Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

"Што ж гэта такое?!" - падумаў няшчасны Сцёпа, i галава ў яго закружылася. Пачынаюцца злавесныя правалы ў памяцi?! Але далейшае здзiўленне пасля таго, як быў паказаны кантракт, было б проста непрыстоннае. Сцёпа папрасiў у госця дазволу на хвiлiнку выйсцi i, як быў у шкарпэтках, пабег у пярэднi пакой да тэлефона. Па дарозе ён крыкнуў на кухню:

– Груня!

Але нiхто не адазваўся. Тут ён зiрнуў на дзверы ў Берлiёзаў кабiнет, якiя былi побач з пярэднiм пакоем, i ўтрупянеў. На ручцы дзвярэй ён угледзеў вялiзную сургучную пячатку на вяроўцы. "Прывет!
– раўнуў у

Сцёпавай галаве нехта.
– Гэтага яшчэ не хапала!" I тут Сцёпавы думкi пайшлi ўжо па двайным рэйкавым пуцi, але, як i заўсёды бывае ў час катастрофы, у адзiн толькi бок i наогул чортведама куды. Кашу ў Сцёпавай галаве цяжка нават перадаць словамi. Тут i д'ябальшчына з чорным берэтам, халоднаю гарэлкаю i неверагодным кантрактам, а да гэтага ўсяго, наце вам, i пячатка на дзвярах! Каму хочаш скажы, што Берлiёз нешта натварыў - не павераць, дальбог, не павераць! Аднак пячатка, вось яна!

I тут заварушылiся ў Сцёпавай галаве нейкiя непрыемныя думкi пра артыкул, якi ён, як на злосць, нядаўна ўпёр Мiхаiлу Аляксандравiчу для друкавання ў яго часопiсе. I артыкул, мiж намi кажучы, дурны! I нiкчэмны, i грошы маленькiя...

Адразу ж услед за ўспамiнам пра артыкул прыйшла на памяць нейкая сумнiцельная размова, якая, памятаецца, адбылася дваццаць чацвёртага красавiка вечарам вось тут, у сталоўцы, калi Сцёпа вячэраў разам з Мiхаiлам Аляксандравiчам. Ну, па-сапраўднаму размову сумнiцельнаю нельга называць (не пайшоў бы Сцёпа на такую размову), але гаворка была на нейкую непатрэбную тэму. Зусiм можна было яе, грамадзяне, i не чапаць. Да пячаткi, несумненна, размова гэтая магла лiчыцца глупствам, дробяззю, але вось пасля пячаткi...

"Ах, Берлiёз, Берлiёз!
– ускiпала ў Сцёпавай галаве.
– Што гэта ў голаў лезе?"

Але гараваць доўга не было калi, i Сцёпа набраў нумар фiндырэктара Вар'етэ Рымскага. Становiшча ў Сцёпы было далiкатнае: першае, чужаземец мог пакрыўдзiцца, што Сцёпа правярае яго пасля таго, як паказаны кантракт, ды i з фiндырэктарам гаварыць было цяжка. На самай справе, не спытаешся ж у яго адкрыта: "Скажыце, цi не заключаў я ўчора з прафесарам чорнай магii кантракт на трыццаць пяць тысяч рублёў?" Гэтак пытацца нельга.

– Слухаю, - пачуўся ў слухаўцы рэзкi, непрыемны голас Рымскага.

– Дзень добры, Рыгор Данiлавiч, - цiха загаварыў Сцёпа, - гэта Лiхадзееў. Вось якая справа... гм... гм... у мяне сядзiць гэты, як яго... э... артыст Воланд... Дык вось... я хацеў спытаць, як наконт сённяшняга вечара!..

– А, чорны маг?
– адазваўся ў слухаўцы Рымскi.
– Афiшы зараз будуць.

– Ага, - слабым голасам сказаў Сцёпа, - ну, пакуль...

– А вы скора прыйдзеце?
– спытаў Рымскi.

– Праз паўгадзiны, - адказаў Сцёпа, павесiў слухаўку i сцiснуў гарачую галаву рукамi. Вось як атрымлiваецца ўсё дрэнна! Што ж гэта з памяццю, грамадзяне?

Аднак болей затрымлiвацца ў пярэднiм пакоi было няёмка, i Сцёпа адразу ж склаў план: як можна схаваць сваю няпамятлiвасць, а цяпер найперш хiтра выпытаць у чужаземца, што ён, уласна, збiраецца паказваць сёння ў давераным Сцёпу Вар'етэ?

Тут Сцёпа адвярнуўся ад апарата i ў люстры, якое даўно не выцiрала лянiвая Груня, выразна ўбачыў

нейкага дзiўнага суб'екта - доўгага, як пругло, i ў пенснэ (ах, каб быў тут Iван Мiкалаевiч! Ён пазнаў бы гэтага суб'екта адразу!) А той адлюстраваўся i адразу ж знiк. Сцёпа трывожна зiрнуў глыбей у пярэднi пакой i другi раз яго гайданула, бо ў люстры прайшоў вялiзны чорны кот i знiк.

У Сцёпы сэрца ёкнула, ён пахiснуўся.

"Што ж гэта такое?
– падумаў ён.
– Цi не вар'яцею я? Адкуль гэтыя постацi?!" - Ён зазiрнуў у пярэднi пакой i спалохана закрычаў:

– Груня! Што гэта за кот тут у нас шляецца? Адкуль ён? I хто яшчэ з iм?

– Не хвалюйцеся, Сцяпан Багданавiч, - адазваўся голас, але не Грунiн, а госця са спальнi, - гэта мой кот. Не хвалюйцеся. А Грунi няма, я адправiў яе ў Варонеж, на радзiму, яна скардзiлася, што вы даўно не даяце ёй адпачынак.

Словы гэтыя былi такiя нечаканыя i недарэчныя, што Сцёпа вырашыў: галюцынацыя. Спалохана ён пабег у спальню i замёр на парозе. Валасы заварушылiся, а на лбе дробненька выступiў пот.

Госць сядзеў у спальнi, але ўжо не адзiн, а з кампанiяй. На другiм крэсле той самы тып, што ўзнiк у пярэднiм пакоi. Цяпер яго добра было вiдаць: вусы-пёркi, шкельца пенснэ паблiсквае, а другога шкельца няма. Але ў спальнi былi рэчы i намнога горшыя: на ювелiршыным пуфе пахабна разлёгся нехта трэцi, а менавiта - жудасных памераў чорны кот з кiлiшкам гарэлкi ў адной лапе i вiдэльцам, на якi ён успеў падчапiць марынаваны грыбок, у другой.

Святло, i так цьмянае ў спальнi, зусiм пачало знiкаць у Сцёпавых вачах. "Вось як, аказваецца, вар'яцеюць!" - падумаў ён i ўхапiўся за вушак.

– Бачу я, вы крыху здзiўлены, дарагi Сцяпан Багданавiч?
– спытаўся Воланд у Сцёпы, якi дробна стукаў зубамi.
– А мiж iншым здзiўляцца няма чаму. Гэта мая свiта.

Тут кот выпiў гарэлку, i Сцёпава рука слiзганула ўнiз па вушаку.

– I свiта гэтая патрабуе месца, - працягваў Воланд, - такiм чынам сёй-той з нас у кватэры лiшнi. I мне здаецца, што гэты лiшнi - вы!

– Яны, яны, - казлiным голасам заспяваў худы клятчасты, гаворачы пра Сцёпу ў множным лiку, - наогул, апошнi час яны страшэнна свiнячаць. П'янствуюць, блытаюцца з жанчынамi, выкарыстоўваючы сваё становiшча, нiчога не робяць ды i рабiць нiчога не ўмеюць, таму што не разбiраюцца ў тым, што iм даручана. Абманваюць начальства!

– Машыну казённую ганяе дарэмна!
– паклёпнiчаў i кот, жуючы грыб.

I тут адбылося чацвёртае, апошняе дзеянне ў кватэры, калi Сцёпа зусiм ужо абсунуўся на падлогу i аслабелаю рукою драпаў за вушак.

Проста з трумо выйшаў маленькi, але надзвычай шыракаплечы, у кацялку на галаве i з iклом, якi тырчэў з рота, i рабiў брыдотнай i так страшную фiзiяномiю. I да ўсяго гэтага вогненна-рыжы.

– Я, - уступiў у гаворку гэты новы, - наогул не разумею, як ён стаў дырэктарам, - рыжы гугнявiў усё болей i болей: - Ён гэтакi ж дырэктар, як я архiрэй!

– Ты не падобны на архiрэя, Азазела, - заўважыў кот i наклаў сабе сасiсак на талерку.

– Я пра гэта i гавару, - прагугнявiў рыжы, завярнуўся да Воланда i дадаў паважна: - Дазвольце, месiр, яго выкiнуць к чорту з Масквы!

Поделиться:
Популярные книги

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Часовая битва

Щерба Наталья Васильевна
6. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.38
рейтинг книги
Часовая битва