Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:
I тут жанчына аддала Iвана мужчыну, i той узяўся за яго iнакш, нi пра што больш не распытваўся. Ён памераў тэмпературу, палiчыў пульс, паглядзеў Iвану ў вочы, свецячы ў iх нейкай лямпачкай. Потым на дапамогу прыйшла другая жанчына, i Iвана калолi нечым небалючым у спiну, малявалi ручкай малаточка ў яго на грудзях, стукалi малаточкам па каленях, ад чаго ногi ў Iвана падскоквалi, калолi палец i бралi з яго кроў, калолi ля локця, надзявалi на рукi нейкiя гумавыя бранзалеты.
Iван толькi горка ўсмiхаўся сам сабе i думаў пра тое, як усё недарэчна атрымалася. Падумаць толькi! Хацеў усiх папярэдзiць пра небяспеку, якую ўяўляе незнаёмы
Нарэшце Iвана адпусцiлi. Яго прывялi назад у свой пакой, дзе ён атрымаў кубачак кавы, два яйкi ўсмятку i белы хлеб з маслам.
Iван з'еў i выпiў пададзенае i рашыў дачакацца галоўнага ў гэтай установе i ўжо ў гэтага галоўнага дамагчыся ўвагi i справядлiвасцi.
I ён дачакаўся яго. I даволi хутка пасля снедання. Нечакана адчынiлiся дзверы ў пакой, i ўвайшло шмат людзей у белых халатах. Наперадзе iшоў, старанна, артыстычна, паголены чалавек гадоў сарака пяцi, з прыемнымi, але вельмi ж пранiклiвымi вачыма i далiкатнымi манерамi. Уся свiта дэманстравала павагу i ўвагу да яго, i ўваход яго таму атрымаўся нейкi нават урачысты. "Як Понцiй Пiлат!" - падумалася Iвану.
Так, гэта несумненна быў галоўны. Ён сеў на табурэтку, а ўсе засталiся стаяць.
– Доктар Стравiнскi, - назваўся ён i паглядзеў дружалюбна.
– Вось, Аляксандар Мiкалаевiч, - цiха сказаў нехта з акуратнаю бародкаю i падаў галоўнаму з двух бакоў спiсаны Iванаў лiст.
"Цэлую справу сшылi!" - падумаў Iван. А галоўны прывычна прабег вачыма па паперы, прамармытаў: "Угу, угу...", перакiнуўся са свiтай некалькiмi сказамi на незнаёмай мове.
"I па латынi, як Пiлат, гаворыць..." - сумна падумаў Iван. Але тут адно слова прымусiла яго здрыгануцца, i гэта слова было "шызафрэнiя" - яшчэ ўчора вымаўленае праклятым чужаземцам на Патрыярхавых сажалках, а сёння паўторанае тут прафесарам Стравiнскiм.
"I гэта ведаў!" - трывожна падумаў Iван.
Галоўны, вiдаць, меў за правiла згаджацца з усiмi i радавацца ўсяму, што яму толькi не гавораць, i выказваць свае адносiны словамi "слаўна, слаўна...".
– Слаўна!
– сказаў Стравiнскi, вярнуў некаму аркуш i звярнуўся да Iвана: Вы - паэт?
– Паэт, - панура адказаў Iван i ўпершыню раптам адчуў нейкую агiду да паэзii, i тыя свае вершы, якiя ўспомнiлiся зараз, здалiся нечым непрыемным.
Ён зморшчыў твар i ў сваю чаргу спытаўся ў Стравiнскага:
– Вы - прафесар?
У адказ на гэта Стравiнскi загадзя далiкатна нахiлiў голаў.
– I вы - тут галоўны?
– працягваў Iван.
Стравiнскi ў адказ i на гэта пакланiўся.
– Мне трэба з вамi пагаварыць, - шматзначна сказаў Iван Мiкалаевiч.
– Я для гэтага i прыйшоў, - адазваўся Стравiнскi.
– Справа вось у чым, - пачаў Iван, адчуваючы, што прыйшоў яго час, - мяне ненармальным зрабiлi, i нiхто не хоча слухаць!..
– Не, мы выслухаем вас вельмi ўважлiва, - сур'ёзна i з супакаеннем сказаў Стравiнскi, - у ненармальныя вас запiсваць нiколi не дазволiм.
– Тады слухайце: учора вечарам я на Патрыярхавых сажалках сустрэўся з таямнiчаю асобаю, чужаземцам цi нечужаземцам, якi зараней ведаў пра смерць Берлiёза i асабiста бачыў Понцiя Пiлата.
Свiта маўклiва, нават не варухнулася, слухала паэта.
–
– прыжмурыўся на Iвана i спытаўся Стравiнскi.
– Той самы.
– Ага, - сказаў Стравiнскi, - а гэты Берлiёз загiнуў пад трамваем?
– Вось яго ўчора пры мне i зарэзала трамваем на Патрыярхавых, прычым гэты загадкавы грамадзянiн...
– Знаёмы Понцiя Пiлата?
– спытаў Стравiнскi, якi, вiдаць, быў кемлiвы.
– Менавiта ён, - пацвердзiў Iван, вывучаючы Стравiнскага, - дык вось ён i сказаў, што Анечка разлiла алей... А ён i паслiзнуўся якраз на тым месцы! Як вам гэта падабаецца?
– шматзначна запытаўся Iван, спадзеючыся на вялiкi эфект ад сваiх слоў.
Але эфекту не было, i Стравiнскi зусiм проста папытаўся далей:
– А хто ж гэтая Анечка?
Гэтае пытанне крыху расчаравала Iвана, твар яго перасмыкнуўся.
– Анечка тут не галоўнае, - прамовiў ён i захваляваўся, - бог яе ведае, хто яна такая. Проста нейкая дурнiца з Садовае. А важна тое, што ён зараней, разумееце, зараней ведаў пра алей! Вы разумееце!
– Цудоўна разумею, - сур'ёзна сказаў Стравiнскi, дакрануўся да паэтавага калена i дадаў: - Не хвалюйцеся i працягвайце.
– Працягваю, - сказаў Iван i стараўся трапiць у лад Стравiнскаму, ведаючы з горкага вопыту, што толькi вытрымка дапаможа яму.
– Дык вось, гэты страшны тып, а ён хлусiць, што ён кансультант, валодае нейкаю незвычайнаю сiлаю... Напрыклад, за iм гонiшся, а дагнаць не можаш. Ды з iм яшчэ парачка, i таксама прыгажуны свайго роду: нейкi доўгi з пабiтымi шкламi i, акрамя таго, неверагодных памераў кот, якi сам ездзiць у трамваi. Акрамя ўсяго, - Iвана нiхто не перабiваў, i ён пачаў гаварыць з усё большым запалам i пераконанасцю, - ён асабiста быў на балконе ў Понцiя Пiлата, у чым няма нiякага сумнення. Дык што ж гэта такое? А? Яго трэба неадкладна арыштаваць, а то ён наробiць бяды, што i не апiсаць!
– Дык вы i дабiваецеся, каб яго арыштавалi? Я вас правiльна зразумеў? спытаўся Стравiнскi.
"Ён разумны, - падумаў Iван, - варта прызнаць, што i сярод iнтэлiгентаў таксама трапляюцца зрэдку разумныя. Гэта нельга адмаўляць!" - i адказаў:
– Правiльна! А як не дабiвацца, самi падумайце! А мяне сiлаю затрымалi тут, суюць лямпаю ў вочы, у ванне купаюць, пра дзядзьку Федзю распытваюць!.. А яго ўжо даўно на свеце няма! Я патрабую, каб мяне неадкладна выпусцiлi.
– Ну што ж, слаўна, слаўна, - адазваўся Стравiнскi, - вось усё i высветлiлася. Сапраўды, якi сэнс трымаць у бальнiцы здаровага чалавека? Добра. Я вас адразу ж выпiшу, калi вы мне скажаце, што вы нармальны. Не дакажаце, а толькi скажаце. Ну, вы нармальны?
Тут запанавала поўная цiшыня, i тоўстая жанчына, якая ранiцай даглядала Iвана, паглядзела на прафесара, як на бога, а Iван яшчэ раз падумаў: "Праўда, разумны".
Прапанова прафесара яму спадабалася вельмi, аднак перш чым адказаць яму, ён добра падумаў, наморшчыўшы лоб, i сказаў цвёрда:
– Я - нармальны.
– Ну вось i слаўна, - аблегчана ўздыхнуў Стравiнскi, - а калi так, то давайце думаць лагiчна. Возьмем ваш учарашнi дзень, - тут ён завярнуўся, i яму адразу ж падалi Iванаў аркуш.
– У пошуках невядомага чалавека, якi назваўся чужаземцам, знаёмым Понцiя Пiлата, вы ўчора ўчынiлi наступнае, - тут Стравiнскi пачаў загiнаць доўгiя пальцы, пазiраў то на паперу, то на Iвана, павесiлi на грудзi iкону. Было?