Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

Сцёпа сеў на ложку i як толькi мог вытрашчыў набеглыя крывёю вочы на незнаёмага.

Маўчанне парушыў незнаёмы, нiзкiм, цяжкiм голасам з замежным акцэнтам наступнымi словамi:

– Добрм дзень, сiмпатычнейшы Сцяпан Багданавiч!

Адбылася паўза, пасля якой са страшным намаганнем Сцёпа прамовiў:

– Што вам трэба?
– i сам быў уражаны тым, што не пазнаў свайго голасу. Слова "што" ён прамовiў дыскантам, "вам" - басам, а "трэба" ў яго зусiм не атрымалася.

Незнаёмы па-сяброўску ўсмiхнуўся, дастаў вялiкi залаты гадзiннiк

з алмазным трохкутнiкам на накрыўцы, якi вызванiў адзiнаццаць разоў, i сказаў:

– Адзiнаццаць! I роўна гадзiна, як я чакаў, пакуль вы прачняцеся, бо вы сказалi мне быць у вас у дзесяць гадзiн. Вось i я!

Сцёпа намацаў побач з ложкам штаны, шапнуў:

– Прабачце...
– надзеў iх i хрыпла спытаўся: - Скажыце, калi ласка, ваша прозвiшча!

Гаварыць яму было цяжка. З кожным словам яму ў мазгi з пякельным болём утыкалася iголка.

– Як, вы i прозвiшча маё забылi?
– тут незнаёмы ўсмiхнуўся.

– Прабачце...
– прахрыпеў Сцёпа i адчуў, што пахмелле адорвае яго новым сiмптомам: яму здалося, што падлога ля ложка правалiлася i што зараз ён паляцiць унiз галавою к д'яблу ў пекла.

– Дарагi Сцяпан Багданавiч, - загаварыў наведвальнiк, правiдча ўсмiхаючыся, - нiякi пiрамiдон вам не дапаможа. Ёсць старое мудрае правiла лячыць хваробу хваробай. Адзiнае, што вас верне да жыцця, гэта дзве чаркi гарэлкi з востраю i гарачаю закуссю.

Сцёпа быў хiтры чалавек i, якi б нi быў хворы, змiкiцiў, што калi засталi яго ў гэтакiм выглядзе, трэба прызнацца.

– Шчыра сказаць, - пачаў ён, ледзьве варочаючы языком, - учора я крыху...

– Нi слова болей!
– сказаў вiзiцёр i ад'ехаў з крэслам убок.

Сцёпа вытрашчыў вочы i ўбачыў, што на маленькiм столiку сервiраваны паднос, на якiм ёсць нарэзаны белы хлеб, паюсная iкра ў вазачцы, марынаваныя баравiчкi на талерачцы, нешта ў рондалi i, нарэшце, гарэлка ў аб'ёмным ювелiршыным графiнчыку. Асаблiва ўразiла Сцёпу тое, што графiн запацеў ад холаду. Дарэчы, гэта было зразумела - ён стаяў у паласкальнiцы, поўнай лёду. Накрыта, адным словам, чыста, спраўна.

Незнаёмы не даў далей развiвацца Сцёпаваму здзiўленню i спрытна налiў яму паўчаркi гарэлкi.

– А вы?
– пiскнуў Сцёпа.

– З задавальненнем!

Дрыжачай рукою паднёс Сцёпа гарэлку да вуснаў, а незнаёмы адным духам каўтнуў налiтае. Перажоўваючы iкру, Сцёпа выцiснуў з сябе:

– А вы чаму не закусваеце?

– Дзякуй, я нiколi не закусваю, - адказаў незнаёмы i налiў па другой. Адкрылi рондаль - у iм аказалiся сасiскi ў тамаце.

I вось праклятая зелень перад вачыма растала, пачалi вымаўляцца словы, i, галоўнае, Сцёпа сёе-тое ўспомнiў. Менавiта, што ўсё адбывалася на Сходнi, на лецiшчы ў аўтара скетчаў Хустава, куды гэты Хустаў i павёз Сцёпу на таксаматоры. Успомнiлася нават, як наймалi таксаматор ля "Метраполя", быў яшчэ пры гэтым нейкi актор не актор... з патэфонам у чамаданчыку. Але, але, але, гэта было на лецiшчы! Яшчэ памятаецца, выў сабака з-за гэтага патэфона. Вось толькi панi, якую Сцёпа хацеў пацалаваць, засталося невядомай... чорт яе ведае, хто яна... здаецца, на радыё служыць, а магчыма, i

не.

Мiнулы дзень такiм чынам пакрысе высвятляўся, але Сцёпу зараз намнога болей цiкавiў дзень сённяшнi i, ў прыватнасцi, з'яўленне ў спальнi незнаёмага, ды яшчэ з закуссю i гарэлкаю. Вось што трэба было б растлумачыць!

– Ну, што ж, цяпер, я спадзяюся, вы ўспомнiлi маё прозвiшча?

Але Сцёпа толькi сарамлiва ўсмiхнуўся i развёў рукамi.

– Аднак! Я адчуваю, што пасля гарэлкi вы пiлi партвейн! Божа, ды хiба ж гэтак можна рабiць?

– Я хачу папрасiць у вас, каб гэта засталося мiж намi, - паспрабаваў паддобрыцца Сцёпа.

– Ну, вядома, вядома! Але за Хустава я, само сабой разумеецца, не ручаюся.

– А вы хiба ведаеце Хустава?

– Учора ў вас у кабiнеце бачыў гэтага чалавека мiмаходзь, але варта толькi кiнуць вокам на яго твар, каб зразумець, што сволач, зводнiк, пляткар, прыстасаванец i падхалiм.

"А ўсё праўда!" - падумаў Сцёпа, уражаны гэтакiм правiльным, дакладным i кароткiм вызначэннем Хустава.

Сапраўды, учарашнi дзень складаўся з кавалачкаў, але трывога не адпускала дырэктара Вар'етэ. Справа ў тым, што ў гэтым днi чарнела вялiзная дзiрка. Вось гэтага самага незнаёмца, воля ваша, Сцёпа ў сваiм кабiнеце ўчора нiяк не бачыў.

– Прафесар чорнай магii Воланд, - важка прамовiў наведвальнiк i расказаў усё па парадку.

Учора ўдзень ён прыехаў з-за мяжы ў Маскву, адразу ж наведаў Сцёпу i прапанаваў свае гастролi ў Вар'етэ. Сцёпа патэлефанаваў у Маскоўскую абласную камiсiю вiдовiшчаў i пытанне гэтае ўзгаднiў (Сцёпа пабялеў i замiргаў вачыма), падпiсаў з прафесарам Воландам кантракт на сем выступленняў (Сцёпа разявiў рот), дамовiлiся, што Воланд прыедзе да яго для ўдакладнення дэталяў у дзесяць гадзiн ранiцы сёння... Вось Воланд i прыехаў!

Як толькi ўвайшоў, яго спаткала хатняя работнiца Груня, якая растлумачыла, што сама яна толькi што прыйшла, што яна прыходзячая, што Берлiёза дома няма, а калi вiзiцёр хоча бачыць Сцяпана Багданавiча, то няхай iдзе ў спальню сам. Сцяпан Багданавiч гэтак моцна спiць, што пабудзiць яго яна не бярэцца. Пасля таго як артыст угледзеў, якi Сцяпан Багданавiч, ён выправiў Груню ў гастраном па гарэлку i закусь, у аптэку па лёд i...

– Дазвольце разлiчыцца з вамi, - праскуголiў знiшчаны, пераможаны Сцёпа i пачаў шукаць кашалёк.

– Во, якое глупства!
– усклiкнуў гастралёр i не хацеў болей нiчога слухаць.

Такiм чынам, гарэлка i закусь зразумела адкуль, i ўсё ж на Сцёпу шкада было глядзець: ён зусiм не памятаў нiчога пра кантракт i, хоць забi, не бачыў учора гэтага Воланда. Так, Хустаў быў, а Воланда не было.

– Дазвольце зiрнуць на кантракт, - цiха папрасiў Сцёпа.

– Калi ласка, калi ласка...

Сцёпа зiрнуў на паперу i акамянеў. Усё было на сваiх месцах. Першае, уласнаручны залiхвацкi Сцёпаў подпiс! Касы надпiс збоку рукой фiндырэктара Рымскага з дазволам выдаць артысту Воланду ў лiк ягоных трыццацi пяцi тысяч за выступленнi дзесяць тысяч рублёў. Нават болей: тут жа i распiска Воланда, што ён гэтыя дзесяць тысяч ужо атрымаў!

Поделиться:
Популярные книги

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Буревестник. Трилогия

Сейтимбетов Самат Айдосович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буревестник. Трилогия

Приемыш. Дилогия

Ищенко Геннадий Владимирович
Приемыш
Фантастика:
фэнтези
8.13
рейтинг книги
Приемыш. Дилогия

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Запределье

Михайлов Дем Алексеевич
6. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.06
рейтинг книги
Запределье

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

МакКаммон Роберт Рик
Абсолют
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева