Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Калi ты пражывеш з маё, Маленькi Брат, дык пабачыш, што ўсе джунглi падначальваюцца аднаму Закону. I гэта будзе не дужа прыемна бачыць, - сказаў Балу.

Яго словы ўвайшлi ў адно вуха Маўглi i выйшлi праз другое: хлопчык, у якога ўсё жыццё iдзе на яду i сон, не будзе асаблiва непакоiцца, пакуль бяда не падыдзе да яго ўпрытык. Але настаў год, калi словы Балу пацвердзiлiся, i Маўглi ўбачыў, што ўсе джунглi падпарадкуюцца аднаму Закону.

Гэта пачалося пасля таго, як зiмовых дажджоў не выпала амаль зусiм i дзiкабраз Сахi, сустрэўшы Маўглi ў бамбукавым зараснiку, расказаў яму, што дзiкi ямс падсыхае. А ўсе ж ведаюць, што Сахi пераборлiвы да смешнага i есць толькi сама смачнае i сама спелае. Маўглi

засмяяўся i сказаў:

– А мне якi клопат?

– Цяпер - амаль нiякага, - суха i няветлiва адказаў Сахi, пабразгваючы iголкамi, - а там будзе вiдаць. Цi можна яшчэ даваць нырца ў глыбокай яме пад Пчалiнай Скалой, Маленькi Брат?

– Не. Дурная вада ўся кудысьцi сышла, а я не хачу раскалоць сабе галаву, сказаў Маўглi, якi быў упэўнены, што ведае не менш, чым пяць дзiкабразаў, разам узятыя.

– Тым горш для цябе: у маленькую расколiну магло б увайсцi хоць трошкi розуму.

Сахi хуценька адхiлiўся, каб Маўглi не скубнуў яго за шчацiнкi на носе. Калi Маўглi перадаў Балу словы Сахi, мядзведзь на хвiлiну задумаўся i прабурчаў:

– Калi б я быў адзiн, я змянiў бы месца палявання, перш чым астатнiя пра гэта здагадаюцца. Ды толькi паляванне сярод чужых заўсёды канчаецца бойкай хаця б яны не ўчынiлi чаго-небудзь кепскага дзiцяняцi. Пачакаем, паглядзiм, як будзе цвiсцi махуа.

Гэтай вясной дрэва махуа, плады якога любiў Балу, так i не зацвiло. Сметанковага колеру васковыя пялёсткi былi спалены спякотай, перш чым паспелi распусцiцца, i ўсяго некалькi бутонаў, ад якiх нядобра пахла, упала на зямлю, калi мядзведзь стаў на заднiя лапы i страсянуў дрэва. Потым паступова невыказная спякота прабралася ў самае сэрца джунгляў, i яны пажоўклi, пабурэлi i нарэшце пачарнелi. Зялёны зараснiк на схiлах яроў выгараў, памярцвеў i скруцiўся, нiбы кавалкi чорнага дроту; патаемныя азёры высахлi да дна, пакрылiся скарынкай, i нават сама лёгкiя сляды на iх берагах захоўвалiся доўга, быццам вылiтыя з чыгуну; сакавiтыя сцяблiнкi плюшчу, што абвiвалi дрэвы, упалi да iх камлёў i завялi; бамбук засох i трывожна шамацеў на спякотным ветры; мох сышоў са скал у глыбiнi джунгляў, i яны зрабiлiся гэткiя ж голыя i гарачыя, як сiнiя валуны ў рэчышчы патоку.

Птушкi i малпы, разумеючы, што iм пагражае бяда, перабралiся на поўнач у самым пачатку года, а аленi i дзiкi забiралiся далёка ў засохлыя на коранi палеткi вакол вёсак i нярэдка памiралi на вачах у людзей, якiя занадта аслабелi, каб забiваць iх. Каршун Чыль застаўся ў джунглях i растлусцеў, бо падлы было вельмi многа. Кожны вечар ён паўтараў звярам, якiя ўжо не мелi сiлы сысцi на новыя мясцiны, што сонца забiла джунглi на тры днi лёту ва ўсе бакi.

Маўглi, якi дагэтуль не ведаў сапраўднага голаду, узяўся за стары мёд трохгадовай даўнасцi; ён выграбаў з апусцелых вуллёў сярод скал мёд, чорны, як ягады цёрну, i пакрыты налётам застылага цукру. А яшчэ ён даставаў лiчынкi, што пазабiралiся глыбока пад кару дрэў, i выкрадаў у восаў iхнюю дзятву. Ад дзiчыны ў джунглях засталiся скура ды косцi, i Багiра забiвала тройчы на ноч i ўсё не магла наесцiся ўволю. Але горш за ўсё было тое, што не хапала вады, бо Народ Джунгляў п'е хоць i рэдка, але ўдосталь.

А спякота ўсё трымалася i трымалася i выпiла ўсю вiльгаць, i ў рэшце рэшт з усiх рэк, рэчак i ручаёў заставалася толькi галоўнае рэчышча Вайнгангi, па якiм бруiўся тоненькi ручаёк вады памiж мёртвымi берагамi; i калi дзiкi слон Хатхi, якi жыве сто гадоў i нават больш, убачыў доўгi сiнi каменны хрыбет, што высунуўся з-пад вады пасярэдзiне патоку, ён пазнаў Скалу Мiру i тут жа ўзняў хобат i затрубiў, абвяшчаючы Вадзяное Перамiр'е, як пяцьдзесят гадоў назад абвясцiў гэтае Перамiр'е яго бацька. Аленi, дзiкi i буйвалы хрыпла падхапiлi яго заклiк, а каршун Чыль, лятаючы над зямлёй вялiкiмi кругамi, свiстам i крыкам

паведамляў джунглям пра Перамiр'е.

Паводле Закону Джунгляў, забойства каля вадапою караецца смерцю, калi Перамiр'е ўжо аб'яўлена. Гэта таму, што напiцца вады важней, чым пад'есцi. Кожны звер у джунглях як-небудзь пераб'ецца, калi мала дзiчыны, але вада ёсць вада, i калi засталася ўсяго адна крынiца, любое паляванне спыняецца, пакуль Народ Джунгляў ходзiць да яе на вадапой. У добрыя часы, калi вады было шмат, звярам, што хадзiлi на вадапой да Вайнгангi або ў iншае месца, пагражала смерць, i гэтая небяспека павялiчвала асалоду начнога жыцця. Спусцiцца да ракi так спрытна, каб не зашамацеў нi адзiн лiсцiк; хадзiць па калена ў грукатлiвай вадзе парогаў, якая заглушае любы шум; пiць, азiраючыся цераз плячо, са страхам напружваючы ўсе мускулы для першага адчайнага скачка, а потым пакачацца па пясчаным беразе i вярнуцца з мокрай пысай i поўным жыватом да зачараванага тваёй смеласцю статка, - усё гэта з захапленнем рабiлi маладыя аленi з блiскучымi гладкiмi рожкамi якраз таму, што ў любую хвiлiну Багiра або Шэр-Хан маглi кiнуцца на iх i схапiць. Але цяпер гэтая гульня ў жыццё i смерць была скончана, i Народ Джунгляў падыходзiў галодны i змучаны да абмялелай ракi - тыгр i мядзведзь разам з аленямi, буйваламi i дзiкамi, - пiў забруджаную ваду i доўга стаяў над ракой, не маючы сiлы крануцца з месца.

Аленi i дзiкi дарэмна шукалi цэлымi днямi чаго-небудзь лепшага за сухую кару i завялае лiсце. Буйвалы не знаходзiлi больш нi прахалоды ў мулiстых затоках, нi зялёнай рунi на палетках. Змеi пакiнулi джунглi i прыпаўзлi да ракi, спадзеючыся злавiць цудам уцалелую жабу. Яны абвiвалiся вакол мокрых камянёў i нават не варушылiся, калi дзiкая свiння ў пошуках каранёў закранала iх лычом. Рачных чарапах даўным-даўно пералавiла Багiра, сама спрытная сярод звяроў-паляўнiчых, а рыба пахавалася глыбока ў мул, якi ад гарачынi парасколваўся зверху. Адна толькi Скала Мiру доўгай змяёй выступала над мелямi, i вялыя хвалi ледзь чутна шыпелi, дакранаючыся да яе гарачых бакоў.

Сюды вось i прыходзiў Маўглi кожны вечар, шукаючы халадку i кампанii. Сама галодныя з яго ворагаў цяпер наўрад цi паквапiлiся б на хлопчыка. Маючы гладкую, безвалосую скуру, ён здаваўся яшчэ больш худым i вартым жалю, чым яго таварышы. Валасы ў яго выгаралi на сонцы, як пянька; рэбры тырчалi, нiбы пруткi на плеценым кашы; высахлыя ногi i рукi нагадвалi вузлаватыя сцяблiны травы - поўзаючы на карачках, ён намуляў сабе гузакi на каленях i локцях. Затое вочы пазiралi з-пад зблытаных валасоў спакойна i ясна, бо Багiра, яго сябра i дарадца, у гэты цяжкi час загадала яму рухацца спакойна, на паляваннi не спяшацца i нiколi нi ў якiм разе не злаваць.

– Часiны зараз кепскiя, - сказала чорная пантэра аднойчы гарачым, як распаленая печ, вечарам, - але яны мiнуць, калi мы здолеем пратрымацца да канца. Цi поўны твой страўнiк, дзiцяня?

– У страўнiку ў мяне не пуста, але карысцi з гэтага мала. Як ты думаеш, Багiра, дажджы зусiм забылiся пра нас i нiколi не вернуцца?

– Не думаю. Мы яшчэ пабачым махуа ў квеценi i аленянят, растлусцелых на маладой траўцы. Хадзем на Скалу Мiру, паслухаем навiны. Садзiся мне на спiну, Маленькi Брат.

– Цяпер не час насiць цяжары. Я яшчэ магу трымацца на нагах, хоць,праўда, мы з табою не падобныя на тлустых валоў.

Багiра скоса паглядзела на свой ускудлачаны запылены бок i прабурчала:

– Учора ўночы я забiла вала ў ярме. Я так аслабела, што не асмелiлася б накiнуцца на яго, калi б ён быў на волi. Ваў!

Маўглi засмяяўся:

– Так, мы цяпер смелыя паляўнiчыя. У мяне хапае адвагi лавiць i есцi лiчынкi.

I яны ўдваiх з Багiрай спусцiлiся па сухiм i хрусткiм хмызняку на бераг ракi, да карункавых водмеляў, якiя разбягалiся на ўсе бакi.

Поделиться:
Популярные книги

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Взводный

Берг Александр Анатольевич
5. Антиблицкриг
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Взводный

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Аргумент барона Бронина

Ковальчук Олег Валентинович
1. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2