Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

На высокай металiчнай мачце з сядлом наверсе i на адным коле выехала поўная бландзiнка ў трыко i ў спаднiчцы, усеянай блiскучымi срэбнымi зорачкамi, i пачала ездзiць укруга. Сустракаючыся з ёю, чалавек прывiтальна ўскрыкваў i нагою здымаў з галавы кацялок.

Нарэшце выехаў малы гадоў васьмi са старэчым тварам, пачаў ныраць памiж дарослымi на маленькiм двухколавiку з вялiзным аўтамабiльным сiгналам.

Кампанiя закруцiла некалькi петляў, пад трывожны грукат барабана падляцела да самага краёчка сцэны, i гледачы на першых радах аж вухнулi i адхiснулiся, таму што

публiцы здалося, што ўся тройка разам са сваiмi веласiпедамi рухне на аркестр.

Але веласiпедысты спынiлiся якраз у тое iмгненне, калi пярэднiя колы гатовы былi ўжо зляцець у пустату над галовамi ў музыкантаў. Веласiпедысты моцна крыкнулi "Ап!", саскочылi з машын i пачалi кланяцца, бландзiнка пасылала публiцы паветраныя пацалункi, а малы смешна сiгналiў сваiм аўтамабiльным гудком.

Воплескi скаланулi будынак, блакiтная заслона паплыла з абодвух бакоў i закрыла веласiпедыстаў, зялёныя агнi з надпiсам: "Выхад" над дзвярыма патухлi, а ў павуцiне трапецый пад самым купалам, як сонцы, запалiлiся белыя шары. Пачаўся антракт перад апошнiм аддзяленнем.

Адзiным чалавекам, якога нiяк не цiкавiлi дзiвосы веласiпеднай тэхнiкi сям'i Джулi, быў Рыгор Данiлавiч Рымскi. У абсалютнай адзiноце ён сядзеў у сваiм кабiнеце, кусаў тонкiя губы i па яго твары час ад часу прабягала сутарга. Да незвычайнага знiкнення Лiхадзеева дадалася зусiм неспадзяваная прапажа i адмiнiстратара Варэнухi.

Рымскi ведаў, куды ён пайшоў, але ён пайшоў i... не вярнуўся назад! Рымскi пацiскаў плячыма i шаптаў сам сабе:

– Але за што?!

I дзiва дзiўнае: такому дзелавому чалавеку, як фiндырэктар, прасцей за ўсё было патэлефанаваць туды, куды накiроўваў Варэнуху, i даведацца, што з iм здарылася, а мiж тым да дзесяцi гадзiн вечара ён не мог прымусiць сябе зрабiць гэта.

У дзесяць, лiчыце, згвалтаваўшы сябе, Рымскi зняў слухаўку i пераканаўся, што тэлефон яго мёртвы. Кур'ер далажыў, што i астатнiя апараты ў будынку сапсавалiся. Гэтае непрыемнае, але не звышнатуральнае здарэнне зусiм даканала дырэктара i адначасова ўзрадавала: адпала патрэба тэлефанаваць. У гэты час над галавой у дырэктара ўспыхнула i замiргала чырвоная лямпачка, паведамiла, што пачаўся антракт, увайшоў кур'ер i папярэдзiў, што прыехаў замежны артыст. Фiндырэктара чамусьцi аж скаланула ўсяго, ён пацямнеў з твару, як навальнiчная хмара, i накiраваўся за кулiсы сустракаць гастралёра, бо больш не было каму сустракаць.

У вялiкую прыборную з калiдора, дзе ўжо трашчалi сiгнальныя званкi, знаходзiлi прычыну зазiрнуць занадта цiкаўныя. Тут былi фокуснiкi ў яркiх халатах i ў чалме на галовах, канькабежцы ў белых вязаных куртках, бледны ад пудры расказчык i грымёр.

Знакамiтасць уразiла ўсiх сваiм неверагодна доўгiм фракам дзiўнага крою i тым, што з'явiлася ў чорнай паўмасцы. Але яшчэ дзiўнейшыя былi спадарожнiкi ў чорнага мага: доўгi клятчасты з пабiтым пенснэ i чорны тлусты кот, якi зайшоў у грымёрную на заднiх лапах, зусiм па-свойску сеў на канапу i прыплюшчыўся на аголеныя грымiравальныя лампiёны.

Рымскi пастараўся напусцiць на твар усмешку, але твар ад гэтага стаў кiслы i злосны,

пакланiўся маўклiваму магу, якi сядзеў побач з катом на канапе. Поцiску рук не было. Затое бесцырымонны клятчасты сам назваўся, сказаў пра сябе "iхнi памочнiк". Гэта здзiвiла фiндырэктара, i зноў непрыемна: у кантракце нават i ўпамiнання не было нi пра якога памочнiка.

Даволi вымушана i суха Рыгор Данiлавiч папытаўся ў клятчастага, якi навязаўся яму на галаву, пра тое, дзе апаратура артыста.

– Алмаз вы наш нябесны, найшаноўнейшы пан дырэктар, - трэснутым голасам адказаў памочнiк мага, - наша апаратура заўсёды з намi. Вось яна! Эйн, цвэй, дрэй!
– i пакруцiў перад вачыма Рымскага вузлаватымi пальцамi, нечакана выцягнуў з-за вуха ў ката ўласны Рымскага залаты гадзiннiк на ланцужку, якi дагэтуль быў у фiндырэктаравай кiшэнi ў камiзэльцы пад зашпiленым пiнжаком i з ланцужком, прадзетым у пятлiцу.

Рымскi мiжволi ўхапiўся за жывот, прысутныя ахнулi, а грымёр, якi зазiраў у дзверы, адабральна кашлянуў.

– Ваш гадзiннiчак? Прашу атрымаць, - нахабна ўсмiхаўся клятчасты i на бруднай растапыранай далонi падаў разгубленаму Рымскаму яго дабро.

– З такiм у трамвай не садзiся, - цiха i весела шапнуў расказчык грымёру.

Але кот выкiнуў штуку не раўня нумару з чужым гадзiннiкам. Ён нечакана ўстаў з канапы, на заднiх лапах падышоў да падлюстранага столiка, пярэдняй лапай дастаў корак з графiна, налiў вады ў шклянку, выпiў яе, паставiў корак на месца i грымiравальнаю анучкаю выцер вусы.

Нiхто нават i не ахнуў, толькi раты разявiлi, а грымёр у захапленнi шапнуў:

– Вось дык клас!

Тут трэцi раз трывожна загрымелi званкi, i ўсе ўзбуджаныя, у прадчуваннi цiкавага нумара, павалiлi з грымёрнае.

Праз хвiлiну ў глядзельнай зале патухлi шары, успыхнула i дала чырвоны водсвет на нiз заслоны рампа, i ў асветленай шчылiне заслоны паўстаў перад публiкай поўны, вясёлы, як дзiця, чалавек з паголеным тварам, у пакамечаным фраку i ў нясвежай кашулi. Гэта быў добра вядомы ўсёй Маскве канферансье Жорж Бенгальскi.

– Ну вось, грамадзяне, - загаварыў Бенгальскi i ўсмiхнуўся дзiцячаю ўсмешкаю, - зараз перад вамi выступiць...
– тут Бенгальскi сцiх на iмгненне i загаварыў з другой iнтанацыяй: - Я бачу, што колькасць публiкi на трэцяе аддзяленне яшчэ больш павялiчылася. У нас сёння палавiна горада! Неяк на днях сустракаю я прыяцеля i гавару яму: "Чаму не заходзiш да нас? Учора ў нас была палавiна горада". А ён мне адказвае: "А я жыву ў другой палавiне!" Бенгальскi вытрымаў паўзу, чакаў выбуху смеху, але нiхто не засмяяўся, i ён працягваў: - ...Такiм чынам, выступiць вядомы замежны артыст мсье Воланд з сеансам чорнае магii! Але мы ж з вамi разумеем, - тут Бенгальскi мудра ўсмiхнуўся, - што яе наогул не iснуе на свеце i што яна не што iншае, як забабоны, а проста мсье Воланд у высокай ступенi валодае тэхнiкай фокусаў, што i будзе вiдаць з сама цiкавае часткi, гэта значыць выкрыцця гэтай тэхнiкi, а ўлiчваючы тое, што мы ўсе як адзiн i за тэхнiку, i за яе выкрыццё, то папросiм пана Воланда!

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3

Учим английский по-новому. Изучение английского языка с помощью глагольных словосочетаний

Литвинов Павел Петрович
Научно-образовательная:
учебная и научная литература
5.00
рейтинг книги
Учим английский по-новому. Изучение английского языка с помощью глагольных словосочетаний

Новые горизонты

Лисина Александра
5. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новые горизонты

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Институт экстремальных проблем

Камских Саша
Проза:
роман
5.00
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Инквизитор Тьмы

Шмаков Алексей Семенович
1. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Интриги двуликих

Чудинов Олег
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Интриги двуликих