Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ля аднаго вогнішча

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:
Не закрыць ні радасцю, ні бытам Тых, што ўпалі ніцма на лаўжы. Колькі іх, забітых і забытых, Пад нагамі нашымі ляжыць! (З кнігі «Жніво»)

У апошнім радку ёсць непажаданае зніжэнне ўзроўню паэтычнай мовы, думка становіцца абездухоўленай, спрошчанай.

Аднак гэта — толькі асобныя дэталі, яны не парушаюць агульнага добрага ўражання ад яго работы.

У 1977 годзе з’явілася кніга вершаў «Варта вернасці», за якую Генадзь Бураўкін удастоены

звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі рэспублікі. Кніга ўражвае многімі творамі, асабліва паэмай «Ленін думае пра Беларусь» (1976), якая стала важкім укладам у беларускую паэтычную Ленініяну. «Ленін думае пра Беларусь» — рэч значная, пакуль што недастаткова ацэненая крытыкай. Аднак гэта не толькі твор «на тэму» — тут праз аб’ектыўны жыццёвы матэрыял знайшла надзвычай шырокае і поўнае выяўленне сама асоба паэта з уласцівымі яму поглядамі, думкамі, страсцямі. Уладзімір Ільіч паказаны ў адзін з вельмі складаных, напружаных момантаў у жыцці маладой савецкай краіны. На зыходзе студзень трывожнага 1919 года — вайна, голад, бандытызм. Некалькімі словамі, але вельмі дакладна (будуючы іх лесвічкай) ўзнаўляе паэт памятныя абрысы часу:

Памылкі. Здрада. Сабатаж. Няўдачы…

Трэба было быць Леніным, каб, нягледзячы на яраснае супраціўленне контррэвалюцыі, упарта весці карабель да намечанай мэты.

Кіраўнік Саўнаркома працаваў у сваім кабінеце, калі прынеслі тэлеграму з Мінска, з Беларусі — і яму прыгадалася мінулае, правінцыяльны гарадок Мінск, 15 ліпеня 1900 года, калі ён наведаў гэты горад, едучы за мяжу. Уладзімір Ільіч прыпамінае гэты дзень, кароткую гадзінку, калі цягнік спыніўся на Мінскім вакзале і ён выйшаў на перон, затым на плошчу, сустрэў цікаўнага да ведаў хлапчука.

Але Ільіч прыпамінае не толькі дзень, а і ўсю доўгую, шматпакутную гісторыю беларускага народа, яго выдатных дзеячаў — Скарыну, Каліноўскага, Купалу… Асабліва моцны атрымаўся ў паэме раздзел пра Каліноўскага, постаць якога паўстае з радкоў паэта ва ўсёй сваёй высакароднасці, велічы, мужнасці і чысціні.

Можа зморшчыцца строгі гісторык: «Факты выбраў на свой капыл. Гэтак нехта напіша скора — Ленін думаў і… пра Капыль…»

Думаецца, няма чаго яму моршчыцца: факты адпавядаюць іх жыццёвай і паэтычнай прыродзе і асэнсаваны яны па-сапраўднаму глыбока і па-майстэрску. Хачу адзначыць не толькі рост майстэрства, але і сталасць, маштабнасць паэтычнай думкі Г. Бураўкіна, які здолеў (і ўражанне такое, што — без цяжкасці) напісаць рэч з вельмі прасторнымі духоўнымі даляглядамі.

Працэс пазнання, шлях да ісціны, у тым ліку да ісціны мастацкай, цяжкі і супярэчлівы. Г. Бураўкін яго адольвае настойліва і энергічна.

Прымаю гэты свет раскуты З яго журбой і барацьбой. Іду, гатовы на пакуты, На неспакой і вечны бой,—

так сказаў ад імя ўсіх Г. Бураўкін. Гэта — яго крэда.

Арыенціры памяці

(Васіль Зуёнак)

Равеснік Рыгора Барадуліна, ён і пачынаў разам з ім, аднак першую кнігу выдаў значна пазней за яго. Гэта было (калі не лічыць зборніка вершаў для дзяцей пад назвай «Вясёлы калаўрот» — 1965) «Крэсіва» — кніга лірыкі, што ўбачыла свет у 1966 годзе. Цікава зараз перачытваць першыя кнігі нашых знакамітых паэтаў. У іх, як і, відаць, ва ўсіх першых кнігах, шмат дэкларацый, рытарычных зваротаў, воклічаў, абяцанняў. Былі яны і ў Васіля Зуёнка. Адчувалася, што гэты паэт любіць прастор!

Мільёны год, мільёны год Да сонца З цемені
ірваўся.
Мільёны год, мільёны год Іду, Іду — І не спынюся. На ніве смерці і жыцця Мне вечна юным быць аратым, Бо ўсіх пачаткаў я — працяг І ўсіх працягаў я — пачатак.

Сучасны чалавек ва ўспрыняцці В. Зуёнка — фігура маштабная. Гэта — вечны чалавек, вечны і заўсёды малады, «юны араты», якому падабаецца такая «пасада» на зямлі. Разам з тым (хоць у гэтым вершы і дэкларатыўна) ён адчувае сябе звяном у ланцугу чалавечай пераемнасці. Яго стваральная актыўнасць грунтуецца на гуманістычных традыцыях працоўнага чалавецтва. Аднак, як бачыце, гэта была празмерна абагульненая, рамантызаваная постаць героя (тут адчуваўся, відаць, уплыў Э. Межэлайціса) выглядала досыць абстрактна. Яе патрэбна было зазямліць, наблізіць да рэальных праблем і клопатаў.

Вельмі плённым перыядам росту, інтэнсіўных пошукаў і адкрыццяў сталі для В. Зуёнка, як і для іншых паэтаў, 60-я гады, калі паднялася цана на сапраўднасць пачуцця, вызначылася перспектыўная тэндэнцыя: інтэнсіўнае самасцвярджэнне абвастрыла пачуццё формы, стылю, рушыла наперад паэтыку. Да верша вярталася напружанасць духоўнага пошуку. Аказалася, што ўсе — не толькі самыя значныя — падзеі маюць права на ўвагу. Зуёнак засведчыў сваю здольнасць адкрыць паэзію ў звычайным і прывычным для ўсіх. Ніхто, скажам, не пачуў, як «яблык упаў дасвеццем — ля Халопеніч, на Беларусі…», «а шар зямны здрыгануўся…» Тут знаходзім характэрную для таго часу — 60-х гадоў — стылявую прыкмету — масштабнасць успрымання рэчаіснасці і (гэта ўжо больш індывідуальнае, «зуёнкаўскае») скіраванасць да свету вёскі. Ён жыве яе справамі. Аднойчы яму нават давялося стаць «грамавержцам»: быў сухмень, а ў прыезд паэта дадому выпаў — на радасць землякам — дождж! (верш «Добры прыезд»). Маштаб, узбуйненне, гіпербалізацыя ў яго не супярэчаць праўдзе жыцця, у адлюстраванні якога ён заўсёды імкнуўся да шырокіх абагульненняў.

Ралля — аснова, Зерня ўток няспынна Кідаю я рукою агрубелай,— І тчэцца, тчэцца мудрая тканіна — Жыццё…

З гэтаю рысаю светаўспрымання паэта звязаны яго інтэлектуалізм і філасафічнасць, якія грунтуюцца не толькі на асабістым вопыце паэта, але і на вопыце цэлых пакаленняў яго землякоў.

Каб нараджэння не знаў я, Дык стаў бы, напэўна, нарогам І поле ўзараў бы. Жытнёвым бы зернем упаў я У цёплую, ціхую глебу І рунню б узяўся. На ніву сасмяглую летам Праліўся б гаючай, жывучай Вадою…

Вясковая тэма заўсёды шмат значыла для яго. «Маё сэрца ў жыце б’ецца перапёлачным боем»; «жыву сяўбой, бяру сяўбой»; «Прыходзіць хлеб у хаты. Ён ад зямлі, а з ім ўсё — гасціны, заручыны, вяселлі, парадзілі, і геній, што ў стагоддзях уваскрэсне…» Ён перакананы: «сэнс жыцця — у працы», тут паядналіся для яго практычны і духоўны пачаткі, сялянскае і мастакоўскае. І ў гэтым сэнсе паэт ідзе, калі так можна сказаць, за сваімі продкамі. «Продкі мае, — піша ён у аўтабіяграфіі,— людзі простай сялянскай працы. Яны ўлагоджвалі зямлю-карміцельку, здабывалі хлеб свой. І калі ўзносілі малітву, дык не аб вечным жыцці, а найбольш аб ім — аб хлебе надзённым. Яны спрадвеку былі нашымі аднадумцамі: яны былі матэрыялістамі — няхай сабе стыхійна, неўсвядомлена, без кручкаватага шкалярскага мудраслоўя. Яны гаварылі: паміраць ладзься, а жыта сей. І ў гэтым быў залог бессмяротнасці…» Яшчэ ў першай яго кнізе быў цікава разгорнуты вобраз:

Поделиться:
Популярные книги

Город драконов

Звездная Елена
1. Город драконов
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Город драконов

Законы Рода. Том 11

Flow Ascold
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

ВоенТур 3

АЗК
3. Антиблицкриг
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
ВоенТур 3

Недотрога для темного дракона

Панфилова Алина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Недотрога для темного дракона

Неудержимый. Книга V

Боярский Андрей
5. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга V

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Найт Алекс
3. Академия Драконов, или Девушки с секретом
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.37
рейтинг книги
Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2