Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нябожчыкава люстэрка

Кристи Агата

Шрифт:

— Не было ніякіх надзей на тое, што ў яго будуць свае дзеці?

— Ніякіх. Недзе праз год пасля яго шлюбу нарадзілася мёртвае дзіця. Дактары сказалі лэдзі Шэвені-Гарэ, што яна ніколі ўжо не зможа мець дзіцяці. Прыблізна праз два гады ён удачарыў Рут.

Пуаро спытаўся:

— І хто ж была мадэмуазэль Рут? Што прымусіла іх спыніць свой выбар менавіта на ёй?

— Яна была, мяркую, дзіця іх далёкага сваяка.

— Так я і думаў, — сказаў Пуаро. Ён зірнуў на сцяну, увешаную партрэтамі. — Відаць, што

яна адной з імі крыві — і нос, і лінія падбародка. Яны паўтараюцца на гэтых партрэтах шмат разоў.

— Яна атрымала ў спадчыну і характар таксама, — суха сказаў містэр Фобз.

— Натуральна. Як яны ладзілі з прыёмным бацькам?

— Так, як гэтага і трэба было чакаць. Паміж імі часам разгараліся зацятыя баталіі. Але, нягледзячы на сваркі, я ўпэўнены, што ў іх была і глыбінная гармонія.

— Тым не менш, мадэмуазель Рут нямала нервавала яго?

— Бясконца нервавала. Але магу запэўніць вас: не настолькі, каб з-за гэтага пакідаць жыццё.

— Ну, вядома, — пагадзіўся Пуаро. — Ніхто не выбівае сабе мазгі праз тое, што ў яго ўпартая дачка!.. Дык мадэмуазель — спадчынніца! Ці сэр Гервазы ніколі не думаў пра змены ў сваім завяшчанні?

— Кх! — Містэр Фобз кашлянуў, каб прыхаваць невялікую збянтэжанасць. — Праўду кажучы, я, прыехаўшы сюды, два дні назад атрымаў інструкцыі ад сэра Гервазы, калі дакладна — па складанні новага завяшчання.

— Што такое? — маёр Рыдл рыўком прысунуў сваё крэсла трохі бліжэй. — Вы не гаварылі нам пра гэта.

Містэр Фобз хутка адказаў:

— Вы ж пыталіся пра ўмовы завяшчання сэра Гервазы. Я даў вам інфармацыю, якую вы прасілі. Новае завяшчанне не было нават як след аформлена, і тым больш не падпісана.

— Якія ж былі яго ўмовы? Яны могуць праліць святло на душэўны стан сэра Гервазы.

— У асноўным, яны такія ж, як і ранейшыя, але міс Шэвені-Гарэ магла стаць спадчынніцай, толькі згадзіўшыся выйсці замуж за містэра Х'юга Трэнта.

— Ага, — сказаў Пуаро. — Гэта дужа вялікая розніца.

— Я не ўхваляў гэтага пункту, — сказаў містэр Фобз. — І лічыў сябе абавязаным падказаць, што ён мог быць паспяхова аспрэчаны. Суд не падтрымлівае запісаў з пэўнымі абавязацельствамі. Аднак сэр Гервазы быў непахісны.

— А калі б міс Шэвені-Гарэ або, выпадкова, містэр Трэнт адмовіліся выканаць гэтую ўмову?

— Калі б містэр Трэнт не пажадаў ажаніцца з міс Шэвені-Гарэ, то грошы перайшлі б да яе без ніякіх умоў. Але калі б ён хацеў, а яна адмовілася, грошы, наадварот, перайшлі б да яго.

— Дзіўна, — сказаў маёр Рыдл.

Пуаро нахіліўся наперад, злёгку пастукаў юрысту па калене.

— Але што хаваецца за гэтым? Што было на думцы ў сэра Гервазы, калі ён рабіў гэтую агаворку? Тут абавязкова было нешта пэўнае… Тут абавязкова, я мяркую, меўся на ўвазе нейкі іншы чалавек… чалавек, якога ён не хацеў. Я думаю, містэр Фобз, што вы павінны

ведаць, хто такі гэты чалавек?

