Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Міколка-паравоз

Лынькоў Міхась

Шрифт:

Дзед і Міколка мнагазначна пераглянуліся:

— Вось гэта дык арудзія, вось гэта дык б’е.

— Важнецкі б’е, не раўнуючы, як батарэя… — задаволена адказаў дзед і пачаў масціцца нанач, схаваўшы пад бок сваю слаўную «батарэю».

Аднак спалі трывожна. Насіліся па лесе нейкія таемныя гукі, пагрозліва шумелі верхавіны ялін, і абамшэлыя ствалы гудзелі працягла і сумна. Зрэдку падалі каплі дажджу. З ціхім шолахам скочваліся яны з ялін і сіпелі, трапляючы ў прысак вогнішча. Дзесьці раздаваліся не то раскаты далёкага перуна, не то прыглушаныя стрэлы. А з поўначы палавіна неба зрабілася барвовай. Барвовасць то рабілася

цьмянай, то набракала залацістай чырванню, нібы падміргвала неба налітым крывёю зрокам. Барвовыя спалохі неба наганялі жудасць і страх. Верхавіны дрэў нібы загараліся тады празрыстым полымем, і яшчэ гусцей быў змрок на зямлі.

А з ветрам, што кідаўся зверху, з высокіх вяршалін, даносіліся водгукі нейкіх слоў, крыку. Нібы нехта кідаў у чорныя прасцягі ночы прыглушаныя словы ці то просьбы, ці то адчаю, ці гарачага закліку да расправы, да помсты.

Міколка бачыў, як дзед уважліва прыслухоўваўся да нечага, прынікшы вухам аж да самай зямлі. Твар дзеда быў трывожны.

— Што слухаеш, дзеду?

— Нічога, унуча, гэта я так… — схамянуўся дзед, заўважыўшы, што за ім назірае Міколка. — Ты сабе спі спакойна…

Але адзін за адным даляцелі гукі стрэлаў, і тады Міколка рашуча запытаў дзеда:

— Ты не хавайся ад мяне, а скажы, што гэта робіцца ноччу?

— А што можа рабіцца цяпер? Няйначай немцы вёску паляць, рабуюць. Бачыш, зарава на паўнеба, значыць, хаты гараць.

З паўночы крыху паспакайнела, і Міколка з дзедам моцна заснулі пад яловым дахам. Але пад самую раніцу, калі пачало ўжо шарэць на ўсходзе неба, ізноў упаўзла трывога ў лес. Прыслухаўся Міколка да палахлівых гукаў, насцеражыўся. Няйначай хто плакаў у лесе, да таго ж выразна чуваць былі паасобныя словы:

— Божа ж мой, Божа…

І яшчэ чуваць былі нейкія словы, але былі яны зусім незразумелымі, і ніколі Міколка іх не чуў.

Заварушыўся Міколка.

— Уставайма, дзед. Вунь плачуць, ды блізка недзе… Дапамагчы трэба.

Прыслухаўся дзед.

— Так… плачуць… Ну што ж, пойдзем, унуча. Вазьмі толькі ў мяшок наша снеданне.

Міколка выкарпаў з цяпла дзесяць печаных бульбін, якія паклаў у прысак, калі лажыліся спаць. Укінуў бульбу ў торбу, якая вісела ў яго цераз плячо. Смачна пахла бульба, і ад торбы ішла прыемная цеплыня, прыграваючы Міколкаў бок. У самы раз была гэтая цеплыня, бо ў лесе стаяў густы халодны туман, у расе былі лесавыя травы, кусты і дрэвы. Аж пальцы на руках адубелі ў Міколкі ад золкай вільгаці раніцы. Прыкладзеш руку да торбы — і добра, як ля печы ўсё роўна.

Развіднела.

Галасы раздаваліся ўсё мацней і мацней, выразна чуўся плач. Вось і выйшлі на самы ўскраек лесу да невялічкай палянкі, акружанай непралазным хвойнікам, хмызнякамі. Трохі не дайшлі да самай палянкі, як спыніліся, схаваўшыся ў хваёвым гушчарніку. Стаялі і моўчкі глядзелі на палянку. І праз якую хвіліну да Міколкі нахіліўся дзед, праказаў гарачым шэптам:

— Ідзі, Міколка, назад адсюль… Не трэба глядзець на брудныя людскія справы.

Але, сцяўшы зубы, стаяў Міколка і, нічога не адказваючы дзеду, глядзеў на палянку. Пад высокай разгалістай хвояй стаяў чалавек. Быў ён сярэдняга росту, шырокі ў плячах, прысадзісты. Быў ён без шапкі, буйныя пасмы валасоў у беспарадку звіслі на бледны лоб. На чалавеку была звычайная сялянская світка, такія ж зрэбныя штаны. Ён быў босы і зябка перамінаўся з нагі

на нагу. З-пад разарванага каўняра палатнянай сарочкі відаць быў матроскі цельнік у сінюю з белым палосамі.

«Марак, відаць», — падумаў Міколка, успомніўшы матросаў, якія цэлымі эшалонамі праходзілі праз станцыю ў часе рэвалюцыі.

Але што асабліва кідалася ў вочы, гэта быў позірк гэтага чалавека. Ён быў поўны вялікай нянавісці да людзей, што стаялі вакол яго з вінтоўкамі са штыкамі. То былі немцы. Трое вартавалі чалавека, двое таропка, хапаючыся, рылі лапатамі зямлю, капалі яму — магілу. Свежы пясок жаўцеў на палянцы, бразгалі каменьчыкі аб лапаты. Завіхаліся людзі. І відаць было, нібы чаго саромеюцца гэтыя людзі, унікаюць глядзець у вочы адзін другому і нібы чакаюць нецярпліва, як хутчэй скончыць гэтую нудную справу. Толькі адзін з іх, што быў без вінтоўкі і трымаў у руцэ рэвальвер, хадзіў абыякава па палянцы, грозна падганяў тых, што капалі зямлю, крычаў, лаяўся.

— Афіцэр… — ціха шапнуў Міколку дзед і замоўк.

З ямы вылезлі салдаты, кінулі ўбок лапаты, узялі вінтоўкі, што стаялі прыхіленыя да дрэва. Афіцэр падышоў да чалавека пад хвояй, выняў з кішэні нейкую паперу. Страшэнны плач раздаўся на паляне, і Міколка тут заўважыў, што з боку паляны пад зламанай бярозай стаяла жанчына з дзіцем на руках. Другое, большае, стаяла побач, трымаючыся адной рукой за матчын падол, другой расцірала слёзы на перапалоханым і запэцканым тварыку. Жанчына кінулася была да чалавека, што стаяў без шапкі, але грозна закрычаў афіцэр і, наставіўшы на яе рэвальвер, адагнаў назад.

Афіцэр, спяшаючыся, чытаў прысуд:

— «За пасягненне на маёмасць і жыццё мясцовага пана… за парушэнне закону аб уласнасці… за супраціўленне імператарскім нямецкім войскам… за падбухторванне сялян супроць падаткаў… батрак Сямён, былы матрос і член былога бальшавіцкага савета, па загаду яго імператарскага вялічаства імператара ўсяе Германіі Вільгельма ІІ прысуджаны ваенным судом да расстрэлу…»

Двое салдат кінуліся да чалавека пад хвояй і сталі надзяваць яму мяшок на галаву. Але чалавек рашуча скінуў яго і, кінуўшы мяшок у твар афіцэру, крыкнуў:

— Прэч, нягоднікі!.. Не мне баяцца смерці, як вам, сабакам… Але памятайце, нават з магілы я падыму свой кулак, як грозную перасцярогу вам… І многа яшчэ жывых…

Далейшыя словы былі не чутны. Нешта грозна крычаў афіцэр. Бразнулі затворы вінтовак. Міколка сцяўся ў халодны камяк, нібы ўліп у зямлю. Яго слых абвастрыўся да таго, што ён чуў, як шархаціць пясок на магіле, як скочваюцца каменьчыкі на дно ямы. Ён чуў, здаецца, сваё ўласнае дыханне. Ён бачыў, як непакойна стаў варушыцца дзед, дастаючы нешта з-пад пояса. І гарачыя слязінкі павіслі на расніцах. Вось-вось расплачацца Міколка, выдасць сябе і дзеда ў гэтай лесавой схованцы.

Грымнуў стрэл. Празрысты дым пасцілаўся над палянай. У ім губляліся фігуры салдатаў. Бачыў Міколка: чалавек як стаяў, так і стаіць. Вось яшчэ цэляць салдаты, але бачыць Міколка, як няўпэўнена ходзяць іх рукі, як дрыжаць вінтоўкі, паднімаючыся то задужа высока, то нізка. Яшчэ грымнуў залп, а чалавек усё стаіць пад хвояй, і вочы яго гатовы, здаецца, спапяліць усё перад сабой, да таго гараць яны палаючым бляскам. І вось бачыць Міколка, як азвярэлы афіцэр кідаецца да салдат, выхоплівае ў аднаго вінтоўку і пачынае цэліцца ў чалавека пад хвояй.

Поделиться:
Популярные книги

Младший сын князя. Том 9

Ткачев Андрей Юрьевич
9. Аналитик
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 9

Измена. Отбор для предателя

Лаврова Алиса
1. Отбор для предателя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Отбор для предателя

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Невеста инопланетянина

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зубных дел мастер
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Невеста инопланетянина

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Ваше Сиятельство 9

Моури Эрли
9. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
стимпанк
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 9

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Младший сын князя. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 4

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II