Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Манн Клаус

Шрифт:

Але хіба ўжо не бушуе грамадзянская вайна, кожны дзень патрабуючы ўсё новых і новых ахвяраў? Хіба малойчыкі ў карычневых кашулях не ладзяць разню рабочым, хіба кіраўнік "канструктыўных элементаў" — любімец магнатаў цяжкай прамысловасці і генералаў — не пасылае бессаромных віншавальных тэлеграм забойцам? І хіба правакатар, які заяўляе пра свой намер "легальна" захапіць уладу, не падбухторвае да ночаў "доўгіх нажоў" і не пахваляецца, што з яго прыходам да ўлады "галовы пакоцяцца"? І чаму яму дазволена штодня брахлівым голасам на ўвесь свет крычаць подлыя пагрозы?

Немагчыма апісаць! Міністэрствы рушацца, утвараюцца новыя, але ад гэтага не робяцца разумнейшымі. У палацы шаноўнага генерал-фельдмаршала буйныя землеўладальнікі інтрыгуюць супроць рэспублікі. Дэмакраты даюць галаву на адрэз, што вораг — злева. Шэфы паліцыі, якія называюць сябе сацыялістамі, загадваюць страляць у рабочых. А брахлівы голас штодня

беспакарана прадказвае "сістэме" судовыя расправы і крывавую пагібель.

Такога яшчэ свет не бачыў. І няўжо ж высокааплатны камедыянт не бачыць, супроць каго шле праклёны гнюсотны голас ланцужнага сабакі? Няўжо артысту Гёфгену не кідаецца ў вочы той факт, што мерапрыемствы, сумніўным героем якіх ён з'яўляецца, злавесныя па сутнасці сваёй і што танец, які прынёс яму такую папулярнасць, гэта танец на краі прорвы?

Гендрык Гёфген, спецыяліст па ролях элегантных нягоднікаў, забойцаў у фраках, гістарычных інтрыганаў, нічога не бачыць, нічога не чуе, нічога не заўважае. Ён гэтак жа мала жыве ў горадзе Берліне, як раней мала жыў у горадзе Гамбургу. Ён не бычыць нічога, апрача сцэны, кінаатэлье, грымёрак, некалькіх начных рэстаранаў, некалькіх раскошных залаў і салонаў. Ці адчувае ён хоць бы змену пораў года? Ці ўсведамляе, што ідуць гады, апошнія гады сустрэтай такімі надзеямі і з такім жалю вартым канцом Веймарскай рэспублікі: гады 1930-ы, 1931-ы, 1932-і? Артыст Гёфген жыве ад прэм'еры да прэм'еры, ад фільма да фільма; ён лічыць "здымачныя дні", "рэпетыцыйныя дні", але наўрад ці заўважае, як растае снег, як дрэвы і кусты брыняюць пупышкамі, зелянеюць, як вецер прыносіць пахі вясны, як распускаюцца кветкі і як бягуць ручаі. Замкнуты, як у турме, ва ўласнай славе, ненаедны і нястомны, заўсюды ў найвышэйшым істэрычным напружанні, артыст Гёфген радуецца і пакутуе ад свайго лёсу, які здаецца яму выключным. І не разумее, што ягоны ўзлёт — гэта толькі вульгарная, бліскучая арабеска на краі асуджанага на пагібель знедухоўленага руху насустрач катастрофе.

Немагчыма апісаць — немагчыма нават пералічыць усе тыя выдумкі і неспадзяванкі, якімі ён прыцягвае да сябе грамадскую цікавасць. Дагавор з тэатрамі Прафесара ён скасаваў, на вялікае засмучэнне фройляйн Бэрнгард, каб быць свабодным для ўсіх прывабных магчымасцяў, якія адкрываюцца перад ім. Цяпер ён іграе і ставіць то тут, то там, калі прыбытковая дзейнасць у кіно пакідае яму час на сцэну. На экране і на сцэне яго бачаць то ў вельмі яму ўпасаванай вопратцы апаша (чырвоны шалік, чорная кашуля, валасы русага парыка нізка падаюць на лоб, ад чаго яго твар робіца яшчэ больш падазроным); то ў расшытым гарнітуры элегантнага князя ў стылі ракако; то ў пышных строях усходняга дэспата; то ў рымскай тозе, то ва ўборы пачатку ХІХ стагоддзя; то ён выступае прускім каралём, то звыраднелым англійскім лордам; то ў апратцы для гольфа, то ў піжаме; то ў фраку, то ў форме гусара. У вялікай аперэце ён спявае бязглуздзіцу з такім засяроджаным тварам, што дурным яна здаецца дасціпнай; у класічных драмах ён рухаецца з такой далікатнай неахайнасцю, што творы Шылера альбо Шэкспіра здаюцца забаўнымі п'ескамі лёгкага жанру; свецкія фарсы, скялемзаныя ў Будапешце альбо Парыжы па танных рэцэптах, ён прыперчвае велягурыстымі эфектамі, якія прымушаюць забыць пра нікчэмнасць саміх аднадзёнак. Гэты Гёфген умее ўсё! Яго бліскучая, бязмежная, дзёрзкая здольнасць да пераўвасаблення проста геніяльная! Калі ягоныя дасягненні разглядаць паасобку, магчыма, прыйдзеш да высновы, што ніводнае не беззаганнае: як рэжысёр Гёфген ніколі не дацягне да Прафесара; як актор ён не можа падняцца да сваёй канкурэнткі Доры Марцін, якая застаецца першай зоркай на небасхіле, па якой ён ляціць яркай каметай. Але ўсё разам стварае яму славу. Публіка ў адзін голас паўтарае: "Фантастычна, як гэта яму ўсё ўдаецца!". І прэса ў больш акругленых фаормулёўках вярзе тое самае.

Ён любімец левых газет і пястунчык вялікіх яўрэйскіх салонаў. Менавіта тая акалічнасць, што ён не яўрэй, робіць яго асабліва каштоўным для гэтых колаў, бо берлінская яўрэйская эліта "любіць бландынаў". Правыя газеты, якія штодня прапагандуюць абнаўленне нямецкай культуры праз вяртанне да сапраўднай народнасці, да "крыві і глебы", ставіцца да артыста Гёфгена з недаверам; яны яго лічаць "бальшавіком". Той факт, што яго цэняць яўрэйскія рэдактары, спрычыняе да яго недавер у той самай меры, як і яго прыкіпеласць да французскіх п'ес і эксцэнтрычна-антынародная свецкасць ягоных манераў. Драматургі- нацыяналісты ненавідзяць яго за тое, што ён адхіляе іхнія п'есы. Цэзар фон Мук, напрыклад, пясняр нацыянал-сацыялісцкага руху, у чыіх драмах задушаныя яўрэі і расстраляныя французы замяняюць далікатнасць дыялогаў, — Цэзар фон Мук, самы высокі аўтарытэт у пытаннях культуры ў лагеры самых рашучых яе ворагаў, піша пра новую пастаноўку оперы Вагнера, якою Гёфген толькі

што зрабіў сенсацыю. "Гэта самы агідны прыклад бульварнага мастацтва, гнілога эксперыментатарства пад яўрэйскім уплывам і нахабнае апаганьванне нямецкай культурнай спадчыны. Цынізм гера Гёфгена не ведае межаў, — піша Цэзар фон Мук. — Каб даць новую забаўку публіцы з Курфюрстэндам, ён замахваецца знікчэмніць самага шаноўнага, найвялікшага нямецкага майстра — Рыхарда Вагнера". Гендрык разам з некалькімі радыкальнымі літаратарамі весела пацяшаецца са стылю гэтага пісакі, абаронцы "крыві і глебы".

Гёфген і не думаў парываць з камуністычнымі і калякамуністычнымі коламі. І калі ён частуе ў сваёй кватэры на плошчы Рэйхсканцлера маладых пісьменнікаў і партыйных функцыянераў, ён у новых і новых эфектных выразах запэўнівае іх у сваёй непрымірымай нянавісці да капіталізму і палымянай веры ў сусветную рэвалюцыю. Зносіны з рэвалюцыянерамі ён падтрымлівае не таму толькі, што думае, быццам яны ўсё-такі прыйдуць калі-небудзь да ўлады і тады ўсе яго непрыемнасці, глядзіш, абернуцца да лепшага з лішкам; не, гэта робіцца і дзеля заспакаення сумлення. Хочацца ж быць нечым большым, чым проста высокааплатным камедыянтам; не хочацца зусім распусціцца ў марнай мітусні, пра сваю пагарду да якое так шмат распінаешся, сам тым часам будучы ў яе абдымках.

Гендрык суцяшае сябе думкай, што яго жыццё мае змест, якім не могуць пахваліцца ягоныя калегі. Вось хоць бы Дора Марцін, напрыклад, непаўторная Дора, да гэтага часу ўсё яшчэ на нейкае каліва больш славутая за яго. Што ў яе на душы? Яна засынае з думкаю пра свае заробкі і прачынаецца з надзеямі на новыя кантракты ў кіно. Так суцяшае сябе Гендрык, нічога не ведаючы пра душу Доры Марцін. А вось у ягонай душы чаго толькі неверагоднага не адбываецца!

