Ля аднаго вогнішча
Шрифт:
Верш быў напісаны ў 1958 годзе. Тады, на ўзмежжы 50-60-х гадоў, у паэзіі Пысіна ўсё больш заўважалася прыкмет новага. Прыходзіць цвёрдае разуменне, што ісціны, якія ён, так сказаць, абараняе ў сваіх вершах, павінны быць перажыты ім асабіста, а не ўзяты, як кажуць, напракат або пазычаны ў некага і толькі загорнуты ў прыгожую ўпакоўку.
У тым жа 1958 годзе ён надрукаваў вядомы свой верш «Вузел», надаўшы яму ў пэўным сэнсе праграмнае значэнне.
Не ведаю, якім вузлом Навекі я прывязак Да старых сосен за сялом, Да яблынь, груш і вязаў; Да кладак гладкіх, Валуноў, Да траў, жытоў на ўзлесках, Да партызанскіхГэта быў час, калі перабудоўвалася, набліжаючыся да рэчаіснасці, творчая пазіцыя паэта, калі яго лірычнае «я» ўсё паўней убірала ў сябе галасы самога жыцця, бясконца разнастайнага і зменлівага. Гэта вяло да ўзбагачэння асобы. Таму што ўнутранае багацце асобы зыходзіць з багацця яе рэальных сувязей. Літаратура імкнецца да больш канкрэтнага і больш праўдзівага даследавання пачуццяў чалавека, за якімі стаяць яго грамадскія сувязі.
У «Сінім ранку», здаецца, упершыню далёкім рэхам адгукнулася ваенная біяграфія паэта: «Мы маладосцю баранілі усё, ў што верылі, любілі». Пра вайну, пра страты нагадваюць яму рабіны на палявым узмежку — «Нібы кагосьці з далёкіх пуцявін чакаюць на сваім парозе». У «Сонечнай паводцы» гэты матыў узмацняецца:
Ляглі сябры ва ўсім паходным, Гарматы сціхлі. Цішыня. Што сніцца ім пад небам родным На досвітку, ў пачатку дня? Над імі жаўранак цвіркоча, Трапеча, долу дастае. Нібы падняць забітых хоча, Ды толькі сілы не стае.Свет, жыццё ўсё шырэй адкрываюць перад паэтам сваю прыгажосць і патрабуюць ад яго чалавечнасці.
Я пазнаю цябе, зямля, Па тым, як пласт кладзецца, Як пахне свежая ралля, Па тым, як колас гнецца, Па тым, як сэрца б’ецца.Імкненне да адлюстравання праўды жыцця ў яе шырэйшым і глыбейшым аб’ёме вяло да больш поўнага выяўлення асобы паэта, якой яна ёсць, у багацці перажытага. У вершах часцей знаходзім «кардыяграму лёсу», згустак біяграфіі паэта, перажытае ім, сваё. «Са мной душа і мова матчына і песня вечная яе».
Ва ўсёй савецкай паэзіі ў гэты час — на пачатку 60-х гадоў — узрасла цана на талент гаварыць «ад сябе» пра сацыяльна-агульнае, уключаючы яго ў сферу сваіх перажыванняў, на ўменне ператвараць «пазаасабовыя» каштоўнасці ў асабовыя. І тое, што ў пысінскай паэзіі 60-х гадоў пабольшала ўнутранай думкі, гарачай «суб’ектыўнасці» ў яе сапраўдным, творчым сэнсе, азначала, што працэс станаўлення і ўмацавання яго мастацкай індывідуальнасці пайшоў шпаркімі тэмпамі. Паэт больш уважліва і паслядоўна звярнуўся да ўласнага вопыту, падзей і фактаў сваёй біяграфіі.
У 1965 годзе выйшла кніга яго вершаў «Мае мерыдыяны», якая паказала, што асноўнае, вызначальнае ў жыццёвым і духоўным вопыце паэта — вайна, у якой яму давялося ўдзельнічаць і пра якую ён шмат піша: «Дні мае — маўклівыя сапёры — ўсё ідуць яшчэ з вайны». Аўтар прайшоў вайну ад першага да апошняга дня, удзельнічаў у баях на Заходнім, Калінінскім, Ленінградскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах. У свеце паэта навекі засталіся і тыя Падгор’і, Селішчы, Вусці, Баркі, што трапляліся яму на франтавых дарогах. Якраз у сферы гэтай тэмы лірыка паэта вельмі моцна і натуральна спалучаецца з усёй яго асабістасцю: «Мне пажары, пажары ўсё сняцца, я баюся аслепнуць ад іх».
Пяць патронаў у абойме, Пяць патронаў. Падымаемся у бой мы Ў полі роўным. У патроне кожным — куля, Дзевяць грамаў. Не чакай, мая матуля, Тэлеграмы. Ні з санбата палявога, Ні з пагоста, Ходзіць ціха (бо дарога!..) Наша пошта…Гэта была сапраўдная
Пра А. Пысіна шмат пісалі.
Р. Бярозкін і У. Калеснік адзначалі «дзве сілавыя трасы» яго паэзіі: «адна бярэ пачатак у барознах на родным полі, другая — у акопах і траншэях мінулай вайны» (Літаратура і мастацтва, 1967, 28 ліпеня). Гэтыя трасы — дзве грані духоўнага вопыту паэта.
Межы часавых паняццяў для яго паступова рассоўваюцца: мінулае становіцца такім жа творчым фактарам яго паэзіі, як і сучаснасць. Паэт вельмі востра адчувае дыялектычную еднасць традыцыйнага і наватарскага, сучаснага і вечнага ў жыцці. Гэта — адна з галоўных праблем яго лірычнага роздуму. У маральным, духоўным плане для яго няма падзелу лсыцця, часу на цяперашняе і мінулае: «са мною ўсё, што не сплыве ніколі». Адсюль, думаецца, такія, на першы погляд, можа, нават і дзіўныя адчуванні: «Не знаю — многа альбо мала ў сваім стагоддзі я пражыў». З другога боку, усё перажытае «належыць на свеце не мне аднаму». Вечнае — усё тое добрае, што зрабіў ты для людзей, што пакідаеш ім у спадчыну. У гэтым няма нічога дзіўнага: гісторыя для нашага сучасніка — не забытае мінулае, а звяно ў бесперапынным працэсе жыцця, вопыт, які моцна ўплывае на сучаснасць. У лірычным роздуме паэта перш за ўсё знаходзім выразнае адчуванне рэальнай праблематыкі сучаснага жыцця ў багацці яго новых асаблівасцей і прыкмет, уменне адлюстраваць іх глыбока, непаўторна ў сваім ракурсе бачання.
Гэта адчуванне хвалюе нас у вершы «Станцыя Гушчына». Праз станцыю Гушчына праходзіла некалі лінія фронту, паэт успамінае замецены снегам бліндаж, ваенны лёс сяброў, жывым з якіх, магчыма, астаўся ён адзін. Тыя, хто едзе з ім у поездзе праз Гушчына сёння, — моладзь — «песні юныя і смех».
Вы, песні юныя і смех, Былі тады зямлёй і снегам, Кастром салдацкім пры сасне. І мы на гэтым кіламетры, Ля камялёў і ля жарствы, Пазнаць імкнуліся прыкметы, Угадвалі — якія вы?Сучаснае вырастае з мінулага; усё гэта месціцца ў сэрцы паэта.
Творы А. Пысіна ўсё больш прывабліваюць сваёй духоўнай актыўнасцю. У «Маіх мерыдыянах» і ў наступнай кнізе «Твае далоні» (1967) асабліва выразна праступае маральна-філасофская канцэпцыя жыцця. Аўтар бачыць сваю задачу ў тым, каб злучыць мінулае і цяперашняе ў адзін тугі вузел, у якім чалавек — звяно з ланцуга пераемнасці пакаленняў: «Шукаюць рукі тых зярнят, каб нас таксама дзесь пачулі». Паводле яго паэтычнай філасофіі, жыццё чалавека не канчаецца з яго смерцю. Пры дарозе, на тым месцы, дзе загінулі салдаты, узышлі чырвоныя кветкі Іван-чая:
Узышлі травой і гарыцветам, Узышлі на радасць ці жальбу? Вунь стаіць Іван па-над кюветам. Галавой ківае: «Вось жыву. Не здзіўляйцеся, што ўвесь чырвоны. Восем куль было — крывёю сцёк. Скора восень. Каркаюць вароны. Жоўты каля ног маіх лісток. Хочаш, пачастую нашым чаем, Я ж цяпер навекі вадахлёб». Не, Іване, з чаем — пачакаем, Закурыць не лішняе было б. Мы цыгарку скруцім па-былому, Пусцім шызы дым на правады; Першая зацяжка — мне, жывому, Бо занадта ў сэрцы гаркаты… Чырвань, чырвань — колер праваты.