Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Міколка-паравоз

Лынькоў Міхась

Шрифт:

— …Смірна! — зароў начальнік і тут жа — «чых… чых… чых!». — На плячо-о-о!.. чых… чых… чых… Шагам… арш… чых-чых-чых…

Выстраіліся салдаты і, каб замаскіраваць свой вялікі рогат над начальнікам і залішне яго не канфузіць, пачалі дружна чыхаць. Так і пайшла, што называецца, з носам чыхаючая каманда. І кожны ўяўляў сабе расправу, якую ўчыніць генерал над незадачлівым камендантам, не сумеўшым усцерагчы арыштаваных бальшавікоў.

А на станцыі была абвешчана ваенная трывога. Замітусіліся немцы, наладжваючы пошукі ўцекачоў. Але дзе ты іх зловіш! Сядзеў, сядзеў Міколка на вадакачцы і ўрэшце наважыўся падацца

ў больш спакойнае месца, бліжэй да дзеда. Каб не папасціся пад гарачую руку немцам, Міколка з дзедам рашылі перасядзець у лесе ночы са тры, пакуль кінуць немцы пошукі ўцекачоў.

Стрэл на паляне

То ж гэтыя маці!

Яны заўсёды плачуць. Бацька на катарзе быў — маці плакала. Бацька ад немцаў уцякаў — маці ў слёзы. Вось і цяпер, калі сабраўся дзед з Міколкам рушыць у паход, маці таксама пусцілася ў слёзы:

— І куды ж вы пойдзеце? Каб забілі дзе-небудзь, такі ж час неспакойны…

— Не заб’юць… — казаў важна дзед. — А калі тут сядзець, то можна да немцаў у лагер канцэнтрацыйны трапіць… А гэта горай, чым заб’юць…

І дзед паказваў маці нямецкую адозву да рабочых-чыгуначнікаў. У ёй нямецкі генерал пагражаў рабочым куляй і катаржнымі лагерамі, калі яны будуць выступаць супроць нямецкага войска, няспраўна працаваць на чыгунцы. І асабліва калі будуць падтрымліваць бальшавікоў і думаць аб нейкай там свабодзе.

Маці не спрачалася доўга. Яна ўжо звыклася з такім неспакойным жыццём, гатовая кожную хвіліну да яшчэ горшага. Перад тым як пайсці ў лес, дзед схадзіў да Міколкавага брата Паўла, які хаваўся дзесьці ў горадзе, і вярнуўся адтуль са зброяй. Ужо ў лесе паказваў дзед Міколку сваю зброю. Гэта быў стары пісталет, які мог бы справядліва канкурыраваць з дзедавай славутай «арудзіяй», якая калісьці ўзарвалася ад Міколкавага стрэлу. Пісталет быў вялікі і цяжкі, але дзед любоўна пачысціў яго, прывязаў рэмень, пералічыў і перацёр патроны і схаваў зброю за пояс.

Так і пайшлі.

Ужо цямнела, як прыселі яны адпачыць у лесе, недалёчка ад чыгункі. Адзін за адным ішлі таварныя цягнікі. Часта з вагонаў чуваць быў роў жывёлы, рохканне свіней, гагатанне гусей.

— Куды гэта такую процьму жывёлы вязуць? — запытаў Міколка ў дзеда.

— Куды? У Нямеччыну, куды ж іначай…

— А дзе яны бяруць гэтую жывёлу?

— Як дзе? У сялян, па вёсках… Рабуюць немцы ўсё, што трапляе пад рукі, сялян жабракамі пускаюць, адбіраючы ўсё да ніткі.

— Ну, я б ім паказаў, як рабаваць!

— А што б ты зрабіў? — запытаў дзед.

— А пастраляў бы ўсіх! — І Міколка мнагазначна паглядзеў на дзедаву зброю.

— Вось у тым-то і бяда, што мала ў нас зброі, цяжка з ёй супроць нямецкай вінтоўкі ды кулямёта выступаць… Вось калі арганізуемся як след, тады ніякі вораг нам не страшны…

Ціха гутарылі Міколка з дзедам, адпачываючы на ўскрайку лесу. Але, заўважыўшы нямецкі патруль на чыгунцы, рашылі падацца глыбей у лес, каб выбраць дзе зручную мясціну для начлегу.

Несці пісталет, відаць, было ў вялікі труд дзеду, і ён часта спыняўся, папраўляючы сваё не досыць зручнае «аружжа». Тады Міколка прасіў дзеда даць яму паднесці пісталет, каб крыху ён, дзед, адпачыў. І Міколка ўрачыста нёс зброю, любоўна пагладжваючы вялікую чорную рулю, праўда, вельмі заржавелую і аблупленую. Міколка цэліўся з пісталета ў дрэвы, у прыдарожнае каменне і быў

вельмі задаволены такім важнецкім «аружжам».

«Усё роўна як вінтоўка і страляе, мусіць, як з гарматы… Цяпер ніякія немцы нам не страшны… Вось бы паспрабаваць ды пекануць з яго!»

І Міколка прыстаў, як смала, да дзеда:

— Давай паспрабуем, ці спраўна страляе!

Не было асабліва ахвоты дзеду займацца стральбой, але дзе ты адчэпішся ад унука.

— Ну, добра, вось раскладзем агонь, тады і паспрабуем…

Месца для начлегу выбралі надзвычай добрае. Старыя яліны высока ўзнеслі свае лапы ў чорнае неба, на якім мігцелі рэдкія зоры. Пад ялінамі быў сухі ўзгорак, на якім густа разрасліся верасы, папараці і бліскучы бруснічнік. Яловыя лапы так моцна перапляталіся, што праз іх цяжка было прабрацца. Пад імі было ціха, утульна. Сюды не дасягалі вятры, што глуха гулі ў верхавінах дрэў, і ніякі дождж не прабіўся б тут праз густыя яловыя нетры.

На ўзгорак нацягалі сухога лісця, моху і, падаслаўшы на зямлю яловых лапак, змайстравалі такія мяккія пасцелі, што дзед аж крактануў ад вялікага задавальнення.

— Гэта, браце, лепш, чымся твой тапчан у вагоне! Прастор, чыстата, мякка і пах які духавіты, ну, не раўнуючы, як буржуйская пасцель!

— А ты калі-небудзь спаў, дзеду, на буржуйскай пасцелі? — запытаў Міколка.

— Спаць не спаў, але думаю, што пасцелі ў буржуяў важныя, мяккія… Нязручна ж з іх тоўстым пузам ды на падлозе спаць, як нам з табой.

Назбіраўшы яшчэ сушняку, Міколка з дзедам расклалі невялікі агонь, і ён весела патрэскваў, асвятляючы бліжэйшыя дрэвы і згушчаючы цені за імі. З агнём стала куды весялей. Ён нібы разганяў і тыя гукі лесавыя, да якіх уважліва прыслухоўваўся Міколка і, не разумеючы іх, распытваў дзеда:

— А хто гэта там крычыць?

— А гэта заяц дзе-небудзь каля лесу…

— А хто гэта нібы рагоча так страшна?

— Гэта сава.

— Дык давай, дзеду, пеканём цяпер з пісталета. Весялей будзе, і воўк уцячэ, калі пачуе…

— Ваўкі, браце, не страшны! Цяпер страшней двухногія звяры… А страляць дарэмна не варта, шкада патронаў.

— А ўсё ж паспрабуем, паглядзім, як страляе.

Дзе ты тут адчэпішся ад Міколкі! Згадзіўся дзед. Міколка ўсё намагаўся, каб самому стрэліць. Але дзед, узгадаўшы колішняе паляванне, рашуча адмовіў і стаў сам рыхтавацца да стральбы. Зрабіўшы нажом метку на яліне, дзед важна стаў у баявую позу і падняў пісталет угору. Але калі пачаў цэліцца, дык адвярнуў так далёка галаву ад пісталета і так далёка адставіў руку са зброяй, што відаць было, як дзед яўна непакоіцца за вынікі стрэлу, баючыся, каб не паўтарылася старая гісторыя з «арудзіяй». І сапраўды, ён хутка крыкнуў унуку:

— Хавайся, Міколка, за яліны, а то чаго добрага…

Падаўся Міколка за тоўстае дрэва і, высунуўшы з-за кары сваю кірпаўку, назіраў за дзедавым практыкаваннем. А той стаяў усё з выцягнутай рукой і глядзеў зусім у другі бок ад мішэні, відаць, баючыся выбуху.

— Правей, дзеду, правей трымай, а то не ўцэліш! — дапамагаў Міколка сваімі парадамі.

Урэшце дзед адважыўся і, зажмурыўшы вочы, націснуў на курок. Міколку здалося, што ў яліну стукнуў пярун, бо ўся яна моцна здрыганулася, страсянуўшы з сябе цэлы дождж ігліцы і шышак. Аж шорах пайшоў па лесе — так церушыліся шышкі. Ды агеньчык ледзь не згас ад стрэлу.

Поделиться:
Популярные книги

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Измена. Отбор для предателя

Лаврова Алиса
1. Отбор для предателя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Отбор для предателя

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Душа Огня

Гаврилова Анна Сергеевна
2. Академия Стихий
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Душа Огня

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Право на месть

Ледова Анна
3. Академия Ровельхейм
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на месть

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Закон ученого

Силлов Дмитрий Олегович
Снайпер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Закон ученого

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Лучший из худших

Дашко Дмитрий
1. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Лучший из худших

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля