Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нябожчыкава люстэрка

Кристи Агата

Шрифт:

— Мы пачынаем, — сказаў ён, — рэканструяваць гэты поўдзень. Цікава вось што. А палове трэцяй сэр Гервазы займаецца рахункамі з капітанам Лэйкам. Ён трохі заклапочаны. А трэцяй ён абмяркоўвае кнігу, якую піша з міс Лінгард. Ён у страшэнна цяжкім душэўным стане. Міс Лінгард звязвае гэты цяжкі душэўны стан з Х'югам Трэнтам на падставе выпадковай рэплікі. На вячэрняй гарбаце яго паводзіны нармальныя. Пасля гарбаты, кажа Годфры Бараўз, ён быў у добрым настроі ад чагосьці. У пяць хвілін восьмай ён ідзе наверх, заходзіць у свой кабінет, крэмзае «даруйце» на кавалачку паперы і страляецца!

Рыдл

павольна сказаў:

— Я разумею, што вы маеце на ўвазе. Тут няма паслядоўнасці.

— Дзіўныя змены настрою ў сэра Гервазы Шэвені-Гарэ! Ён заклапочаны — ён моцна засмучаны — ён у звычайным стане — ён у гуморы! Нешта вельмі дзіўнае! І яшчэ, гэтая фраза: «Занадта позна». Што я прыязджаю сюды занадта позна. Так, гэта праўда. Я прыехаў сюды занадта позна — каб убачыць яго жывога.

— Разумею. І вы лічыце?..

— Я ніколі ўжо не даведаюся, чаму сэр Гервазы пасылаў па мяне! Гэта бясспрэчна!

Пуаро ўсё хадзіў па кабінеце. Ён паправіў адну-другую рэч на каміннай паліцы, агледзеў картачны столік каля сцяны, адчыніў у ім шуфляду і дастаў маркёры для брыджа. Потым падышоў да пісьмовага стала і ўважліва зазірнуў у кошык для паперы. Там не было нічога, апрача папяровага мяшэчка. Пуаро дастаў яго, панюхаў, прамармытаў: «Апельсіны» і, разгладжваючы мяшэчак, прачытаў на ім: «Карпентэр і сыны, гандаль садавінай, Гэмбара Святой Марыі». Ён якраз акуратна складваў мяшэчак, ражок да ражка, калі ў пакой зайшоў палкоўнік Бэры.

8

Палкоўнік плюхнуўся на крэсла, пакруціў галавой, уздыхнуў і сказаў:

— Як гэта жахліва, Рыдл! І якая цудоўная, цудоўная лэдзі Шэвені-Гарэ. Вялікая жанчына! Колькі ў яе мужнасці!

Мяккім крокам вяртаючыся да свайго стула, Пуаро сказаў:

— Вы, пэўна, ведаеце яе даўно?

— Так, я быў яшчэ на яе першым балі. Памятаю, у валасах — бутоны руж. І белая, лёгкая, як паветра, сукенка… Ці ж хто-небудзь мог дакрануцца да яе!

Голас яго быў поўны захаплення. Пуаро падаў яму аловак.

— Гэта ваш, я думаю?

— А? Што? О, дзякую, ён быў у мяне сёння папаўдні, калі мы гулялі ў брыдж. Незвычайна, ведаеце, сотня пікавых анёраў [13] тройчы запар. Такога не было ніколі раней.

— Вы гулялі ў брыдж перад вячэрнім чаем, як я разумею? — сказаў Пуаро. — Які настрой быў у сэра Гервазы, калі ён прыйшоў піць гарбату?

— Звычайны, зусім звычайны. Мне ў галаву не магло прыйсці, што ён наважваўся пакончыць з сабой. Магчыма, ён быў трохі больш узбуджаны, чым заўсёды, зараз я гэта прыгадваю. Пачынаю так думаць.

13

Картачны тэрмін.

— Калі вы бачылі яго апошні раз?

— Вось тады! На вячэрняй гарбаце. Больш я ўжо не бачыў, небараку, жывога.

— Вы наогул не заходзілі ў кабінет пасля гарбаты?

— Не, больш я не бачыў яго.

— Калі вы спусціліся

вячэраць?

— Пасля першага гонгу.

— Вы і лэдзі Шэвені-Гарэ сышлі разам?

— Не, мы — э-э — сустрэліся ў зале. Я думаю, яна была ў сталовай, даглядала кветкі, ці што.

Маёр Рыдл сказаў:

— Спадзяюся, вы не будзеце пярэчыць, палкоўнік Бэры, калі я задам вам, можна сказаць, прыватнае пытанне. Ці былі якія спрэчкі паміж вамі і сэрам Гервазы наконт «Сінтэтык пэраган рабэ компані»?

Твар палкоўніка Бэры раптам стаў пурпуровы. Ён пачаў гаварыць трохі блытана.

— Зусім не. Зусім не. Стары Гервазы быў неразважны чалавек. Вы павінны памятаць гэта. Ён заўсёды чакаў, што з усяго, да чаго ён ні дакранецца, пацякуць малочныя рэкі! Здавалася, ён не разумеў, што ўвесь свет ахоплены крызісам. І што крызіс, безумоўна, уплывае на капітал.

— Дык паміж вамі ўсё-такі былі нейкія спрэчкі?

— Ніякіх спрэчак. Проста д'ябальская неразважнасць Гервазы.

— Ён вінаваціў вас за панесеныя страты?

— Гервазы не быў нармальны! Ванда ведала гэта. Але яна заўсёды ўмела кіраваць ім. Я ахвотна перадаваў усё ў яе рукі.

Пуаро кашлянуў, і маёр Рыдл, зірнуўшы на яго, перамяніў тэму.

— Я ведаю, што вы вельмі даўні сябар сям'і, палкоўнік Бэры. Ці вядома вам што-небудзь аб тым, як сэр Гервазы падзяліў спадчыну?

— Ну, думаю, большая частка пяройдзе да Рут. Гэта я зразумеў з яго выпадковых слоў.

— Вы не лічыце, што гэта было вельмі несправядліва ў адносінах да Х'юга Трэнта?

— Гервазы не любіў Х'юга. Цярпець яго не мог.

— Але ж у яго было моцна развіта пачуццё сям'і. Міс Шэвені-Гарэ, урэшце, толькі прыёмная дачка.

Палкоўнік Бэры вагаўся, але потым, трохі пахмыкаўшы і памыкаўшы, сказаў:

— Паслухайце, я думаю лепей сказаць вам. Строга канфідэнцыяльна, і ўсё такое.

— Безумоўна, безумоўна.

— Рут незаконная, але яна Шэвені-Гарэ. Дачка брата Гервазы, Энтані, які загінуў на вайне. Здаецца, у яго быў раман з машыністкай. Калі ён загінуў, дзяўчына напісала Вандзе. Ванда паехала да яе — дзяўчына чакала дзіця. Ванда з Гервазы ўсё абгаварылі; ёй якраз сказалі, што сама яна ніколі не будзе мець дзяцей. І яны ўзялі дзяўчынку, калі яна нарадзілася, і ўдачарылі яе па закону. Маці адмовілася ад усякіх правоў на яе. Яны выхавалі Рут, як сваю дачку, і фактычна яна і ёсць іх дачка, і варта толькі паглядзець на яе, каб зразумець, што яна сапраўды Шэвені-Гарэ!

— Ага! — сказаў Пуаро. — Вось яно што. Гэта робіць стаўленне да яе сэра Гервазы намнога больш зразумелым. Але калі ён не любіў містэра Х'юга Трэнта, то чаму ён так хацеў ажаніць яго з мадэмуазель Рут?

— Каб упарадкаваць пазіцыю сям'і. З яго пункту гледжання, гэта быў самы адпаведны шлюб.

— Хоць ён і не любіў маладога чалавека ці не давяраў яму?

Палкоўнік Бэры фыркнуў.

— Вы не разумееце старога Гервазы. Ён не ўмеў глядзець на людзей як на людзей. Ён наладжваў шлюбы, быццам пары былі каралеўскага роду! Ён лічыў за належнае, што Рут і Х'юга пажэняцца, што Х'юга возьме імя Шэвені-Гарэ. А што Х'юга і Рут думалі самі, не мела значэння.

Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Граф Суворов 8

Шаман Иван
8. Граф Суворов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Граф Суворов 8

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Путь молодого бога

Рус Дмитрий
8. Играть, чтобы жить
Фантастика:
фэнтези
7.70
рейтинг книги
Путь молодого бога

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Взводный

Берг Александр Анатольевич
5. Антиблицкриг
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Взводный

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Адаптация

Уленгов Юрий
2. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адаптация

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион