Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Вось гэты ўжо разлiчыўся з ядою!
– сказала яна.
Скамечаная груда стракатага адзення ляжала пад кустом, а вакол была рассыпана мука.
– Таксама зроблена бамбукавым кiем! Глядзi! Белы парашок - гэта тое, што ядуць людзi. Яны забралi здабычу ў гэтага - ён нёс iхнюю ежу - i аддалi яго на здабычу каршуну Чылю.
– Гэта ўжо трэцi, - сказала Багiра.
"Я занясу свежых, вялiкiх жаб Мацi Кобраў, i накармлю яе ўдосталь, сказаў сам сабе Маўглi.
– Гэты крывапiвец - сама Смерць, i ўсё ж я нiчога не разумею!"
– Хадзем па следзе!
– сказала Багiра.
Яны не прайшлi i паўмiлi, як пачулi гругана Кауа, якi спяваў Песню Смерцi на верхавiне
– Гэтая пачвара працуе хутка: усё канчаецца тут, - сказала Багiра.
– Чаму яны памерлi, Маўглi? Нi на адным з iх няма нi ранкi, нi сiняка...
Жыхар джунгляў з вопыту ведае пра атрутныя раслiны i ягады не менш, чым многiя ўрачы. Маўглi панюхаў дым над вогнiшчам, адламаў кавалачак пачарнелага праснака, паспытаў яго i выплюнуў.
– Яблык Смерцi, - закашляўся ён.
– Першы з iх, мусiць, паклаў яго ў ежу для тых, што забiлi яго, забiўшы спачатку паляўнiчага.
– Добрае паляванне, дапраўды! Адна здабыча iдзе следам за другой! сказала Багiра.
"Яблык Смерцi" - так называецца ў джунглях дурнап'ян, сама моцны яд ва ўсёй Iндыi.
– Што ж будзе далей?
– сказала пантэра.
– Няўжо i мы з табою заб'ём адно аднаго за гэтага чырванавокага забойцу?
– Хiба гэтая пачвара ўмее гаварыць?
– спытаў Маўглi шэптам.
– Што кепскае я ёй зрабiў, калi выкiнуў? Нам дваiм яна не пашкодзiць, бо мы не ганяемся за ёю. Калi яе пакiнуць тут, яна, вядома, пачне забiваць людзей аднаго за другiм гэтак жа хутка, як падаюць арэхi ў буру. Я не хачу, каб людзi памiралi па шасцёра за ноч.
– Што нам за бяда? Гэта ж усяго толькi людзi. Яны самi забiвалi адзiн аднаго - i былi вельмi задаволены, хiба не так?
– сказала Багiра.
– Але ўсё-такi яны яшчэ шчаняты, а шчаня гатова ўтапiцца, абы толькi ўкусiць месяц у вадзе. Я вiнаваты, - сказаў Маўглi, - калi гаварыў так, нiбыта ведаю ўсё на свеце. Нiколi больш не прынясу ў джунглi тое, чаго не ведаю, хоць бы яно было прыгожае, як кветка. Гэта, - ён шпаркiм рухам схапiў анкус, вернецца назад да Прамацi Кобраў. Але спачатку нам трэба выспацца, а мы не можам легчы побач з гэтымi, што заснулi назаўсёды. Апрача таго, нам трэба закапаць гэтую пачвару, каб яна не ўцякла i не забiла яшчэ шасцёра. Выграбi яму вунь пад тым дрэвам.
– Але, Маленькi Брат, - сказала Багiра, падыходзячы да дрэва, - кажу табе, што крывапiўца не вiнаваты. Гэта ўсё людзi.
– Усё адно, - сказаў Маўглi.
– Выграбi яму чым глыбей. Калi мы выспiмся, я вазьму яго i занясу назад.
На трэцюю ноч, калi белая кобра сядзела, бядуючы, у цемры падзямелля, зняслаўленая, абрабаваная i адзiнокая, бiрузовы анкус уляцеў у пралом сцяны i зазвiнеў, стукнуўшыся аб залатыя манеты, якiмi была засыпана падлога.
– Мацi Кобраў, - сказаў Маўглi (з асцярогi ён заставаўся з таго боку сцяны), - расстарайся знайсцi сабе маладую, поўную яду змяю твайго племенi, каб яна памагала табе пiльнаваць княжацкiя скарбы i каб нi адзiн чалавек больш не выйшаў адсюль жывы.
– Ах-ха! Значыцца, ён вярнуўся. Я казала, што гэта смерць! Як жа выйшла, што ты яшчэ жывы?
– прашапацела старая кобра i любоўна абвiлася вакол ручкi анкуса.
– Клянуся буйвалам, якi выкупiў мяне, я i сам не ведаю! Гэтая пачвара забiла шасцёх за адну ноч. Не выпускай яе больш.
ДЗIКIЯ САБАКI
Сама прыемны час жыцця пачаўся для Маўглi пасля таго, як ён напусцiў на вёску джунглi. Сумленне ў яго было спакойнае, як i належыць пасля выплаты справядлiвага
Аднак трэба расказваць пра што-небудзь адно.
Бацька i Мацi Ваўкi памерлi, i Маўглi, завалiўшы ўваход у пячору вялiкiм каменем, праспяваў над iмi Песню Смерцi. Балу зусiм састарыўся i ледзь рухаўся, i нават Багiра, у якой нервы былi стальныя, а мускулы жалезныя, ужо не так хутка забiвала здабычу.
Акела з сiвага зрабiўся малочна-белы, пахудзеў ад старасцi так, што вiдаць былi рэбры, i ледзьве хадзiў, быццам драўляны; для яго на паляванне выходзiў Маўглi. Затое маладыя ваўкi, дзецi рассеянай па наваколлi Сiянiйскай Чарады, мелi вялiкiя поспехi i памнажалiся. Калi iх набралася галоў сорак, свавольных, гладканогiх пяцiгадовых ваўкоў, якiя не ведалi важака, Акела параiў iм трымацца разам, захоўваць Закон i слухацца аднаго важака, як i належыць Вольнаму Народу.
У гэтым Маўглi не пажадаў быць дарадцам: ён ужо набiў сабе аскому i ведаў, на якiм дрэве растуць кiслыя плады. Але калi Пхао, сын Пхаоны (яго бацькам быў Шэры Следапыт, калi Акела вадзiў Чараду), заваяваў месца Важака Чарады, як таго патрабуе Закон Джунгляў, i зноў загучалi пад зоркамi старыя песнi i старыя поклiчы, Маўглi пачаў хадзiць на Скалу Рады ў памяць аб мiнулым i садзiўся побач з Акелам. Гэта быў час удалага палявання i моцнага сну. Нiводзiн чужынец не асмельваўся ўварвацца ва ўладаннi Народа Маўглi, як называлася цяпер Чарада; маладыя ваўкi сыцелi i набiралiся сiлы, i на кожны агляд ваўчыцы прыводзiлi шмат ваўчанят.
Маўглi заўсёды прыходзiў на агляд: ён не забыў яшчэ тую ноч, калi чорная пантэра ўвяла ў Чараду голае смуглае дзiцяня i ад працяглага поклiчу: "Глядзiце, глядзiце, о ваўкi!" - яго сэрца бiлася дзiўна i трывожна. Калi б не гэта, ён сышоў бы ў глыбiню джунгляў, каб зведаць i паспытаць, убачыць i пачуць новае.
Аднойчы прыцемкам, калi ён бег не спяшаючыся цераз горы i нёс Акелу палавiну забiтага iм аленя, а чацвёра ваўкоў беглi трушком за iм i жартам бiлiся i кулялiся адзiн цераз аднаго, радуючыся жыццю, ён пачуў выццё, якога яму не даводзiлася чуць з часоў Шэр-Хана. Гэта было тое, што ў джунглях называецца "пхiял", - так вые шакал, калi выходзiць на паляванне разам з тыграм, або калi пачынаецца вялiкае паляванне. Уявiце сабе нянавiсць, змяшаную з радасцю, страхам i роспаччу i працятую чымсьцi накшталт насмешкi, i вы будзеце мець уяўленне аб пхiяле, якi разлягаўся над Вайнгангай, узнiмаючыся i ападаючы, дрыжучы i замiраючы. Чацвёрка ваўкоў натапырылася i забурчала. Маўглi схапiўся за нож i замёр на месцы, быццам скамянеў.