Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Манн Клаус

Шрифт:

Прафесар аж качаўся ад рогатy. Але потым на некалькі хвілін задумаўся. Пацмокаў языком. Нарэшце патэлефанаваў сваёй сакратарцы і сказаў ёй звязацца з Гёфгенам.

— Што ж, можна паспрабаваць, — сказаў Прафесар рыпучым голасам, расцягваючы словы.

Нікому, нават Барбары, Гендрык не прызнаўся, што мілымі запросінамі Прафесара ён абавязаны Тэафілу; ніхто не ведаў, што ў яго засталіся сувязі з мужам Нікалеты. Гендрык рыхтаваўся да так хітра здабытых венскіх гастроляў з высакамернай нядбаласцю.

— Трэба пад'ехаць у Вену, на гастролі да Прафесара, — сказаў ён як бы між іншым.

Ён усміхнуўся сваёй сцярвознай усмешкай

і заказаў у найлепшага краўца летні гарнітур. Напазычана было шмат — у консуліхі Мёкенбэрг, у таты Ганзэмана, у бакалеі і віннай лаўцы, — тамy чатырыста марак краўцу ўжо нічога не мянялі.

Раптоўны ад'езд Гендрыка пакінуў ашаламленне на тварах грамадзян добрага горада Гамбурга, дзе ягоны шарм заваяваў так шмат сэрцаў. Але магчыма, яшчэ больш, чым дамы Зіберт і Гэрцфэльд, азадачаны быў дырэктар Шміц, бо Гёфген з дапамогай мноства какетлівых выкрунтасаў адмовіўся прадоўжыць кантракт з Мастацкім тэатрам на наступны сезон. Ружовы твар Шміца пажаўцеў і выявіў раптам тоўстыя мяшкі пад вачыма, калі Гендрык жорстка, як толькі гэта дапускаецца пры какецтве, упарта паўтараў:

— Я не магу вязаць сабе рукі, тата Шміц... Мне млосна, калі я адчуваю сябе звязаным, мае нервы не вытрымліваюць... Можа, я вярнуся, а можа, і не... Я і сам яшчэ не ведаю. Тата Шміц... Я павінен быць свабодны, зразумейце мяне, калі ласка...

Гендрык паехаў у Вену; Барбара тым часам паехала да бацькі і ў маёнтак да генераліхі. Гёфген здолеў з развітання з маладой жонкай зрабіць цудоўную, уражлівую сцэну.

— Мы ўбачымся ўвосень, мая дарагая, — сказаў ён, стоячы перад Барбарай з апушчанай галавою, у позе гонару і пакоры. — Мы ўбачымся, і я буду, мабыць, ужо іншым чалавекам. Я павінен ехаць, павінен... І ты ж сама ведаеш, дарагая, дзеля каго я так гонару прагну. Ты ж ведаеш, дзеля каго мне трэба паказаць сябе...

Яго голас, які гучаў пераможна з дамешкам скаргі, аціх. Гендрык схіліў умільны белы твар над смуглай рукою Барбары.

Камедыя ўсё гэта была, ці было ў сцэне і сапраўднае пачуццё? Барбара разважала над усім гэтым на верхавых выездках раніцай і папалудні ў садзе, стомлена апусціўшы на калені кнігу. Дзе ў гэтага чалавека пачынаецца фальш і дзе яна канчаецца? Так разважала Барбара. І яна гаварыла пра гэта з бацькам, і з генераліхай, і са сваім разумным, адданым сябрам Себасцьянам.

— Мне здаецца, я разумею яго, — сказаў Себасцьян. — Ён хлусіць заўсёды і не хлусіць ніколі. Ягоны фальш — гэта ягоная сапраўднасць, гэта гучыць складана, але гэта абсалютна проста. Ён верыць ва ўсё, і ён ні ў што не верыць. Ён артыст. Ты яго яшчэ да канца не раскусіла. Ён яшчэ табе цікавы. Ён дагэтуль будзіць у табе цікаўнасць. Ты яшчэ павінна заставацца з ім, Барбара...

Венская публіка была ў захапленні ад Доры Марцін, якая паяўлялася на сцэне ў славутым фарсе то ў ролі далікатнай дзяўчыны, то ў ролі шаўцовага хлопца-чалядніка. Яна заварожвала загадкавымі, шырока расплюшчанымі дзіцячымі вачыма, галубінымі, хрыплымі тонамі голасу. Яна свавольна расцягвала галосныя, убірала галаву ў плечы і рухалася па сцэне з чароўнай бязважкасцю, баязліва, — то як нехлямяжы трынаццацігадовы хлапчук, то як мілы, палахлівы эльф. Яна скакала і пырхала, лунала і павольна плыла. Поспех яе быў такі вялікі, што ніхто іншы не мог з ёю патyзацца. У газетных справаздачах — даўжэзных панегірыках

яе геніяльнасці — толькі бегла ўзгадваліся партнёры. А Гендрыка, які іграў фатаватага, гратэсковага кавалера, нават і лаялі — папракалі за утрыраванасць і манернасць.

— Гэта правал, мой дарагі! — вyркатала Марцін, хітравата памахваючы газетнымі выразкамі. — Самы сапраўдны правал. Але найгоршае, што вас усё яшчэ называюць Генрыкам — гэта ж вас асабліва злуе. Ах, як шкада... — І яна спрабавала зрабіць абражаны твар. Але яе прыгожыя вочы усміхаліся з-пад высокага лоба, сабранага ў амаль скрушлівыя складкі. — Праўда, як шкада. Але вы і насамрэч жахлівы ў гэтай ролі, — сказала яна амаль пяшчотна. — Вы снyяце па сцэне, як арлекін, — мне так страшэнна шкада. Але, канечне, я ж бачу, што ў вас каласальны талент. Я скажу Прафесару, каб узяў вас у Берлін.

На другі дзень Гёфгена выклікалі да Прафесара. Вялікі чалавек паглядзеў на яго блізка пасаджанымі, задуменнымі, вельмі вострымі вачыма; пацмокаў языком і, заклаўшы рукі за спіну, пачаў хадзіць па пакоі; потым выдаў некалькі рыпучых гукаў, нешта накшталт:

— Угу, ага, ну, вось які ён гэты Гёфген... — і, схіліўшы галаву, стоячы ў напалеонаўскай позе каля пісьмовага стала, закончыў: — У вас ёсць сябры, гер Гёфген. Некалькі чалавек, якія нешта кемяць у тэатры, звярнулі маю ўвагу на вас. Мардэр, напрыклад... — Тут ён коратка, рыпуча засмяяўся. — Так, Мардэр, — паўтарыў ён ужо сур'ёзна і, паважліва падняўшы бровы, дадаў: — Ваш цесць, тайны радца, таксама гаварыў мне пра вас, калі я нядаўна сустрэў яго ў міністра культуры. І яшчэ Дора Марцін...

І Прафесар на некалькі хвілін замоўк, толькі зрэдзь парушаючы цішыню дзіўнымі гукамі. Гёфген то бялеў, то чырванеў, усмешка крывіла губы. Задумлівы, халодны, як бы з нянавісцю, пранізлівы позірк мясістага каржакаватага мужчыны цяжка было выносіць. Гендрык раптам зразумеў, чаму Прафесара празвалі "магам": менавіта за гэты моцны, пранізлівы позірк.

Нарэшце Гёфген перапыніў пакутлівы маўклівы экзамен, пявуча, лісліва сказаўшы:

— У жыцці я непрыкметны, гер Прафесар. Затое на сцэне...

Ён выпрастаўся на ўвесь рост, нечакана раскінуў рукі, у голасе загучаў метал:

— На сцэне я магу быць забаўным. — Да гэтых слоў ён дадаў сцярвозную ўсмешку. І не без урачыстасці сказаў: — Гэтую маю здольнасць да пераўвасаблення аднаго разу вельмі міла ахарактарызаваў мой цесць.

Пры ўпамінанні старога Брукнера бровы ў Прафесара шаноўна падняліся. Але голас гучаў холадна, калі праз некалькі секундаў спаважнага маўчання ён сказаў:

— Ну што ж, можна разок і рызыкнyць.

Гёфген радасна ўскочыў. Прафесар зрабіў ацверажальны рух рукой.

— Не чакайце лішне многага, — сказаў ён сур'ёзна і глянуў на яго выпрабавальна і гэтак жа холадна. — Я вам прапаную не дyжа што. У ролі, якую вы тут сыгралі, вы не здаліся мне забаўным. Хутчэй даволі нікчэмным.

Гендрык уздрыгнуў. Прафесар ласкава яму ўсміхнуўся.

— Даволі-такі нікчэмным, — паўтарыў ён бязлітасна. — Але гэта нічога. Можна яшчэ паспрабаваць. А што да ганарару...

Тут усмешка Прафесара стала амаль як y шэльмы, і ён зноў зацмокаў языком.

— Мабыць, у Гамбургу вы прывыклі да адносна прыстойнага заробку. А ў нас на першым часе давядзецца абыходзіцца меншым. Вы вельмі распешчаны?

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Недотрога для темного дракона

Панфилова Алина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Недотрога для темного дракона

Красная королева

Ром Полина
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Красная королева

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Доктор 2

Афанасьев Семён
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 2

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Игра престолов

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора