Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Манн Клаус

Шрифт:

Ужо калі ён у бравурна ўзнёслым тэмпе набліжаўся да канца прамовы, адна прыгожанькая, амаль яшчэ дзіця, мілавідая дама — жонка вядомага кінарэжысёра, — якая сціпленька стаяла ў глыбіні залы, шапнула сваёй суседцы:

— Калі ён закончыць, трэба будзе падысці і паціснуць яму руку. Фантастыка! Я даўно яго ведаю, яшчэ з Гамбурга. Вясёлы быў час! І якую ж кар'еру зрабіў чалавек!

І

"Г. М."

У апошнія гады сусветнай вайны і ў першыя пасля лістападаўскай рэвалюцыі літаратурны тэатр у Германіі меў выдатную кан'юнктуру. У гэты час, нягледзячы на цяжкае эканамічнае становішча краіны, y дырэктара Оскара

Х. Кроге ўсё ішло выдатна. Ён кіраваў камерным тэатрам у Франкфурце-на-Майне: у цеснай, поўнай добрага настрою падваліне інтымна збіралася інтэлектуальная грамадскасць горада і перш за ўсё задзірыстая, разварушаная падзеямі, ахвочая да дыскусій і апладысментаў моладзь пасля прэм'ераў п'ес Вэдэкінда альбо Стрындбэрга, Геарга Кайзера, Штэрнгайма, Фрыца фон Унру, Газэнклевера альбо Толера. Оскар Х. Кроге, які і сам быў эсэіст і папісваў гімнічныя вершы, успрымаў тэатр як установу з маральнымі функцыямі: сцэна павінна памкнуць новае пакаленне да ідэалаў, пра якія тады думалі, што вось і прабіў час іх здзяйснення, — да ідэалаў свабоды, справядлівасці, міру. Оскар Х. Кроге быў патэтычны, даверлівы і наіўны. У нядзелю перад дзённым спектаклем па п'есе Талстога альбо Рабіндраната Тагора, ён даваў казань перад сваёй парафіяй. Часта гучала слова "чалавецтва"; маладым людзям, якія таўкліся ў партэры, ён з надрывам кідаў: "Будзьце мужныя, браты мае!" — і пажынаў бурy апладысментаў, калі заканчваў словамі Шылера: "Абдыміцеся, мільёны!"

Оскара Х. Кроге вельмі любілі і шанавалі ў Франкфурце-на-Майне і ўсюды, дзе цікавіліся смелымі эксперыментамі інтэлектуальна-духоўнага тэатра. Яго ясны твар з высокім маршчыністым лобам, віхурыстай сівай грывай і дабрадушнымі, разумнымі вачыма за акулярамі ў вузкай залатой аправе часта можна было бачыць на авангардысцкіх рэвю, а тое нават і ў вялікіх ілюстраваных часопісах. Оскар Х. Кроге належаў да самых актыўных і ўдачлівых барацьбітоў на перадавой лініі драматычнага экспрэсіянізму.

Несумненна было памылкай — і ён сам гэта неўзабаве зразумеў, — пакінуць свой поўны настраёвасці тэатрык у Франкфурце. Гамбургскі мастацкі тэатр, месца дырэктара ў якім яму прапанавлі ў 1923 годзе, быў, вядома, большы. Таму ён згадзіўся. Але гамбургская публіка была не такая кідкая на палкія і прэтэнцыёзныя экспрыменты, як адпаведна выхаванае кола тонкіх знаўцаў камернага выканаўства ў Франкфурце. У Гамбургскім мастацкім Кроге быў вымушаны ставіць, апрача рэчаў, блізкіх яго сэрцу, усё яшчэ і "Выкраданне сабінянак" і "Пансіён Шэлер". Ад гэтага ён пакутаваў. Кожнай пятніцы, калі зацвярджаўся рэпертуарны план наступнага тыдня, вяліся зацятыя бітвы з герам Шміцам, распарадчым дырэктарам тэатра. Шміц хацеў больш забаваў і ходкіх баевікоў, бо яны давалі манету; а Кроге настойваў на мастацкім рэпертуары. Часцей за ўсё Шміц, а зрэшты ён шчыра і сардэчна дружыў з Кроге і захапляўся ім, быў вымушаны саступаць. Мастацкі тэатр трымаўся мастацкага ж рэпертуару, што, вядома, адбівалася на яго прыбытковасці не ў лепшы бок.

Кроге скардзіўся на індэферэнтнасць гамбургскай моладзі ў прыватнасці і на бездухоўнасць грамадскасці наогул, — яна цуралася ўсяго новага і высокага.

— І куды яно ўсё падзелася! — горка бедаваў ён. — У 1919 годзе яшчэ стрымгалоў бегалі на Стрындбэрга і Вэдэкінда; у 1926-м — усім падавай аперэту.

Оскар Х. Кроге быў чалавек патрабавальны, але без дару прадбачання. А то ж бо ці скардзіўся б ён у 1926 годзе, калі б мог уявіць сабе год 1936-ы?

— Добрыя рэчы сёння не цягнуць, — бурчаў ён. — Нават на "Ткачах" учора зала была паўпустая.

— І ўсё-такі мы выкрyчваемся.

Дырэктар Шміц спрабаваў суцешыць сябра: надта ж бо засмуцілі яго горасныя складкі на дабрадушным, дзіцяча-старым кашэчым твары Кроге, хоць ён і сам меў усе падставы трывожыцца і некалькі маршчын ужо леглі на яго мясісты ружовы твар.

— Але як! — Кроге ніяк не

даваўся на суцяшэнні. — Як мы выкрyчваемся? Даводзіцца запрашаць славутых гастралёраў з Берліна — як сёння ўвечары, напрыклад, — каб Гамбyрг хадзіў да нас.

Геда фон Гэрцфэльд — старая Крогава сяброўка і супрацоўніца, яшчэ ў Франкфурце яна была яго дарадчыцай, тэатральным крытыкам і актрысай, сказала:

— Зноў ты ўсё бачыш у чорным святле, Оскар! Зрэшты, якая ў тым ганьба, што мы запрасілі Дорy Марцін, яна цудоўная, а ўвогуле, Гамбург ходзіць і на Гёфгена.

Называючы прозвішча Гёфгена, фраў фон Гэрцфэльд разумна і пяшчотна ўсміхнулася. Па яе вялікім матава прыпудраным насастым твары з вялікімі, журботна-разумнымі ж вачыма пад залацістымі брывамі прабегла лёгенькае ззянне.

— Гёфгену мы пераплачваем, — буркліва сказаў Кроге.

— Але ж і Марцін, зрэшты, таксама, — пярэчыў Шміц. — Супроць яе чараў і шалёнага поспеху не скажу нічога, але тысяча марак за выхад, згадзіся, — гэта ўжо крышачку ці не занадта.

— Капрызы берлінскіх зорак, — пагардліва зазначыла Геда.

Яна ніколі не працавала ў Берліне і бажылася, што ненавідзіць берлінскую сцэну.

— Тысяча марак у месяц Гёфгену — таксама завышана, — выпаліў Кроге. — І з якога такога часу яму раптам тысяча? — з выклікам спытаўся ён у Шміца. — Плацілі васемсот, і таго было больш чым досыць.

— А што рабіць? — перапрасіўся Шміц. — Уварваўся ў кабінет, сеў мне на калені...

Фраў фон Гэрцфэльд з пацехай заўважыла, што Шміц пачырванеў, расказваючы пра гэта.

— Ён казытаў мне падбародак і ўвесь час паўтараў адно: павінна быць тысяча марак! Тысяча, даражэнькі! Гэта такая кругленькая сума! Што было рабіць, Кроге? Ну, самі скажыце!

Гэта быў звычайны Гёфгенаў прыёмчык: калі яму быў патрэбен аванс альбо падвышка ў ганарары, ён бурай урываўся ў кабінет Шміца. Ён разыгрываў мілыя капрызы, добра ведаючы, што нехлямяжы таўстун Шміц не выстаіць, калі пакудлаціць яму валасы альбо тыцнуць пальцам у жывот. А калі заходзіцца аж пра тысячу, тут можна і на калені ўмасціцца: пачырванеўшы, Шміц прызнаўся і ў гэтым.

— Ай, усё гэта глупства! — Кроге гнеўна і заклапочана пакруціў галавою. — Па сутнасці, Гёфген — дурны блазан. Усё ў ім фальшывае, пачынаючы з яго літаратурных густаў і канчаючы так званым камунізмам. Ён не мастак, ён камедыянт.

— Што ты маеш супроць нашага Гендрыка? — фраў фон Гэрцфэльд змусіла сябе на іранічны тон; насамрэч ёй было не да іроніі, калі яна гаварыла пра Гёфгена, чый добра зрэжысераваны шарм не пакідаў яе раўнадушнай. — Ён наша найярчэйшая зорка. Парадуемся, калі яго не перацягнуць у Берлін.

— А і не дужа бедаваў бы, — сказаў Кроге. — Проста вопытны правінцыйны актор, у глыбіні душы, думаю, ён і сам гэта добра ведае.

— А куды гэта ён сёння падзеўся? — спытаўся Шміц, на што фраў фон Гэрцфэльд ціха ў нос хіхікнула:

— Ат, y грымёрцы за шырму зашыўся, так мне данёс маленькі Бёк. Ён заўсёды страшэнна хвалюецца і раўнуе, калі наязджаюць берлінцы. "Так высока мне ніколі не скочыць" кажа ён і хаваецца за шырмай, чыстая істэрыка. Асабліва выводзіць яго з сябе Марцін. У Гендрыка да яе такая свайго роду любоў-нянавісць. Сёння ўвечары ў яго, кажуць, быў сапраўдны нервовы прыпадак.

— Вось вам і комплекс непаўнавартасці! — усклікнуў Кроге і пераможна агледзеўся вакол. — Альбо я вам і больш скажу: у душы ён добра ведае сабе дакладную цэну!

Усе трое сядзелі ў тэатральнай кавярні, сталоўцы, якая ў гонар Гамбургскага мастацкага тэатра называлася скарочана "Г. М.". Над столікамі, засланымі бруднымі абрусамі, — пакрытая пылам партрэтная галерэя: фатаграфіі ўсіх, хто дзесяць гадоў іграў тут. Фраў фон Гэрцфэльд падчас гутаркі часам усміхалася фатаграфіям наіўных і сентыментальных, камічным старых, герояў-бацькоў, маладых любоўнікаў, інтрыганаў і салонных дам; Шміц і Кроге не зважалі на іх.

Поделиться:
Популярные книги

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Измена. Ты меня не найдешь

Леманн Анастасия
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ты меня не найдешь

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7