Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

– Я перапрашаю, - загаварыў ашаломлены гэтым нечаканым нападам Андрэй Фокавiч, - я не з-за гэтага, i асятрына тут нi пры чым.

– Як гэта - нi пры чым, калi яна сапсаваная!

– Асятрыну прывезлi другое свежасцi, - паведамiў буфетчык.

– Галубок, глупства кажаш!

– Што - глупства?

– Другая свежасць - вось што глупства! Свежасць бывае толькi адна першая, яна i апошняя. А калi асятрына другое свежасцi, то гэта абазначае, што яна прытухлая!

– Я перапрашаю...
– пачаў iзноў буфетчык, не ведаючы, як адчапiцца ад артыста.

– Прабачце, не магу, -

цвёрда сказаў той.

– Я не з-за гэтага прыйшоў!
– зусiм засмучана прамовiў буфетчык.

– Не з-за гэтага?
– здзiвiўся чужаземны маг.
– А з-за чаго ж яшчэ вы можаце прыйсцi да мяне? Калi памяць служыць мне, то з такiх людзей я знаёмы быў усяго з адной маркiтанкаю, але ж гэта даўно, калi вас i на свеце не было. Усё роўна я рады. Азазела! Табурэтку пану загадчыку буфета.

Той, што смажыў мяса, павярнуўся, жахнуў буфетчыка сваiмi iкламi i спрытна падаў яму адну з цёмных дубовых табурэтак. Iншае мэблi ў пакоi не было.

Буфетчык прамовiў:

– Вялiкi дзякуй, - i сеў на табурэтку. Задняя яе ножка адразу з трэскам адламалася, буфетчык балюча ўдарыўся задам аб падлогу i вохнуў. Калi падаў, зачапiў нагою другую табурэтку, якая стаяла перад iм, i вылiў сабе на штаны поўную чашу чырвонага вiна.

Артыст усклiкнуў:

– Вой! Цi не скалечылiся?

Азазела памог буфетчыку ўстаць, падаў другую табурэтку. Гаротным голасам буфетчык адмовiўся ад прапановы гаспадароў зняць штаны i высушыць iх перад камiнам на агнi, адчуваючы сябе няёмка ў прамоклым да бялiзны адзеннi, з аглядкаю прысеў на другую табурэтку.

– Я люблю сядзець на нiзкiм, - сказаў артыст, - з нiзкага лягчэй падаць. Ага, дык мы спынiлiся на асятрыне! Галубок мой! Свежасць, свежасць i свежасць, вось што павiнна быць дэвiзам у кожнага буфетчыка. Дык вось, цi не паспытаеце...

Адразу ў барвовым святле ад камiна блiснула перад буфетчыкам шпага, i Азазела паклаў на залатую талерку кавалак мяса, палiў яго лiмонным сокам i падаў буфетчыку залаты двухзубы вiдэлец.

Я шчыра...

– Ды не, паспытайце, паспытайце!

Буфетчык дзеля ветлiвасцi паклаў кавалачак у рот i адразу зразумеў, што жуе нешта сапраўды вельмi свежае i, галоўнае, надзвычай смачнае. Пасля таго як пражаваў духмянае сакаўное мяса, буфетчык ледзь не ўдавiўся i ледзь не ўпаў другi раз. З суседняга пакоя ўляцела вялiкая цёмная птушка i лёгенька абмахнула крылом буфетчыкаву лысiну. Птушка, якая села на камiнную палiцу, была сава. "Божачка ты мой!
– падумаў нервовы, як i ўсе буфетчыкi, Андрэй Фокавiч, - вось кватэрка!"

– Чашу вiна? Белага? Чырвонага? Вiно з якое краiны вы любiце ў гэтую пару дня?

– Шчыра... я не п'ю...

– Дарэмна! Тады згуляем партыю ў косцi? Цi вы любiце нейкiя iншыя гульнi? У дамiно, у карты?

– Не гуляю, - стомлена адазваўся буфетчык.

– Зусiм дрэнна, - зрабiў вывад гаспадар, - што ж, як хочаце, нешта нядобрае ёсць у мужчынах, якiя пазбягаюць вiна, гульнi, прыгожых жанчын, бяседы за сталом. Такiя людзi альбо цяжка хворыя, альбо ненавiдзяць усiх вакол. Праўда, здараюцца выключэннi. Сярод людзей, якiя садзiлiся са мной за гасцiнны стол, траплялiся часам надзвычайныя нягоднiкi! Такiм чынам, я слухаю вас!

– Учора вы мелi ласку рабiць фокусы...

Я?
– здзiўлена ўсклiкнуў маг.
– Злiтуйцеся. Гэта мне нiяк нельга!

– Вiнаваты, - сказаў ашаломлены буфетчык, - але ж сеанс чорнае магii...

– А, ну так, ну так, дарагi мой! Я прызнаюся вам: зусiм я не артыст, а проста захацелася мне ўбачыць масквiчоў агулам, а зручней за ўсё зрабiць гэта было ў тэатры. Ну вось мая свiта, - ён кiўнуў на ката, - i наладзiла гэты сеанс, а я толькi сядзеў i глядзеў на масквiчоў. Ну што гэта на вас твару не стала? Скажыце мне, што ў сувязi з гэтым сеансам прывяло вас да мяне?

– Бачыце, акрамя ўсяго, паперкi зляталi са столi, - буфетчык прыцiшыў голас i сканфужана азiрнуўся, - ну, iх i пахапалi. I вось заходзiць да мяне ў буфет малады чалавек, падае чырвонец, а я рэшты яму восем з паловай... Потым другi.

– Таксама малады чалавек?

– Не, пажылы. Трэцi, чацвёрты. А я ўсё рэшту даю. А сёння пачаў правяраць касу, глянуў, а там замест грошай нарэзаная папера. На сто дзевяць рублёў пакараны буфет.

– Ай-яй-яй!
– усклiкнуў артыст.
– Ды няўжо яны думалi, што гэта сапраўдныя грошы? Не магу нават i падумаць, што зрабiлi яны гэта свядома.

Буфетчык неяк крыва i кiсла азiрнуўся, але нiчога не сказаў.

– Няўжо махляры?
– трывожна спытаўся ў госця маг.
– Няўжо сярод масквiчоў ёсць махляры?

У адказ буфетчык гэтак горка ўсмiхнуўся, што развеялiся ўсякiя сумненнi: ёсць сярод масквiчоў махляры.

– Як брыдка!
– абурыўся Воланд.
– Вы чалавек бедны... Вы ж - бедны чалавек?

Буфетчык гэтак уцягнуў галаву ў плечы, што стала вiдаць: ён чалавек бедны.

Пытанне было спачувальнае, але ўсё роўна нельга сказаць, што далiкатнае. Буфетчык замуляўся.

– Дзвесце сорак дзевяць тысяч рублёў у пяцi ашчадных касах, - адазваўся з суседняга пакоя трэснуты галасок, - i дома пад падлогаю дзвесце залатых дзесятак.

Буфетчык ажно прыкiпеў да свае табурэткi.

– Вядома, гэта не грошы, - паблажлiва сказаў Воланд свайму госцю, - хаця, мiж iншым, i яны, уласна, вам не патрэбны. Вы калi памраце?

На гэты ўжо раз буфетчык абурыўся.

– Ну, гэта нiкому не вядома i нiкога не датычыць, - адказаў ён.

– Ага, невядома, - пачуўся ўсё той самы працiўны галасок з суседняга кабiнета, - падумаць толькi, бiном Ньютона! Памрэ праз дзевяць месяцаў, у лютым наступнага года, ад рака печанi ў клiнiцы Першага МДУ, у чацвёртай палаце.

Буфетчык пажаўцеў з твару.

– Дзевяць месяцаў, - задуменна лiчыў Воланд, - дзвесце сорак дзевяць тысяч... Атрымлiваецца па дваццаць сем тысяч на адзiн месяц? Малавата, але калi сцiпла жыць, хопiць. Ды яшчэ гэтыя дзесяткi.

– Дзесяткi збыць не ўдасца, - увязаўся ўсё той самы голас зноў, i ад яго ў буфетчыка ледзянела сэрца, - пасля смерцi Андрэя Фокавiча дом неўзабаве знясуць i дзесяткi будуць адпраўлены ў Дзяржбанк.

– Такiм чынам, я це раiў бы вам класцiся ў бальнiцу, - працягваў артыст, якi сэнс памiраць у палаце пад стогны i хрыпы безнадзейна хворых. Цi не лепей наладзiць пiр на гэтыя дваццаць сем тысяч, выпiць атруту i перасялiцца на той свет пад музыку струн, у акружэннi захмялелых прыгажунь i адчайных сяброў?

Поделиться:
Популярные книги

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

Дремлющий демон Поттера

Скука Смертная
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дремлющий демон Поттера

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Этот мир не выдержит меня. Том 2

Майнер Максим
2. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 2

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги