Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

Варэнуха перастаў бегаць i закрычаў:

– Думаў! Ужо думаў! Да Севастопаля чыгункаю амаль паўтары тысячы кiламетраў, ды да Ялты яшчэ дадаць восемдзесят кiламетраў. Паветрам, вядома, менш...

Гмы... Ага... Нi пра якiя цягнiкi не можа быць i гаворкi. Але што ж тады? Знiшчальнiк? Хто i на якi знiшчальнiк прапусцiць Сцёпу без ботаў? Навошта? Можа, ён зняў боты, як прыляцеў у Ялту? Але таксама: нашто? Ды нават i ў ботах яго ў знiшчальнiк не пусцяць! Ды i знiшчальнiк тут нi пры чым. Напiсана ж у пасланнi крымiнальнага вышуку, што з'явiўся туды а палове дванаццатай

удзень, а гаварыў ён па тэлефоне ў Маскве... дазвольце... тут перад вачыма ў Рымскага паўстаў цыферблат гадзiннiка... Ён успомнiў, дзе былi стрэлкi. Жах! Гэта было ў дваццаць хвiлiн на дванаццатую гадзiну. Дык гэта ж што атрымлiваецца? Калi дапусцiць, што iмгненна пасля гаворкi Сцёпа кiнуўся на аэрадром i дапяў туды праз пяць, напрыклад, хвiлiн, што, дарэчы, таксама немагчыма, то атрымлiваецца, што самалёт, калi ён адразу ўзляцеў, за пяць хвiлiн адолеў больш за тысячу кiламетраў!! Значыць, за гадзiну ён можа праляцець болей чым дванаццаць тысяч кiламетраў! Такога не можа быць, а значыць, яго няма ў Ялце.

Што ж застаецца? Гiпноз? Нiякага гiпнозу, каб закiнуць чалавека болей чым за тысячу кiламетраў, няма на свеце! Значыць, яму толькi мроiцца, што ён у Ялце! Яму няхай сабе мроiцца, а ялцiнскаму крымiнальнаму вышуку таксама мроiцца?! Ну, не, прабачце, такога не бывае!.. Але ж тэлеграфуюць яны адтуль?

Фiндырэктараў твар быў проста страшны. За ручку ў дзвярах тым часам тузалi i круцiлi, i было чуваць, як кур'ерша за дзвярыма адчайна крычала:

– Нельга! Не пушчу! Хоць рэжце мяне! Паседжанне!

Рымскi, як толькi змог, авалодаў сабой, узяў тэлефонную слухаўку i сказаў у яе:

– Дайце звыштэрмiновую гаворку з Ялтай.

"Разумна!" - усклiкнуў у думках Варэнуха. Але размова з Ялтаю не адбылася. Рымскi паклаў слухаўку i сказаў:

– Як на злосць, сапсавалася лiнiя.

Прыкметна было, што няспраўнасць на лiнii яго асаблiва засмуцiла i нават прымусiла задумацца. Ён крыху падумаў, зноў падняў слухаўку адной рукой, а другой пачаў запiсваць тое, што гаварыў у слухаўку:

– Адпраўце звышмаланкаю. Вар'етэ. Ага. Ялта. Крымiнальны вышук. Ага. "Сёння каля паловы дванаццатае Лiхадзееў гаварыў мною па тэлефоне Маскве, кропка. Пасля гэтага на работу не з'явiўся i знайсцi яго па тэлефоне не можам, кропка. Почырк пацвярджаю, кропка. Меры па назiраннi за названым артыстам ажыццяўляю. Фiндырэктар Рымскi".

"Вельмi разумна!" - падумаў Варэнуха, але не ўспеў раздумацца як след, у галаве прамiльгнула слова: "Глупства! Не можа яго быць у Ялце!"

Рымскi тым часам зрабiў наступнае: акуратна склаў усе атрыманыя тэлеграмы i копiю са сваёй у стосiк, стосiк паклаў у капэрту, заклеiў яе, напiсаў на ёй некалькi слоў i ўручыў яе Варэнуху са словамi:

– Зараз жа, Iван Савельевiч, асабiста завязi. Няхай там разбiраюцца.

"А вось гэта на самай справе разумна!" - падумаў Варэнуха i схаваў капэрту ў свой партфель. Затым ён яшчэ раз набраў тэлефонны нумар Сцёпавай кватэры, прыслухаўся i таямнiча i радасна замiргаў, пачаў падаваць знакi. Рымскi выцягнуў шыю.

Артыста Воланда можна папрасiць?
– салодка спытаўся Варэнуха.

– Яны занятыя, - адказала слухаўка трэснутым голасам.
– А хто пытаецца?

– Адмiнiстратар Вар'етэ Варэнуха.

– Iван Савельевiч?
– радасна закрычала слухаўка.
– Вельмi рады пачуць ваш голас! Як ваша здароўе?

– Мерсi, - ледзь адказаў Варэнуха, - а з кiм я гавару?

– Памочнiк яго, памочнiк i перакладнiк Кароўеў, - трашчала слухаўка, гатовы да вашых паслуг, дарагi Iван Савельевiч! Распараджайцеся мной, як вам трэба. Слухаю?

– Выбачайце, а Сцяпана Багданавiча Лiхадзеева зараз няма дома?

– На жаль, няма! Няма!
– крычала слухаўка.
– Паехаў.

– А куды?

– За горад на прагулку на машыне.

– Я... як? На... прагулку?.. А калi ж ён вернецца?

– А сказаў, падыхаю свежым паветрам i вярнуся!

– Ага...
– разгублена сказаў Варэнуха.
– Мерсi. Майце ласку, перадайце мсье Воланду, што выступленне яго сёння, у трэцiм аддзяленнi.

– Слухаюся. А як жа. Абавязкова. Тэрмiнова. Найабавязкова. Перадам, коратка стукала слухаўка.

– Усяго добрага, - здзiўлена сказаў Варэнуха.

– Прашу выслухаць, - гаварыла слухаўка, - мае найлепшыя гарачыя прывiтаннi i пажаданнi! Поспехаў! Удач. Поўнага шчасця. Усяго!

– Ну, вядома! Я ж гаварыў!
– узбуджана крычаў адмiнiстратар.
– Нiякая не Ялта, а ён за горад паехаў!

– Ну, калi гэта сапраўды так, - пабялеў ад злосцi фiндырэктар i сказаў: Дык гэта сапраўды свiнства. I слоў няма!

Тут адмiнiстратар падскочыў i крыкнуў гэтак, што Рымскi здрыгануўся:

– Успомнiў! Успомнiў! У Пушкiне адчынiлася чабурэчная "Ялта"! Усё зразумела. Паехаў туды, напiўся i зараз адтуль тэлеграфуе!

– Ну, гэта ўжо занадта, - у фiндырэктара торгалася шчака i ў вачах гарэла сапраўдная злосць, - ну што ж, дорага яму гэтая прагулянка абыдзецца, - тут ён раптам спатыкнуўся i нерашуча дадаў: - Але як жа, крымiнальны вышук...

– Глупства гэта! Яго самога штучкi, - перабiў экспансiўны адмiнiстратар i спытаўся: - А пакет везцi?

– Абавязкова, - адказаў Рымскi.

I зноў адчынiлiся дзверы, i зноў зайшла тая самая... "Яна!" - чамусьцi з сумам падумаў Рымскi. I абодва ўсталi насустрач паштальёнцы.

Цяпер у тэлеграме былi наступныя словы: "Дзякуй пацверджанне тэрмiнова пяцьсот крымiнальны вышук заўтра вылятаю Маскву Лiхадзееў".

– Ён зусiм звар'яцеў...
– слаба сказаў Варэнуха.

Рымскi пазванiў ключамi, дастаў з шуфлядкi незгаральнае шафы грошы, адлiчыў пяцьсот рублёў, пазванiў, уручыў кур'еру грошы i адправiў яго на тэлеграф.

– Злiтуйцеся, Грыгорый Данiлавiч, - не верачы сваiм вачам, прамовiў Варэнуха, - па-мойму, ты дарэмна грошы высылаеш.

– Яны вернуцца назад, - адказаў Рымскi цiха, - а вось ён на поўную катушку адкажа за гэты пiкнiчок, - i дадаў, паказваючы на партфель Варэнухi: - Едзь, Iван Савельевiч, не марудзь.

Поделиться:
Популярные книги

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Новый Рал 4

Северный Лис
4. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 4

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Сочинитель

Константинов Андрей Дмитриевич
5. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
7.75
рейтинг книги
Сочинитель

Глинглокский лев. (Трилогия)

Степной Аркадий
90. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.18
рейтинг книги
Глинглокский лев. (Трилогия)

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

В тени пророчества. Дилогия

Кусков Сергей Анатольевич
Путь Творца
Фантастика:
фэнтези
3.40
рейтинг книги
В тени пророчества. Дилогия

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2