Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Нiводзiн Паласаты не смее выходзiць на паляванне тут, - сказаў ён нарэшце.
– Гэта не крык Прадвеснiка, - сказаў Шэры Брат.
– Гэта нейкае вялiкае паляванне. Слухай!
Зноў пачулася выццё, напалову рыданне, напалову смех, як быццам у шакала былi мяккiя чалавечыя губы. Тут Маўглi перавёў дух i кiнуўся да Скалы Рады, апярэджваючы па дарозе ваўкоў, што спяшалiся туды.
Пхао i Акела ляжалi разам на скале, а нiжэй, напружыўшы кожны нерв, сядзелi астатнiя ваўкi. Маткi з ваўчанятамi прыпусцiлi бягом да пячораў: калi чуецца пхiял, слабыя павiнны сядзець дома.
Спачатку не чуваць было нiчога, апрача цурчання Вайнгангi ў цемры i начнога ветру ў вяршалiнах
– Сабакi!
– брахаў важак.
– Дзiкiя Сабакi! Дзiкiя Сабакi!
Праз некалькi хвiлiн пачулiся стомленыя крокi па камянях, i хударлявы воўк, увесь спацелы, з плямамi крывi на баках i белай пенай каля рота, уварваўся ў круг i, падкурчваючы пярэднюю лапу i цяжка дыхаючы, кiнуўся да ног Маўглi.
– Добрага палявання! З чыёй ты чарады?
– . паважна спытаў Пхао.
– Добрага палявання! Я Вантала, - быў адказ.
Гэта азначала, што ён воўк-адзiнец, якi сам здабывае ежу для сябе, сваёй сяброўкi i ваўчанят, жывучы ў адасобленай пячоры. "Вантала" i азначае "адзiнец" - той, хто жыве не ў чарадзе. Пры кожным уздыху вiдаць было, як ад штуршкоў сэрца яго кiдае то ўперад, то назад.
– Хто iдзе?
– спытаў Пхао (пра гэта заўсёды пытаюцца ў джунглях пасля пхiяла).
– Дзiкiя Сабакi з Дэкана - рудыя сабакi, забойцы! Яны прыйшлi на поўнач з поўдня; кажуць, што ў Дэкане голад, i забiваюць усiх па дарозе. Калi нарадзiўся маладзiк, у мяне было чацвёра - мая сяброўка i трое ваўчанят. Мацi вучыла дзяцей паляваць у чыстым полi, вучыла хавацца, заганяючы аленя, як робiм мы, ваўкi раўнiн. Апоўначы я яшчэ чуў, як мае ваўчаняты вылi на поўны голас, iдучы па следзе. А калi ўзняўся перадсвiтальны вецер, я знайшоў усiх чацвярых у траве, i яны ўжо адубелi - а ўсе чацвёра былi жывыя, калi нарадзiўся маладзiк, о Вольны Народ! Тады я пачаў шукаць, каму адпомсцiць, i знайшоў рудых сабак.
– Колькi iх?
– спытаў Маўглi, а ўся чарада глуха забурчала.
– Не ведаю. Трое з iх ужо не заб'юць больш нiкога, але пад канец яны гналi мяне, як аленя, гналi, i я ўцёк на трох нагах. Глядзi, Вольны Народ!
Ён выставiў уперад скалечаную лапу, цёмную ад засохлай крывi. Увесь бок знiзу быў у яго моцна пакусаны, а горла разадрана i пашматана.
– Еш!
– сказаў Акела i адышоўся ад мяса, якое прынёс яму Маўглi.
Воўк-адзiнец з прагнасцю накiнуўся на яду.
– Гэта не прападзе, - сказаў ён цiха, прагнаўшы першы голад.
– Дайце мне набрацца сiлы, i я таксама здолею забiваць! Апусцела мая бярлога, якая была поўная, калi нарадзiўся месяц, i Доўг Крывi яшчэ не ўвесь сплачаны.
Пхао, пачуўшы, як захрабусцела костка сцягна аленя на зубах Ванталы, з ухвалой забурчаў.
– Нам спатрэбяцца гэтыя скiвiцы, - сказаў ён.
– З сабакамi былi iх шчаняты?
– Не, не, адны рудыя паляўнiчыя: толькi дарослыя псы з iх чарады, моцныя i дужыя.
Гэта азначала, што рудыя сабакi з Дэкана iдуць вайной, а ваўкi ведаюць вельмi добра, што нават тыгр уступае гэтым сабакам сваю здабычу. Яны бягуць напрасткi праз джунглi i ўсё, што трапляецца iм насустрач, збiваюць з ног i разрываюць на шматкi. Хоць Дзiкiя Сабакi не такiя вялiкiя i не такiя спрытныя, як ваўкi, яны вельмi дужыя, i iх бывае вельмi шмат. Дзiкiя Сабакi толькi тады называюць сябе Чарадой, калi iх набiраецца да сотнi, а мiж тым сорак ваўкоў гэта ўжо сапраўдная Чарада.
У час сваiх вандровак Маўглi пабываў на мяжы травянiстых нагор'яў Дэкана i бачыў, як гэтыя лютыя сабакi спалi, гулялi i капалiся сярод купiн i ямiн, што служылi iм замест логава. Ён пагарджаў
Акела таксама ведаў сёе-тое пра Дзiкiх Сабак. Ён спакойна сказаў Маўглi:
– Лепш памерцi ў Чарадзе, чым без важака i аднаму. Гэта будзе слаўнае паляванне, а для мяне - апошняе. Але ты - чалавек, i ў цябе яшчэ шмат начэй i дзён наперадзе, Маленькi Брат. Iдзi на поўнач, заляж там, i калi хто з ваўкоў застанецца жывы пасля таго, як пойдуць адсюль сабакi, ён прынясе табе вестку пра бiтву.
– Ага, не ведаю толькi, - сказаў Маўглi без усмешкi, - цi пайсцi мне ў балота лавiць там дробную рыбу i спаць на дрэве, цi прасiць дапамогi ў малпаў i грызцi арэхi, пакуль Чарада будзе бiцца ўнiзе.
– Гэта не на жыццё, а на смерць, - сказаў Акела.
– Ты яшчэ не ведаеш гэтых рудых забойцаў. Нават Паласаты...
– Аова! Аова!
– пакрыўджана крыкнуў Маўглi.
– Адну паласатую малпу я забiў. Цяпер паслухай: жылi-былi Воўк, мой бацька, i Ваўчыха, мая мацi, а яшчэ жыў-быў стары шэры Воўк (не надта мудры: ён цяпер пасiвеў), якi быў для мяне бацькам i мацi. I таму, - ён узвысiў голас, - я кажу: як прыйдуць сабакi, калi толькi яны прыйдуць, Маўглi i Вольны Народ будуць заадно ў гэтым паляваннi. Я кажу - клянуся буйвалам, што выкупiў мяне, буйвалам, што аддала за мяне Багiра ў тыя днi, пра якiя вы ў Чарадзе забылi, - я кажу, i няхай чуюць мае словы рака i дрэвы i запомняць iх, калi я забудуся, - я кажу, што вось гэты мой нож будзе зубам Чарады. Па-мойму, ён яшчэ не прытупiўся. Вось маё Слова, i я яго сказаў!
– Ты не ведаеш сабак, чалавек з воўчай мовай!
– крыкнуў Вантала.
– Я хачу толькi заплацiць iм Доўг Крывi, перш чым яны разарвуць мяне. Яны рухаюцца павольна i знiшчаюць усё на сваiм шляху, але праз два днi ў мяне прыбавiцца сiлы, i я пачну плацiць iм Доўг Крывi. А вам, Вольны Народ, раю ўцякаць на поўнач i жыць галаднавата да таго часу, пакуль не пойдуць адсюль рудыя сабакi.
– Паслухайце Адзiнца!
– усклiкнуў Маўглi са смехам.
– Вольны Народ, мы павiнны ўцякаць на поўнач, харчавацца яшчаркамi i пацукамi з водмеляў, каб як-небудзь не сустрэцца з сабакамi. Яны спустошаць усе нашы лясы, а мы будзем хавацца на поўначы да таго часу, пакуль яны не надумаюцца аддаць нам наша дабро! Яны сабакi, i сабачыя дзецi - рудыя, жаўтапузыя, бяздомныя, у iх поўсць расце памiж пальцамi. Так, вядома, мы, Вольны Народ, павiнны ўцякаць адсюль i выпрошваць у народаў поўначы аб'едкi i розную падлу. Выбiрайце ж, выбiрайце. Слаўнае будзе паляванне! За Чараду, за ўсю Чараду, за ваўчыц i ваўчанят у логаве i на волi, за сяброўку, якая гонiць лань, за сама маленькае ваўчаня ў пячоры мы прымаем бой!
Чарада адказала кароткiм аглушальным брэхам, якi прагрымеў у цемры, нiбы трэск падаючага дрэва.
– Мы прымаем бой!
– прабрахалi ваўкi.
– Заставайцеся тут, - сказаў Маўглi сваёй чацвёрцы.
– Нам спатрэбiцца кожны зуб. А Пхао з Акелам няхай рыхтуюцца да бою. Я iду лiчыць сабак.
– Гэта смерць!
– крыкнуў Вантала i прыўзняўся.
– Што можа зрабiць гэткае галышаня супраць рудых сабак? Нават Паласаты i той...
– Ты i праўда чужынец, - адгукнуўся Маўглi.
– Але мы яшчэ пагаворым, калi сабакi будуць перабiты. Добрага палявання ўсiм вам!