Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:
Пасля таго як сказаў усё гэтае глупства, Бенгальскi сашчапiў абедзве рукi далонь да далонi i прывiтальна замахаў iмi ў расхiл заслоны, i той з цiхiм пошумам разышоўся ў бакi.
Выхад мага з яго рослым памочнiкам i катом, якi выйшаў на сцэну на заднiх лапах, вельмi спадабаўся публiцы.
– Крэсла мне, - цiха загадаў Воланд, i iмгненна, невядома як i адкуль, на сцэне з'явiлася крэсла, на якое сеў маг, - скажы мне, шаноўны Фагот, спытаўся Воланд у клятчастага гаера, якi, вiдаць, меў i iншую назву акрамя "Кароўева", -
Маг паглядзеў на прыцiхлую, уражаную з'яўленнем крэсла публiку.
– Вельмi, месiр, - цiха адказаў Фагот-Кароўеў.
– Твая праўда. Гараджане моцна перамянiлiся, знешне, я кажу, як i сам горад, мiж iншым. Пра строi нават i гаворкi няма, але з'явiлiся гэтыя... як iх... трамваi, аўтамабiлi...
– Аўтобусы, - пачцiва падказаў Фагот.
Публiка ўважлiва слухала размову, меркавала, што гэта прэлюдыя да магiчных фокусаў. Кулiсы былi забiтыя артыстамi i рабочымi сцэны, i мiж iх вiдаць быў напружаны, белы твар Рымскага.
На фiзiяномii Бенгальскага, якi прытулiўся з боку сцэны, з'явiлася недаўменне. Ён ледзь-ледзь прыўзняў бровы, выкарыстаў паўзу i загаварыў:
– Замежны артыст выказвае сваё захапленне Масквою, якая значна вырасла ў тэхнiчных адносiнах, а таксама i масквiчамi, - тут Бенгальскi двойчы ўсмiхнуўся, спачатку партэру, потым галерэi.
Воланд, Фагот i кот павярнулi галовы да канферансье.
– Хiба я выказваў захапленне?
– спытаў маг у Фагота.
– Зусiм не, месiр, вы нiякага захаплення не выказвалi, - адказаў той.
– Дык што ж гаворыць гэты чалавек?
– Ён проста схлусiў!
– гучна, на ўвесь тэатр паведамiў клятчасты памочнiк, завярнуўся да Бенгальскага i дадаў: - Вiншую вас, грамадзянiн хлус!
З галерэi шумнула смехам, а Бенгальскi скалануўся i вылупiў вочы.
– Але мяне, вядома, не гэтак цiкавяць аўтобусы, тэлефоны i iншая...
– Апаратура!
– падказаў клятчасты.
– Правiльна, дзякуй, - паволi гаварыў маг цяжкiм басам, - яшчэ больш значнае пытанне: цi змянiлiся гэтыя гараджане ўнутрана?
– Ага, гэта важнейшае пытанне, месiр.
У кулiсах пачалi пераглядацца i пацiскаць плячыма, Бенгальскi стаў чырвоны, а Рымскi быў белы. Але тут, быццам бы адгадаўшы трывогу, якая пачыналася, маг сказаў:
– Аднак мы загаварылiся, дарагi Фагот, а публiка пачынае сумаваць. Пакажы нам на пачатак што-небудзь просценькае.
Зала з палёгкаю заварушылася. Фагот i кот разышлiся ў розныя бакi рампы. Фагот пстрыкнуў пальцамi i залiхвацка крыкнуў:
– Тры, чатыры!
– злавiў у паветры калоду карт, ператасаваў яе i стужкаю пусцiў да ката. Кот стужку перахапiў i адправiў назад. Атласная змяя фыркнула, Фагот разявiў рот, i ўсю яе, карта за картаю, праглынуў:
Пасля гэтага кот пакланiўся, шаркануў праваю задняю лапаю i выклiкаў неверагодныя
– Клас, клас!
– у захапленнi крычалi за кулiсамi.
А Фагот тыцнуў пальцам у партэр i аб'явiў:
– Калода гэтая цяперака, паважаныя грамадзяне, знаходзiцца ў сёмым радзе ў грамадзянiна Парчэўскага, якраз мiж траячкаю i павесткай аб выклiку ў суд за нявыплату алiментаў грамадзянцы Зяльковай.
У партэры зашавялiлiся, пачалi прыўставаць, i, нарэшце, нейкi грамадзянiн, у якога i сапраўды прозвiшча было Парчэўскi, увесь чырвоны ад здзiўлення, дастаў з бумажнiка калоду карт i пачаў тыцкаць ёю ў паветра, бо не ведаў, што трэба рабiць.
– Няхай яна застанецца вам на памяць!
– крыкнуў Фагот.
– Нездарма ж вы гаварылi ўчора, вячэраючы, што каб не покер, то ваша жыццё ў Маскве было б зусiм пакутаю.
– Старыя штучкi, - пачулася з галёркi, - гэты ў партэры з тае ж самае кампанii.
– Вы гэтак думаеце?
– закрычаў Фагот i прыплюшчыўся на галерэю.
– У такiм выпадку i вы з намi ў адной шайцы, таму што яны ў вас у кiшэнi!
На галёрцы адбыўся рух, i пачуўся радасны голас:
– Праўда! У яго! Тут, тут... Стой! Ды гэта ж чырвонцы!
Тыя, хто сядзеў у партэры, завярнулi галовы. На галерэi нейкi збянтэжаны грамадзянiн знайшоў у сваёй кiшэнi пачак, перакрыжаваны па-банкаўску i з надпiсам на абкладцы: "Адна тысяча рублёў".
Суседзi навалiлiся на яго, а ён здзiўлена падкалуплiваў пальцам упакоўку, стараўся даведацца, сапраўдныя гэта чырвонцы цi чараўнiчыя.
– Дальбог, сапраўдныя! Чырвонцы!
– крычалi радасна з галёркi.
– Згуляйце i са мною ў такую калоду, - весела папрасiў нейкi таўстун з сярэдзiны партэра.
– Авек плезiр!
– адазваўся Фагот.
– Але чаму з адным вамi? Усе прымуць актыўны ўдзел!
– i скамандаваў: - Прашу глядзець угору!.. Раз!..
– у руцэ ў яго аказаўся пiсталет, ён крыкнуў: - Два!
– Пiсталет падняўся ўгору. Ён крыкнуў: - Тры!
– блiснула, бабахнула, i адразу ж з-пад купала, ныраючы мiж трапецый, пачалi падаць у залу белыя паперкi.
Яны кружылiся, iх разносiла ў бакi, забiвала на галерэю, адкiдвала ў аркестр i на сцэну. Праз некалькi секунд грашовы дождж дасягнуў крэслаў, пагусцеў, i гледачы пачалi яго лавiць.
Падымалiся сотнi рук, гледачы скрозь паперкi глядзелi на асветленую сцэну i бачылi сама сапраўдныя i дакладныя вадзяныя знакi. Пах таксама не пакiдаў нiякага сумнення: гэта быў нi з чым не параўнальны па водары пах толькi што аддрукаваных грошай. Спачатку весялосць, а потым здзiўленне апанавала ўвесь тэатр. Скрозь гудзелi словы "чырвонцы, чырвонцы", чулiся ўсклiкi "ах, ах!" i вясёлы смех. Сёй-той ужо поўзаў па праходзе, шукаў пад крэсламi. Многiя пасталi на крэслы, лавiлi вiхлястыя, капрызныя паперкi.