Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нябожчыкава люстэрка

Кристи Агата

Шрифт:

— А ён не здаваўся ўстурбаваны якой-небудзь пэўнай справай?

— О, не!

— Ці не было ў яго якіх клопатаў, звязаных з фінансамі?

— Ён трохі непакоіўся за справы адной кампаніі, а дакладна — «Сінтэтык пэраган рабэ компані».

— Што ён, уласна кажучы, гаварыў пра гэта?

Механічная ўсмешка Годфры Бараўза бліснула зноў, і зноў яна здалася трохі ненатуральнай.

— Ну што ж… Ён сказаў літаральна так: «Стары Бэры альбо дурань, альбо махляр. Мяркую, што

дурань. Я павінен быць тактоўным з ім дзеля Ванды».

— А чаму ён сказаў: «дзеля Ванды»? — запытаўся Пуаро.

— Усё ў тым, што палкоўнік Бэры дужа падабаўся лэдзі Шэвені-Гарэ, і ён моцна любіў яе. Хадзіў за ёю, як сабака.

— Сэр Гервазы не быў… раўнівы хоць трохі?

— Раўнівы? — Бараўз вылупіў вочы, а потым засмяяўся. — Сэр Гервазы раўнівы? Ён не ведаў, што гэта такое. Ды яму ніколі і ў галаву не прыйшло б, каб хто калі мог аддаць перавагу не яму, а другому чалавеку. Разумееце, такога проста не магло быць.

Пуаро мякка зазначыў:

— Мне здаецца, вы не вельмі любілі сэра Гервазы Шэвені-Гарэ?

Бараўз пачырванеў.

— Не, не вельмі. Хаця б таму, што ўсе такія рэчы даволі смешныя ў наш час.

— Якія «ўсе такія рэчы»? — запытаўся Пуаро.

— Ну, феадальныя перажыткі, калі хочаце. Гэты культ продкаў і фамільная фанабэрыя. Сэр Гервазы быў вельмі здольны ў многіх адносінах чалавек, і ён жыў цікавым жыццём, але сам быў бы цікавейшы, калі б разумеў, што ёсць яшчэ нешта апрача яго і яго эгаізму.

— А дачка сэра Гервазы была згодна з вамі ў гэтым?

Бараўз успыхнуў зноў — на гэты раз колер быў цёмна-пурпуровы.

Ён адказаў:

— Я думаю, міс Шэвені-Гарэ самая сучасная жанчына! Зразумела, я не павінен дыскутаваць з ёю пра яе бацьку.

— Але сучасныя людзі якраз дыскутуюць пра сваіх бацькоў колькі хочаце! — сказаў Пуаро. — Гэта цалкам у сучасным стылі — крытыкаваць сваіх бацькоў!

Бараўз паціснуў плячыма.

Маёр Рыдл спытаўся:

— І больш нічога не было — ніякіх іншых фінансавых клопатаў? Сэр Гервазы ніколі не казаў, што яго ашуквалі?

— Ашуквалі? — вымавіў Бараўз вельмі здзіўлена. — Ды не!

— А вы самі былі ў добрых адносінах з ім?

— Безумоўна. Чаму ж не?

— Я пытаюся ў вас, містэр Бараўз.

Малады чалавек панурыўся.

— Мы былі з ім у найлепшых адносінах.

— Ці ведалі вы, што сэр Гервазы напісаў ліст містэру Пуаро з просьбай прыехаць сюды?

— Не.

— Сэр Гервазы звычайна сам пісаў свае лісты?

— Не, амаль заўсёды ён дыктаваў іх мне.

— Але ён не зрабіў так гэтым разам.

— Не.

— Чаму, як вы думаеце?

— Не ведаю.

— Вы не можаце знайсці ніякай прычыны, чаму гэты ліст яму

спатрэбілася пісаць самому?

— Не, не магу.

— А! — сказаў маёр Рыдл, дадаючы спакойна: — Даволі дзіўна. Калі вы бачылі сэра Гервазы апошні раз?

— Якраз перад тым, як пайшоў апрануцца на абед. Я прынёс яму падпісаць некалькі лістоў.

— У якім стане ён быў тады?

— У зусім нармальным. Наогул, я сказаў бы, ён быў як быццам задаволены сабой у сувязі з нечым.

Пуаро варухнуўся ў сваім крэсле.

— А? — сказаў ён. — Дык у вас было такое ўражанне, што ён быў нечым задаволены? І, аднак, неўзабаве страляецца. Дзіўна!

Годфры Бараўз паціснуў плячыма.

— Я толькі перадаю вам свае ўражанні.

— Так, так, яны дужа каштоўныя. Апрача ўсяго, вы, мабыць, адзін з апошніх людзей, што бачылі сэра Гервазы жывога.

— Снэл быў апошні, хто бачыў яго.

— Бачыў, так, але не размаўляў з ім.

Бараўз не адказаў.

Маёр Рыдл спытаўся:

— Каторая была гадзіна, як вы пайшлі наверх апрануцца на абед?

— Прыкладна пяць хвілін восьмай.

— Што рабіў сэр Гервазы?

— Я пакінуў яго ў кабінеце.

— Ці доўга ён звычайна пераапранаўся?

— Ён звычайна аддаваў на гэта аж тры чвэрці гадзіны.

— Значыцца, калі абед быў у пятнаццаць хвілін дзевятай, ён, верагодна, пайшоў бы наверх, самае позняе, а палове восьмай?

— Вельмі верагодна.

— Вы самі пайшлі пераапранацца рана?

— Але, я вырашыў, што пераапрануся і тады пайду ў бібліятэку і вазьму патрэбныя мне даведкі.

Пуаро задумліва кіўнуў. Маёр Рыдл сказаў:

— Добра. Я думаю, пакуль усё. Вы не запросіце міс — як яе завуць — да нас?

Маленькая міс Лінгард шмыгнула ў пакой амаль імгненна. На ёй было некалькі ланцужкоў, яны ціха звінелі, калі яна сядала і запытальна пераводзіла позірк з аднаго мужчыны на другога.

— Усё гэта вельмі… э-э… сумна, міс Лінгард, — пачаў маёр Рыдл.

— Сапраўды, вельмі сумна, — сказала міс Лінгард, як ёй і належала сказаць.

— Вы… калі прыйшлі ў гэты дом?

— Месяцы два назад. Сэр Гервазы напісаў свайму сябру ў Музеі — палкоўніку Фозэрынгею, і палкоўнік Фозэрынгей парэкамендаваў мяне. Я зрабіла нямала гістарычных даследаванняў.

— Сэр Гервазы быў цяжкі для вашай сумеснай работы?

— О, не. Трэба было, вядома, трохі ўлагоджваць яго. Але ж, я ведаю, гэта заўсёды даводзіцца рабіць з мужчынамі.

З нялёгкім пачуццём, што міс Лінгард, мабыць, улагоджвае яго ў гэтую хвіліну, маёр Рыдл гаварыў далей:

— Вы павінны былі дапамагаць сэру Гервазы ў рабоце над кнігай, якую ён пісаў?

Поделиться:
Популярные книги

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Последняя Арена 8

Греков Сергей
8. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 8

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Вернуть Боярство

Мамаев Максим
1. Пепел
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.40
рейтинг книги
Вернуть Боярство

Адвокат вольного города 3

Кулабухов Тимофей
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Скандальный развод, или Хозяйка владений "Драконье сердце"

Милославская Анастасия
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Скандальный развод, или Хозяйка владений Драконье сердце

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю