Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

Раздзел 7

НЯЧЫСТАЯ КВАТЭРА

Калi б на наступную ранiцу Сцёпу Лiхадзееву сказалi такое: "Сцёпа! Цябе расстраляюць, калi ты зараз жа не ўстанеш!" Сцёпа адказаў бы ледзь чутным голасам: "Расстрэльвайце, рабiце са мною што хочаце, але я не ўстану".

Не тое што ўстаць, - яму здавалася, што ён нават вочы не можа расплюшчыць, таму што калi ён гэта зробiць, блiсне маланка i галаву адразу ж разнясе на кавалкi. У гэтай галаве гудзеў цяжкi звон, мiж вочнымi яблыкамi i заплюшчанымi павекамi плылi карычневыя плямы з вогненна-зялёнымi абадкамi,

у дадатак да ўсяго нудзiла i чамусьцi здавалася, што нуджэнне гэтае звязана з гукамi нейкага назойлiвага патэфона.

Сцёпа стараўся нешта ўспомнiць, але памяталася толькi адно - што, здаецца, учора i невядома дзе ён стаяў з сурвэткаю ў руцэ i намагаўся пацалаваць руку нейкай панi i адначасна абяцаў ёй, што назаўтра, роўна апоўднi, ён прыйдзе да яе ў госцi. Панi адмаўлялася ад гэтага, гаварыла: "Не, не, мяне не будзе дома!" - Сцёпа ўпарта настойваў на сваiм: "А я вось вазьму i прыйду!"

Нi якая гэта была панi, нi колькi зараз гадзiн, нi якая дата i якi месяц Сцёпа зусiм не ведаў i, што горш за ўсё, нават не мог зразумець, дзе ён знаходзiцца. Ён пастараўся высветлiць хаця б гэта i таму разляпiў сонныя павекi левага вока. У прыцемку нешта цьмяна блiшчала. Сцёпа нарэшце пазнаў, што гэта трумо, i зразумеў, што ён ляжыць дома на ложку тварам угору, гэта значыць на былым ювелiршыным ложку, у спальнi. Тут яму гэтак ударыла ў галаву, што ён заплюшчыў вочы i застагнаў.

Растлумачым: Сцёпа Лiхадзееў, дырэктар тэатра Вар'етэ, ачуняў ранiцай на сваёй кватэры, якую займаў папалам з нябожчыкам Берлiёзам, у вялiкiм шасцiпавярховым доме, утульна размешчаным на Садовай вулiцы.

Трэба сказаць, што кватэра гэтая - No 50 - даўно ўжо карысталася калi не дрэннаю, то ў крайнiм выпадку дзiўнаю рэпутацыяй. Яшчэ два гады назад валодала ёю ўдава ювелiра дэ Фужэрэ. Ганна Францаўна Фужэрэ, пяцiдзесяцiгадовая, паважная i вельмi дзелавая панi, тры пакоi з пяцi здавала жыльцам: аднаму, здаецца, прозвiшча якога было Беламут, i другому - з забытым прозвiшчам.

I вось два гады, як пачалiся ў кватэры незразумелыя здарэннi: з гэтае кватэры людзi пачалi знiкаць бясследна.

Аднойчы ў выхадны дзень з'явiўся на кватэру мiлiцыянер, выклiкаў у пярэднi пакой другога жыльца (прозвiшча якога забылася) i сказаў, што таго запрашаюць на хвiлiнку зайсцi ў аддзел i там распiсацца. Жылец наказаў Анфiсе, адданай i даўняй служанцы Ганны Францаўны, сказаць, калi яму будуць тэлефанаваць, што ён вернецца праз дзесяць хвiлiн, i пайшоў разам з ветлiвым мiлiцыянерам у белых пальчатках. Але не вярнуўся ён не толькi праз дзесяць хвiлiн, а наогул нiколi не вярнуўся. Сама дзiўнае з усяго, што з iм разам, мабыць, знiк i мiлiцыянер.

Набожная, а дакладней, забабонная Анфiса адкрыта сказала засмучанай Ганне Францаўне, што гэта чары i што яна добра ведае, хто павалок i жыльца i мiлiцыянера, толькi на ноч гаварыць не хоча. Ну, а чарам варта толькi пачацца, i тады iх нiяк не спынiш. Другi жылец знiк, памятаецца, у панядзелак, а ў сераду быццам скрозь зямлю правалiўся i Беламут, праўда, пры iншых акалiчнасцях. Ранiцай па яго, як i звычайна, заехала машына, каб завезцi на службу, i завезла, але

назад нiкога не прывезла i сама больш не вярнулася.

Гора i жах панi Беламут нельга было апiсаць. Але i адно i другое цягнулася нядоўга. У тую ж ноч, калi Ганна Францаўна вярнулася з Анфiсаю з лецiшча, на якое чамусьцi тэрмiнова паехала, не заспелi ўжо грамадзянкi Беламут у кватэры. Але гэтага аказалася мала: дзверы абодвух пакояў, якiя займалi Беламуты, былi апячатанымi.

Сяк-так прамiнула два днi. На трэцi дзень Ганна Францаўна, якая пакутавала ад бяссоння, зноў паспешна паехала на лецiшча... Цi трэба казаць, што адтуль яна не вярнулася?

Анфiса, якая засталася адна, наплакаўшыся ўволю, легла спаць а другой гадзiне ночы. Што з ёю было далей - невядома, але расказвалi жыльцы з iншых кватэр, што быццам бы ў No 50 усю ноч чуваць былi нейкiя стукi i быццам бы да ранiцы ў вокнах гарэла святло. Ранiцай высветлiлася, што няма i Анфiсы!

Пра тых, хто знiк з праклятай кватэры, доўга ў доме расказвалi розныя легенды накшталт такiх, напрыклад, што гэтая сухенькая i набожная Анфiса быццам бы насiла на сваiх высахлых грудзях у замшавым мяшочку дваццаць пяць вялiкiх брыльянтаў, якiя належалi Ганне Францаўне. Што быццам бы на тым лецiшчы, куды тэрмiнова ездзiла Ганна Францаўна, выявiлiся незлiчоныя скарбы ў выглядзе тых самых брыльянтаў i залатых манет царскае чаканкi... I шмат iншага, гаварылi. Але чаго не ведаем, за тое не ручаемся.

Як бы яно не было, а кватэра прастаяла пустая i апячатаная толькi тыдзень, а потым у яе ўсялiлiся - нябожчык Берлiёз з жонкаю i гэты самы Сцёпа таксама з жонкаю. Зусiм натуральна, што як толькi яны трапiлi ў праклятую кватэру, i ў iх пачалося чортведама што. А менавiта, на працягу аднаго месяца прапалi абедзве жонкi. Але гэтыя не бясследна. Пра Берлiёзаву гаварылi, што яе быццам бы бачылi ў Харкаве з нейкiм балетмайстрам, а жонка Сцёпы нiбы знайшлася на Божадомцы, дзе, як балбаталi, дырэктар Вар'етэ, дзякуючы сваiм бясконцым знаёмым, умудрыўся здабыць ёй кватэру, але з адной толькi ўмоваю, каб i духу яе не было на Садовай...

I вось Сцёпа застагнаў. Ён хацеў паклiкаць хатнюю работнiцу Груню i запатрабаваць у яе пiрамiдон, але паспеў здагадацца, што гэта глупства, што нiякага пiрамiдону ў Грунi няма. Паспрабаваў паклiкаць на дапамогу Берлiёза, двойчы прастагнаў: "Мiша... Мiша...", але, як разумееце самi, не атрымаў адказу. У кватэры панавала поўная цiшыня.

Паварушыў пальцамi на нагах, здагадаўся, што ляжыць у шкарпэтках, дрыжачаю рукою правёў па бядры, каб вызначыць, у штанах цi без штаноў, i не вызначыў.

Нарэшце, пакiнуты ўсiмi i адзiнокi, вырашыў устаць, якое б нечалавечае намаганне не спатрэбiлася.

Сцёпа разляпiў склееныя павекi i ўбачыў, што адлюстроўваецца ў трумо ў выглядзе чалавека з валасамi, якiя тырчаць ва ўсе бакi, з апухлаю, пакрытаю чорнаю шчэццю фiзiяномiяй, з вачыма, якiя заплылi, у бруднай сарочцы з каўняром i гальштукам, у споднiм i ў шкарпэтках.

Гэтакiм ён угледзеў сябе ў трумо, а побач з люстрам ён убачыў незнаёмага чалавека, апранутага ў чорнае i ў чорным берэце.

Поделиться:
Популярные книги

Землянка для двух нагов

Софи Ирен
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Землянка для двух нагов

Затерянные земли или Великий Поход

Михайлов Дем Алексеевич
8. Господство клана Неспящих
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.89
рейтинг книги
Затерянные земли или Великий Поход

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №6

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №6

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Контрактер Душ

Шмаков Алексей Семенович
1. Контрактер Душ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.20
рейтинг книги
Контрактер Душ

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Неудержимый. Книга XX

Боярский Андрей
20. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XX

Часограмма

Щерба Наталья Васильевна
5. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.43
рейтинг книги
Часограмма