Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

– Даляры ў вентыляцыi, - задумлiва сказаў першы i спытаўся ў Мiканора Iванавiча ветлiва: - Ваш пакецiк?

– Не!
– адказаў Мiканор Iванавiч страшным голасам.
– Вораг падкiнуў!

– Гэта бывае, - згадзiўся той, першы, i зноў мякка дадаў: - Ну што ж, трэба здаваць i астатнiя.

– Няма ў мяне! Няма, богам клянуся, нiколi ў руках не трымаў!
– адчайна ўскрыкнуў старшыня.

Ён кiнуўся да куфра, дастаў партфель i ўвесь час мармытаў незразумелае:

– Вось кантракт...

перакладнiк-гад падкiнуў... Кароўеў у пенснэ!

Ён расшпiлiў партфель, зiрнуў у яго, усунуў руку, пасiнеў з твару, упусцiў партфель у боршч. У партфелi нiчога не было: нi Сцёпкавага пiсьма, нi кантракта, нi чужаземцавага пашпарта, нi грошай, нi кантрамаркi. Нiчога, словам, акрамя складнога метра.

– Таварышы!
– дзiка закрычаў старшыня.
– Трымайце iх! У нашым доме нячыстая сiла!

I тут зусiм невядома што здалося Пелагеi Антонаўне, але яна ўспляснула рукамi, ускрыкнула:

– Пакайся, Iванавiч! Табе скiдка выйдзе!

З набеглымi крывёй вачыма Мiканор Iванавiч падняў кулакi над жончынай галавою:

– У-у, дура праклятая!

Тут ён аслабеў i апусцiўся на крэсла, мабыць, вырашыў пакарыцца непазбежнаму.

У гэты час Цiмафей Кандратавiч Квасцоў на пляцоўцы прыпадаў да замочнае адтулiны старшынёвае кватэры то вухам, то вокам i канаў ад цiкаўнасцi.

Праз пяць хвiлiн жыхары дома, якiя былi ў двары, бачылi, як старшыня з двума чалавекамi пайшоў проста ў вароты дома. Расказвалi, што на Мiканору Iванавiчу i твару не было, што ён хiстаўся, як п'яны, i нешта мармытаў.

А яшчэ праз гадзiну невядомы грамадзянiн з'явiўся ў кватэру нумар адзiнаццаць, якраз у той час, калi Цiмафей Кандратавiч, захлёбваючыся ад задавальнення, расказваў iншым жыхарам пра тое, як замялi старшыню, пальцам паклiкаў Цiмафея Кандратавiча ў пярэднi пакой, нешта яму сказаў i знiк разам з iм.

Раздзел 10

ВЕСТКI З ЯЛТЫ

У гэты час, калi адбылося няшчасце з Мiканорам Iванавiчам, недалёка ад дома No 302-бiс, усё на той самай Садовай, у кабiнеце фiнансавага дырэктара Вар'етэ Рымскага знаходзiлiся двое: сам Рымскi i адмiнiстратар Вар'етэ Варэнуха.

Вялiкi кабiнет на другiм паверсе тэатра двума вокнамi выходзiў на Садовую, адным, якраз за плячыма ў фiндырэктара, якi сядзеў за пiсьмовым сталом, у летнi сад, на Вар'етэ, дзе размяшчалiся буфеты, цiр i адкрытая эстрада. Упрыгожвалi кабiнет, акрамя пiсьмовага стала, старыя афiшы, якiя вiселi на сцяне, маленькi столiк з графiнам вады, чатыры крэслы i падстаўка ў куце, на якой стаяў стары запылены макет нейкага вiдовiшча. Ну, i само сабой разумеецца, што, акрамя гэтага, была ў кабiнеце невялiкая аблупленая незгаральная каса, леваруч ад Рымскага, побач з пiсьмовым сталом.

Рымскi, якi сядзеў за сталом, зранку быў у дрэнным настроi, а Варэнуха, наадварот, быў ажыўлены,

вясёлы i падазрона дзейсны. Але выйсця ягоная энергiя не знаходзiла.

Варэнуха хаваўся цяпер у кабiнеце фiндырэктара ад кантрамарачнiкаў, якiя не давалi яму продыху, асаблiва калi мянялася праграма. А сёння якраз i быў такi дзень.

Як толькi пачынаў звiнець тэлефон, Варэнуха браў слухаўку i хлусiў у яе:

– Хто? Варэнуха? Яго няма. Некуды пайшоў з тэатра.

– Патэлефануй ты, калi ласка, яшчэ раз Лiхадзееву, - раззлавана сказаў Рымскi.

– Ды няма яго дома. Я Карпава туды пасылаў. Нiкога няма ў кватэры.

– Халера ведае што творыцца, - шыпеў Рымскi i пстрыкаў лiчыльнаю машынкаю.

Дзверы адчынiлiся, i капельдынер прывалок тоўсты пачак толькi што аддрукаваных дадаткова афiш. На зялёных аркушах вялiкiмi чырвонымi лiтарамi было надрукавана:

СЕННЯ I ШТОДЗЕННА Ў ТЭАТРЫ ВАР'ЕТЭ

ДАДАТКОВА ДА ПРАГРАМЫ:

ПРАФЕСАР ВОЛАНД

СЕАНСЫ ЧОРНАЕ МАГII З ПОЎНЫМ ЯЕ ВЫКРЫЦЦЁМ

Варэнуха адступiўся ад афiшы, накiнутай iм на макет, палюбаваўся ёю i загадаў капельдынеру неадкладна пусцiць усе экземпляры на расклейку.

– Добра, кiдка, - зазначыў Варэнуха пасля таго, як капельдынер выйшаў.

– А мне зусiм не падабаецца гэтая выдумка, - злосна зiрнуў праз рагавыя акуляры на афiшу i прабурчаў Рымскi, - i наогул я здзiўляюся, як яму дазволiлi гэта паказваць!

– Не, Рыгор Данiлавiч, не гавары, гэта даволi тонкi манеўр. Тут уся соль у выкрыццi.

– Не ведаю, не ведаю, нiякага тут цымусу няма, i заўсёды ён выдумае лiха ведае што! Хаця б паказаў гэтага мага. Ты яго бачыў? Дзе ён яго адкапаў, лiха яго ведае!

Высветлiлася, што Варэнуха, гэтаксама як i Рымскi, не бачыў мага. Учора Сцёпа ("як звар'яцелы", сказаў Рымскi) прыбег да фiндырэктара з напiсаным чарнавiком дагавора, загадаў яго перапiсаць i адразу ж выдаць грошы. I маг гэты змыўся, i яго нiхто не бачыў, акрамя Сцёпы.

Рымскi дастаў гадзiннiк, убачыў, што на iм пяць хвiлiн на трэцюю гадзiну, i зусiм азвярэў. I сапраўды! Лiхадзееў тэлефанаваў прыкладна ў адзiнаццаць гадзiн, сказаў, што прыйдзе праз паўгадзiны, i не толькi не прыйшоў, але i з кватэры знiк!

– У мяне ж работа стаiць!
– гыркаў Рымскi i тыцкаў пальцам у стос непадпiсаных папер.

– Цi не трапiў i ён, як Берлiёз, пад трамвай?
– гаварыў Варэнуха i прыцiскаў да вуха слухаўку, у якой чулiся густыя, працяглыя i зусiм безнадзейныя сiгналы.

– А добра было б...
– ледзь чутна працадзiў скрозь зубы Рымскi.

У гэты момант у кабiнет увайшла жанчына ў форменнай куртцы, у фуражцы, у чорнай спаднiцы i ў тапках. З маленькай сумачкi на баку жанчына дастала беленькi квадрацiк i сшытак, спыталася:

Поделиться:
Популярные книги

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Новый Рал 4

Северный Лис
4. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 4

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Сочинитель

Константинов Андрей Дмитриевич
5. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
7.75
рейтинг книги
Сочинитель

Глинглокский лев. (Трилогия)

Степной Аркадий
90. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.18
рейтинг книги
Глинглокский лев. (Трилогия)

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

В тени пророчества. Дилогия

Кусков Сергей Анатольевич
Путь Творца
Фантастика:
фэнтези
3.40
рейтинг книги
В тени пророчества. Дилогия

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2