— На самай справе, містэр Пуаро, у мяне няма ніякіх звестак.

— Але ў вас магла б з'явіцца здагадка.

— Я ніколі не раблю здагадак, — сказаў містэр Фобз абураным тонам. Зняўшы пенснэ, ён выцер яго шаўковай насоўкай і запытаўся: — Вас цікавіць што-небудзь яшчэ?

— Пакуль што не, — адказаў Пуаро. — Нічога, што датычыць мяне.

Містэр Фобз паглядзеў так, быццам не паверыў у гэтае «нічога», і скіраваў сваю ўвагу на галоўнага канстэбля.

— Дзякуй вам, містэр Фобз. Думаю, гэта ўсё. Я хацеў бы, калі можна, пагаварыць з міс Шэвені-Гарэ.

— Вядома. Яна, напэўна, наверсе з лэдзі Шэвені-Гарэ.

— О, няхай. Можа, я спачатку пагутару з — як яго завуць? — з Бараўзам і з жанчынай, гістарыёграфам роду.

— Яны абое ў бібліятэцы. Я скажу ім.

7

— Не так гэта проста, — сказаў маёр Рыдл, калі юрыст пакінуў пакой. — Выцягванне інфармацыі з такіх старамодных занудлівых юрыстаў патрабуе намаганняў. Усё, мне здаецца, звязана з гэтай дзяўчынай.

— Напэўна, так.

— А, вось ідзе Бараўз!

Годфры Бараўз увайшоў з мілай гатоўнасцю быць карысным. Яго ўсмешка была тактоўна афарбавана смуткам і толькі паказвала трошкі болей, як трэба, зубы. Яна была хутчэй механічная, чым спантанная.

— Дык вось, містэр Бараўз, мы хочам задаць вам некалькі пытанняў.

— Вядома, маёр Рыдл. Пытайцеся што хочаце.

— Добра. Першае і галоўнае, гаворачы проста, без хітрыкаў: ці ёсць у вас свае ўласныя здагадкі, чаму сэр Гервазы скончыў жыццё самагубствам?

— Абсалютна ніякіх. Я ажно аслупянеў, пачуўшы пра гэта.

— Вы чулі стрэл?

— Не, я ў той час, мусіць, быў у бібліятэцы, так я разумею. Я спусціўся досыць рана і пайшоў у бібліятэку ўзяць патрэбную даведку. Бібліятэка — гэта якраз з другога ад кабінета боку дома, таму я не мог нічога чуць.

— Ці быў хто-небудзь з вамі ў бібліятэцы? — спытаўся Пуаро.

— Нікога.

— Ці не ведаеце вы, дзе ў той час былі астатнія сямейныя?

— Большасць, мабыць, пераапраналася наверсе.

— Калі вы прыйшлі ў гасціную?

— Якраз перад прыездам містэра Пуаро. Тады ўсе былі там — акрамя сэра Гервазы, вядома.

— Ці не здзівіла вас тое, што яго не было?

— Але, здзівіла, па праўдзе кажучы. Звычайна ён прыходзіў у гасціную да першага гонгу.

— Ці не заўважылі вы ў апошні час якой-небудзь змены ў паводзінах сэра Гервазы? Ці не быў ён заклапочаны? Ці ўстрывожаны? Мо прыгнечаны?

Годфры Бараўз задумаўся.

— Не, не думаю. Трохі — так, заклапочаны, бадай што.

Поделиться:
Популярные книги

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Последняя Арена 8

Греков Сергей
8. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 8

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Вернуть Боярство

Мамаев Максим
1. Пепел
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.40
рейтинг книги
Вернуть Боярство

Адвокат вольного города 3

Кулабухов Тимофей
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Скандальный развод, или Хозяйка владений "Драконье сердце"

Милославская Анастасия
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Скандальный развод, или Хозяйка владений Драконье сердце

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю