Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Манн Клаус

Шрифт:

А ўнізе, на сцэне, іграла Дора Марцін, якая сваім хрыплым голасам, спакушальнай худзізнай эфебскага цела і трагічна шырокімі, дзіцячымі і бяздоннымі вачыма, як ведзьма, зачароўвала публіку вялікіх германскіх гарадоў. Абодва дырэктары і фраў фон Гэрцфэльд пасля другога акта пакінулі сваю ложу. Астатнія з Мастацкага тэатра засталіся ў зале, каб да канца дагледзець берлінскую каляжанку, якую яны і любілі, і ненавідзелі.

— Група, якую яна прывалакла з сабою, ніжэй усякай крытыкі, — з пагардай сказаў Кроге.

— Чаго ж вы хочаце? — запярэчыў Шміц. — Дзе ж яна заробіць

сваю тысячу, калі возьме з сабою дарагіх актораў?

— Але сама яна з кожным разам усё лепшая і лепшая, — сказала разумная Гэрцфэльд. — Яна можа сабе дазволіць усякую манерлівасць. Як яна гаворыць! Як душэўна хворае дзіця, не — яна непаўторная!

— Душэўна хворае дзіця — някепска сказана, — засмяяўся Кроге. — Здаецца, там ужо скончылі, — дадаў ён, зірнуўшы ў акно.

Людзі падымаліся па брукаванай дарожцы, якая вяла ад тэатра, міма кавярні, да брамы на вуліцу.

Спакваля кавярня запаўнялася. Артысты з падкрэсленай рэспектабельнай сардэчнасцю віталі дырэктарскі столік і кідалі гаспадару, прысадзістаму, моцнаму дзядугану з сівай бародкай кліночкам і шыза-чырвоным носам, жарцікі. Тата Ганзэман, гаспадар, быў для трупы амаль такая ж значная пярсона, як і Шміц, распарадчы дырэктар. У Шміца, калі ён быў у дабрадушлівым настроі, заўсёды можна было атрымаць аванс, а калі ў другой палове месяца канчаліся грошы і авансу не давалі, можна было пазычаць у Ганзэмана пад запіс. Усе хадзілі ў яго пад запісам; казалі, быццам і Гёфген быў яму вінны больш за сотню марак. Ганзэману зусім не было ніякай патрэбы акідацца на жарты несалідных гасцей; з застылым, пагрозліва сур'ёзным тварам ён падаваў каньяк, піва і халодную закyску, за што ніхто не плаціў.

Усе гаварылі пра Дору Марцін, у кожнага быў свой погляд на якасці яе ігры; толькі ў адным усе былі адной думкі: плацілі ёй яўна залішне.

Моц зазначыла:

— Гэтая зорная хвароба вядзе нямецкі тэатр да пагібелі.

На што яе сябар Петэрсэн з'едліва кіўнyў. Петэрсэн меў амплуа татулі, але замахваўся на ролі герояў; яму хацелася іграць каралёў альбо старых шляхетных дуэлянтаў у гістарычных п'есах. Але на жаль ён не ўдаўся ростам і на такія ролі быў таўсманы, хоць і стараўся кампенсаваць гэтыя хібы статнай і роўнай выстрyнкай. Да яго прастадушнага твару вельмі ўпасавала б сівая шкіперская барада; але як што яе ён не насіў, дык ягоны твар з адвіслай, доўгай верхняй губай і вельмі блакітнымі, ярка блішчастымі, але дyжа маленькімі вочкамі здаваўся занадта голым. Моц любіла яго больш, чым ён яе, гэта ведалі ўсе. Ён кіўнуў, і яна адразу павярнулася да яго, каб у інтымным і поўным значэння тоне сказаць:

— Праўда ж, Петэрсэн, колькі ўжо мы гаварылі пра гэта грашовае марнатраўства?

Ён шчыра пацвердзіў:

— Але ж вядома, дарагая! — і падміргнуў Рахэлі Морэнвіц, якая грyнтоўна ўсталявалася ў ролях пачуццёва-палкіх дэманічных маладых дзяўчат: з чорнай гладкай прычоскай "поні" і падголеннымі брывамі і вялікім у чорнай аправе маноклем тым не меней выглядала дзіця-дзіцём, такім румяненькім, зусім яшчэ не сфармаваным.

— У Берліне штучкі Марцін, можа, і ўражваюць,— рашуча сказала Моц, — але чым

яна возьме нас, старых тэатралаў, аб'езджаных коней?

Шукаючы падтрымкі, Моц азірнулася. Яе амплуа была камічная старая баба; часам ёй давяралі і салідных салонных дам. Яна ахвотна смяялася, многа і на ўвесь рот, і тады вакол вуснаў пазначаліся складкі, а ўсярэдзіне праблісквала золата. Цяпер яна была, зразумела, сур'ёзная, амаль суровая.

Нядбала пакручваючы ў пальцах доўгі муштук, Рахэль Морэнвіц сказала:

— Нельга не прызнаць, што ў нечым Марцін усё-такі няма ладy якая моцная асоба. Гэта ж бо што вырабляе на сцэне: толькі выйшла — і ўжо ў цэнтры ўвагі... разумееце, пра што я...

Усе зразумелі; але Моц незадаволена страсянула галавой, а маленькая Ангеліка Зіберт высокім, баязлівым галаском абвясціла:

— А я ў захапленні ад Марцін. Яна такая казачна абаяльная, лічу я...

І сарамліва пачырванела, адважыўшыся на такі доўгі, рызыкоўны маналог. Усе нават крыху расчулена і спагадліва паглядзелі на яе. Ну, проста ягадка гэтая маленькая Зіберт, якая з каротка пастрыжанай светлай галоўкай з роўным левым прадзелам была падобная на трынаццацігадовага падлетка. Светлыя нявінныя вочы не псавала нават яе блізарукасць: сёй-той лічыў, што менавіта манера мружыцца надавала ёй адмысловую абаяльнасць.

— Наша пацанка зноў у мроях, — сказаў красун Рольф Банэці і засмяяўся, можа, крыху гучнавата.

У трупе менавіта ён атрымліваў з публікі найбольш любоўных цыдyлак — можа, менавіта таму ў яго быў ганарысты, стомлена-грэблівы, перанасычаны, мала не агідны выраз твару. А маленькай Ангелікі ён даўно дамагаўся, даўно ўвіваўся вакол яе. На сцэне часта абдымаў, але гэта было па ролі. Па-за роляй яна заставалася недаступнай. З зайздроснай упартасцю яна дарыла сваю пяшчоту таму, ад каго ніяк не магла чакаць yзаемнасці. Кранальная і мілая, яна, здавалася, была створана, каб яе кахалі. Але дзіўная натурыстасць сэрца пакідала яе халоднай і пакеплівай да бурнага націску Рольфа Банэці і прымушала горка плакаць ад ледзяной абыякавасці Гендрыка Гёфгена.

Рольф Банэці з выглядам знаўцы сказаў:

— Як жанчына твая Марцін y кожным разе не на парадку дня: жахлівая двухполая істота, гермафрадытка — напэўна, халодная, як рыбіна.

— А па-мойму, прыгожая, — ціха, але рашуча сказала Ангеліка. — Самая прыгожая жанчына, лічу я. — І ўжо вочы заплылі слязьмі: Ангеліка плакала часта і без важнай прычыны. Яшчэ толькі летyценна дадала: — Дзіўна, але я бачу нейкае таямнічае падабенства паміж Дорай Марцін і Гендрыкам...

Усе здзіўлена пераглянуліся.

— Марцін — яўрэйка. — Гэта нечакана азваўся юны Ганс Міклас.

Усе ўражана і крыху абyрана паглядзелі на яго.

— Наш Міклас — проста золатка, — парушыла маўчанне Моц і паспрабавала засмяяцца.

Кроге здзіўлена і з нейкай грэблівасцю нахмурыў лоб, фраў фон Гэрцфэльд паківала галавой і пабялела. Калі маўчанне стала пакутлівым, — юны Міклас, бледны, y позе прыхіліўся да стойкі, — дырэктар Кроге сказаў даволі рэзка:

— Што гэта значыць? — і зрабіў такі гнеўны твар, як толькі мог.

Поделиться:
Популярные книги

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Измена. Ты меня не найдешь

Леманн Анастасия
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ты меня не найдешь

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7