Ля аднаго вогнішча
Шрифт:
У нарысе «Вышыня майго камбата», прысвечаным любімаму камандзіру, капітану М. С. Гальпіну, што здзейсніў подзвіг пры ўзяцці вышыні і загінуў смерцю героя, ён пісаў: «Тры дзесяцігоддзі мінула з часу майго апошняга развітання з камбатам. А ён жыве ў памяці маёй. Бачу капітана Гальпіна, бачу вышыню капітана Гальпіна, якую мы, яго радавыя, можам лічыць і сваёй. Зноў іду да гэтай вышыні.
Вайна тады рушыла далей, за вышыню, і туды ж пайшла наша перамога. Там — дзесьці за вышынёй — усё наступнае наша жыццё, усё, што намі зроблена, створана, праспявана, ды і самі мы, сённяшнія. І ёсць патрэба яшчэ і яшчэ раз узысці на гэтую вышыню; з яе лепей бачыцца наша мінулае
Маральная патрабавальнасць і духоўнае багацце вельмі ўласцівы кнізе Аляксея Пысіна «Да людзей ідучы» (1972).
Чэснасць і сумленнасць ён заўсёды быў гатоў вымяраць меркай ваеннага часу.
Праўдзівы бой вядзе сумленне, Ваюе сэрца не без страт. І можа, ў гэтым абнаўленне Ўсіх подзвігаў, былы салдат!Вастрыня маральнага стаўлення да жыцця спараджае і вечную незадаволенасць самім сабою: «крычу, здаецца, а маўчу; спяшаюся, — а ўсё на месцы, раблю не тое, што хачу, і не магу бяду адвесці», «самых блізкіх дакараю, са зласліўцамі міруся». Вайна для Пысіна не толькі і сёння вызначае маральна-этычныя нормы, але і абумоўлівае патрабаванні да паэтычнага слова: «У бой не бралі халастых патронаў. Рознакаляровыя ўспышкі франтавых ракет былі патрэбны для баявых сігналаў…»
Лірычнае «я» не патрабуе ад паэта, каб ён абавязкова абапіраўся на дакументальна-дакладныя, анкетныя падрабязнасці сваёй біяграфіі. Унутранае жыццё паэта ці яго героя нярэдка знаходзіць выяўленне ў фактах па-забіяграфічных, якія, аднак, садзейнічаюць стварэнню цэласнага вобраза. Тут вельмі важная маральная факусіроўка. Справа ў тым, што для паэта-лірыка «расказаць» абавязкова азначае «спазнаць самому», гэта значыць, перажыць. Гэтага правіла цвёрда трымаўся А. Пысін, і на гэтай аснове павялічвалася духоўная ёмістасць яго лірыкі.
«Паэт адной тэмы» — сказала пра яго беларуская крытыка (Ф. Яфімаў). Тут ёсць, вядома, перабольшанне, але, калі тэму разумець як усёабдымную ўнутраную ідэю (а ў Пысіна яна праяўляецца глыбока знутры), то з крытыкай спрачацца не даводзіцца. Пысіну сапраўды падуладны самыя тонкія адценні душэўнага стану і самаадчування асобы.
Рэзкае ўзмацненне ідэйнай і мастацкай ролі аўтарскага «я» прыводзіла да таго, што нярэдка асабісты лёс мастака станавіўся «сюжэтам» твора. І ў фарміраванні сюжэта дзейсны ўдзел бярэ пачуццё, перажыванне.
…А ў той варонцы верас, верас, Дымяцца сны на тых гадах, Жыве затоеная вернасць Сержантам — маршалам атак. Ёсць майстры славы — прычасацца, Мне ж з пасівелай галавой — Мінулым сёння прычашчацца І жыць надзеяю сваёй.Тут спалучыліся ў адно і лёс і адказнасць нашага старэйшага сучасніка. Вось тут якраз і можна гаварыць пра наяўнасць у паэта яго ўнутранай тэмы. Нездарма пра паэзію Пысіна гавораць, што яна — на ўзроўні чалавечых паводзін.
Зборніку вершаў «Ёсць на свеце мой алень» (1978) суджана было стаць апошняй прыжыццёвай кнігай паэта. Зборнік «Палёт» выйшаў пасля яго смерці — у 1982-м.
Бываюць вершы празрыстыя, як тая рачулка, у якой адразу бачыш дно і можаш нават палічыць каменьчыкі. Яны мілыя ў сваёй празрыстасці і яснасці і нават вабяць гэтымі
Пушкін сказаў пра Баратынскага: «Ён у нас арыгінальны, таму што мысліць». Самае галоўнае ўражанне ад апошніх кніг А. Пысіна — актывізацыя яго паэтычнага мыслення, яшчэ большая заглыбленасць у рэчаіснасць. Перажыванне робіцца па-сапраўднаму аналітычным, больш і больш спавядальным, арганічна звязаным з усім тым, што давялося зазнаць на жыццёвых дарогах.
Спавядальнасць стала для яго маральнай, духоўнай патрэбай.
А снег — у кожнага ён свой, Як сон, як госць каля парога, Як зноў адчутая трывога, Як суцяшэнне і спакой…Канцэпцыя рэчаіснасці развівалася і ўзбагачалася. Але, думаецца, было ў яго нешта такое, што заставалася пастаянным. Гэта — дар здзіўляцца свежасці і прыгажосці жыцця, гатоўнасць падзяліцца незвычайным паэтычным адкрыццём.
Быццам вяртаюся ў тое былое, У дапатопны той век; Першае поле не ўздыбіў раллёю, Першае дрэва не ссек.Убачана гэта неяк вельмі ж адметна, па-пысінску.
Індывідуальнасць лірычнага перажывання падмацоўваецца нават падкрэсліваннем той мясціны, дзе нарадзіўся паэт, дзе ён жыў. Для Пысіна — гэта Магілёўшчына, Краснапольскі раён. Жалезніца, Касцягаўка, і Горна, і вёска маці — светлыя Мануйлы… Гэтая сардэчная, немітуслівая любоў да жыцця, да людзей вельмі ж кранае. Працэс індывідуалізацыі выяўлення пачуццяў, індывідуалізацыі ўспрыняцця вёў да больш глыбокага зліцця асабістага і сацыяльнага ў паэзіі, да напаўнення інтымнага шырокім маральна-этычным зместам.
Што яшчэ і яшчэ раз заўважаеш у характары паэта — гэта яго незвычайную дабрату ў сэнсе багацця чалавечнасці, шырыні кроўных сувязей са светам — з людзьмі, падзеямі, прыродай. «Добрай чалавечнасці галінка ў кожным слове хоча вырастаць», — гаворыць Пысін. Дабрата яго не паказная. Яна найбольш у самім стаўленні паэта да рэчаў, аб ёй можна меркаваць па тым, што трапляе ў поле зроку, як ён бачыць жыццё. Яго пошукі і знаходкі звязаны з псіхалагічна заглыбленым раскрыццём сацыяльнай і духоўнай сутнасці сучасніка.
Чым паўней мастак убірае ў свой унутраны свет вялікія грамадскія пытанні жыцця і чым арганічней сваё, інтымнае ўспрымае ў непадзельнай сувязі з вялікім светам народнага жыцця, тым большае ідэйна-мастацкае значэнне яго твораў. «Свая» тэма не звузіла светаўспрыняцце А. Пысіна. Наадварот, і паглыбіла, і пашырыла яго. Думка паэта багатая на чалавечнасць, на адчуванне сваёй далучанасці да ўсяго свету.
Ёсць на свеце мой алень, Ёсць і гэткае маленне: Будзь заўсёды у аленя, Цёмны мох і светлы дзень! Бы, разумныя браты — Я і сам страляць умею — Дайце жыць майму аленю Пад галінкай дабраты.