Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:

Патрэсканыя ад часу i непагадзi скалы ў цяснiне Вайнгангi ад самага пачатку джунгляў былi жыллём Маленькага Народа Скалаў - клапатлiвых, сярдзiтых чорных дзiкiх пчол Iндыi, i, як добра ведаў Маўглi, усе сцяжынкi зварочвалi ўбок за паўмiлi ад iх уладанняў. Шмат стагоддзяў Маленькi Народ меў тут прытулак i раiўся тут, перасяляўся з расколiны ў расколiну i зноў раiўся, пакiдаючы на белым мармуры плямы ад старога мёду, лепячы свае чорныя соты ўсё вышэй i глыбей у цемры пячор. Нi чалавек, нi звер, нi вада, нi агонь нi разу не асмелiлiся iх закрануць. Абапал ракi цяснiна на ўсю даўжыню была нiбы завешана мiгатлiвым чорным аксамiтам, i Маўглi скалануўся, калi ўзняў вочы, бо над iм

вiселi, счапiўшыся, мiльёны пчол, якiя цяпер спалi. Там былi яшча глыбы i гiрлянды i нешта падобнае на гнiлыя пнi, што ляпiлiся да скалаў. Гэта былi старыя соты мiнулых гадоў або новыя гарады, пабудаваныя ў зацiшку схаванай ад ветру цяснiны. Цэлыя горы губкавых гнiлых адкiдаў скацiлiся ўнiз i заселi памiж дрэвамi i лiянамi, якiмi зараслi скалы. Прыслухаўшыся, Маўглi не раз лавiў вухам шоргат i гук падзення поўных мёду сотаў, што зрывалiся ўнiз дзе-небудзь у цёмнай галерэi, потым - сярдзiтае гудзенне крыльцаў i змрочнае "кап-кап-кап" мёду, што пералiваўся цераз край i густымi кроплямi павольна падаў на галiны.

На адным беразе ракi была маленькая пясчаная водмель не шырэй за пяць футаў, i на ёй грувасцiлiся горы смецця, што назбiралася за сотнi гадоў. Там ляжалi мёртвыя пчолы, адкiды, старыя соты, крыльцы матылькоў i жукоў, што паквапiлiся красцi мёд. Усё гэта зляжалася ў роўныя груды найтанчэйшага чорнага пылу. Аднаго вострага паху было дастаткова, каб адпудзiць кожнага, хто не мог лятаць i ведаў, што такое Маленькi Народ.

Каа плыў уверх па рацэ, пакуль не дабраўся да пясчанай водмелi каля ўвахода ў цяснiну.

– Вось здабыча гэтага года, - сказаў ён.
– Глядзi!

На пяску ляжалi шкiлеты двух маладых аленяў i буйвала.

Маўглi бачыў, што нi воўк, нi шакал не кранулi касцей, якiя агалiлiся самi сабою, ад часу.

– Яны перайшлi мяжу, яны не ведалi, - прашаптаў Маўглi, - i Маленькi Народ забiў iх. Хадзем адсюль, пакуль пчолы не прачнулiся!

– Яны не прачнуцца да свiтанку, - сказаў Каа.
– Цяпер я табе раскажу. Многа-многа дажджоў назад загнаны алень забег сюды з поўдня. Ён не ведаў джунгляў, а за iм па пятах гналася Чарада. Нiчога не бачачы ад страху, алень скокнуў з вышынi. Сонца стаяла высока, i пчол было вельмi многа, i вельмi злосных. I ў Чарадзе таксама было шмат такiх, якiя скочылi ў Вайнгангу, але ўсе яны памерлi, яшчэ не даляцеўшы да вады. Тыя, што не скочылi, таксама памерлi ў скалах наверсе. Але алень застаўся жывы.

– Чаму?

– Таму што ён бег наперадзе, скокнуў раней, чым Маленькi Народ пачуў яго, i быў ужо ў рацэ, калi яны сабралiся джалiць. А Чараду, што гналася за iм, усю чыста абляпiлi пчолы, якiх спудзiў тупат аленя.

– Той алень застаўся жывы?
– у роздуме паўтарыў Маўглi.

– Прынамсi, ён не памёр тады, хоць нiхто не чакаў яго ўнiзе, гатовы падтрымаць на вадзе, як будзе чакаць чалавечка адзiн стары тоўсты, глухi, жоўты пляскатагаловы ўдаў - так-так, хоць бы за iм гналiся сабакi ўсяго Дэкана! Што ты на гэта скажаш?

Галава Каа ляжала на мокрым плячы хлопчыка, а яго язык трымцеў каля вуха Маўглi. Маўчанне цягнулася доўга, потым Маўглi прашаптаў:

– Гэта называецца тузаць Смерць за вусы, але... Каа, ты i праўда сама мудры ў джунглях.

– Так гаварыў шмат хто. Глядзi ж, калi сабакi пагоняцца за табою...

– А яны, вядома, пагоняцца! Хо-хо! У мяне пад языком назбiралася шмат калючак, знойдзецца што ўваткнуць iм у шкуру!

– Калi сабакi пагоняцца за табою, нi на што не зважаючы, гледзячы толькi на твае плечы, яны кiнуцца ў ваду або тут, або нiжэй, бо Маленькi Народ прачнецца i пагонiцца за iмi. А Вайнганга прагная рака, i ў iх не будзе Каа, каб

утрымаць iх на вадзе, таму тых, хто застанецца жывы, панясе ўнiз, да водмеляў каля Сiянiйскiх Пячораў, i там твая Чарада можа схапiць iх за горла.

– О-о! Лепей i быць не можа, хiба толькi калi дажджы выпадаюць у сухмень. Цяпер застаюцца адны дробязi: прабег i скачок. Я зраблю так, што сабакi мяне пазнаюць i пабягуць за мною па пятах.

– А ты агледзеў скалы наверсе, з боку берага?

– I праўда, не агледзеў. Пра гэта я забыўся.

– Iдзi паглядзi. Там кепская зямля, уся няроўная, на ямах. Ступiш хоць раз сваёй нязграбнай нагой не гледзячы - i канец паляванню. Бачыш, я пакiдаю цябе тут i толькi дзеля цябе перадам вестачку тваёй Чарадзе, каб ведалi, дзе шукаць сабак. Мне твае ваўкi не радня.

Калi Каа не падабаўся хто-небудзь, ён бываў няветлiвы, як нiхто ў джунглях, за выключэннем, можа, Багiры. Ён паплыў унiз па рацэ i насупраць Скалы Рады ўбачыў Пхао i Акелу, якiя ўслухоўвалiся ў начныя гукi.

– Кшш, ваўкi!
– весела аклiкнуў ён iх.
– Рудыя сабакi паплывуць унiз па рацэ. Калi не баiцеся, можаце забiваць iх па водмелях.

– Калi яны паплывуць?
– спытаў Пхао.

– А дзе маё дзiцяня?
– спытаў Акела.

– Паплывуць, калi надумаюцца, - сказаў Каа.
– Пачакайце i ўбачыце. А тваё дзiцяня, з якога ты ўзяў Слова i тым самым асудзiў яго на Смерць, тваё дзiцяня са мною, i калi яно яшчэ жывое, дык ты ў гэтым не вiнаваты, сiвы сабака! Чакай сваiх ворагаў тут i радуйся, што мы з дзiцянём на тваiм баку!

Каа зноў памчаўся стралой па рацэ i спынiўся на сярэдзiне цяснiны, пазiраючы ўгору на лiнiю скал. Неўзабаве ён убачыў, як на зорным небе паказалася галава Маўглi; потым у паветры штосьцi прашумела, i, падаючы нагамi ўперад, Маўглi шуснуў у ваду. Праз iмгненне ён ужо адпачываў у зручнай пятлi, падстаўленай Каа.

– Якi гэта скачок уночы!
– абыякава сказаў Маўглi.
– Я скакаў у два разы далей дзеля пацехi. Толькi вось наверсе кепскае месца: нiзкiя кусты i глыбокiя яры, i ўсё гэта бiтком набiта Маленькiм Народам. Я нагрувасцiў вялiкiя камянi адзiн на другi па краях трох яроў. Я спiхну iх нагою ўнiз, як буду бегчы, i Маленькi Народ, узлаваўшыся, узнiмецца ззаду ў мяне.

– Гэта чалавечая хiтрасць, - сказаў Каа.
– Ты мудры, але Маленькi Народ i так заўсёды злуецца.

– Не, на змярканнi ўсё крылатае засынае ненадоўга i тут i ўсюды. Я распачну гульню з сабакамi на змярканнi, бо ўдзень яны лепей бегаюць. Зараз яны гоняцца па крывавым следзе за Ванталам.

– Каршун Чыль не пакiне здохлага буйвала, а Дзiкi Сабака - крывавага следу, - сказаў Каа.

– Дык я павяду iх па новым следзе, - па iхняй жа крывi, калi ўдасца, i прымушу iх наесцiся гразi. Ты застанешся тут, Каа, пакуль я не вярнуся з маiмi сабакамi.

– Так, але што, калi яны заб'юць цябе ў джунглях або Маленькi Народ заб'е цябе раней, чым ты скочыш у раку?

– Калi я памру, - адказаў Маўглi, - тады i прыйдзе час спяваць Песню Смерцi. Добрага палявання, Каа!

Ён адпусцiў шыю ўдава i паплыў унiз па цяснiне, як плыве бервяно ў паводку, падграбаючы да далёкай водмелi i рагочучы ад радасцi. Больш за ўсё на свеце Маўглi любiў "тузаць Смерць за вусы", як гаварыў ён сам, i даваць джунглям адчуць, што ён тут гаспадар. З дапамогай Балу ён часта апаражняў пчалiныя дуплы i ведаў, што Маленькi Народ не любiць паху дзiкага часнаку. I таму ён нарваў невялiкi пучок часнаку, звязаў яго палоскай кары i пабег па крывавым следзе Ванталы, што вёў на поўдзень ад логава. Час ад часу ён пазiраў на дрэвы, схiлiўшы галаву набок, i пры гэтым пасмейваўся.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Рейдер 2. Бродяга

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Рейдер
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.24
рейтинг книги
Рейдер 2. Бродяга

Под Одним Солнцем

Крапивин Владислав Петрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Под Одним Солнцем

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Гимназистка. Под тенью белой лисы

Вонсович Бронислава Антоновна
3. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Под тенью белой лисы

Столкновение

Хабра Бал
1. Вне льда
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Столкновение

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20