Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

– Гатова!

Азазела, якi сядзеў задам да падушкi, дастаў з кiшэнi фрачных штаноў аўтаматычны пiсталет, паклаў дула на плячо i стрэлiў, не адварочваючыся да падушкi, чым весела спалохаў Маргарыту. З-пад прастрэленае падушкi дасталi карту. Пазначанае Маргарытаю ачко было прабiта.

– Не хацелася б сустракацца з вамi, калi ў вас у руках рэвальвер, гуллiва паглядаючы на Азазелу, сказала Маргарыта. Яна любiла людзей, якiя ўмеюць рабiць што-небудзь па-сапраўднаму.

– Дарагая мая каралева, - пiшчаў Кароўеў, - я нiкому не раiў i не раю сустракацца з iм, нават калi ў яго

не будзе нiякага рэвальвера ў руках! Клянуся гонарам былога рэгента i запявалы, што нiхто не павiншаваў бы гэтага сустрэчнага.

Кот насуплена сядзеў, пакуль адбываўся вопыт са стралянiнай, i раптам аб'явiў:

– Бяруся перакрыць рэкорд з сямёркай!

Азазела ў адказ штосьцi прабурчаў. Але кот быў упэўнены i запатрабаваў адразу два рэвальверы. Азазела дастаў другi рэвальвер з другое задняе кiшэнi, пагардлiва скрывiў рот i разам з першым перадаў хвальку. Пазначылi два ачкi на сямёрцы. Кот доўга меркаваўся, адвярнуўшыся ад падушкi. Маргарыта заткнула вушы пальцамi, сядзела i глядзела на саву, якая драмала на камiннай палiцы. Кот стрэлiў з абодвух рэвальвераў, пасля гэтага адразу вiскнула Гела, забiтая сава ўпала з камiна, i спынiўся пабiты гадзiннiк. Гела, у якой адна рука была акрываўленая, завыла i ўпiлася кату ў поўсць, а ён ёй у валасы, i яны клубком пакацiлiся па падлозе. Адзiн з келiхаў упаў са стала i пабiўся.

– Адцягнiце ад мяне гэтую ашалелую ведзьму!
– завываў кот i адбiваўся ад Гелы, якая сядзела верхам на iм.

Забiяк разнялi, Кароўеў падзьмухаў на прастрэлены Гелiн палец, i той загаiўся.

– Я не магу страляць, калi гавораць пад руку!
– крычаў Бегемот i стараўся прымайстраваць на ранейшае месца вылуплены на спiне вялiзны камяк поўсцi.

– Магу паспрачацца, - сказаў Воланд i ўсмiхнуўся Маргарыце, - што гэтую штуку ён усмалiў знарок. Ён страляе даволi няблага.

Гела з катом памiрылiся i ў знак гэтага прымiрэння пацалавалiся. Дасталi з-пад падушкi карту. Нiводнае з ачкоў, акрамя прастрэленага Азазелам, не было закранута.

– Не можа гэтага быць, - гаварыў кот i глядзеў праз карту на святло ад свечнiка.

Вясёлая вячэра працягвалася. Свечкi аплывалi ў свечнiках, па пакоях хвалямi расплывалася сухое духмянае цяпло ад камiна. Маргарыта наелася, i яе ахапiла адчуванне задаволенасцi. Яна глядзела, як шызыя абараначкi дыму з Азазелавае сiгары плылi ў камiн i як кот ловiць iх на кончык шпагi. Ёй нiкуды не хацелася iсцi, хоць было ўжо позна. Калi меркаваць па ўсiм, што адбылося, было ўжо гадзiн шэсць ранiцы. Маргарыта выкарыстала паўзу i нясмела сказала Воланду:

– Вiдаць, мне час ужо... Позна...

– Куды вы спяшаецеся?
– спытаў Воланд ветлiва, але стрымана.

Астатнiя прамаўчалi, прытварылiся, што захапiлiся колцамi сiгарнага дыму.

– Ага, пара, - зусiм збянтэжана паўтарыла Маргарыта i азiрнулася, быццам шукала адзежыну.

Тое, што яна голая, пачало бянтэжыць яе. Яна ўстала з-за стала. Воланд моўчкi зняў з ложка свой зашмальцаваны халат, i Кароўеў накiнуў яго на плечы Маргарыце.

– Дзякуй вам, месiр, - ледзь чутна прамовiла Маргарыта i запытальна паглядзела на Воланда.

Той у адказ усмiхнуўся ёй ветлiва i абыякава. Чорная нуда

раптоўна падступiла пад Маргарыцiна сэрца. Яна адчула сябе абманутаю. Нiякае аддзякi за ўсе яе паслугi на балi нiхто, вiдаць, i не збiраўся ёй прапаноўваць, нiхто i не затрымлiваў яе. А мiж тым яна цудоўна ведала, што iсцi ёй адсюль болей няма куды. Згадка пра тое, што ёй давядзецца вярнуцца ў асабняк, выклiкала ў душы выбух адчаю. Самой напрасiцца, як спакуслiва раiў Азазела ў Аляксандраўскiм садзе? "Не, нiколi!" - сказала яна сама сабе.

– Усяго вам добрага, месiр, - прамовiла яна, а сама падумала: "Каб толькi выбрацца адсюль, а там дайду да рэчкi i ўтаплюся".

– Сядзьце!
– раптам загадаў Воланд.

Маргарыта змянiлася з твару i села.

– Можа, хочаце што-небудзь сказаць на развiтанне?

– Не, нiчога, месiр, - ганарлiва адказала Маргарыта, - акрамя таго, што калi яшчэ вам патрэбная, то гатова выканаць усё, што вы захочаце. Я зусiм не стамiлася, i мне весела было на балi. Такiм чынам, калi б ён працягваўся яшчэ, я ахвотна падстаўляла б сваё калена дзеля таго, каб яго цалавалi вiсельнiкi i забойцы.
– Маргарыта глядзела на Воланда як скрозь заслону, вочы яе напоўнiлiся слязьмi.

– Правiльна! Вы гаворыце правiльна!
– моцна i страшна сказаў Воланд. Гэтак i трэба!

– Гэтак i трэба!
– рэхам паўтарыла Воландава свiта.

– Гэта было выпрабаванне, - сказаў Воланд, - нiколi i нiчога не прасiце! Нiколi i нiчога, асаблiва ў тых, хто мацнейшы, чым вы. Самi прапануюць i самi ўсё дадуць. Сядайце, ганарлiвая жанчына.
– Воланд сарваў цяжкi халат з Маргарыты, i яна зноў апынулася побач з iм на ложку.
– Ну, Марго, - працягваў Воланд, i голас у яго памякчэў, - чаго вы хочаце за тое, што сёння ў мяне былi гаспадыняй? Чаго хочаце за тое, што правялi гэты баль голай? Як вы ацэньваеце ваша калена? Якiя страты ад маiх гасцей, якiх вы толькi што назвалi вiсельнiкамi? Кажыце! I цяпер не саромейцеся, бо я прапанаваў.

Маргарыцiна сэрца закалацiлася, яна цяжка ўздыхнула, пачала думаць.

– Ну, чаго вы, смялей!
– падахвочваў Воланд.
– Будзiце сваю фантазiю, падганяйце яе! Адна толькi прысутнасць пры забойстве гэтага нягоднiка-барона вартая таго, каб чалавека ўзнагародзiлi, асаблiва калi гэты чалавек - жанчына. Ну?

Дух заняло ў Маргарыты, i яна хацела выказаць запаветнае жаданне, вымавiць даўно падрыхтаваныя словы, але раптам пабялела, разявiла рот, вылупiла вочы. "Фрыда! Фрыда! Фрыда!
– стаяў крык у вушах, надакучлiвы, умольны.
– Мяне завуць Фрыда!" I Маргарыта, заiкаючыся, загаварыла:

– Значыць, я магу папрасiць... папрасiць адну паслугу?

– Запатрабаваць, запатрабаваць, мая донна, - адказаў Воланд i ўсмiхнуўся з разуменнем, - запатрабаваць адну паслугу!

Ах, як спрытна i выразна Воланд падкрэслiў, паўтараючы Маргарыцiны словы, - "адну паслугу"!

Маргарыта ўздыхнула яшчэ раз i сказала:

– Я хачу, каб Фрыдзе перасталi прыносiць тую насоўку, якой яна задушыла дзiця.

Кот пусцiў вочы пад лоб i ўздыхнуў шумна, але нiчога не сказаў, мабыць, памятаў, як закруцiла за вуха на балi.

Поделиться:
Популярные книги

Господин следователь. Книга пятая

Шалашов Евгений Васильевич
5. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга пятая

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Vivuszero

Таттар Илья
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Vivuszero

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1

Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Пулман Филип
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

От Двуглавого Орла к красному знамени. Кн. 1

Краснов Петр Николаевич
Белая Россия
Проза:
русская классическая проза
6.80
рейтинг книги
От Двуглавого Орла к красному знамени. Кн. 1

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Лучше подавать холодным

Аберкромби Джо
4. Земной круг. Первый Закон
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Лучше подавать холодным

Купец V ранга

Вяч Павел
5. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец V ранга

Весь Карл Май в одном томе

Май Карл Фридрих
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Весь Карл Май в одном томе

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2