых, хто жыве. І тут ён, думаецца, вельмі блізкі да Мікалая Маёрава — вядомага савецкага паэта, які загінуў на вайне. Тады, у 1941-м, ён сказаў:

…И пусть не думают, что мертвые не слышат, когда о них потомки говорят.

Следам за «Жнівом» з’явілася яшчэ адна кніга Г. Бураўкіна пад назвай «Выток» (1974). Думаю, што маюцца ўсе падставы гаварыць аб новай якасці лірызму ў яго паэзіі. Піша паэт быццам бы па-ранейшаму проста, але гэта, безумоўна, новая якасць прастаты, азоранай высокім маральным ідэалам. Думка ўсё глыбей пранікае яго радок, не змяншаючы аднак ні эмацыянальнага пафасу, ні публіцыстычнай страснасці.

Такая рыса сённяшняй літаратуры, як апалітызм, у апошніх паэтычных зборніках Г. Бураўкіна заявіла аб сабе досыць выразна. Паглыбіўся псіхалагізм ягонай лірыкі, значнае пашырэнне атрымала яе сацыяльна-філасофская аснова, гістарызм паэтычнага мыслення.

Стаю каля сівой красы, Хаджу па гулкіх сутарэннях — І чую продкаў галасы, І бачу нашых дзён карэнні.

Нездарма апошнім часам у паэзіі Бураўкіна пабольшала такіх слоў і паняццяў, як «выснова», «выток». Думаецца, менавіта ў гэтым рэчышчы роздуму паэта нарадзіўся верш «Камісары», у якім сцвярджаецца духоўная, ідэйная роднасць сённяшняга пакалення моладзі з тым, якое прымала актыўны ўдзел у барацьбе з контррэвалюцыяй. Героі грамадзянскай вайны, мужныя бальшавіцкія камісары ўвасабляюць для паэта сумленне цэлай эпохі.

Мы іх перагналі па ўзросту, Сягнулі да зорак сівых. І ўсё ж, як падлеткі, зайздросцім І лёсу, і пафасу іх.

І марай свяшчэннаю самай у сэрцах надзея гарыць, Што нас не ўпікнуць камісары — Суровыя нашы сябры.

Маральны рыгарызм камісараў далёкай грамадзянскай імпануе сённяшняй моладзі, рыцарам абавязку, чэсці, высокай чалавечай годнасці.

«Паэт нашай эпохі,— пісаў Яўген Вінакураў,— гэта мастак, які ўмее дыялектычна бачыць свет, разумець яго складанасць, шматбаковасць з’яў». І далей: «Інфармацыі для паэзіі мала. Ёй павінна быць уласціва такая якасць, якую я назваў бы духаўздымнасцю» (Правда, 5 сакавіка 1974 г.).

Мне заўсёды імпанавала ў таленце Г. Бураўкіна «духаўздымная» страснасць палеміста, вострае маральнае бачанне жыцця, гатоўнасць ісці нават на рызыку, калі ён глыбока перакананы ў сваёй праваце. Перадаліся гэтыя якасці і кнізе «Выток».

Я не люблю людзей, якія Не маюць ворагаў зусім І носяць кулакі цяжкія, Не паспытаныя нікім. За дабрату стаю сцяною. І ўсё ж не давяраю ім, Што абдымаюцца са мною І з непрыяцелем маім.

Словам, перад намі паэт, якім ён быў і раней: заўсёды гатовы да спрэчкі, да сутыкнення думак, да бою. «Што паробіш, калі ціхманы я ніколі не быў эмалі», — прызнаецца ён у адным з вершаў.

Калі ў сучаснай беларускай паэзіі шукаць сваякоў Г. Бураўкіна па творчаму духу і грамадзянскаму напалу слова, то гэта будзе, безумоўна, Пімен Панчанка з яго нізкім «болевым парогам» і тонкім адчуваннем пульсу часу. Іх родніць смеласць, здольнасць і гатоўнасць кожную хвіліну ісці на бой за свае перакананні. У іх мы знаходзім тую разнастайнасць сацыяльных інтанацый, якія нязменна суадносяцца з жыццём, штодзённай стваральнай дзейнасцю нашага грамадства.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Саженец

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Саженец

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Инвестиго, из медика в маги 2

Рэд Илья
2. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги 2

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Хозяин Теней 2

Петров Максим Николаевич
2. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 2

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2