Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Манн Клаус

Шрифт:

Другі малады актор, які да таго ціха перагаворваўся з татам Ганзэманам, умяшаўся з прымірэннем:

— Гоп-ля, міма! Кінь Міклас, усякае бывае, а ты ў нас хлопец як мае быць! — і ён паляпаў зламысніка па плячы і засмяяўся так шчыра, што ўсім адлегла; нават Кроге адважыўся на лёгкую весялосць, хоць і атрымалася гэта крыху нехлямяжа: ён пляскаў сябе па сцёгнах, нагінаўся, задзіраў галаву, — ну, проста не магу які смех. А Міклас заставаўся сур'ёзны; ён падняў yпарты, бледны твар, злосна сціснуў губы:

— І ўсё-такі яна яўрэйка.

Ён сказаў гэта так ціха, што ніхто

не разабраў яго слоў; пачуў адзін Ота Ульрыхс, які толькі што сваёй прастадушнай непрадузятасцю ўратаваў быў сітуацыю, і цяпер пакараў яго строгім позіркам.

Дырэктар Кроге сваім смехам паказаў, што выхадку юнага Мікласа ён прыняў за вясёлы жарт, і кіўнуў Ульрыхсу.

— Ах, Ульрыхс, падыдзіце на хвіліначку!

Ульрыхс падсеў да століка дырэктара і фраў фон Гэрцфэльд.

— Не хацеў бы ўмешвацца ў вашыя справы, далібог не. — Кроге ўсім сваім выглядам паказваў, што гэтая тэма яму вельмі непрыемная. — Але вы нешта зачасцілі з вашымі выступамі на камуністычныя сходы. Вось і ўчора, таксама недзе выступалі. А гэта шкодзіць вам, Ульрыхс, і нам таксама. — Кроге гаварыў ціха. — Вы ж ведаеце, Ульрыхс, якія яны, буржуазныя газеты, — настойваў ён. — Людзі мы і без таго пад падазрэннем. А калі хто адзін з нас раптам засвеціцца палітычна, — гэта можа загубіць нас, Ульрыхс.

Кроге дапіў свой каньяк, нават пачырванеў.

— Мне вельмі прыемна, гер дырэктар, што вы загаварылі са мною пра такія рэчы. Вядома, я і сам пра тое думаў. Можа, будзе лепей, калі мы расстанемся, гер дырэктар, паверце, мне зусім не лёгка вам гэта казаць. Але ад сваёй палітычнай дзейнасці я не магу адмовіцца. Я нават хyтчэй ахвярyю працай у тэатры, а гэта немалая ахвяра, бо я даражу тэатрам, — спакойна адказаў Ульрыхс. Голас y яго быў прыемны, густы і цёплы.

Пакуль ён гаварыў, Кроге з бацькоўскай сімпатыяй глядзеў на яго інтэлігентны, поўны сілы твар. Ота Ульрыхс быў прыгожы мужчына. Яго высокі, прыветлівы лоб, адкінутыя назад чорныя валасы, вузкія цёмнакарыя, разумныя і вясёлыя вочы схілялі на давер. Кроге любіў яго. Таму цяпер амаль раззлаваўся.

— Што вы, Ульрыхс! — усклікнуў ён. — Пра тое і мовы быць не можа. Вы ж добра ведаеце, што я вас ніколі не адпушчу!

— Мы не можам без вас! — дадаў Шміц. Таўстун Шміц часам аглyшаў сваім дзіўна вібрыруючым, светлым і прыгожым голасам.

На гэтую заўвагу фраў Гэрцфэльд сур'ёзна кіўнула.

— Я прашу ў вас толькі пэўнай стрыманасці, — запэўніў Кроге.

— Вы ўсе вельмі шчырыя са мною, — сардэчна сказаў Ульрыхс, — сапраўды вельмі добрыя, і я буду вельмі старацца не надта кампраметаваць вас.

Гэрцфэльд даверліва ўсміхнулася яму і ціха сказала:

— Вы самі добра ведаеце, што палітычна мы вам глыбока сімпатызуем.

Чалавек, з якім яна пабралася ў Франкфурце і чыё прозвішча насіла, быў камуніст. Ён быў намнога маладзейшы за яе і пакінуў яе. Цяпер працаваў у Маскве кінарэжысёрам.

— І шырока! — падкрэсліў Кроге, павучальна падняўшы указальны палец. — Хай сабе і не цалкам, не заўсёды. Не ўсе нашыя мары збыліся ў Маскве. Бо хіба могуць мары, спадзяванні і духоўныя запатрабаванні здзейсніцца пры дыктатуры?

Ульрыхс адказаў сур'ёзна,

яго вочы зрабіліся яшчэ вузейшыя, у іх паявілася нешта амаль пагрозлівае.

— Не толькі асобы духоўныя альбо тыя, што сябе такімі лічаць, маюць спадзяванні і патрабаванні. Яшчэ больш надзённыя патрабаванні ў пралетарыяту. У свеце, які ён сёння ёсць, іх можна здзейсніць толькі сродкамі дыктатуры.

Дырэктар Шміц быў здзіўлены. Ульрыхс, каб надаць гаворцы крыху лагаднейшы характар, сказаў з усмешкай:

— Зрэшты, на ўчарашнім сходзе Мастацкі тэатр быў прадстаўлены сваім самым славутым акторам. Хацеў, праўда, выступіць Гендрык, але ў самы апошні момант, на жаль, яму нешта перашкодзіла.

— Гёфгену вечна нешта перашкаджае ў апошні момант, калі пад пагрозай яго кар'ера.

Кажучы гэта, Кроге пагардліва скрывіў губы. А Геда фон Гэрцфэльд умольна і заклапочана зірнyла на яго. А Ота Ульрыхс пераканана сказаў:

— Гендрык — наш.

Геда з палёгкай усміхнулася.

— Гендрык з намі, — паўтарыў Ульрыхс. — І ён дакажа гэта. А доказам будзе рэвалюцыйны тэатр. Ён хоча адчыніцца ўжо ў гэтым месяцы.

— Пакуль што яшчэ не хоча, — злосна ўсміхнуўся Кроге. — Пакуль што ёсць адны паперы з прыгожым штампам "Рэвалюцыйны тэатр". Але дапусцім на хвілінку, што дойдзе да адкрыцця: вы думаеце, Гёфген адважыцца на сапраўды рэвалюцыйную п'есу?

Ульрыхс даволі рэзка адказаў:

— Я менавіта так і думаю! Зрэшты, такая п'еса ўжо знойдзена — можна сказаць, яна рэвалюцыйная.

— Пабачым, — з мінай і жэстам стомленага і пагардлівага сумнення сказаў Кроге.

Геда фон Гэрцфэльд, заўважыўшы, як пачырванеў Ульрыхс ад прыкрасці, палічыла патрэбным перамяніць тэму.

— А што вы скажаце пра фантастычную рэпліку Мікласа? Што гэта — праўда, што ён антысеміт і водзіцца з нацыянал-сацыялістамі?

Пры словах "нацыянал-сацыялісты" яе твар сказіўся ад агіды, быццам яна дакранулася да здохлага пацука. Шміц пагардліва ўсміхнуўся, а Кроге сказаў:

— Толькі гэтага нам і бракавала!

Ульрыхс пакасіўся і, пераканаўшыся, што Міклас іх не чуе, прыглушаным голасам сказаў:

— Ганс па сутнасці добры хлопец, я гэта ведаю, я часта з ім гутарыў. З такім хлопцам проста трэба больш і цярплівей займацца — і тады ён не прапашчы для добрых справаў. Не думаю, каб для нас ён быў зусім страчаны. Яго зацятая ўпарцістасць, яго агульная незадаволенасць ад няправільнай сарыентаванасці — вы разумееце мяне?

Фраў Геда кіўнула. Ульрыхс палка шаптаў:

— У маладой галаве ўсё дагары нагамі, неразбярыха, блытаніна — і сёння мільёны такіх, як гэты Міклас. У іх на першым месцы нянавісць, і гэта добра, бо гэта важна для існуючага парадку. А пасля не пашанцуе такому хлопцу, трапіць ён у брудныя рукі, і яго добрая, правільная нянавісць загублена. Яму тлумачаць, што ва ўсім вінаватыя яўрэі і Версальскі дагавор, і ён верыць і забывае, хто на самай справе вінаваты ва ўсім і ўсюды. Вось вам і ёсць той абыходны манёўр, і ва ўсіх маладых ачмурэнцаў, якія нічога не ведаюць і не хочуць як след раскінуць мазгамі, ён мае поспех. І сядзіць такая куча няшчасця і шые сябе ў нацыянал-сацыялісты!

Поделиться:
Популярные книги

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Измена. Ты меня не найдешь

Леманн Анастасия
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ты меня не найдешь

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7