Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Манн Клаус

Шрифт:

Стары паўтары гадзіны гаворыць перад публікай, і яна бушуе — бура воплескаў, але і шумны шэпт пратэстаў.

Падчас сваго апошняга побыту ў сталіцы буржуазны вучоны, чыя паездка ў СССР выклікала нянавісць правых і пэўную падазронасць сярод дэмакратаў, вядзе гутаркі з многімі сваімі сябрамі, з палітычнымі дзеячамі, пісьменнікамі, прафесарамі. Усе гэтыя гутаркі прыводзяць да рэзкіх рознагалоссяў. Сябры пытаюцца не без сарказму:

— Куды падзелася ваша духоўная цярпімасць, гер тайны радца? Дзе вашы дэмакратычныя прынцыпы? Мы не пазнаем вас. Вы ж разважаеце як радыкальны палітыкан, а не як культурны, рассyдлівы чалавек. Усе культурныя людзі павінны згадзіцца, што да гэтых нацыянал-сацыялістаў ёсць толькі адзін падыход — выхаваўчы. Мы павінны зрабіць усё, каб

утаймаваць гэтых людзей з дапамогай дэмакратыі. Мы павінны перацягнуць іх на свой бок, а не старацца перамагчы іх. Мы павінны пераканаць гэтых маладых людзей стаць на бок рэспублікі. Зрэшты, — дадае такі сацыял-дэмакратычны альбо ліберальны гер даверлівым, але ўжо прыглушаным голасам, пранізваючы Брукнера пранікнёным позіркам, — пагроза ідзе злева.

Брукнеру даводзіцца выслухоўваць тое-а-тое і пра "здаровыя канструктыўныя сілы", якія, "нягледзячы ні на што" маюцца ў нацыянал-сацыялізме; і пра горды нацыянальны пафас моладзі, якую "нам, старэйшым", пара ўжо не адштурхоўваць сваім неразуменнем, і пра "палітычны інстынкт нямецкага народа", пра яго "здаровы сэнс", які заўсёды здолее прадухіліць самае горшае ("Германія — не Італія!"). Пасля чаго радца, расчараваны, згарчэлы, пакідае сталіцу, у сэрцы рашыўшы ніколі туды больш не вяртацца.

Тайны радца Брукнер пазбягае кампаній, у якіх Гендрык Гёфген святкуе свае перамогі.

Берлінскія салоны гасцінна адчыняюць дзверы таму, у каго ёсць грошы, таму, чыё імя мільгае на палосах бульварнай прэсы. На паркетах Тыргартэна і Грунэвальда сустракаюцца спекулянты і аўтагоншчыкі, баксёры і славутыя артысты. Вялікі банкір горды, калі прымае ў сябе Гендрыка Гёфгена; вядома, яму было б прыемней бачыць у сябе Дору Марцін, але Дора Марцін да яго не пойдзе, адмовіцца альбо явіцца максімум на дзесяць хвілін.

Вядома, і Гёфген не заседжваецца да поўначы. Пасля вячэрняга прадстаўлення яму трэба яшчэ ў мюзік-хол, дзе за трыста марак ён спявае шлягер на сем хвілін. Шыкарная кампанія, якой ён робіць гонар сваёй прысутнасцю, падпявае прыпеў шлягера, які дзякуючы Гёфгену зрабіўся папулярным:

Немагчыма апісаць — Што ж мне, трэба адзічаць? Божа, што са мной такое!...

Які прыгожы, які выштукаваны Гендрык — немагчыма апісаць! Раскланьваючыся, усміхаючыся, разам са сваімі вернымі спадарожнікамі герам Кацам і фройляйн Бэрнгард, ён праходзіць міма яўрэйскіх фінансавых варацілаў, літаратараў, якія вызначаюца палітычным спрытам і зайздросным творчым бясплоддзем, і спартсменаў, якія не прачыталі ніводнай кнігі і таму да нябёсаў узнесеныя менавіта гэтымі літаратарамі.

— Ну, чысты лорд! — шэпчуцца ўвешаныя брыльянтамі дамы ўсходняга тыпу. — І гэтая рыса заганнасці каля рота, і гэтыя фанабэрыстыя вочы! А фрак у яго — ад Кніге, ён каштаваў яму тысячу дзвесце марак!

У адным куце салона кажуць, што ў Гёфгена сувязь з Дорай Марцін.

— Але ж не, ён спіць з фройляйн Бэрнгард! — пярэчаць дасведчаныя.

— А жонка? — распытвае крыху наіўны малады чалавек, навічок у берлінскім свеце. У адказ яму толькі пагардлівы смех. Сям'ю Брукнераў нельга прымаць сур'ёзна з таго часу, як стары тайны радца так непрыстойна і па-дурному паказаў сябе ў палітычных адносінах. Вучонаму не варта ўмешвацца ў справы, у якіх ён нічога не цяміць, — згаджаюцца ўсе, — і апрача таго, калі плывуць супроць плыні, дык гэта падобна на дурную ўпартасць. Вядома, у перспектыўным нацыянал-сацыялісцкім руху побач са станоўчымі элементамі ёсць і сякія-такія дробныя памылкі, напрыклад, гэты непрыемны антысемітызм... Але калі хочаш быць сучасным чалавекам, трэба праявіць разуменне ўсяго руху ў цэлым...

— Тое, што лібералізм пройдзены этап, — гэта факт, пра які не мае сэнсу дыспутаваць, — кажуць літаратары і баксёры, і банкіры ім не пярэчаць.

— Як міла з вашага боку, што вы знайшлі гадзінку для нас, гер Гёфген! — звонкай флейтай пяе гаспадыня і працягвае чароўнаму госцю талерачку з ікрою. — Мы ж ведаем, як вы занятыя. Дазвольце пазнаёміць

вас з двума вашымі палкімі прыхільнікамі? Гэта гер Мюлер-Андрэа, які вам напэўна вядомы чароўнымі гутаркамі ў "Цікавым часопісе". А гэта наш сябар, славуты французскі пісьменнік П'ер Ляру...

Гер Мюлер-Андрэа — элегантны сівы чалавек з выпуклымі вадзяніста-блакітнымі вачыма на чырвоным твары. Вам вядома, што ён працвітае дзякуючы сувязям сваёй прыгажуні жонкі, якая паходзіць з арыстакратычнага роду. Ад яе ён ведае ўсе берлінскія плёткі і адтуль чэрпае матэрыял для артыкулаў у "Цікавым часопісе". У гэтым скандальным лістку гер Мюлер-Андрэа штотыдня выступае са сваёй балбатнёй пад загалоўкам "А ці ведаеце вы?". Праз гэтыя займальныя артыкулы "Цікавы часопіс" і стаў такі папулярны, бо ў іх паведамляецца, што жонка прамыслоўца А. з'ездзіла з лірычным тэнарам Б. y Біярыц і што графіня С. штодня паяўляецца на танцах у маленькай кавярні ў Адлоне, і не так дзеля добрага аркестра, як дзеля вядомага жыгала... Такімі адкрыццямі якраз вабіць і павучае чытачоў гер Мюлер-Андрэа. Даволі раскошны лад ягонага жыцця трымаецца, зрэшты, не на ганарарах за артыкулы; хутчэй на тых сумах, якія яму плацяць за непублікацыю сякіх-такіх чутак. Так, нейкія дамы ўжо пераплацілі кучу грошай геру Мюлер-Андрэа за тое, што іх імя не паявілася пад рубрыкай "А ці ведаеце вы?". Гер Мюлер-Андрэа — гнюсны шантажыст, ніхто гэтага не адмаўляе, у тым ліку і ён сам; і ніхто праз гэта не ўчыняе гвалту.

Другі "палкі прыхільнік" артыста Гёфгена — мсье П'ер Ляру — чалавечак маленькага росту. Ён падае Гендрыку маленькую, худую ручку і гаворыць жаласным сапрана:

— Ах, як цікава, дарагі гер Гёфген! Ці магу я запісаць ваш адрас?

І выпрабаваным рухам ён дастае тоўсты нататнік.

— Я спадзяюся, вы паабедаеце са мною днямі ў "Эспланадзе"? — усклікае ён жаласным голасам сірэны.

На старадзявочым, вострым, зморшчаным тварыку Лярy на дзіва вострыя і пранікнёныя вочы. Яны свецяцца захапленнем і цікаўнасцю. Яны свецяцца той прагай да людзей, імёнаў і адрасоў, якая складае галоўны імпульс і адзіны змест ягонага жыцця. Мсье Лярy памёр бы, як рыбіна, выцягнутая з вады, у першы ж дзень, калі б ні з кім не пазнаёміўся.

Але гэтая сумная сітуацыя не пагражае маленькаму калекцыянеру славутасцяў, прынамсі, да таго часу, пакуль ён у Берліне. Бо зайшлым іншаземцам у берлінскіх салонах лёгка: госць, які гаворыць па-нямецку з моцным акцэнтам, амаль такая самая акраса, як і баксёр, графіня альбо кіназорка, а тым болей іншаземец з грашыма, які ладзіць цікавыя абеды ў гатэлі "Эспланада", прадстаўлены некалькім каралям і нават знаёмы з прынцам Уэльскім. Перад мсье Лярy адчынены ўсе дзверы, яго прыняў нават шаноўны гер рэйхспрэзідэнт. Ён вальготніцца ў таварыстве самых рэакцыйных і самых выбраных сем'яў у Потсдаме. Яго бачаць і ў кампаніі маладых радыкалаў, якіх ён як "mes jeunes camerades communistes" любіць уводзіць у дамы дырэктараў банкаў.

— Учора я захапляўся вамі ў Зімовым садзе, — кажа П'ер Лярy , запісаўшы тэлефон Гёфгена. І жартаўліва, але жаласна паўтарае папулярны прыпеў: "Немагчыма апісаць...". Потым коратка смяецца, і яго смех гучыць, як шалясценне восеньскага ветру ў сухой лістоце.

— Ха-ха-ха, — рагоча мсье Лярy . Ён пацірае бледныя кашчавыя рукі і апускае падбародак у тоўсты шарсцяны шалік, якім ён абматаў шыю над смокінгам, хоць у пакоях добра-такі цёпла.

Немагчыма апісаць — свет такога не бачыў — такое можа быць толькі адзін раз — такое не паўтараецца! У Германіі ўсё цудоўна, лепш і не бывае, жыві сабе не дбаючы. Крызіс? — дзе ён? Дзе яны, беспрацоўныя, дзе яны, палітычныя бітвы? І дзе яна сама, рэспубліка, што страціла сваю годнасць, больш за тое — страціла інстынкт самазахавання і перад абліччам усяго свету зрабілася прадметам паглумлення самым нахабным і жорсткім ворагам? (А вораг гэты на ўтрыманні ў багатых, якія патураюць яму і падкормліваюць яго, ведаючы толькі адзін страх — страх перад такім урадам, якому прыйшло б у галаву прымусіць іх крыху раскашэліцца.) Дзе яны, бітвы ў залах пасяджэнняў? Дзе яны, начныя вулічныя сутычкі?

Поделиться:
Популярные книги

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Сандро из Чегема (Книга 1)

Искандер Фазиль Абдулович
Проза:
русская классическая проза
8.22
рейтинг книги
Сандро из Чегема (Книга 1)

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Под Одним Солнцем

Крапивин Владислав Петрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Под Одним Солнцем

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II