Сувязь з Джульетай, грубай дачкою дзікай прыроды, трымаецца не толькі на сексуальнай панадзе; яна складаная, таямнічая, і Гендрык надае гэтаму вялікае значэнне. Часам ён думае, што ягоныя адносіны з Барбарай — з Барбарай, якую ён называў сваім добрым анёлам, ні ў якім разе не завершаныя, яны яшчэ нясуць у сабе шмат чаго загадкавага, цудоўнага, неспадзяванага. Калі, як у рэвю, перад яго ўнутраным зрокам праходзяць важныя падзеі яго жыцця, ён ніколі не ўпускае Барбару, з якой на самай справе ўсё больш і больш траціць кантактнасць.

Але самым галоўным нумрам у гэтым спісе наважнейшых перажыванняў застаецца ўсё-такі яго рэвалюцыйнае перакананне. Ад гэтага рарытэту, гэтай каштоўнасці, якая выгадна вылучае яго з астатніх зорак берлінскага тэатральнага небасхіла, ён нізавошта не хоча адмовіцца. Таму ён і шчырyе з Ота Ульрыхсам, які пакінуў сваю службу ў Гамбургскім мастацкім тэатры і цяпер трымае палітычнае кабарэ ў паўночнай частцы Берліна.

— Цяпер нам трэба ўсе сілы аддаваць палітычнай працы, — тлумачыць Ота Ульрыхс. — Мы не маем права марнаваць і ўпускаць час. Наш рашаючы час блізіцца.

У яго кабарэ, які называецца "Буравеснік", якасць і вастрыня пастановак у якім прыцягвае ўвагу не толькі жыхароў рабочых кварталаў, але і дэманструюць сваё майстэрства маладыя рабочыя і славутыя пісьменнікі і артысты.

Гендрык лічыць, што ён можа дзволіць сабе паявіцца на цесных памостках "Буравесніка". Ульрыхс ладзіць свята з нагоды прыезду рускіх аўтараў, і публіцы ў якасці адмысловага атракцыёна падаецца славуты артыст Гёфген з Дзяржаўнага тэатра. Але не паспявае Ульрыхс абвясціць нумар, як Гендрык прутка выскоквае з-за кулісы ў сваім сціплым шэрым гарнітуры. Ды і прыехаў ён сюды не ў сваім "мэрсэдэсе", а на таксі.

— Якія тут яшчэ славутасці, якія тут дзяржаўныя тэатры! — выкрыквае ён звонкім голасам і раскошным жэстам выкідвае рукі. — Я вам таварыш Гёфген!

У адказ авацыя публікі. На другі дзень марксісцкі крытык Ірыг піша ў "Новым біржавым весніку", што артыст Гёфген назаўсёды заваяваў сэрца берлінскага рабочага класа.

Хвалюючыя падзеі ў пралетарскіх прыгарадах супакойваюць сумленне, якое інакш бы ныла праз тое, што ў багатых заходніх кварталах ставяца толькі свецкія дробязі. Хочацца ж быць у авангардзе; і не толькі сумленне даводзіць табе, што ты на перадавой, гэта пацвярджаюць літаратары, а ім відней — вось, напрыклад, Ірыг, — і нападкі вылюдкаў накшталт Цэзара фон Мука толькі ўмацоўваюць яго веру ў сябе. Такі ж так, духоўны авангард! Пастаноўкі вагнераўскіх опер — смелае наватарства — не дзіва, што яны прыводзяць у шаленства адсталых. Зноў загаварылі і пра літаратурную "студыю" — серыю самых сучасных камерных пастановак; праўда, Гендрык гэтак сама мала рэалізуе гэты цудоўны план, як раней не рэалізаваў ідэю рэвалюцыйнага тэатра ў Гамбургу, але ён часта і прывабна гаворыць пра гэты праект, а маладыя артысты і пісьменнікі гадамі могуць суцяшацца смелай задумай. Калі належыш да рэвалюцыйнай эліты, гэта вымагае пэўных затратаў: праз Ота Ульрыхса Гёфген пераводзіць сумы — сумы нязначныя, але іх з радасцю прымаюць арганізацыі камуністычнай партыі.

Поделиться:
Популярные книги

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Сандро из Чегема (Книга 1)

Искандер Фазиль Абдулович
Проза:
русская классическая проза
8.22
рейтинг книги
Сандро из Чегема (Книга 1)

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Под Одним Солнцем

Крапивин Владислав Петрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Под Одним Солнцем

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II