Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ля аднаго вогнішча

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Варта звярнуць увагу не толькі на сэнс радкоў, але і на іх гукавую арганізацыю і строфіку, тыя «званочкі», што сабраны ў канцы радкоў (алень — маленне — дзень…). Яны «вядуць» думку паэта, робяць яе чутнай і пластычнай. У гэтых радках з кнігі «Ёсць на свеце мой алень» шырока і поўна — і свабодна, нязмушана! — выяўляецца асоба паэта. Асабісты пачатак, як бачым, не вынік адлучэння паэта ад аб’ектыўна-гістарычных працэсаў, наадварот — ён вынікае з іх глыбокага ўсведамлення. Іменна пры гэтай умове асабістае ўзнімаецца і ўзбуйняецца да асабовага, агульназначнага. Для А. Пысіна гэта была звычайная з’ява: за ўсіх і кожнага ён хацеў заступіцца.

І чаму не стаў я лесніком, Лес мой, брат мой… Быў бы я тваім
замком
І тваёю брамай.

Прыгажосць лесу безабаронная, нехта «з помстаю ідзе да дрэў і сячэ без жалю іх на дровы», а лес варты таго, каб яго ашчаджалі і бераглі.

У А. Пысіна кожнае дрэва поўнае вялікага сэнсу і значэння:

«Пад арэшынай — любімай быць, Пад вярбінаю — ліць слёзы, Пад рабінаю — чужых любіць, Удавой застацца — лёс бярозы». Гаварыла маці гэтак мне, Калі сад скідаў ліству сырую. Я глядзеў на дрэвы у акне, Я глядзеў на маці нестарую.

Ізноў міжвольна ўзнікае паралель: зялёнае дрэва і жывы чалавек, прыроднае адлюстроўваецца ў чалавечым, а чалавечае — у прыродным. А. Пысін прадстае ў гэтым вершы глыбокім чалавеказнаўцам, чалавекам мудрым і добрым. У мудрасці, кажуць, шмат смутку, але смутак не зніжае жыццесцвярджальнасці верша, наадварот, ён робіць гэту рысу больш праўдзівай і пераканаўчай.

І чаго журылася яна: Можа, лісце тое шкадавала, Ці яе дзявочая вясна Белаю вярбою ашукала?

Гэта — пра маці і разам з тым пра сябе.

Як бачым, у эмацыянальным вопыце А. Пысіна адлюстроўваўся вопыт іншых, вопыт яго пакалення, які паэт здолеў так дакладна і пранікнёна выразіць, тыпізаваць у цікавым чалавечым характары.

Ён шмат і ахвотна піша пра лес. Тут паэту добра думаецца, і сам душэўны стан нейкі незвычайны:

Я вучань, першакласнік я нясмелы, Вучуся ў мудрых дрэў, а не ў магіл. Хай упадзе мой дзень, як жолуд спелы, З тугім запасам жыццядзейных сіл. Аб вечным думаю, амаль цвярозы, На імянінах векавых дубоў. Ляпеча штось касцёр. Іскрынкі-восы Мільгаюць ля маіх маўклівых броў.

А. Пысін праз вобраз лесу выяўляе сваё ўспрыняцце рэчаіснасці, свой унутраны свет, у якім празрыста адбіваецца аблічча нашага часу. Яго вершам уласцівы смелы ахоп рэчаіснасці, уменне за сціплым фактам бачыць патаемныя глыбіні быцця. «Аб чым гаворыць з берагам вада, — мне невядома; у яе свая любоў, і правата, і немата, і мова…» Б. Пастарнак некалі афарыстычна вызначыў: «Паэзія — у траве», гэта значыць у самым будзённым, «празаічным» жыцці. Можна здзівіцца і нават пазайздросціць тонкасці і нейкай, я б сказаў, першапачатковасці адчування прыроды: «Хітры карась затаіўся ў пастцы, мудрыя травы спяць у стагах». Паэту добра відаць, як вясновае адраджэнне прыроды ўплывае на чалавечыя душы: «прырода вучыць нас, яна ўмее заўсёды быць саўдзельнікам вясны». У яго пейзажных вершах мне чуецца той «водгук неспазнаных настальгій», які ўладна цягне на жывое ўлонне — у поле, на луг, у лясныя нетры. «І штосьці ад дрэва ў мяне, і штосьці ад птушкі журботнай», — прызнаецца ён у адным з вершаў. Гэты паэтычны пантэізм — натуральны, непрыдуманы — заўсёды глыбока ўражвае: «Сасна паклікала, як маці, працягла, глуха: „Аляксей“».

У адным з вершаў паэт гаворыць: «Пасля дажджу шумяць яшчэ нябёсы, яшчэ ў паветры пругкі цень вады». «Пругкі цень вады» — мяне літаральна паланіў гэты вобраз сваёй дакладнасцю і прыгажосцю. Вобразы прыроды напрамую звязаны з самасвядомасцю чалавека, яго духоўным светам, які несупынна пашыраўся ў паэзіі А. Пысіна. У якасці аб’екта ў яго ўсё часцей выступае не асобны факт, бытавая дэталь, здарэнне, а сукупнасць фактаў, важныя праблемы часу. Такі аб’ект

патрабуе актывізацыі мастацкай думкі, падключэння ўсіх духоўных магчымасцей чалавека. Пысін разумеў, што для сучаснай паэзіі мала аднаго толькі багацця адчуванняў і абаяння непасрэднасці. Мудры вопыт і аналітычнае мысленне становіцца сёння адной з важнейшых, умоў паэтычнага засваення хуткаплыннага жыцця. Гэта ўласціва яму літаральна ўсюды: і там, дзе ён размаўляе з франтавымі сябрамі, і там, дзе вядзе размову з прыродай, з сучаснікам — у кожным душэўным жэсце… Гэта не магло не адбіцца на развіцці мастацкага мыслення — самой паэтыкі. Такія словы-вобразы, як жыта, корань, крыніца, вада, снег, вузел, споведзь, жыццё можна было сустрэць у яго вершах і раней, але цяпер яны напоўніліся больш значным асацыятыўным зместам. Слова паэта аказалася дастаткова ёмістым і гнуткім, каб адлюстраваць эмацыянальную напружанасць і драматызм перажытага. Яно паглыбляе традыцыйны верш. Старое слова, становячыся ў новую сістэму, само абнаўляецца, набывае свежыя фарбы. Адкрываюцца новыя перспектывы выразнасці. Здаровая суб’ектыўнасць знаходзіць выяўленне ў рэзкіх кантрастах (у тым ліку эмацыянальных), нечаканых супастаўленнях, імклівых пераходах, нават у эксцэнтрыцы. Яна значна актывізавала метафарычнае мысленне. Верш пераадольвае хранікальную фатаграфічнасць, эмпірычнасць, а таксама павярхоўную эмацыянальнасць. Факт становіцца грунтам для роздуму, ён стымулюе думку, што рухаецца па лабірынтах асацыяцый.

Звяртаўся Аляксей Пысін і да іншых жанраў, шукаючы сябе не толькі ў лірыцы, але і ў паэме.

У паэме «Белы камень» (1965) моцна адчуваецца лірычны пачатак: яна пабудавана ў форме расказа салдата, які пасля шпіталя адпачываў па пуцёўцы ваенкамата ў татарскім ауле. Герой паэмы ўсхваляваны выключна прыязнымі адносінамі да сябе з боку, здавалася б, чужых людзей, якія шчодра дораць яму сваё цяпло і чалавечнасць.

Паэма «Кавылёк» (1964) адрасавана дзецям. А. Пысін з усмешкай расказвае пра займальныя франтавыя эпізоды з ваеннага жыцця. Аўтар праявіў майстэрства ў пабудове дасціпнага прыгодніцкага сюжэта.

Духоўны, маральны ідэал паэта заставаўся вельмі высокім. Пра гэта сведчыць яго паэма «Жураўліны бераг» (1964), якая малюе мірныя будні нашых людзей — сучасных калгаснікаў, іх барацьбу за высокае прызначэнне чалавека тварыць дабро, змагацца за новы побыт, за камуністычныя адносіны да працы. Магчыма, не ўсе героі выглядаюць пераканаўча, ёсць тут характары і супярэчлівыя, але паэма «Жураўліны бераг» — уся! — прасякнута верай у чалавека, у яго высокае прызначэнне на зямлі.

У сакавіку 1980 года грамадскасць рэспублікі адзначыла 60-годдзе з дня нараджэння паэта, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Аляксея Пысіна, які сустрэў свой юбілей у росквіце творчасці. Пра гэта сведчылі яго новыя публікацыі — вершы, нарысы. Смерць падкралася неўзаметку — сказаліся старыя раны, атрыманыя на вайне. 27 жніўся 1981 года Аляксея Пысіна не стала.

Зборнік вершаў «Палёт» выйшаў праз год пасля сумнай весткі.

Лёс паэта і яго пакалення, якое ў цяжкую часіну засланіла Радзіму сваімі грудзьмі, адлюстраваўся ў вершах.

Палім мы маршанскую махорку, Бачым мы Дняпроўскую граду. Будзе сёння бой. На тым узгорку, Можа, я таксама упаду. Будуць травы над курганам. Будуць Адлятаць у вырай жураўлі. Нас, напэўна, ў свеце не забудуць, Успомняць, што на свеце мы жылі.

І апошняя, вельмі арганічная і натуральная для Аляксея Пысіна страфа:

Я гляджу на даўняе курганне, На траву, на рыжых мурашоў. Ведайце, калі мяне не стане — Я ў сваю дывізію пайшоў.

Праўда перажытага

(Еўдакія Лось)

Можа, ты не такая і белая, А празвалі бялянкай, Можа, ты не такая і смелая, А слывеш партызанкай…
Поделиться:
Популярные книги

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Маверик

Астахов Евгений Евгеньевич
4. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Маверик

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Боги, пиво и дурак. Том 6

Горина Юлия Николаевна
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6

Ванька-ротный

Шумилин Александр Ильич
Фантастика:
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Ванька-ротный

Завод: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод: назад в СССР

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Повелитель механического легиона. Том II

Лисицин Евгений
2. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том II