Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ля аднаго вогнішча

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

У творах сапраўднага мастака не можа не адлюстравацца яго час, лёс пакалення, гісторыя, усё, чым жыве народ. У гэтым дыялектыка творчасці. І тое, што паэтэса адразу вырашыла — як яна сама дакляравала — быць сама сабой і што гэта ёй шмат у чым удалося, — добра. Грамадзянская шчырасць без натугі і прымусу паядноўвалася з асабістым, прыватным, чужое са сваім, агульнае з інтымным. Гэта стала добрым грунтам развіцця, разгортвання таленту.

Яна з самага пачатку праявіла значную грамадскую, творчую, эстэтычную актыўнасць. Гэта былі гады казахстанскай цаліны, шматлікіх новабудоўляў, асваення космасу, творчасці, росту народнай ініцыятывы, дынамічнага духоўнага жыцця. Е. Лось стала адной з выказніц свайго пакалення.

З
натруджаным добра крыллем…
Яму не было ля чаго пагрэцца — Бо каміны не дымілі…
А ўсё-такі раслі, прыгажэлі на дзіва! Калі не было і хлеба, Вершы пісалі пра дзень шчаслівы… Напэўна, гэтак і трэба… Загартаванае наша натхненне, Яно адгарыць няскора! Кажуць, шчаслівае пакаленне Тое, што зведала гора.

У далейшым паэтэса яшчэ не раз будзе звяртацца — у вершах, паэмах — да тэмы лёсу свайго пакалення, аналізаваць яго ўклад у грамадскае жыццё, яго шматгранную стваральную дзейнасць. Літаратура 60-х гадоў жыла вялікім творчым неспакоем. Е. Лось трымала руку на пульсе жыцця. Яна ўсюды хацела пабываць, усюды паспець, да ўсяго дакрануцца.

У кожным імгненні паэзія ёсць, У кожным здзяйсненні — яе прыгажосць. У кожнай істоце — яе хада, У кожнай бядоце — яе бяда.

Вось так — мужна, адкрыта і шчыра звярталася яна да жыцця. Адкрыццё хараства чалавека і навакольнай рэчаіснасці ў адзінстве маральнага і эстэтычнага, праўды і прыгажосці стала яе галоўнай творчай патрэбай. Яна ўмела за асобным фактам, падзеяй, справай разгледзець веліч рэчаіснасці, стваральны характар народнага быцця.

Здаралася, не ўтоім, часам і так, што паэтэса абмяжоўвалася адлюстраваннем знешніх прыкмет жыцця сваіх герояў (асабліва ў некаторых так званых партрэтных вершах), не заўсёды выходзіла на значную думку, абагульненні. Вярнуўшыся з дарогі, паэтэса гаворыць:

І клопат мой пасля дарогі ўвесь — Забыла на спружынавым сядзенні Пірог пшанічны, што далі мне дзесь!

Пасля гэтага думаеш: ці варта было ехаць? Так, думка выдавалася часам драбнаватай — і не толькі ў яе адной. Але побач з гэтым нельга было не заўважыць другога: крытыка ў артыкулах пра Е. Лось адзначала, што «яе лепшыя творы… народжаны сапраўдным натхненнем і кранаюць сэрца арганічным спалучэннем маляўнічасці, шчырасці і музычнасці» (С. Гаўрусёў). Сапраўды, яе паэзія ўсё больш насычалася сацыяльнымі, маральна-этычнымі праблемамі, грамадзянскай страсцю, што бачна і ў «Палачанцы» (1962), і ў такіх кнігах, як «Людзі добрыя» (1963), «Хараство» (1965), «Перавал» (1971), «Галінка з яблыкам» (1979) і іншых, у тым ліку самай апошняй — «Лірыка ліпеня», адзначанай тым лірычным пачуццём, якое праўду жыцця ўзнімае да ўзроўню сэрца.

Паэтэса ўмела пісаць буйнымі мазкамі, эмацыянальна:

Ах, Беларусь, мая ты доля, Мая сляза і пацалунак, Маё ў бярозках белых поле. Мой песнямі набіты клунак!..

Купалаўскае, да болю шчымлівае пачуццё радзімы напаўняла гэту паэзію, у якой, мне здаецца, адлюстраваўся працэс паглыблення адчування сваёй роднасці, каранёў, зямлі.

Хаціна між бульбоўніку, як дача, І дзедава магіла за гарой… Нейкая забытая сваячка З парога кліча радасна «сястрой».

Тэма Радзімы —

скразная ў яе творчасці. Трывалая повязь злучала яе з роднай зямлёй, продкамі, народным бытам і культурай. Яе паэзія прасякнута пачуццём гістарызму — стыхійнага і глыбока ўсвядомленага. Часта ў вершах згадвала яна сівую даўніну і працавітых продкаў. І не дзеля таго, каб «уміліцца» іх самабытным укладам жыцця. У сваіх продках — крывічах («Продкі») яна цэніць і захапляецца іх майстэрствам, уменнем рабіць «Зрубы залатыя, нарогі, гонкія чаўны і сцены белыя Сафіі над плынню быстрае Дзвіны». Дыханне гісторыі чутно ў яе маштабных лірычных абагульненнях:

Мая радзіма — Жытні колас, Сінь мурагу, язміну цвет. Яна — Пілы гарачай голас, Калёс цяжкіх глыбокі след…

«Я тут расту. Мне соладка і горка. Мяне адсюль вятры не адарвуць…», — і гэтаму верылася, як верыцца праўдзе. У вершах Е. Лось была ўласцівая лепшым творам сучаснай беларускай паэзіі глыбіня і даль памяці. Хто толькі не пісаў пра бярозу! А вось яе радкі пра бярозу: «Хто аглядаўся на свой кут здалёк, запамінаў яе нібы ўрок айчыназнаўства…»

Пра першую сустрэчу і знаёмства з Е. Лось я ўжо расказаў. Потым сустрэч было шмат. Сустракаліся ў Саюзе пісьменнікаў, у выдавецтвах, у паездках па рэспубліцы і проста выпадкова — на вуліцы.

Уражваў яе непакой, шчодрасць душы, пастаяннае жаданне выправіць нешта ў лепшы бок. Радавалі кнігі, якія сведчылі пра ўзбагачэнне мастацкай думкі паэтэсы, шырыню даляглядаў.

У 1965 годзе выйшаў чарговы зборнік лірыкі «Хараство», і захацелася напісаць пра яго. «ЛІМ» надрукаваў маю рэцэнзію пад назвай «Радасцю свет надзяліць». Мне здавалася, што ўдалося схапіць эстэтычную сутнасць яе паэзіі — непасрэднасць адчування свету, уласцівую ёй народнасць, высокую культуру мастацкага мыслення.

— Дзякуй за падтрымку, — сказала яна пры сустрэчы, — але не ўсё вы ў мяне зразумелі…

— Еўдакія Якаўлеўна, можа, так і павінна быць: паэзія па сваёй прыродзе невычарпальная… «У кожным імгненні паэзія ёсць, у кожным здзяйсненні — яе прыгажосць…»

— Дык вось гэту прыгажосць і крытыку добра было б бачыць! І ўвогуле дабрэйшым трэба быць.

Еўдакіі Якаўлеўне немагчыма было адмовіць у слушнасці, яна, як сама паэзія, была, кажучы па-руску, права.

Прага жыцця і прыгажосці зрабіла яе страснай вандроўніцай. Дзе яна толькі не пабывала — скалясіла, можна сказаць, усю Беларусь, наведала, здаецца, усе братнія рэспублікі і многія замежныя краіны. Адусюль прывозіла і новыя, свежыя ўражанні, і новыя творы — вершы, паэмы, апавяданні… Перачытайце іх яшчэ раз — і вы знойдзеце сляды тых вандраванняў. Гэта былі перш за ўсё вандраванні душы, якая шукала блізкага сабе, роднаснага свайму ўнутранаму вопыту.

Крочу гасцінцам адратаваным — Недзе з журбы падзецца… Часта пагорак здаецца курганам, Нечай магілай здаецца…

Паэтыка яе ў многім была традыцыйнай. Такой, у значнай ступені, яна заставалася да апошняга дня. Характэрная ёй задушэўнасць інтанацыі ўвасаблялася ў вершы напеўным, разлічаным на непасрэднае эмацыянальнае ўздзеянне, вельмі гаваркім, часцей за ўсё з канкрэтным вобразам, рэалістычнай дэталлю. Той жа С. Гаўрусёў пісаў, што Е. Лось — «паэтэса мяккіх фарбаў, і прыгажосць душэўнага аблічча нашага сучасніка ёй лепш за ўсё ўдаецца перадаць у лірычным плане, без непатрэбных перавелічэнняў і перабольшванняў». Паэтэса імкнулася даказаць, якімі значнымі магчымасцямі валодае гэты плаўны, напеўны верш, здольны выразіць розныя інтанацыі. І трэба сказаць, што ў асноўным, за рэдкімі выключэннямі, гэта ёй удавалася. Ратаваў талент, уменне знайсці прапорцыі грамадзянскага і інтымнага, дапамагала праўда жыцця, праўда перажытага, якая павялічвала магчымасці верша. Назаўсёды запомніўся (з кнігі «Людзі добрыя» — 1963) яе выдатны верш «Я зусім не баюся старасці…»

Поделиться:
Популярные книги

Господин моих ночей (Дилогия)

Ардова Алиса
Маги Лагора
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.14
рейтинг книги
Господин моих ночей (Дилогия)

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

История "не"мощной графини

Зимина Юлия
1. Истории неунывающих попаданок
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
История немощной графини

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Опсокополос Алексис
8. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Душелов. Том 3

Faded Emory
3. Внутренние демоны
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
ранобэ
хентай
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 3

Ползком за монстрами!

Молотов Виктор
1. Младший Приручитель
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Ползком за монстрами!

Аргумент барона Бронина

Ковальчук Олег Валентинович
1. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12