Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён памчаўся ў цемру, увесь ахоплены шалёнай весялосцю, амаль не гледзячы, куды ступае, i, як i трэба было чакаць, расцягнуўся на ўвесь рост, спатыкнуўшыся аб Каа, якi пiльнаваў аленевую сцежку паблiз ракi.

– Кш-ша!
– сярдзiта сказаў Каа.
– Хiба можна так тупацець i пляскаць у джунглях, зводзячы на нiшто паляванне ўсёй ночы, ды яшчэ калi дзiчына гэтак хутка бегае?

– Вiна мая, - сказаў Маўглi, падымаючыся на ногi.
– Праўда, я шукаў цябе, Пляскатагаловы, але кожны раз, як я цябе бачу, ты становiшся жаўжэйшы i таўсцейшы на даўжыню маёй рукi. Няма другога такога, як ты, ва ўсiх джунглях, о мудры, дужы i прыгожы Каа!

А куды ж вядзе гэты след?
– Голас Каа палагаднеў.
– Не мiнула i месяца з таго часу, як адзiн чалавек з нажом кiдаў у мяне камянямi i шыпеў на мяне, як злосны лясны кот, за тое, што я заснуў на адкрытым месцы.

– Ага, i распудзiў аленяў на ўсе чатыры бакi, а Маўглi быў на паляваннi, а Пляскатагаловы зусiм аглух i не чуў, як яму свiсталi, каб ён аслабанiў аленеву сцежку, - спакойна адказаў Маўглi, сядаючы сярод стракатых кольцаў.

– А цяпер гэты чалавек прыходзiць з ласкавымi, лiслiвымi словамi да гэтага ж Пляскатагаловага i кажа яму, што ён мудры, i дужы, i прыгожы, i Пляскатагаловы верыць яму i скручваецца ў кальцо, каб зрабiць зручнае сядзенне для таго, хто кiдаў у яго камянямi... Цяпер табе добра? Хiба Багiра можа гэтак выгодна скруцiцца?

Каа, як звычайна, выгнуўся, нiбы мяккi гамак, пад цяжарам Маўглi. Хлопчык працягнуў у цемры руку, абняў гiбкую, падобную на трос шыю Каа i прыгнуў яго галаву да сябе на плячо, а потым расказаў яму ўсё, што адбылося ў джунглях гэтай ноччу.- Я, можа, i мудры, - сказаў Каа пасля таго, як выслухаў расказ, а што глухi, дык гэта праўда. Iнакш я пачуў бы пхiял. Не дзiва, што траваеды гэтак занепакоiлiся. Колькi ж усяго сабак?

– Я яшчэ не бачыў. Я прыйшоў адразу да цябе. Ты старэйшы за Хатхi. Затое, о Каа, - тут Маўглi закруцiўся ад радасцi, - гэта будзе слаўнае паляванне! Мала хто з нас убачыць новы маладзiк.

– I ты таксама сюды ўмяшаўся? Не забывайся, што ты чалавек. Не забывайся таксама, якая чарада цябе выгнала. Няхай ваўкi ганяюць сабак. Ты чалавек.

– Леташнiя арэхi сталi сёлета чорнай зямлёю, - адказаў Маўглi.
– Гэта праўда, што я чалавек, але сёння ноччу я сказаў, што я воўк. Гэта ў мяне ў крывi. Я заклiкаў раку i дрэвы, каб яны запомнiлi мае словы. Я паляўнiчы Вольнага Народа, Каа, i застануся iм, пакуль не сыдуць адсюль сабакi...

– Вольны Народ!
– прабурчаў Каа.
– Вольныя зладзеi! А ты звязаў сябе смяротным вузлом на ўспамiн аб ваўках, якiя памерлi! Кепскае гэта паляванне!

– Гэта маё Слова, i я ўжо сказаў яго. Дрэвы ведаюць, i ведае рака. Пакуль не сыдуць адсюль сабакi, маё Слова не вернецца да мяне.

– Сшшш! Ад гэтага змяняюцца ўсе сляды. Я думаў узяць цябе з сабою на паўночныя балоты, але Слова - хай сабе нават Слова маленькага голага, безвалосага чалавечка - ёсць Слова. Цяпер i я, Каа, кажу...

– Падумай як след, Пляскатагаловы, каб i табе не звязаць сябе смяротным вузлом. Мне не трэба ад цябе Слова, я i так ведаю...

– Няхай будзе гэтак, - сказаў Каа.
– Я не буду даваць Слова. Але што ты думаеш рабiць, калi прыйдуць рудыя сабакi?

– Яны павiнны пераплысцi Вайнгангу. Я хачу сустрэць iх на водмелях, а за мною была б Чарада. Нажом i зубамi мы прымусiлi б iх адступiць унiз па цячэннi ракi i крыху астудзiлi б iм глоткi.

– Гэтыя сабакi не адступаюць, i глоткi iм не астудзiш, - сказаў Каа. Пасля гэтага палявання не будзе больш нi чалавечка, нi ваўчаняцi, застануцца адны голыя косцi.

– Алала! Памiраць дык памiраць! Паляванне будзе сама

слаўнае! Але я яшчэ малады i бачыў мала дажджоў! У мяне няма нi мудрасцi, нi сiлы. Ты прыдумаў што-небудзь лепшае, Каа?

– Мне давялося бачыць сотнi i сотнi дажджоў. Перш чым у Хатхi выпалi малочныя бiўнi, я пакiдаў ужо ў пыле доўгi след. Клянуся Першым Яйкам, я старэйшы за многiя дрэвы i бачыў усё, што рабiлася ў джунглях.

– Але такога палявання яшчэ нiколi не было, - сказаў Маўглi.
– Нiколi яшчэ рудыя сабакi не станавiлiся нам упоперак дарогi.

– Што ёсць, тое ўжо было. Тое, што будзе, - гэта толькi забыты год, якi вярнуўся назад. Пасядзi спакойна, пакуль я пералiчу мае гады.

Цэлую доўгую гадзiну Маўглi адпачываў сярод кольцаў Каа i забаўляўся з нажом, а Каа, уткнуўшыся нерухомай галавой у зямлю, успамiнаў пра ўсё, што бачыў i даведаўся з таго дня, як вылупiўся з яйка. Вочы яго, здавалася, пагаслi i зрабiлiся падобныя на цьмяныя апалы, i час ад часу ён рэзка торгаў галавой то ўправа, то ўлева, быццам яму снiлася паляванне. Маўглi спакойна драмаў; ён ведаў, што няма нiчога лепшага, чым выспацца перад паляваннем, i прызвычаiўся засынаць у любы час дня i ночы.

Раптам ён адчуў, што цела Каа становiцца таўсцейшым i шырэйшым пад iм, таму што вялiзны ўдаў надзьмуўся, сыкаючы, нiбы меч, калi яго выхоплiваюць са стальных ножнаў.

– Я пабачыў усе мёртвыя часiны, - сказаў урэшце Каа, - i вялiкiя дрэвы, i старых сланоў, i скалы, якiя былi голыя i спiчастыя, перш чым абраслi мохам. Ты яшчэ жывы, чалавечак?

– Месяц толькi што ўзышоў, - сказаў Маўглi.
– Я не разумею...

– Кшш! Я зноў Каа. Я ведаю, што часу мiнула няшмат. Зараз мы пойдзем да ракi, i я пакажу табе, што трэба рабiць з сабакамi.

Прамы, як страла, ён павярнуў да галоўнага рэчышча Вайнгангi i кiнуўся ў ваду крыху вышэй плёса, за якiм вiднелася Скала Мiру, а разам з iм кiнуўся ў ваду i Маўглi.

– Не, не плывi сам - я рухаюся хутчэй. На спiну да мяне, Маленькi Брат!

Левай рукой Маўглi абняў Каа за шыю, правую руку моцна прыцiснуў да цела i выцягнуў ногi ў даўжыню. I Каа паплыў супраць цячэння, як умеў плаваць толькi ён адзiн, i струменi бурлiвай вады запенiлiся вакол шыi Маўглi, а яго ногi загайдалiся на хвалi, узнятай слiзготнымi бакамi ўдава. Крыху вышэй Скалы Мiру Вайнганга звужваецца ў цяснiне памiж мармуровых скалаў ад васьмiдзесяцi да ста футаў у вышыню, i вада там шалёна iмчыцца мiж скаламi па вялiкiх i малых камянях. Але Маўглi не думаў пра гэта; не было такой вады на свеце, якой ён спалохаўся б хоць на хвiлiну. Ён глядзеў на скалы па берагах ракi i трывожна нюхаў паветра, у якiм стаяў саладкавата-кiслы пах, вельмi падобны на пах мурашнiку ў спякотны дзень. Ён мiжвольна спусцiўся нiжэй у ваду, выстаўляючы галаву толькi для таго, каб уздыхнуць. Каа стаў на якар, двойчы абкруцiўшы хвост вакол падводнай скалы, i падтрымлiваў Маўглi, а вада iмчалася паўз iх.

– Гэта Месца Смерцi, - сказаў хлопчык.
– Чаго мы тут?

– Яны спяць, - сказаў Каа, - Хатхi не саступае з дарогi Паласатаму, але i Хатхi i Паласаты саступаюць з дарогi рудым сабакам. Сабакi ж кажуць, што нiкому не саступяць з дарогi. А каму саступае з дарогi Маленькi Народ Скалаў? Скажы мне, Гаспадар Джунгляў, хто ж у нас сама галоўны?

– Вось гэтыя, - прашаптаў Маўглi.
– Тут Месца Смерцi. Хадзем адсюль.

– Не, глядзi як след, таму што яны спяць... Тут усё гэтак жа, як было, калi я быў не даўжэйшы за тваю руку.

Поделиться:
Популярные книги

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Купец III ранга

Вяч Павел
3. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец III ранга

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал