Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нябожчыкава люстэрка

Кристи Агата

Шрифт:

Міс Лінгард зняла сваё пенснэ і задумліва заміргала.

— Ведаеце, напачатку, калі папраўдзе, я думала, што трапіла ў вар'яцкі дом! Лэдзі Шэвені-Гарэ, якая ўвесь час бачыць рэчы, якіх тут няма, і сэр Гервазы, які паводзіць сябе, як… як кароль, і нешта вытварае з сябе самым экстравагантным чынам, — так, сапраўды, я і падумала, што яны самыя дзіўныя людзі, якія мне калі-небудзь сустракаліся. Безумоўна, міс Шэвені-Гарэ абсалютна нармальная. А неўзабаве я пераканалася, што лэдзі Шэвені-Гарэ ў сапраўднасці вельмі добрая, зычлівая жанчына.

Ніхто не быў дабрэйшы і зычлівейшы да мяне, чым яна. Сэр Гервазы — так, я сапраўды гэтак думаю, ён быў вар'ят. Яго эгаманія — здаецца, так гэта называецца — з кожным днём усё больш абвастралася.

— А як астатнія?

— Мне здаецца, містэру Бараўзу ў гэты час было нялёгка з сэрам Гервазы. Мяркую, ён быў рады, што наша работа над кнігай трохі вызваліла яго. Палкоўнік Бэры быў заўсёды прыемны. Ён вельмі шанаваў лэдзі Шэвені-Гарэ і выдатна спраўляўся з сэрам Гервазы. Містэр Трэнт, містэр Фобз і міс Кардвэл толькі некалькі дзён тут, таму, зразумела, я мала што ведаю пра іх.

— Дзякуй вам, мадэмуазель. А што наконт капітана Лэйка, агента?

— О, ён вельмі сімпатычны. Усе любілі яго.

— І сэр Гервазы?

— О, так. Я чула, як ён казаў, што Лэйк — найлепшы агент з усіх, якія ў яго былі. Зразумела, у капітана Лэйка таксама былі свае цяжкасці з сэрам Гервазы, але наогул ён спраўляўся з усім даволі добра. Гэта было нялёгка.

Пуаро задумліва сказаў:

— Нешта… нешта яі хацеў запытацца ў вас… адну дэталь… Што ж гэта такое?

Міс Лінгард з цярплівым выразам на твары павярнулася да яго.

Пуаро раздражнёна пакруціў галавой.

— Ша! Яно круціцца ў мяне ў галаве.

Маёр Рыдл пачакаў хвіліну-другую, потым, убачыўшы, што Пуаро па-ранейшаму заклапочана хмурыцца, зноў павёў допыт.

— Калі апошні раз вы бачылі сэра Гервазы?

— Калі мы пілі гарбату, у гэтым пакоі.

— Які быў яго стан тады? Нармальны?

— Нармальны, як і заўсёды.

— Ці адчувалася якое-небудзь напружанне сярод блізкіх і гасцей?

— Не, я думаю, кожны адчуваў сябе зусім звыкла.

— Куды пайшоў сэр Гервазы пасля гарбаты?

— Ён, як заўсёды, узяў з сабой у кабінет містэра Бараўза.

— І гэта апошні раз, калі вы яго бачылі?

— Але. Я пайшла ў маленькі пакой, дзе працую, і друкавала раздзел кнігі са сваіх нататак, якія ўзгадніла з сэрам Гервазы, да сямі вечара, а тады паднялася наверх адпачыць і апрануцца на абед.

— Вы сапраўды чулі стрэл, як я разумею?

— Так, я была ў гэтым пакоі. Пачуўшы нешта падобнае на стрэл, я выйшла ў залу. Містэр Трэнт быў там, і міс Кардвэл. Містэр Трэнт запытаўся ў Снэла, ці ёсць шампанскае на абед, і нават пажартаваў. Нам і ў галаву не прыйшло, што гэта нешта сур'ёзнае. Мы засталіся ўпэўненыя, што гэта была зваротная ўспышка аўтамабіля.

Пуаро запытаўся:

— Вы чулі, як містэр Трэнт сказаў: «Забойствы бываюць заўсёды»?

— Я ўпэўнена, ён сказаў штосьці накшталт гэтага — жартам, вядома.

— Што было

потым?

— Мы ўсе ўвайшлі сюды.

— Вы можаце ўспомніць, у якім парадку ўсе прыйшлі на абед?

— Міс Шэвені-Гарэ была першая, мне здаецца, а тады містэр Фобз. Потым палкоўнік Бэры з лэдзі Шэвені-Гарэ, містэр Бараўз адразу ж за імі. Я думаю, такі быў парадак, але не зусім упэўнена, бо яны ўсе зайшлі амаль разам.

— Іх сабраў першы гонг?

— Але. Кожны заўсёды спяшаўся, калі чуўся гэты гонг. Сэру Гервазы пунктуальнасць увечары была страшэнна важная.

— Калі ён сам звычайна сыходзіў?

— Ён амаль заўсёды ўжо быў у пакоі, калі гучаў першы гонг.

— Вас здзівіла, што яго на гэты раз не было ўнізе?

— Надта.

— Ага, так! — усклікнуў Пуаро.

Калі другія двое запытальна паглядзелі на яго, ён сказаў:

— Я ўспомніў, пра што хацеў спытацца. Сёння ўвечары, мадэмуазель, калі мы ўсе ішлі ў кабінет, пачуўшы ад Снэла, што ён замкнуты, вы нагнуліся і нешта паднялі.

— Я падняла? — Міс Лінгард, здавалася, вельмі здзівілася. — Але, якраз, калі мы паварочвалі ў калідор, які вядзе да кабінета. Нешта маленькае і бліскучае.

— Вось дык дзіва — я не памятаю. Пачакайце — ага, успомніла. Проста я не падумала. Хвілінку — гэта павінна быць тут.

Адкрыўшы сваю чорную атласную сумачку, яна высыпала ўсё, што ў ёй было, на стол.

Пуаро і маёр Рыдл з цікавасцю агледзелі рэчы. На стале ляжалі дзве насоўкі, пудраніца, малы звязак ключоў, футарал на акуляры і яшчэ адна рэч, якую прагна схапіў Пуаро.

— Божа мой, куля! — сказаў маёр Рыдл.

Рэч, якая па форме сапраўды нагадвала кулю, на самай справе была маленькім алоўкам.

— Вось гэта я падняла, — сказала міс Лінгард. — Я зусім забылася.

— Вы ведаеце, чый ён, міс Лінгард?

— О, так — палкоўніка Бэры. Ён загадаў зрабіць гэты аловак з кулі, якая трапіла — ці, правільней, не трапіла, калі вы разумееце, што я маю на ўвазе — на паўднёваафрыканскай вайне [12] .

— Калі апошні раз гэты аловак быў у яго?

12

Маецца на ўвазе ангельска-бурская вайна 1899–1902 гг.

— А, ён быў у яго сёння папаўдні, калі яны гулялі ў брыдж, бо я заўважыла, ён ім запісваў лік, як я прыйшла піць гарбату.

— Хто гуляў у брыдж?

— Палкоўнік Бэры, лэдзі Шэвені-Гарэ, містэр Трэнт і міс Кардвэл.

— Я думаю, — мякка сказаў Пуаро, — няхай ён пабудзе ў нас, мы самі вернем яго палкоўніку.

— О, калі ласка. Я такая забыўлівая і магла б забыцца зрабіць гэта.

— Ці не маглі б вы, мадэмуазель, запрасіць сюды палкоўніка Бэры?

— Добра. Я зараз жа пайду і знайду яго. — Яна хуценька выйшла. Пуаро ўстаў і пачаў бязмэтна хадзіць па кабінеце.

Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Граф Суворов 8

Шаман Иван
8. Граф Суворов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Граф Суворов 8

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Путь молодого бога

Рус Дмитрий
8. Играть, чтобы жить
Фантастика:
фэнтези
7.70
рейтинг книги
Путь молодого бога

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Взводный

Берг Александр Анатольевич
5. Антиблицкриг
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Взводный

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Адаптация

Уленгов Юрий
2. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адаптация

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион