Пад сінім небам

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Пад сінім небам

Пад сінім небам
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Пад сінім небам… (Замест прадмовы)

Ад злых, няветлых песьняў гора, ад змораў шэрае зямлі у неба сіню, ў неба мора ты зрок прысталы падымі. У сінім небе няма распачы глухой, што гасіць паволі ўсё, пад сінім небам усё іначай — здаецца сьветлым, як сны, жыцьцё, Такім нязнаным, дзіўным, узьлётным, жыцьцём-натхненьнем бязь сьлёз, турбот. У сінях неба несьмяротных бясконцым сьветам сплыве год. Дык гэй у неба, у край бязь сьценяў, Ад зла, нязбыўнага ў жыцьці, на белых крылах летуценьня, Пясьняр, па слова-чар ляці!

*** Сонца вясьнянае ў золаце косаў…

Сонца вясьнянае ў золаце косаў, срэбныя вербы на плёсах бялёсых, восені зырка-чырвонай пажары, ночныя зводы і ночныя чары, сэрца развагі і сэрца парывы, песьні, што ўлетку сплываюць на нівы, плач лесуна, сінь вазёр лебядзіных, жахі глухое паўночнай гадзіны, долі пакора і з доляй змаганьне, роднай старонкі ціхое
каханьне, —
ўсё, што у думках нясьцішных пяе, — вершы мае.

I. Родны край

Край

Сонца заходзіць… На вежах кляшторных скрозь загараюцца тысячы зорных зырка-чырвоных агнёў… Хораша… Сэрца ж міжвольна імкнецца ў край, што яшчэ харашэйшым здаецца, родны, найлепшы з краёў. Там… Там усё быццам так, а іначай хваляй у сэрца ліецца гарачай, там… Там усё мне мілей: сіняе, сіняе неба бясконца, шчыра вясёлае, яснае сонца, далеч бязьмежных палей. Там, там у гожыя, цёплыя ранкі песьняю срэбнай вітаюць жаўранкі першыя пробліскі дня, песьняю будзяць ціхія лагчыны, дзе яшчэ пасмам густым, цёмна-сінім сонна калышацца ймгла. Сонца расу там усьмешкаю сушыць, вецер там краскі калыша, варушыць, хваляй плыве па лугох, хвоек зялёных шумяць верхавіны, ў жаху адвечным трапечуць асіны ў змрочных, гушчарных барох. Вёсны там… Пешчы нясьмелыя сонца будзяць жыцьцё пакрысе у старонцы, робіцца неба сіней, вецер крыніцай пад небам плюскоча, нешта зямлі веснавое шапоча, звоніць, пяе ў лагчыне. Леты там… Хвалі па жыце лунаюць, колер зялёны на срэбны мяняюць, срэбны на сіні, сівы… Сьцежкай вузкой у жытох заблудзіцца — золатам можна накрыцца, заліцца: жыта — вышэй галавы. Восень там… Постаці жоўтых бярозаў, ліст, парудзелы ад першых марозаў, скрозь пад нагамі шуміць, плавае зь лёгкаю хваляю ветру, срэбрам блішчыць у празрыстым паветры ніць, павучыная ніць… Зімы там… Песьні дзікія завеі, ночы глухія, у небе лілеі — краскі сьцюдзёныя зор, бор, што прыбраны у сьнежныя шаты, высіцца пышны, магутны, багаты, топчачы сьценяў узор… Вёскі там… Мох, саламяныя стрэхі, чырвань рабін у садку для пацехі, студня з даўгім жураўлём, куст недацьвілай, апалай паўрожы, крыж учарнелы ў канцы раздарожжы, дах ад дажджу над крыжом. Вечарам травеньскім тут, на растані, людзі пяюць, адмаўляюць літаньні, кленчаць на цёплай зямлі… Кленчаць, а сонца за вёскай зьнікае, ніткай густой, залатой падтыкае крыж, і людзей, і палі… Верай магутнаю, сьветлаю сілаю вее над гэтай грамадкай пахілаю, надзіць прыгожасьцяй май… Нават адзін абразок гэткі ў полі — й сэрца цябе не забудзе ніколі, родны мой край!

Крыніца

За ніўямі, балатамі, за хваёвымі барамі ёсьць празрыстая крыніца. Ўсе атруты, ўсе пакуты з сэрца людскага, бы путы, зьніме дзіўная вадзіца. Лечыць цела, што збалела, і душу, калі змарнела, веру, моц ліе у грудзі. Вось гадамі з калітамі да яе й брыдуць лагамі горам гнобленыя людзі. Толькі ж горкая дарога да яе… Людскім нябогам гэтым — сьмеласьці ды сілы не дастала… З паўдарогі іншых пушчы і разлогі завярнулі… Тых вунь зьбілі з ног ці гора, ці турботы, ці мо сьлёзы адзіноты. Зноў жа гэтыя згубілі веру ў долю, ў свае сілы, ў сілу дзіўнае крыніцы. А бязь веры — стой дзень цэлы, не, ня дасьць здароўя целу жыцьцядайная вадзіца. Ды нялёгка і далёка нават зь вераю глыбокай дашукацца той паляны, дзе зялёнаю лагчынай мкне удалеч ручаіна, гоіць сэрца, гоіць раны над вадою над жывою, дзе ківаюць галавою сіняватыя вярбіны, дзе на словы людскай мовы сьвежы, сонечны, бы новы, грае бор на ўсе галіны! Тут у цішы ўбогі, хворы, пазабыўшы крыўды й гора, неўзабаве схамянецца. Сілы — дасьць яму крыніца, веру — сонца, што іскрыцца, сьмеласьць — неба, што сьмяецца. Дзень сьпяе пра шчасьце з воляй, ноч спаўе ціхой патоляй, замірыць з жыцьцём нямілым… Гляне ў неба — й зноў паўстане на няроўнае змаганьне верны сын зямелькі шчырай!

Пралескі

Мілыя, мілыя сінія кветкі, сьветлай вясны улюбёныя дзеткі! Кветак ёсьць шмат, што за вас прыгажэй, толькі, пралескі, вы сэрцу бліжэй… Гляну я ў вашыя сінія вочкі — і быццам бачу гайкі і лясочкі, дзе з-пад сьнягоў пазіраеце вы, мілыя дзеці вясны! Толькі зірну я на вашыя краскі, ўспомню вясновыя шчырыя ласкі, ласкі і сонца й нябёс, песьні, што ветрык прынёс зь ясных палёў, дзе зямля абсыхае, сонца дзе з раньня да ночкі гуляе. Вашыя вочкі ў сабе адбіваюць сіняе неба і хмаркі, што таюць, будзіце ціхі, родны мне сум, нібы у лесе вясьняны той шум, будзіце сілы, што ўзімку драмалі, будзіце думкі, што скутыя спалі, будзіце шэпты надзей, што мне за ўсё саладзей… Поўныя рожавай мглы пералескі вас гадавалі, красуні-пралескі, неба вас песьціць, вам сонейка шле золата кос, пацалункі нясе ветрык вам весьні… вас любіць вясна, вас па лясох рассыпае яна. Вы
усьцілаеце сьцежку вясьне,
вы яе сымбаль, адзнака яе… Мо вы таму мне за ўсё й саладзей, дзеці вясьняных надзей?

Васількі

У жытох расьцьвілі, расьцьвілі васількі… На прасторах шырокіх, ня нашых палёў, між маўклівых, зялёных яшчэ каласоў, на чужацкай зямлі расьцьвілі. Расьцьвілі, па узгорках пясчаных бягуць… А ўнізе, пад гарой, зелянеюць кляны, асыпаюцца яблыны — сьлёзы вясны, і цьвітуць васількі і ў лагу. Краскі любыя, памяткі іншых палос, белых дзічак на межах, сьцяжынак-шляхоў, краскі — памяткі песьні званкіх жаўрукоў пад паветкаю сініх нябёс… Там, у родных палёх, вы ня гэтак цьвілі, гэткі сум не імгліўся у вашых вачох, гэтак хутка ваш стан не хінуўся, ня сох, краскі роднай, далёкай зямлі!

Летуценьні

Дзе ў чужыне будзе сад так гадаваны,

Дзе такі там хорам важна збудаваны,

Што мне замянілі б хату і бярозкі,

Хату і бярозкі беларускай вёскі?

Я. Купала
Часам, як толькі заплюшчу я вочы, бачу я край той, дзе мора плюскоча, бачу я фарбы паўдня. Бачу я мора духмянае кветак, белыя дрэвы, прыгожа ўсё гэтак ў ласках гарачага дня. Бачу нябёсныя сінія далі, ўзоры, што зорныя ночы саткалі з кроз, успамінаў, надзей… Гэта — краіна маіх нарадзінаў, тая, што сьніцца мне ночнай часінай, праўда, радзей а радзей. Толькі чаму ж маё сэрца ня йрвецца ў тую краіну, чаму яно б’ецца ціха, спакойна зусім? Мусіць, чужыя паўдзённыя чары — новы абраз — гэны, колішні, стары, выціснуў ў сэрцы маім. Нашага кволага сіняга неба, нашых палосак нясьпелага хлеба сяньня адных я хачу. Сум нашых срэбрам раззораных ночаў, рэчкі, што ў лозах зялёных плюскочуць, — толькі яны уваччу. Ці ж мне заменіць блакітнае мора, ці ж мне заменяць няўсяжныя горы, зораў паўдня каласьсё — нашае цьмянае сонца ціхое, любае думкам і сэрцу ўвясною, любае мне над усё? Не, бо ля сьветлага сіняга мора вечна аб радасьці хвалі гавораць, там ад яе не ўцячы, бо там бяз працы, а родзяць зярняты, бо там чужое нам вечнае сьвята, тамака сэрца маўчыць. Тут жа ж, у нас, па гайкох, пералесках посьля зімы зацьвітаюць пралескі, сьцюжу зьмяняе вясна. Тут пасьля гора жыцьця шлях сьвятлее, тут пасьля сьлёз расьцьвітаюць надзеі тут і у сэрцы вясна!

Песьня

Па вузкіх палосках, па нівах Ляціць яна ў сумную даль, I чутны ў яе пералівах Заўсёды — ці смутак, ці жаль. Ня шэпчуць ў задуме бярозы, Ня жаліцца рэчцы чарот — Не, гэта адвечныя сьлёзы Свае вылівае народ. Ня хіліцца ў полі каліна, Вітаючысь зь яснай зарой — Не, гэта гаруе дзяўчына Над доляй гаротнай сваёй. Ня ветры у полі шырокім Панура і глуха шумяць — Не, жней гэта горам глыбокім Цягучыя песьні зьвіняць. Відаць, што гаротна іх доля, Што шмат у іх жыцьці клапот, Бо ў песьнях нячутна ніколі Вясёлых ці радасных нот…

II. Абразкі

Вясна

З кажнай хмаркі ў небе празрыстым, з кажнай лужынкі сьветлай і чыстай усьміхаецца ясна вясна! Надзяць сіняй нябёсныя далі, ручаі звон і грукат узьнялі, запраўды, надыходзіць вясна! Сьнег ляжыць яшчэ коўдрай ваўнянай пад узгоркам, а вецер вясьняны ўжо прымчаўся ні згэтуль, ні стуль, абсыхаюць у садзе сьцяжыны, і набраклыя яблын галіны прагна йрвуцца да сонца касуль. Сэрца б’ецца трывожна, няроўна, мне і сумна, й вясёла-чароўна, вусны ціха шапочуць: «Вясна…» Недзе радасьці дзіўнай падзецца, ўсё сягоньня зрабіла б, здаецца, бо папраўдзе на сьвеце вясна!

*** Сьветла спакойна лёгка бяз конца…

Пасьвячаецца маім таварышкам Оле, Лідцы і Галі.

Сьветла, спакойна, лёгка бяз конца, Грэе і лашчыць вясеньняе сонца. Сінія далі ў імгле нягустой, Лес прад вачмі вырастае сьцяной. Сьнег між кустамі, між пнямі бялее, Ветрык вясеньні, жартуючы, вее З поля, дзе густа чарнее зямля, З поля, дзе сёньня пануе вясна. Там, дзе з блакітам зьліваюцца далі, Горы палоскаю сіняю ўсталі, Места там недзе, між гор залягло, Ў дымцы хавае сваё хараство. Звоняць у Вільні ледзь чутна і гукі Сэрца чапаюць знаёмаю мукай. Ціха… а тут, паміж соснаў старых, Ўецца дарога да елак густых, Ўецца, зьнікае, ізноў выбягае, Поле і сьнег у кустох агібае, Ўецца лагчынкай, дзе цені ляжаць, Сосны дзе ў сіняе неба глядзяць. Ціха, ўсё ціха… Заплюшчыўшы вочы, Тут-бы, на сонцы, сядзела да ночы, Твар прылажыла-б да цёплай зямліцы, Слухала-б грукат вясеньні крыніцы, Слухала-б тое, што ветрык пяе, Ўсё, што гаворыць душы аб вясьне… Сьветла, спакойна, лёгка бяз конца, Грэе й ласкае вясеньняе сонца!
Комментарии:
Популярные книги

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Темный охотник 8

Розальев Андрей
8. КО: Темный охотник
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Темный охотник 8

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Пятнадцать ножевых 3

Вязовский Алексей
3. 15 ножевых
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.71
рейтинг книги
Пятнадцать ножевых 3

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3