Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Манн Клаус

Шрифт:

— Бедная маленькая Зіберт зусім сплакалася, yся перавялася ад тугі па вас, — паведамляе яна, утоіўшы пры гэтым, што сама дайшла да таго, што аднаго разу нават прыплакнyла разам з Ангелікай, горка і доўга, па тым, што страціла, ніколі не меўшы.

Фраў фон Гэрцфэльд дазволена праводзіць Гёфгена на кінастудыю. Гэтым летам ён упершыню здымаецца ў кіно. У дэтэктыве "Трымайце злодзея" ён ігае галоўную ролю вялікага Невядомага — таямнічага злачынцы, які паяўляецца пераважна ў чорнай масцы. Усё на ім чорнае — нават кашуля; па колеры вопраткі можна здагадацца пра морак у ягонай душы. Яго называюць Чорным Сатаной, ён атаман банды фальшываманетчыкаў, гандлюе нароктыкамі, рабуе банкі, і ў яго на сумленні ўжо некалькі забойстваў. Чорным Сатаною кіруе не толькі карыслівасць

і прага прыгодаў, але і меркаванні прынцыповага характару. Калісьці яму дужа не пашанацавала з маладзенькай дзяўчынай, і ён ператварыўся ў ворага чалавечага роду. Яму было ўжо сардэчнай патрэбай тварыць зло і няшчасці, ён злачынец па перакананні; у гэтым ён прызнаецца незадоўга да свайго арышту ў коле таварышаў, якія здзіўляюцца з яго і баяцца яго, бо яны крадуць, не ўдаючыся ў вельмі складаную матывацыю. Яны нешта бесталкова і збянтэжана балбочуць, даведаўшыся, як незвычайна ўсё складваецца з іхнім шэфам Чорным Сатаною, што ён, аказваецца, не заўсёды быў злачынны, а нават жа наадварот — быў гусарскім афіцэрам. У гэтай драматычнай сцэне зладзей здымае маску; яго твар пад кацялком, над зашпіленай цёмнай кашуляй — жахае сваёй бледнасцю, але ўсё яшчэ робіць уражанне арыстакратычнасці і трагізму, нягледзячы на пахібнасць.

Аўтарытэтных дзеячаў кіно вельмі ўражвае гэтая жорсткая, пакутніцкая маска. Гёфген нечаканы, ён своеасаблівы, ён дае добры збор як у сталіцы, так і ў правінцыі. Так кажуць аўтарытэты, і прапановы Гендрыку ад іх вышэй за ўсе яго спадзяванні. Ад сяго-таго нават даводзіцца адмаўляцца; яго звязвае кантракт з Прафесарам. Але магутныя дзялкі ад кіно тым пільней палююць на яго. Яны звязваюцца з герам Кацам і фройляйн Бэрнгард, прапануюць значныя адступныя, калі ім на некалькі тыдняў у сезоне саступяць артыста Гёфгена. Колькі тэлефонных перагавораў, колькі ліставання, колькі сустрэчаў! Бэрнгард і Кац не саступаюць, нават за добры кавалак грошай яны не згодныя цyрацца свайго любімца, Гёфгена дамагаюцца. Усім ён патрэбен. А той сядзіць у сваёй голай выштукаванай кватэры са сталёвай мэбляю, сцярвозна ўсміхаецца, іранічна каментуе барацьбу паміж тэатрам і кіно за яго неацэнную асобу.

Вось яна, кар'ера! Вялікая мара робіцца рэальнасцю. Трэба толькі ўмець марыць, думае Гендрык, са смелай мары заўсёды нараджаецца рэальнасць. Ах, яна яшчэ больш цудоўная, чым ён марыў! У кожнай газеце, якую ён разгортвае, ён шукае толькі сваё імя — вопытная Бэрнгард клапоціцца пра такія публікацыі, і цяпер яго імя заўсёды пішуць правільна і амаль такім самым тлустым шрыфтам, як імёны тых даўно выпрабаваных зорак, за славаю якіх калісьці ў кавяраньцы правінцыйнага тэатра ён сачыў з такой зайздрасцю. На тытульным лісце салідны ілюстраваны часопіс ставіць фотаздымак Гендрыка. Ну ж і фізіяномію скроіць Кроге, убачыўшы! А консуліха Мёнкебэрг? А тайны радца Брукнер? Усе, хто ставіўся да Гёфгена скептычна і крыху звысоку, цяпер багабаязна здрыгануцца, убачыўшы, як крута і галавакружна ён сягае ўгору.

У канцы сезона 1929/1930 Гендрык Гёфген стаіць значна вышэй, чым на пачатку. Усё яму ўдаецца — скрозь адны трыумфы. У тэатрах Прафесара да яго прыслухоўваюцца мала што не больш, чым да самаго шэфа (які, зрэшты, рэдка бывае ў Берліне, усё больш у Лондане, Галівудзе альбо Вене). Гёфген кіруе герам Кацам і мадам Бэрнгард; ён ужо даўно дазваляе сабе запанібратнічаць з імі, акyрат як колісь з Шміцам і з фраў фон Гэрцфэльд. Гёфген вызначае, якія п'есы прымаць, ад якіх адмаўляцца, разам з Бэрнгард размяркоўвае ролі сярод артыстаў. Аўтары ўлешчваюць яго; артысты, якія стараюцца выступіць, улешчваюць яго; свет — альбо кліка багатых снобаў, якая так сябе называе, — улешчвае яго: бо ён — чалавек дня.

Усё зноў як у Гамбургу, але ў іншым стылі, у іншых вямярэннях. Шаснаццацігадзінны працоўны дзень, а ў перапынках цікавыя нервовыя крызісы. У элегантным начным рэстаране "У дзікага вершніка", дзе Гендрык з гадзіны ночы да трэцяй раніцы збірае вакол сябе паклонцаў, ён часам раптам падае, трымаючы ў руцэ шклянку з кактэйлем, з высокага зэдля. Невялікае мленне, нічога страшнага, аднак жа ўсе прысутныя дамы вішчаць. Фройляйн Бэрнгард спяшаецца

з сальміякам. Калі артыст Гёфген у такім становішчы, заўсёды паблізу знаходзіцца рачлівая жанчына. Ён зноў даволі часта дазваляе сабе гэтыя маленькія спектаклі: спачатку дрыжыкі або ціхая бяспамяць — потым канвульсіўныя выкрыкі. Яны ямy яўна на добрyю карысць: костка хyтка адыходзіць, ён устае пасвяжэлы, як з гаючый ванны, поўны новай сілы для цяжкага, стомнага, поўнага асалодаў жыцця.

Зрэшты, цяпер яму няма патрэбы так часта хапацца за выратавальныя прыпадкі. Прынцэса Тэбаб зноў побач. У першую берлінскую зіму ён не адказваў на грозныя лісты чорнай дачкі правадыра, выкананыя ў велягурыстым стылі і поўныя арфаграфічных памылак. Але цяпер Барбара амаль канчаткова пакінула яго, яна не выносіць мітусні бліскучага мужа; усё радзей яна вяртаецца ў Берлін, яе пакой у рафінаваных апартаментах каля плошчы Рэйхсканцлера амаль увесь час пустуе, яна любіць больш ціхія памяшканні ў доме тайнага радцы альбо на віле генераліхі. І Гендрык рашаецца паслаць сваёй Джульеце грошы на дарогу — жыццё без яе страціла вастрыню, панылыя дамы, якія шпацыруюць у высокіх боціках па Таўэнтцінштрасэ, не могуць яе замяніць. Прынцэса Тэбаб даецца не на доўгія ўгаворы, яна адразу яўляецца ў Берлін.

Гендрык здымае ёй пакой ў аддаленым раёне і мінімум раз на тыдзень робіць туды візіты; як затоены злачынец, захінуўшыся шалікам да самага падбародка і глыбока насунуўшы на лоб капялюш, ён крадзецца да каханай.

— Як што мяне накрыюць у такім уборы, — шэпча ён, улазячы ў свой трэніровачны касцюм, — я прапаў! Мне хана!

Прынцэса Тэбаб забаўляецца ягоным страхам; яна смяецца сіпла і ад усяго сэрца. Дзеля прыемнасці бачыць, як ён трымціць, і каб вытрасці з яго больш грошай, яна ўжо соты раз прадказвае яму, што прыйдзе ў тэатр і завішчыць, як дзікая кошка, як толькі ён выйдзе на сцэну.

— Вось пабачыш, крошка, — дражніцца яна. — Праўда, я так і зраблю калі-небудзь на вялікай прэм'еры, вось хоць бы на тым тыдні. Надзену каляровую шаўковую сукенку, сяду ў першым радзе, — во, пярэпалаху будзе!

І цёмная паненка ўсхвалявана пацірае рукі. Потым яна патрабуе ад яго сто пяцьдзесят марак авансу, перш чым дазволіць яму рэпетыраваць новае па. Ён высока ўзнёсся — што ж, і яна цяпер больш патрабавальная. Цяпер яна карыстаецца даражэйшай парфумай, купляе каляровыя шаўковыя хусцінкі, звонкія бранзалеты і глазірафаную садавіну, якою любіць ласавацца, дастаючы яе грубымі, спрытнымі пальцамі з вялікіх пакетаў. Калі яна жуе, дык выскаляецца і, задаволеная, чэша ў патыліцы, яна вылітая малпа. Гендрык павінен плаціць. І ён плаціць. Яму падабаецца, што Чорная Венера так цынічна абыходзіцца з ім.

— Я ж кахаю цябе, як у першы дзень! — кажа ён ёй. — Я кахаю цябе нават больш, чым у першы дзень. Толькі калі цябе няма, я па-сапраўднаму разумею, што ты для мяне значыш. Строгія дамы з Таўэнтцінштрасэ нязносна нудныя.

— А твая? — высвятляе дачка джунгляў са змрочным хіхіканнем. — А твая Барбара?

— Ах, яна... — вымаўляе Гендрык гэтак сама горасна яе і пагардліва і адводзіць бледны твар.

Барбара ўсё радзей наязджае ў Берлін; ды і тайны радца амаль не паказваецца, дзе ён раней па некалькі разоў за зіму выступаў з дакладамі і бываў на прадстаўнічых сустрэчах. Тайны радца кажа:

— Бо і чаго мне цяпер бываць у тым Берліне. Ба, я ўжо пачынаю баяцца Берліна. Тут рыхтуецца нешта жудаснае, але самае жудаснае гэта — што людзі, з якімі стасункуюся, здаецца, не заўважаюць небяспекі. Усе як аслеплі. Забаўляюцца, спрачаюцца, прымаюць сябе на поўным сур'ёзе, а тым часам неба цямнее, і ніхто не бачыць, што насоўваецца навальніца, а яна ўжо вось-вось. Не, бо і чаго я не бачыў у тым Берліне. Можа, я пазбягаю яго, каб не пагарджаць ім...

І ўсё-такі ён яшчэ раз прыязджае; але ўжо не каб пабываць на адказнай сустрэчы альбо чытаць лекцыі ва ўніверсітэце. Не — а каб выступіць з вялікай прамовай пра культуру і палітыку. Назва прамовы: "Пагроза варварства"; гэтай прамовай тайны радца хоча, апошні раз, асцерагчы інтэлігенцыю ад блізкай рэакцыі, якая нахабна называе сябе "абуджэннем" і "нацыянальнай рэвалюцыяй".

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Недотрога для темного дракона

Панфилова Алина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Недотрога для темного дракона

Красная королева

Ром Полина
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Красная королева

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Доктор 2

Афанасьев Семён
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 2

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Игра престолов

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора